Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
I пра татку
Раскажам мы людзям.
Будзем дружныя мы Між сабою
I навек
Пасябруем з табою!..»
* * *
Вось вам, дзеці,
I ўся мая казка
Пра дзяўчынку харошую — Ласку.
Ласка ўсіх вас Пабачыць жадала, Але часу ў яе Дужа мала.
А таму покуль стрэнецца 3 вамі,
Будзьце, дзеці, Ласкавыя самі!
1962
МАКСІМ ЛУЖАНІН
(нарадзіўся ў 1909 г.)
ВЯТРЫСКА
Напачатку жарабя
Было ростам з вераб’я, Бегла, бегла пры абозе Ды змарылася ў дарозе.
Перш трымалася пры матцы. Потым стала аставацца, А пасля набок сышло, Пастаяла і лягло.
Заірзала звонка маці Па прапаўшым жарабяці.
Ды хіба ў яе пыталі?
He, вядома, Паганялі.
Доўгі, доўгі быў абоз,
Аж на дзесяць нейкіх вёрст,— Я не знаю, што ён вёз,— Немцы блізка не пускалі.
Пачакаўшы, я з сябрамі Жарабя прывёў дамоў
I гукнуў, зайшоўшы ў браму: — Паглядзі, што я знайшоў!
Маці кажа: — Адбяруць,
380
Вяснянка
Ды яшчэ ў каршэнь дадуць. Я кажу ёй: — Я схаваю!
Я кажу ёй:
— He аддам!
Я ў фашыстаў не спытаю, Што рабіць — я знаю сам.
Конь слабы — адна загана, А падправіцца — цішком Пададзімся ў партызаны, Прымуць:
Я — з сваім канём.
Цэлы месяц цёплым пойлам Я каня свайго адпойваў, Было клопату, але
Хутка ён павесялеў:
Як паставіць хвост трубою, Як заржэ ды паляціць, А махнеш яму рукою,— Нібы ўкопаны стаіць.
Вось удаўся конь які: Белазоры, Беланогі,
Бег за мной ва ўсе дарогі.
Ад ракі і да ракі
Заўжды нас ішло чацвёра:
Я,
Мой конь і шчанюкі.
Пёс адзін мой зваўся Лыска, А другі — за голас — Звон, Я каня назваў Вятрыска, А за тое, што спрыцён.
Максім Лужанін 381
Стаў мой конь у сілу брацца, Трэба недзе з ім хавацца, Дзе — ладу не дабяру!
Як прыедуць немцы конна, Мне на сэрцы неспакойна — Прыйдуць зараз, забяруць.
Я хаваў яго ў таку, За саломаю, ў кутку.
Так заўжды перадрыжыш, За аброць яго трымаеш I паціху размаўляеш: — Стой, Вятрыска, Вораг блізка, Галубочак, не заржы.
Пачакай, калі сцямнее, Нас тады не ўсцеражэш.— Ён жа мову разумее, Хоць і хоча, а не ржэ.
Тут пачаў я рыхтавацца, Каб хутчэй у лес падацца, Стаў харчы прыдабываць, А мяне за руку — Хваць!
Маці кажа: — Ты куды? Я адказваю: — Туды...
Маці зноў: — А як жа я? Ты ж уся мая сям’я? Бацька недзе на вайне, А ты кідаеш мяне.
382
Вяснянка
Я слязіны не ўраніў, Але губу прыкусіў. У зімовы адвячорак Маці выйшла ў хмызнякі, А за ёю нас чацвёра: Я, Мой конь і шчанюкі.
Лес я знаў, шляхі знайшоў, Далажыў:
— Я к вам прыйшоў! Паглядзеў на нас адзін, А пасля як зарагоча: — Будзе з хлопца камандзір, Хоць і з мамай ходзіць ноччу. Што ж, будуй сабе жытло, Каб цяплейшае было.
Мы зіму празімавалі, Каня ў сані запрагалі. Праўду кажучы, хамут He да смаку быў яму, А затое пад сядлом Конь смаліў, як перуном. 3 ім было мне ўсюды блізка, Ратаваў мяне ў бядзе. Партызанскі конь Вятрыска, Куды скажаш, завязе.
Ды на гэтым коніку Кожны быў бы коннікам. Ваяваў атрад наш лоўка, Толькі я не меў вінтоўкі, He давалі аўтамат, Гаварылі: «Малават».
Але часта у разведках Мы былі з сваім канём, Я адзначаны за гэта Партызанскім медалём.
Максгм Лужангн
383
Так прыйшоў канец вайны, Мы вярнуліся дахаты, А з наступнае вясны Прычакалі свайго тату.
Зноў яго у мірны час Старшынёй абраў калгас.
Мы сябруем з ім лагодна, 3 медалямі мы абодва, Хоць па колькасці адзнак Мне не ўгнацца аніяк. А цяпер мой конь далёка, He пабачыш простым вокам, Я аддаў яго байцам, Маладым кавалерыстам: — Партызанскі конь Вятрыска Хай цяпер паслужыць вам. Ну, перад дарожкаю Тупні, сівы, ножкаю!
