Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
— Ну, паабяцай мне, Віцечка, што ты сюды ніколініколі не прыйдзеш... He прыйдзеш, сынок, a? I хлопцаў не прывядзеш? He прыйдзеш, а? — ласкава просіць Панасіха і ціхенька трасе мяне за плечы.— Скажы...
— He прыйдуу...
— Ну і разумнік, ну і малайчына...
Яна адпускае мяне.
— Бяжы, сынок, дамоў, а я пасяджу яшчэ тут.
Я раблю крок, другі і — зрываюся з месца. Імчуся, нібы за мной зноў гоніцца Панасіха. Толькі на мяжы спыняюся, каб аддыхацца. He, змроч
Яўген Каршукоў 327
ная Панасіха стаіць нерухома ў жыце. I ўжо нават не глядзіць на нас...
Шурка і Сцёпка вылазяць з канапель, баязліва падпаўзаюць да мяне.
— Ты чаго равеш? Біла? — спалохана пытаюцца яны.
— Нее, не біла...
— Дык чаго ж ты?
— Яна думала... што я... разбомблены Віцька...
— Нуу...
А сонца смаліць. Залівае залацістым святлом усё навокал, хоць вочы заплюшчвай. Але мы стаім і доўга пазіраем у той бок, дзе ў спелым жоўтым жыце чарнее постаць Панасіхі.
1961
УЛАДЗІМІР КАРЫЗНА
(нарадзгўся ў 1938 г.)
ЛІСЦЕ ПРЫЛЯЦЕЛА
Раненька,
На зорцы, на зары Прыляцелі Цёплыя вятры,
Сонца на блакіт снягоў Прынеслі, Зазвінелі ручаі, Як песні.
Прыляцелі жаўранкі Здалёк, Кожны галасок, Нібы званок.
I шпакі за імі Прыбылі, Свіст парассыпалі На палі.
Вось і лісцікі Нарэшце прыляцелі, Густа на галінках дрэў Паселі,
Птушкі слухаюць, Паветра п’юць
I, здаецца, Зараз запяюць!
1975
Уладзімір Карызна
329
ДА БАБУЛІ
На лета да бабулі Прывезла сына мама, 3 ім цэлы воз адзежы — Больш, чым уіншай краме.
I паліто, і боты,
Бо раптам дожджык будзе, I хлопец тады ногі
У лужынах застудзіць.
Прывезла акуляры 3 зялёным шклом прыгожым
I парасон— ад сонца
Схаваць заўсёды зможа.
Калі ўсе клункі мама Свае распакавала, Дык многаму бабуля I назвы нат не знала,
Але затое тут жа Бабуля раскусіла, Чаму хвароба ўнука У горадзе любіла.
1975
ЧЫСТАЯ ГРАДКА
Бабуля пагнала Гусей да ракі, А Вова рашыў Прапалоць буракі.
330
Вяснянка
Ён гэтак стараўся, Што нават спацеў, Бо працу адкладваць На дзень не хацеў.
Бабуля прыйшла, Хлопец проста аж ззяў, Хоць чорназялёны, Як градка, Стаяў.
— Чаму гэта брудны Ты, ўнучак, такі?
— А я прапалоў Табе ўсе буракі.
— Травы там няма, Дурыш мне галаву.
— Дык я ж бурачкі прапалоў, He траву.
I праўда, Бабуля на градку пайшла — Hi аднаго бурачка He знайшла.
1975
КАСТУСЬ КІРЭЕНКА
(нарадзіўся ў 1918 г.)
РАДЗІМА
Лепей за ўсё мне на свеце мясціна Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.
Бэз пад акном і на полі каліна...
Ціхае сонца, блакіты нябёс...
Можа, другому не скажа нічога Сціплая смолка на ўзлессі ў траве.
Мне ж у ёй радасць гучыць і трывога, 3 ёю маё захапленне жыве.
Любы мне бору сасновага звоны, Пошум прысадаў, што ўзбеглі на шлях. Там, дзе бязмежна пралеглі загоны, Сэрца ўбірае прыволле ў палях.
Выйдзеш за вёску — жытнёвыя хвалі Коцяцца, цёплыя, плыняць наўсцяж...
Клічуць дарогі ў бясконцыя далі... Самы ты вольны, край бацькаўскі наш!
Колькі мне маці тут песень спявала, Колькі радзілася ў сэрцы тут мар, Колькі мне ласкі жыццё аддавала, Позіркам шчасця тут гледзячы ў твар.
Тут я быць верным і чулым вучыўся, Сілу здабыў тут, якой не зламіць.
332 В
I сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся, Мне аніколі нідзе не забыць.
Дзе ні жыву, ўспамінаю да рыскі Усё, аб чым слова ў душы берагу, Кожны куточак, знаёмы і блізкі, Усюды са мной.
He згадаць не магу
Рэчкі люстранай, між лозаў і вязаў, Што па лугах быстра воды нясе, Поля, дзе смутак забудзеш адразу, Сэрцам аддаўшыся светлай красе.
