Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Хто высаджваў ля бруку Сотні дрэўцаў густых? — Мы, Мічурына ўнукі, Тут вырошчваем іх.
Хто палеткам калгасным 3 краю ходзіць у край? — Мы з дарослымі разам Множым тут ураджай.
Хто на лыжах нястомна Мерыць снежны прастор? — Мы, спартсмены з дзетдома — Сто братоў і сясцёр.
Хто вясною па хвалях Свой пусціў карабель? — Мы яго змайстравалі, Гэта — наша мадэль.
Хто пад сцягам крылатым Крочыць міма азёр?
— Мы, з дзетдома рабяты — Сто братоў і сясцёр!
1957
РЫГОР НЯХАЙ
(нарадзгўся ў 1914 г.)
КАСАЧЫВУСАЧЫ
Я садзіў вясною сад, Агародчык, палісад. Там дванаццаць касачоў, Там дванаццаць вусачоў Павылазілі з зямлі, Падраслі і расцвілі.
Каля іх клянок высокі — Ён узняўся аж да вокан, Цень прыносіць касачам, Хоць малы яшчэ і сам. Іх купаю я ў вадзе, Паліваю кожны дзень. Падрастаюць вусачы, Расцвітаюць касачы, Клён жа стаў такі цыбаты — Хутка будзе роўны з хатай. Вось які цяпер мой сад — Агародчык, палісад.
1957
Рыгор Няхай
445
БЕЛАЯ БЯРОЗКА
Белая бярозка, Дробная раса. Ў полі каля вёскі Пасадзіў я сам.
— Ты расці, бярозка, Белая кара, Тоненькая ножка Быццам з серабра.
Вырасту дарослым — Станем мы сябры.
Калі ранкам росным Выйдуць трактары.
Загудуць за вёскай, Зацвіце зямля, Так і знай, бярозка, Буду там і я.
А калі настане Спёка ў летні дзень, Ты прыкрый лістамі, Прынясі нам цень.
Каб не знаць нам стомы У рабочы час, Як у родным доме, Прыгалубіш нас...
Скажа падарожны: — Адпачыць бы час. Ты адкажаш: «Можна Пада мной якраз».
Паміж кветак сініх Сядзе ў халадку,
446
Вяснянка
А цябе пакіне, Скажа ўсё ж: — Пакуль!
Гэтак добра будзе Нам з табой тады. He ламайце ж, людзі, Дрэўцаў маладых.
Дык расці ж, бярозка, Дробная раса, Што вясной ля вёскі Пасадзіў я сам.
1957
АЛЕСЬ ПАЛЬЧЭЎСКІ
(1905—1979)
ДОБРАЕ СЛОВА
У трамвай праз пярэднія дзверы ўваходзіў старэнькі дзядок. Хлопчык убачыў, як цяжка падымацца старому чалавеку з нізкай прыступкі. Ён усхапіўся з лаўкі і падаў руку.
Дзядуля падзякаваў.
— Сядайце, калі ласка, на маё месца,— паказаў хлопчык на лаўку.
— Сядзісядзі. Мне недалёка ехаць.
Хлопчык быў настойлівы:
— Ну я вас прашу, дзядуля, сядайце.
Прыйшлося паслухацца. Дзядуля сеў, прыхіліў хлопчыка да сябе і спытаў:
— Як жа цябе зваць?
— Юра.
— Харошае імя,— пахваліў дзядуля.
— Я ў той дзень нарадзіўся, як Юрый Гагарын паляцеў у космас.
— Вунь што. Тады яно двойчы харошае... У якім жа ты класе, хлапчына, вучышся? :—зірнуў дзядуля на Юраў партфель.
— У трэцім.
— Малайчына. Старайся, старайся. Я ў твае гады і аднаго класа не скончыў. Толькі і ўмею распісацца. Ды і то навучыўся, калі мне было дваццаць гадоў.
— Дык вы і казак гэтых не чыталі? — Юра дастаў кніжку з партфеля.
448 Вяснянка
— He. Казкі расказвала мне маці.
— Ой, дзядуля, колькі цікавага вы не ведаеце! — пашкадаваў хлопчык,—Каб жылі блізка ад нас, я і вам чытаў бы... Тату і маме я кожны вечар чытаю.
Дзядуля ўздыхнуў: у яго свае такія ўнукі ёсць, могуць пачытаць, ды не вельмі дружаць яны з кнігай. Ён паглядзеў у акно і сказаў:
— Ну, мне скора выходзіць. Ты куды — у школу ці са школы едзеш?
— У школу, на другую змену. Мы пераехалі ў новы раён, а трэці клас я канчаю там, дзе жылі раней.
— Настаўнік ці настаўніца вучыць цябе?
— Настаўніца.
— Сядай на маё месца,— устаў дзядуля,— і перадай настаўніцы дзякуй. Скажы — ад дзядулі Сцяпана Міхайлавіча.
