Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
пекле?
Вясн
Тым часам Валя Зенкіна ўзяла газоўку, падышла да байца, якога прынеслі Пеця ВасільеЎ і яго сябры — юныя санітары.
— Пагранічнік...
Гэта слова балюча, як стрэмка, кальнула Нюру. Яна кінулася да кантужанага байца, глянула ў твар і пазнала пасыльнага, які часта прыбягаў да яе бацькі.
— Бабронак!.. 3 нашай заставы...
Дзяўчынкі прыўзнялі пагранічніка, далі яму вады. Баец застагнаў, расплюшчыў вочы, затрымаў здзіўлены позірк на Нюры.
Вы ў лазарэце,— сказала Нюра.— Вас не параніла, толькі кантузіла...
Пагранічнік заварушыўся, пачаў абмацваць рукамі падлогу вакол сябе. Дзяўчынкі адразу здагадаліся, што яго так непакоіць.
— Ваша вінтоўка тут, не трывожцеся,— загаварыла Валя. Вось яна... Толькі вам нельга ўставаць, ляжыце...
ВаеЦ, ЗДавалася, не чуў, што кажуць дзяўчынкі. Ен усё яшчэ не мог здаўмецца, як трапіў сюды, у гэты цёмны падвал. Дзе яго баявыя таварышы? Ен з цяжкасцю падняўся і, абапіраючыся на вштоўку, ступіў крокдругі да вузкай палоскі святла ў сцяне. I пахіснуўся. Восьвось упадзе, зноў страціць прытомнасць. Валя падтрымала яго, давяла да акенцабайніцы.
Бой працягваўся. Спакойна, каб не прамахнУЦЦа, баец пачаў страляць па фашыстах, якія наступалі ад Цярэспальскай брамы. Яму цяжка было трымацца на нагах, і, каб не асунуцца на падлогу, ён яшчэ болей падаўся наперад, высунуўся з акенца. Непадалёку ўпала міна, і моцным выбухам адкінула байца назад, у падвал.
Дзяўчынкі схіліліся над пагранічнікам, які ляжаў, нібы мёртвы. Пульс ледзь праслухоўваў
Алесь Махнач
415
ся. Сэрца білася з перабоямі. Каб не трывожыць двойчы кантужанага байца, сяброўкі не сталі пераносіць яго на ранейшае месца, у глыб падвала. Знайшлі шынель, згарнулі, паклалі пад галаву.
Валя была ў роспачы. Выходзіць, яна парушыла загад камандзіра: памагла цяжка кантужанаму пагранічніку дабрацца да акенцабайніцы. Ён сам не змог бы дайсці, заняць абарону. Ці выжыве ён цяпер?
Нюра Кіжаватава моўчкі абняла сяброуку: словы дакору тут былі лішнія. Яна і сама парутттала суровы загад камандзіраў: «Дзецям сядзець у падвалах!»
1980
НІНА МАЦЯШ
(нарадзілася ў 1943 г.)
НА ЎРОКУ ГЕАГРАФІІ
Што тлумачыць там настаўнік Пра хрыбты далёкіх гор,— Лісы белымі хвастамі Падмятаюць школьны двор!..
Знізу ўверх, уніз звысоку — Кружыць, кружыць першы снег!..
— Слухай, змыемся з урокаў! — Саньку штурхае Алег.— Пакатаемся на санках, Крэпасць вылепім!.. Айда?
Горасна ўздыхае Санька: — Што ты, знойдуць па слядах!..
1982
СНЕГІРЫ
Можа, хто паслухаць хоча, Што я сёння чуў уночы?
Сплю сабе...
Аж на зары
Прыляцелі снегіры.
Мастак У. САВІЧ
Н. Мацяш «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя»
Мастак В. ШАРАНГОВІЧ
Янка Купала «Адвечная песня»
Ніна Мацяш
417
Селі шумнай чарадой, Скардзяцца наперабой:
— Ох і падвяла ж зіма!
Снегу белага — няма.
Снежань мусіць гразь мясіць: Дождж, бы ўвосень, марасіць.
Што, як раптам Новы год Адкладзе свой надыход?!.
I рашылі снегіры:
— Мы склюём календары!
Як у іх лісткоў не будзе, Новы год паклічуць людзі.
Хоча ён таго ці не — Прыйдзе з ёлкай на спіне!
Можа, й снегу прынясе, Густагуста натрасе.
Без яго ж, мяркуйце самі, Як нам звацца снегірамі?!
Вось пра што ў маім двары Гаманілі снегіры.
3 Новым годам вас, сябры!
1981
14 Зак. 2563
МІХАСЬ МАШАРА
(1902—1976)
КАЛЫХАНКА НАЧЫ
Ноч ціхенька гутарыць з лісцем і травой: — Я зямлю ахутаю цёплаю імглой.