Матчыных слоў не забуду ніколі. Дружбу шаную, што з вамі ствараў, 3 вамі, сябрамі, якіх яшчэ ў школе Роднымі сэрцу навечна абраў...
1960
СЛОВА ДА ХЛОПЧЫКАЎ
Хлопчыкі,
He крыўдзіце дзяўчынак, Хлопчыкі,
Вы ж будучыя воіны.
Помніце:
Без дружбы немагчыма Перайсці
Праз ростані і войны, Запытайце ў тых, Каму вядом быў Кожны бой, Колькі раз
Выносілі пад бомбамі Іх з агня
Кастусь Кірэенка
333
Сябровак мужных рукі. Там, дзе на шляхах Слупкі барвовыя Сон магіл Вартуюць
Днём, уночы — Побач з болем воіна Суровым Пахаван
I светлы сум дзявочы... Хлопчыкі, Вазьміце кветкі мая I за ўсіх, Хто лёг пад абеліскі, Падарыце кветкі
Ленам, Маям,
Верам, Валям, Светачкам і Раям, Што сябруюць з вамі Ад калыскі.
Будзьце ўсюды ў свеце Абаронцамі
Перасмешніц Ласкавых — Дзяўчынак. Помніце: Без дружбы — як без сонца, 3 дружбаю — Ўсё лёгка і магчыма.
1965
334 Вяснянка
РАЗМОВА 3 КАПІТАНАМІ
Капітаны, капітаны 3 рачулачак сініх, На якія акіяны Вас жыццё закіне?
Дзе вам выпадзе пранесці Флаг, Высока ўзняты?
Чым вас буры стрэнуць
Дзесьці
Далёка ад хаты?
Капітаны, час настане Для адвагі хвацкай.
Дык прыміце ж на расстанне Вы наказ дружбацкі.
Пад любой зарой паходнай, У любой краіне
He забудзьце, хлопцы, родных Рачулачак сініх.
He забудзьце той прывабнай, Той ласкавай хвалі, На якой вы свой караблік Першы раз пускалі.
I заўжды нясіце строга, Каб не згасла сіла, Тое слова, што ў дарогу Маці падарыла,—
Слова ласкі да Айчыны, Слова мовы любай.
Слова бацькаўскай сцяжыны — Слова славы трубнай.
Кастусь Кірэенка
335
Адплывае флот вясновы, Доўга плыць ён будзе...
I ў адказ я чую словы: — Помнім, He забудзем!..
1965
ВЯСЁЛКА
Ад ліўня вострага аж колка
Было,— не ступіш басанож...
Ды раптам яркая вясёлка Так цёпла Ўспыхнула
Паўз Сож...
I лівень стаў цішэць.
Зарніца Стрымала тупат перуноў. Хоць з хмар не перастала ліцца, Ды неба ўжо яснела зноў.
Ля сцежак вабна пахла квецень. Дужэлі ногі на бягу.
I пад вясёлку мчалі дзеці — Як пад вясёлую дугу.
I нехта ім крычаў:
— Бяжыце, Там сонца вунь, там лівень сціх!.. I васількі званілі ў жыце Званамі сінімі для іх...
1960
АНАТОЛЬ КЛЫШКА
(нарадзгўся ў 1935 г.)
АДКАЖЫ, ЧАМУ ЗАГАДКІ МАЮЦЬ ГЭТКІЯ АДГАДКІ
РУКА I ПАЛЬЦЫ
Вось вам быльнебыліца: у пяці чалавек — адна паясніца.
ТРАКТАР
Учапіўшыся за мядзведзя, гайня сабак едзе.
Мядзведзя не ірвуць, толькі зямлю дзяруць.
БУЛКА ХЛЕБА
3 белай зрабілася бураю, у печ без скуры пайшла, а выйшла — са скураю.
ВАГА
Хістаеццавагаецца, ўсё праўды дамагаецца.
Нікому не змане, а скажа: так ці не.
ПІСЬМО
Усё, што мае перадаць, на твары у яго відаць.
Анатоль Клышка
337
А язык у таго, хто глядзіць, на яго.
МАЛАКО ЦІ СОК
Гэты прысмак ведае кожны: жаваць няма як, а глытаць можна.
БУЛЬБА 3 ЛУПІНКАЮ
Адгадай загадку гэтую: у лазні парыцца ў вопратцы, да стала ідзе — раздзетаю.
вымя
Дагары дном збанок з малаком.
ШКЛЯНКА
Стаіць пястунчык — за кожны глытунчык просіць паца,лунчык.
МЕХ
Толькі рот ды жывот — вось які ён жываглот!
Як няўежна, ляжыць лежма, Як наесца — устане на месцы.
338
Вяснянка
ХАЛАДЗІЛЬНІК
Набраўшы ўсяго ў запазухі,
аж ледзь не пухне,— вурчыць зіма на кухні.
ЦЭБАР
Ненаедны таўстун, усё глытаць ахвочы,— большы рот, чым жывот, а ў вушах — вочы.
ПАРАСОН
Ці бачыў такое, суседзе? — Пад дажджом
на парашуце
пагода едзе.