— Вы ведаеце нашу Вольгу Пятроўну?! — здзівіўся Юра і сеў на лаўку.
— He. Але ты перадай ад мяне дзякуй, прашу цябе! — ужо з прыступкі гукнуў дзядуля.
«А за што перадаць дзякуй незнаёмай настаўніцы? — паціснуў плячамі Юра,—Прывітанне і тое знаёмым толькі перадаюць, а тут — дзякуй...»
Настаўніца ўвайшла ў клас, і Юра перадаў ёй дзядулеву падзяку. Вольга Пятроўна распытала, дзе і калі гэта было, трошкі захвалявалася і падзякавала вучню за прынесенае добрае слова.
А за што ўсё ж дзякаваў дзядуля настаўніцы? Можа, ты ведаеш?
1969
Мастак У. БАСАЛЫГА
У. Рабкевіч «Ад зімы да зімы»
Мастак Н. ПАПЛАЎСКАЯ
Беларуская народная казка «Залатая яблынька»
СЯРГЕЙ ПАНІЗНІК
(нарадзгўся ў 1942 г.)
вожык
I БЕЛЫ ГАРОШАК
Чамусьці Вожык He выцер ножак I лёг у ложак.
Спаў дрэнна Вожык, Бо многа крошак Прынёс у ложак.
— Мой дружа Вожык,— Сказаў Гарошак,—
3 усіх дарожак
У свой жа ложак Прынёс ты крошак.
Нашто ж парожак, Дзе можа з ножак He толькі Вожык
Натрэсці крошак,— Каб легчы ў ложак Як я, Гарошак?
1979
15 Зак. 2563
450
Вяснянка
КРОПКА
Бегла таропка Дробненькая кропка.
А за ёю цэлы сказ Бег да вас.
А за сказам — радкі, За радкамі — кніжка... Бегла кропка таропка, Кропка— не лішка, Бо паставіць кропку ў час — Ратаваць і сказ, і вас.
Кропка— гэта сіла!
Пачыталі?
Пагуляць
Вас яна прасіла.
1980
МІХАСЬ ПАРАХНЕВІЧ
(нарадзіўся ў 1934 г.)
САМАЯ ВЫСОКАЯ ГАРА
Алымбек вельмі любіць свайго дзядулю Біліма. Вечарам, калі Алымбек вяртаецца з дзіцячага садзіка, дзядуля расказвае яму казкі. Асабліва любіць хлопчык.слухаць розныя гісторыі пра вайну. Тады яму здаецца, што разам з дзядулем едзе ён у танку і вызваляе людзей з палону.
Алымбек ведаў усе дзядулевы ўзнагароды: ордэны і медалі. Адным ордэнам дзядуля асабліва ганарыцца. Яго ўручаў сам генерал — за вызваленне Мінска. На ордэне ярка палымнее сцяг — такі ж чырвоны, як і цюльпаны, што цвітуць за іх кішлаком.
Аднойчы дзядуля сказаў Алымбеку:
— Заўтра паляцім, унучак, у Мінск, да майго баявога сябра.
Алымбек ад радасці кінуўся дзядулю на шыю, пачаў яго цалаваць. А раніцай, прачнуўшыся, ён не пазнаў дзядулі; той быў у новым касцюме, на грудзях святочна ззялі баявыя ўзнагароды.
Да аўтобуса іх праводзіў увесь кішлак. Потым Алымбек з дзядулем ляцелі на самалёце, высокавысока, аж за воблакамі. У Алымбека ад такой вышыні моцна білася сэрца, кружылася галава. А дзядуля туліў яго да сябе, падбадзёрваў:
— Хутка будзем у Мінску, унучак. Нядоўга засталося ляцець.
Неўзабаве Алымбек сапраўды ўбачыў унізе
452
Вяснянка
вялікі горад. Самалёт пачаў зніжацца, крануўся коламі зямлі і пабег па гладкай дарожцы.
Выйшлі з самалёта. Дзядуля паправіў на пінжаку ўзнагароды, выцер хусцінкай твар і павёў Алымбека да белага будынка.
— Мінск,— уголас прачытаў Алымбек.
— Малайчына, унучак,— пахваліў дзядуля.— Ты ўжо добра чытаеш...
Насустрач ім, трымаючы за руку дзяўчынку, таропка ішоў сівы чалавек. Дзяўчынка прыціскала да грудзей букет яркіх цюльпанаў.
— Добры дзень, Білім,— радасна сказаў сівы чалавек і абняў дзядулю.
— Салям алейкум, Антон Іванавіч! Салям алейкум!
Павітаўшыся з дзядулем, Антон Іванавіч падхапіў на рукі Алымбека, весела ўсклікнуў:
— Які ты ўжо вялікі, Алымбек!
Алымбек здзівіўся: адкуль гэты незнаёмы чалавек ведае яго?