Буду над абшарамі ціха напяваць, залатымі хмарамі сны людскія ткаць.
Стану над азёрамі, дзе шуміць чарот,— загарыцца зорамі гладзь азёрных вод.
Косы на бярозавым распляту галлі і абсыплю росамі травы на зямлі.
Пабрыду дарогаю між лагчын і гор, ціхаю знямогаю ахіну прастор.
Хай крычаць злавесныя совы у гаю, калыханкайпесняю крык іх адганю.
1937
Міхась Maiuapa
419
ЛШЕНЬ
Звіняць над ліпай пчолы, і пахне свежы мёд.
У жыце — ветру шолах, а жыта — як чарот.
У лузе сыплюць косы сталёвы перазвон.
Сіней за сінь нябёсаў цвіце на полі лён.
Ідуць на луг дзяўчаты узлессем праз кусты і песняю крылатай калышуць гай густы.
А дзень такі прыгожы, крышталем ззяе даль.
У моры жоўтым збожжа зазвоніць хутка сталь.
А ў вёсцы? Там парадак ў руках у дзетвары: сады пад іх наглядам, і хаты, і двары.
Звіняць пад ліпай пчолы, і пахне свежы мёд.
У жыце — ветру шолах, на полі — працы пот.
1937—1938
УЛАДЗІМІР МЕХАЎ
(нарадзіўся ў 1928 г.)
КНІЖКА ПРА ТАТУ
Сяргейку тры гады. Гэта многа. Болей, чым думаюць тата і мама. Калі яны прыходзяць з завода, Сяргейка заўсёды просіць:
— Пачытаем?
Мама цалуе яго і адказвае:
— Ох, сынок, пагуляў бы ты лепш з цацкамі. У мяне яшчэ столькі работы!
А Сяргейка якраз і не любіць гуляць з цацкамі. Болей яму падабаецца слухаць кніжкі. Ён пакрыўджана надзімае губы.
Тата ўсміхаецца:
— Ну, ідзі сюды, чытальнік! Пра што сёння будзем?
Сяргейка радасна крычыць:
— Пра Мухуцакатуху! I пра Гагарына! I пра зубра! — I сам пачынае шукаць патрэбныя кніжкі.
Сяргейка іх знаходзіць адразу, хоць і не ўмее чытаць. Усе свае кніжкі ён пазнае па малюнках.
Пачула аднойчы суседка, як тата чытае Сяргейку, і сказала:
— Малайчына вы, Мікалай Іванавіч. I на заводзе вы лепшы работнік, і дома такі харошы. Кніжку пра вас трэба напісаць, чэснае слова!
Тата засмяяўся:
— Прыдумаеце, Кацярына Пятроўна!
А Сяргейка папрасіў аловак і паперу.
Уладзімір Мехаў 421
— Што ты будзеш маляваць? — спытала Кацярына Пятроўна.— Домік?
— He,— адказаў Сяргейка,— кніжку пра тату.
Праз некалькі дзён тата мяняў касцюм. Ён выняў з кішэні розныя паперы, маленькія кніжачкі і паклаў іх на стол. Потым выйшаў на кухню, каб узяць прас.
А Сяргейка тым часам узлез на крэсла і пачаў разглядаць татавы рэчы.
— Вось яна! —закрычаў ён раптам.— I тата на малюнку!
Тата і мама прыбеглі на гэты радасны крык.
— Што тут, Сяргейка?
— Кніжка пра тату! — сказаў сынок.— Маленькая! — I паказаў на заводскі пропуск — чырвоную кніжачку, у якую была ўклеена татава фатаграфія.
Мама засмяялася, махнула рукою. А тата зусім сур’ёзна падтрымаў Сяргейку:
— Правільна, сыночак, гэта кніжка пра твайго тату. У ёй гаворыцца, што тата твой рабочы чалавек. А рабочы чалавек варты самай цікавай кніжкі на свеце.
1962
ПАВЕЛ МІСЬКО
(нарадзіўся ў 1931 г.)
СТАРАМОДНЫ ЗАЯЦ
Вельмі даўно гэта было. Тады яшчэ зусім не было зімы, а ўсё лета і лета.
I вось прайшла чутка, што ўжо вечнага лета не будзе, а так: палавіна года цёплая, палавіна халодная. У іншых краях даўно гэтак заведзена, і ніхто не крыўдуе. Нават радуюцца марозу, спраўляюць на зіму абноўкі — белыя, пад колер снегу, футры.
На ўзлеску, пад узгоркамабрывам, жыла сям’я Зайцакраўца. Звычайная сям’я: тата, мама, пяцёра зайчанят. Бедна жылі, бо рэдка хто са звяроў заказваў Зайцу абновы — бегалі ў лёгкай летняй вопратцы. Толькі калі прашмуляе хто локці, падзярэ калені — ідуць да Зайца, каб наклаў латку.