ШАПКА
Ну і дзіўны посуд носіш, браце, ты: дагары дном — поўны, дном уніз — пусты.
ШАРСЦЯНАЯ ШКАРПЭТКА
Пухнатае ягнятка — хто ж падумаць мог? — днём яно — з нагамі, а ўначы —без ног.
ПАДУШКА
Пер’я наелася, у кашулю адзелася, і спіць у ахвоту начная істота.
Ляжыць, дзе і ты — чатыры вухі, два жываты.
Ачатоль Клышка
339
САБАКА
Твой сябар блізкі: сядзіць — высокі, а ўстане — нізкі.
КАМАР
У якой малечы калені вышэй за плечы?
ЦЫБУЛЯ
Між агуркамі, буракамі каза
з зялёнымі рагамі.
ДЗЯДОЎНІК, ЛОПУХ
Стаіць дзед пры дарожцы, усім чапляе па брошцы.
ГРЫБ
Што за навінка: пад елкай вырасла сланінка!
ГЭБЛІК
Па драўляным мосце бегае кабыліца: сякераю скубе, выкідвае патыліцай.
340
Вяснянка
СЯКЕРА
Бліскучая выжла скакаць у бор выйшла. Звонка дрэва чэша, на ўвесь лес брэша.
ЛАНЦУГ
Побач, поплеч, поручкі узяліся подручкі.
МЯТЛА
У кутку— барада на кійку.
ДЗВЕРЫ
Цэлы дзень толькі тым і заняты, што праводзяць то ў хату, то з хаты.
ЛЕСВІЦА
Вось праява — ну і ну!
Кульгавая дарога палезла на сцяну!
ЧАЛАВЕК I ЦЕНЬ
Што гэта такое?
Сеў — адзін, а ўсталі — двое.
1979
ГЕНАДЗЬ КЛЯЎКО
(1932 — 1979) сО?
БАЛАДА
ПРА ЧЫРВОНЫ ГАЛЬШТУК
Расказвае бор, Як стары ветэран. ...Спяшаўся ў разведку Хлапчукпартызан...
На ім пашарпаны Стары кажушок.
На выгляд — звычайны Малы пастушок.
На ўзлеску спыніўся, Задумаўся ён: «Мне трэба ў варожы Прайсці гарнізон.
Заданне адказнае.
Тут не да жартаў — Фашысты нядаўна Падвоілі варту.
Ды гальштукам нельга мне Разыкаваць, Яго я на ўзлеску Павінен схаваць».
I зняў беражліва Свой гальштук любімы, Схаваў асцярожна Пад гонкай рабінай.
342 Вясн.чнка
Наперад пакрочыў Падпасакпадлетак.
Назад азірнуўся: «Запомню прыкметы...
Запомню як след — He забуду мясціну — У квецені белай На ўзлеску рабіну».
I голлем рабіна Яму замахала, Нібыта удачы I шчасця жадала...
I вечар прайшоў, Заірдзелася ранне... Разведчык назад He вярнуўся з задання.
Яго катавалі
Фашысцкія каты, Ды ён не збаяўся Суровай расплаты.
He выдаў фашыстам ён Словам ніводным Сяброў баявых сваіх — Мсціўцаў народных.
Калі ж неўзабаве Фашыстаў прагналі, Хлапчук апынуўся Ў армейскім шпіталі.
Любілі яго ўсе, Як роднага сына.
3 гвардзейскім палком Ён дайшоў да Берліна.
Генадзь Кляўко
343
3 тых пор прамінула Шмат зімаў і вёснаў. Былы піянер
Стаў даўно ўжо дарослым.
Ды ў памяці
Дзён тых суровых не сцерці. Ён носіць партыйны білет Каля сэрца.
I часта прыходзіць Туды, задумёны, Дзе гальштук калісьці Схаваў свой чьірвоны.
I скрозь, дзе праходзіць Знаёмай мясцінай, У гальштуках яркіх Палаюць рабіны...
1964
ЯЛІНКА
На мяккім імху, Дзе гараць журавінкі, Нібыта квактуха, Прысела ялінка. Зялёныя крылы Ў бакі распусціла.
Здаецца, восьвось Прыбягуць яляняткі I будуць дзяўбці Каля купін зярняткі.
1963
АЛЕНА КОБЕЦФІЛІМОНАВА
(нарадзілася ў 1932 г.)
КРОПЕЛЬКА
Жылабыла дажджавая Кропелька. Яна нястомна працавала. Капне з хмары на зямлю. Напоіць яе. А потым выпарыцца і зноў у паветра ўзляціць. Збяруцца такія кропелькі ў адно воблака. Калі іх стане вельмі многа, воблака цямнее ад цяжару, ператвараецца ў хмару — і ўсе кропелькі, не ўтрымаўшыся, падаюць уніз праліўным дажджом.
Аднойчы Кропелька не паспела даляцець да зямлі: яе падхапіў Паўночны Вецер. Пачаў ён насвістваць пра незвычайную казачную краіну, з якой прыляцеў. Пачаў упрошваць Кропельку кінуць родны кут і паляцець разам з ім. Згадзілася Кропелька.