Антон Іванавіч усміхнуўся:
— Пра цябе мне дзед твой пісаў... А гэта мая ўнучка. Знаёмцеся!
— Наташа,— назвала сябе бялявая дзяўчынка і падала цюльпаны дзядулю Біліму.
— Чаго ж мы тут стаім? — спахапіўся Антон Іванавіч.— Наташа, запрашай гасцей дадому.
Назаўтра ўсе разам паехалі на Курган Славы. У легкавушцы Алымбек сядзеў побач з Наташай. Па дарозе яна паказала свой дзіцячы садзік, які казачным церамком бялеў сярод зялёных дрэў.
— А вакол нашага садзіка — высокія горы,— сказаў Алымбек.— На іх і ўлетку снег ляжыць. Белыбелы!
Выехалі за горад. За вокнамі легкавушкі пабеглі палі, лугі, пералескі. Алымбек не паспеў агледзецца, як машына спынілася каля высокай
Міхась Парахневіч 453
гары. На яе вяршыню вяла крутая лесвіца. А там, у блакітным небе, Алымбек убачыў бліскучыя пікі.
— Глядзі, Наташа, чатыры пікі на гары!..
— Гэта не пікі, Алымбек, а салдацкія штыкі,— сказаў Антон Іванавіч.— I стаяць яны на Кургане Славы. Некалі тут было роўнае поле. Потым на гэтым месцы людзі рукамі насыпалі гару, Курганом Славы назвалі. Мы з тваім дзядулем тут на адным танку ваявалі. Дзядуля твой быў камандзірам. А я з гарматы па фашыстах страляў...
Наташа ўзяла Алымбека за руку, павяла па лесвіцы. 3 кожнай прыступкай яны падымаліся ўсё вышэй. Вось і вяршыня Кургана. Адсюль, з вышыні, далёкадалёка адкрываліся вясновыя краявіды. Алымбеку здавалася: варта адпусціць Наташыну руку — і ён, як стэпавы орлік, паплыве над зямлёю.
— Прыязджай да нас, Наташа,— папрасіў Алымбек.— Я цябе на самую высокую гару завяду.
Алымбек ніколі не быў на вяршынях гор, нават на тых, што побач з яго садзікам, у родным кішлаку. Горы здаваліся яму недаступнымі, таямнічымі і страшнымі. Цяпер, пабыўшы на Кургане Славы, Алымбек бачыў сябе разам з Наташай на вяршыні самай высокай гары.
1980
МАКАР ПАСЛЯДОВІЧ
(нарадзгуся ў 1906 г.)
СТО ЧАЦВЁРТЫ КВАРТАЛ
Адшумеў, адспяваў свае песні сто чацвёрты квартал... Так сказаў наш настаўнік Аркадзь Пракопавіч. Ён заўсёды гаворыць хораша. Але цяпер нам зрабілася неяк вельмі сумна...
А пачалося ўсё ў марозную раніцу. Я збіраўся ў школу і раптам пачуў, што каля нашай хаты прыпынілася легкавая машына, якую чамусьці называюць «козлікам». 3 машыны вылезлі ляснічы Пятро Максімавіч, поўны, ружовашчокі мужчына, і другі, невядомы мне чалавек. Гэты чалавек у чорным доўгім кажусе і коцікавай вушанцы быў, можа, на цэлую галаву вышэйшы за ляснічага. Перад тым як зайсці ў хату, прыезджыя прыпыніліся. Ляснічы паказаў рукою на бор і нешта пачаў тлумачыць чалавеку ў коцікавай вушанцы. Я ўбачыў праз акно, як высокі крыху нават схіліў набок галаву, нібы яму было так лепш слухаць. Яго буйны твар, доўгі цяжкі нос і вялікія цёмныя вочы здаліся мне крыху знаёмымі. Дзе я мог бачыць гэтага чалавека? Праўда, як я помніў, ён ні разу не заходзіў у нашу хату. Пятро Максімавіч заязджае часта. Часта наведваюць нас паляўнічыя, рыбаловы. Я сябраваў з імі, выбягаў ім насустрач, каб адчыніць вароты для аўтамашыны ці матацыкла. Ведаю я і інжынераінспектара па ахове прыроды — дзядзьку Косцю. Ух і баяцца ж яго браканьеры! У час
Макар Паслядовгч 455
вайны дзядзька Косця быў ваенным лётчыкам. Ваяваў з гітлераўцамі недзе каля Мурманска. I ўсё, што дзядзька Косця расказваў, застаўшыся начаваць у нашай хаце, было надзвычай вельмі цікава.
Дзядзька Косця такі ж высокі, як і гэты незнаёмы чалавек. Такія ж у яго шырокія плечы. На ім у благое надвор’е заўсёды скураное паліто, палявая сумка і стары лётчыцкі шлем.
— Тата,— гукнуў я ад акна бацьку.—Прыехаў ляснічы.