Дачуўся аднойчы Заяц, што будуць такія перамены ў прыродзе, прыбег дадому.
— Чула, Зайчыха? I хто 0 мог прыдумаць такое! Во калі зажывём! Во калі заказаў будзе!
Паскакалі з радасці, пабегалі, пакуляліся.
Спраўдзіліся чуткі: прыйшлі халады, закружыліся ў паветры белыябелыя сняжынкі. Заяц паспешліва выграб пад абрывам нару, уставіў дзверы, вокны — зацішна зрабілася, цёпла. Зайчыха з зайчанятамі падмяла, прыбрала ў хаце, панесла выкінуць смецце. I раптам прыбягае ў хату, ад страху зуб на зуб не пападае.
Іавел Місько
— Там!.. Там!..
А ў вокнах пацямнела ўжо, як перад навальніцай. Спалохаўся Заяц, але ўхапіў капялюш і — за дзверы. Бачыць: навіс над імі, як цёмная хмара, Мядзведзь, спрабуе ў вокны зазірнуць.
— Тут... гэты самы жыве... шавец?
— Тут, тут! Я і ёсць... Толькі не шавец, a кравец, кажушнік,— пакланіўся Заяц, капелюшом перад сабою памахаў.
— Ну — той, што шые і пора...— Мядзведзь гэпнуў вобзем цяжкі мех.— Пашый мне гэта самае... Як яго... Футра, во! 3 матэрыялу заказчыка.
Заглянуў Заяц у мех: шыкоўны матэрыял, нятканы, поўсць белая, густая і доўгая.
— Добра пашыеш — добра заплачу. Сапсуеш — з самога шкуру спушчу! Гогого!—зарагатаў Мядзведзь, задаволены сваім досціпам, і ўлёгся.— Абмервайце!
Хоцьі лёг Мядзведзь, але як быў аграмадзінай, так аграмадзінай і застаўся. Прывалок Заяц лесвіцу, прыставіў да яго. I Зайчыха з зайчанятамі асмялелі, высыпалі на помач. Усім хапіла работы: Заяц Мядзведзеву галаву абмяраў, Зайчыха — тулава, зайчаняты — лапы. Самае малое зайчаня мерала Мядзведзеў хвост і не ўтрывала:
— Хіхі! Сам такі вялікі, а хвосцік маленькі!
Паварочаўся незадаволена Мядзведзь.
— Ты гэта... як цябе... шпінгалет, маўчы. А ў самога які? Крытык знайшоўся.
Намералі ўдаўжкі, ад носа да хваста, паўтара метра.
— Як гэта паўтара?! — узвіўся Мядзведзь на дыбы.— Як паўтара, калі я два метры важу?! He важу, а гэта... як яго... Даўжыню такую маю! — Забраў у Зайца цыратовы «метр», прыклаў, стоячы, да носа.— Нуу?!
— I праўда — два метры.
424
Вяснянка
— Праз месяц прыйду па шкуру. Гогого! — зарагатаў на ўвесь лес і павалюхаў прэч, нават не развітаўся.
Ох і было шэрым работы! Пакуль раскроілі — семдзесят сем патоў сышло. А машын швейных тады не было, усё ўручную, усё іголкай трэба было шыць. Зайчыха ніткі ссуквала, а Заяц ведаў адно: шыў і шыў, шыў і шыў ды ўсё зайчанят хваліў, што добра ніткі навашчылі, трывалыя будуць, моцна футра сшыецца. На сон і на яду забыўся Заяц, схуднеў, небарака, як шкілет...
Прыйшоў Мядзведзь праз дваццаць дзён на прымерку, а футра ўжо гатовае.
Назбягалася ўсякіх звяроў, як у тэатр, пасталі кругам: хочуць паглядзець на Мядзведзя ў новым футры. I ў кожнага ў лапах ці пад пахаю торбачка або клунак, таксама заказы прынеслі.
Апрануў Мядзведзь футра — як на ім і было! Быў буры, а стаў белы ад носа да кончыка хваста. Загаманіла, заскакала звярыная грамада: «Ура Зайцукраўцу! Ура!»
— Душна! Дзе той... як яго... снег? Душна ў новым футры! — зароў Мядзведзь, хоча скінуць абноўку.— Памажыце расшпіліць... гэтыя... як іх!!! Ооо!!!
Пырснулі звяры ад страху ў розныя бакі, баяцца трапіць Мядзведзю пад гарачую лапу. А Заяц з Зайчыхаю і зайчанятамі ў хату схаваліся ды дзверы калом падперлі.
— Душнаааааааа!!!—яшчэ страшней зароў Мядзведзь і памчаўся на Поўнач. Боўць з крыгі ў Ледавіты акіян: «Аах, добранька!»
I застаўся там жыць.
— Тата, а ён жа нам за работу не заплаЦІў! — вылезла зпад ложка самае малое зайчаня.