Мне байцы пісьмо прыслалі, Аб сваім жыцці пісалі I падзякавалі: — Конь —
Самы жвавы, як агонь. Я вучуся, я спакойны, За каня я вельмі рад, Бо на гэткім ехаць конна Мог бы нават сам Будзённы Хоць куды, хоць на парад.
1946
ВАЛЯНЦІН ЛУКША
(нарадзіўся ў 1937 г.)
КРЫНІЧКА
Блакітныя прасторы Радзімы дарагой.
Крынічкі пераборы У лесе пад сасной.
Сплыло сутонне ночы... Пагоднай раніцой Я ціхай сцежкай крочу Да песенькі тваёй.
Утульная палянка, А там, у гушчары, Стаілася зямлянка Яшчэ з тае пары...
На гэтую палянку . Прыходзілі тады Героіпартызаны Папіць тваёй вады.
Набраць яе ў біклагу, Параненым падаць... Як спаталяла смагу
Валянцін Лукша 385
Гаючая вада!
А колькі ты, крынічка, Абмыла цяжкіх ран! Была ты, як сястрычка, Для мужных партызан!
Блакітныя прасторы Радзімы дарагой.
Крынічкі пераборы
У лесе пад сасной.
1977
ТЭЛЕФОН
— Нараджэння дзень — як свята! — Мне з усмешкай кажа тата.
Падарыў мне сёння ён Дзівацацку — Тэлефон!
Ало!.. Ало!.. Ало!.. Здзіўлю я ўсё сяло.
Трубку смела я здымаю, Сябра Віцьку выклікаю. Даручэння не міне — Верш хай вучыць за мяне.
Ало!.. Ало!.. Ало!..
Крычу на ўсё сяло.
13 Зак. 2563
386
Вяснянка ________________
Ганарыстай нашай Тані Хітрае задам пытанне: «— Дзе зімуюць камары?» Хай гадае да зары.
Ало!.. Ало!.. Ало!.. Прыціхла ўсё сяло.
Татка вернецца дадому, Раскажу яму, вядома, Як я з цацкаю гуляў — 3 дому ўсімі кіраваў.
Ало!.. Ало!.. Ало!..
А шчасце адплыло.
Зазірнуў у дзённік тата: — Цацка ў «двойках» вінавата...
Хоць і сцюжа, і мароз,— Цацку ў краму ён аднёс.
Ало!.. Ало!.. Ало!.. Спакойна спіць сяло.
1976
ПІЯНЕРСКІ ЗБОР
Панад стромай лес бухматы Голле ўскрыльвае да зор.
Каля вогнішча — рабяты,— Піянерскі збор!
Вечаровае сутонне Абуджае дружны хор.
Валянцін Лукша
387
Песня ў чыстым небе тоне — Піянерскі збор!
Мы бацькоў памножым славу, Хай звініць агністы горн.
Наша слова — наша справа,— Піянерскі збор!
Панад стромай лес бухматы Голле ўскрыльвае да зор. Весялей спяём, рабяты,— Піянерскі збор!
1979
УЛАДЗІМІР ЛЯУДАНСКІ
(1911 — 1973)
ДЗЯДУЛЕВА ТАЙНА
Па даўно не езджанай дарозе, што пятляе панад прыпяцкім борам, крочылі два чалавекі — стары Хведар Чаўнок і яго самы малодшы ўнук Петрык. Стары нёс на плячах звязаныя ў пук вудзільны, а малы — адмысловы ракітавы кошык з вечкам, у якім былі дзве бляшанкі з чарвякамі, параны гарох, рагулькі, лёскі, адным словам, уся неабходная рыбацкая драбяза.
Наблізіўшыся да лугавіны, якая доўгім языком уразалася ў лес і падзяляла яго на дзве няроўныя часткі, пешаходы перайшлі яе па намошчаных жэрдках і хутка апынуліся на высокім грудку ў сасонніку. Стары зняў сваю вылінялую ад часу вушанку, з якою і летам не расставаўся, выцер ёю рэдзенькія сметанковыя валасы, павярнуўся да Петрыка і запытаў:
— Можа, перадыхнём крыху?
Петрык моўчкі кіўнуў галавою. Стары прысланіў да сасны вудзільны і памаленьку апусціўся на замшэлы пень.
Навокал панавала ўрачыстая цішыня. Толькі сасновы бор злёгку шумеў верхавінамі, шаптаў аб нечым. Петрык стаяў, удыхаў хвойнае паветра і любаваўся стромкімі дрэвамі, якія ледзь прыкметна кланяліся адно другому. Стары глядзеў не міргаючы ўдалячынь, потым кашлянуў і засмяяўся.
Уладзімір Ляўданскі 389
— Чаго вы смеяцеся, дзядуля?— пацікавіўся Петрык.
— А нічога,— адказаў стары і зручней прыладзіўся на пяньку.— Успомніў даўнейшае смешнае здарэнне на гэтым грудку.
— Якое?! — загарэўся Петрык і прысеў каля дзеда.
— Бач ты, які цікаўны,— хітравата зірнуў на яго стары.— Гэта, дзяціна, мая тайна. Пра яе яшчэ ніводная жывая душа не дазналася... Так што і табе не варта, мусіць, ведаць...
Петрык нахмурыўся, памаўчаў, а потым недаверліва паглядзеў дзеду ў вочы і запытаўся:
— Здагадваюся, нешта благое?
— He, не благое, а смешнае,— адказаў стары.
— Ну дык чамў ж тады тайна, калі не благое?— здзівіўся Петрык.
— Таму што і неблагое бывае часамі такім, што людзям не раскажаш — засмяюць.
Петрык са здзіўленнем глядзеў на дзеда. А стары прыжмурыўся, зірнуў на сонца і заспяшаўся:
— Пайшлі, браце, хутчэй, a то акуні без нас занудзіліся. Да кручы ж яшчэ добрая гадзіна хады.
У Петрыка не выходзіла з галавы дзедава тайна і праз усю дарогу, і на беразе ракі.
Толькі надвячоркам, калі пачала добра брацца рыба, а ў дзеда шчупак рагульку сарваў, якую яны так і не знайшлі, Петрык на некаторы час забыўся пра тайну. Але як толькі расклалі агонь, ён зноў пачаў прыставаць:
— Дзядуля, раскажыце пра тайну, што здарылася на грудку.
— Ну і смала ж ты,— пакруціў галавой стары.— Я ж сказаў, што і табе не варта ведаць.
— Чаму?
— Смяяцца будзеш.
— Значыцца, вы мне не верыце,— пакрыўдзіўся Петрык, адышоўся ад дзеда, сеў і ашчарэпіў рукамі калені.
I дзед, і ўнук маўчалі некаторы час. А калі павячэралі, стары ўстаў, падкінуў у агонь ламачча, выпрабавальна паглядзеў на панурага Петрыка і запытаўся:
— Ну дык што, вельмі хочацца даведацца аб здарэнні на грудку?
Петрык маўчаў.
— А нікому не раскажаш? — зноў запытаўся стары.
На гэты раз Петрык так паглядзеў на дзеда, што нельга было не паверыць яго шчырасці.
— Ну дык слухай жа: на гэтым грудку я некалі карову з рук выпусціў.
— Вырвалася, значыцца?! — спачувальна ўздыхнуў Петрык.
— Ды не, сам выпусціў.
Петрык з неразуменнем пазіраў на дзеда. А стары пераламаў сухі сук, падкінуў у агонь і працягваў:
— I было гэта, дзяціна, даўно... Табе колькі цяпер гадоў?..
— Дванаццаць!
— Ну вось, а мне тады было шаснаццаць... У бацькі нас дзевяцера, я самы старэйшы...
— I вы, мусіць, кароў пасвілі? — перабіў Петрык.
— Пачакай, пачакай, не спяшайся... Ну дык слухай: дзе цяпер наша галоўная сядзіба калгасная — даўней фальварак панскі быў. Паны, праўда, у ім не жылі ўвесь час, а толькі прыязджалі калінікалі... Вось аднаго разу ўлетку і прыехала пані са сваімі сынамі. Старэйшы паніч, якога звалі Ромусь, быў ужо ў вайсковым
Уладзімір Ляўданскі 391
чыне і вельмі любіў паляванне. А тут яму аканом і далажыў, што ў Задуброўі некалькі разоў запар бачылі казулю. Той і загарэўся застрэліць яе.
На другі дзень паклікаў леснікоў, узяў з сабою аканома, і падаліся яны ўсім кагалам у Задуброўе, дзе казуля амаль кожную раніцу выходзіла на канюшыну. Расставіў аканом лесніКОЎ, паніча, вядома, на самым адказным месцы паставіў і запусціў ганчакоў. Сабакі паднялі казулю і пачалі ганяць. А праз некаторы час выгналі на паніча... Бабахнуў паніч па казулі перш з аднаго, потым з другога ствала, а тая пырснула ўбок і пабегла цалюсенькай у лес. Сабакі зноў уляглі за ёю, але неўзабаве згубілі і вярнуліся да паляўнічых. Адным словам, першы дзень скончыўся для паніча няўдачай...
Назаўтра ўся хеўра зноў выехала на казулю. I зноў яна выскачыла на паніча. Аднак і на гэты раз паніч прамахнуўся. А страляў жа ён на такую блізкую адлегласць, што не вытрымаў і са злосці пабіў стрэльбу аб пень. А ўвечары сабраў дваровых і аб’явіў: хто застрэліць казулю, таму на выбар стрэльбу аддасць, а калі хто часамі жывую даставіць — самую лепшую карову атрымае... Ну, а характар паніча людзі добра ведалі: ужо калі ён сказаў штонебудзь, ці то благое, ці добрае,— абавязкова выканае.