Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
— Ну што ж, прыехаў дык прыехаў,— адказаў, падыходзячы да акна, бацька.— Ого, і купец з ім. Ну, відаць, хутка тут усё загрыміць і загудзе...
Тым часам прыезджыя прамільгнулі за акном, якое выходзіла на двор, і неўзабаве затупацелі на ганку.
Як я заўважыў, бацька не асабліва ўзрадаваўся гэтаму ранішняму візіту. Ён прывітаўся з прыезджымі, паціснуў аднаму і другому руку, але зусім не ўсміхаўся, зусім не спяшаўся запрасіць гасцей сесці. Твар у яго быў нейкі напружаны, і ў добрых сініх вачах яго я не бачыў ніякай ласкавасці.
— Апранайся, Мікалай Данілавіч,—ціха прамовіў ляснічы.— Васіль Майсеевіч хоча зірнуць на сто чацвёрты квартал.
— А чаго яго там глядзець? — глуха адказаў бацька.— Калі ёсць пастанова зводзіць няспелы лес, дык можна было адразу ляцець туды з электрапіламі і аўтапрычэпамі!.. Вы самі казалі, што сто чацвёртаму трэба яшчэ расці не менш як дзесяць год!
— Пра што ён гаворыць?—кіўнуўшы на майго бацьку галавою, запытаўся ў ляснічага Васіль Майсеевіч.— Хіба ў лясгасе сядзяць неразумныя
456
Вяснянка
людзі, якія не ведаюць сваёй гаспадаркі? Хіба краіне ўжо не патрэбна драўніна?
— Краіне ўсё патрэбна. Але добры гаспадар заўсёды чакае, калі яблыкі паспеюць, а не акалочвае іх зялёнымі. Усюды мы крычым, што трэба берагчы лес, гадаваць яго да поўнай спеласці, не падпускаць браканьераў да жывога дрэва. I адразу ж забываемся на свае пропаведзі! Самі іх парушаем, як самыя злосныя парубшчыкі!
Васіль Майсеевіч ступіў да майго бацькі, узяўся за гузік яго пінжака і загаварыў, пазіраючы вока ў вока:
— Люблю такія размовы, мой сынок. Ты разважаеш правільна, як сапраўдны гаспадар. Толькі, я сказаў бы, трошкі аднабока. 3за сваіх кварталаў ты не бачыш вялікіх рыштаванняў нашай краіны. Мне здаецца, ты нічога не чуў і не ведаеш пра Салігорскія шахты, Бярозаўскую электрастанцыю, Полацкі нафтаперапрацоўчьг завод. Табе няўцям, што будуецца ў Баранавічах, у Гродна.
— Бачыце, Васіль Майсеевіч,— заступіўся за майго бацьку ляснічы.— Са сто чацвёртым кварталам у Мікалая Данілавіча звязана шмат асабістага... Я вам ужо расказваў пра тайнік каля старога дуба. Потым апошні бой з гітлераўцамі. Такое ніколі не забываецца, пакуль чалавек дыхае...
— Ну дык і што? — нецярпліва адказаў Васіль Майсеевіч.— Мы, здаецца, дамовіліся, што дуб застаецца? Няхай сабе вартуе Міколаў тайнік хоць тысячу год. Пайшлі.
Чалавек у чорным кажусе спяшаўся. Калі ўсе мужчыны выйшлі з хаты і селі ў машыну, я запытаўся ў маці:
— А хто гэты Васіль Майсеевіч?
Макар Паслядовгч
457
— Дырэктар леспрамгаса,— адказала маці.— Абыдзе дзялянкі, агледзіць дарогі ды прышле сюды лесавозы.
Адшумеў, адспяваў свае песні сто чацвёрты квартал...
Так сказаў былы партызан Аркадзь Пракопавіч, наш настаўнік.
Мне таксама шкада было прывычна дарагога бору. He раз бачыў я тут ласёў. Некаторыя з іх не вельмі палохаліся людзей. Аднойчы здаравенны лоеь з цяжкай каронай на галаве бязбоязна выйшаў са сто чацвёртага квартала і неўзабаве апынуўся каля калгаснага статка. Бліжэйшыя да ляснога асілка каровы нават перасталі скубці траву і паднялі галовы. А лось стаяў, выцягнуўшы шыю і ледзь паварушваючы ганарыстай гарбатай мызай, нібы гаварыў: «Глядзіце, які я прыгажун! Усе глядзіце!»
Потым ён нават паспрабаваў паласавацца травою пашы. Але, відаць, яна яму не спадабалася на смак, бо лось нездаволена памыляў губамі і, не спяшаючыся, падаўся ў хмызняк.
А колькі было ў сто чацвёртым чарніц, там, дзе раслі елкі! А баравікоў на сасновай градзе! Пад восень палянкі аж гарэлі ад брусніц. Усюды звісалі цяжкія гронкі рабін, рубінавыя чапцы каліны, з якіх, здавалася, восьвось пырсне церпкі сок... А якія вялікія арэхавыя шышкі рвалі мы з ляшчынніку! Які ты быў шчодры на пацеху людзям, сто чацвёрты квартал! Які ты быў шумны і вясёлы, калі толькі адтайвала зямля і на бярозках з’яўляліся першыя, яшчэ празрыстыя зялёныя лісткі! Дзе яшчэ так наўзахапкі могуць спяваць салаўі і задзірыста цокаць вавёркі!
Цяпер гэтага нічога не будзе.
На другі дзень пасля прыезду дырэктара леспрамгаса з’явіліся лесарубы. Яны прывезлі
458
Вяснянкс
з сабою паходную электрастанцыю, разматалі і расцягнулі на белым снезе чорныя тоўстыя жылы правадоў, падключылі да іх пілы. Густа пырснулі жоўтыя іскры пілавіння. I неўзабаве першая сасна з глухім стогнам грымнулася сваёй зялёнай галавою на белую зямлю.
Крышку пазней, ляскаючы стальнымі тракамі гусеніц, прыйшоў у сто чацвёрты тралёвачнік, за ім аўтакран, цяжкія лесавозы. Вяртаючыся са школы, мы падоўгу разглядалі магутныя машыны, даверху нагружаныя стваламі сосен і елак. Ад іх хады ўздрыгвала і ўгіналася дарога.
Усё грымела і трашчала ў сто чацвёртым квартале. Адна за адною падалі сосны, елкі, бярозы. Густыя дымы ад лаўжоў часам уздымаліся вышэй лесу, а часам, калі дзьмуў моцны вецер, плылі над зямлёю амаль да самай вёскі. Тады настаўнік Аркадзь Пракопавіч паволі падыходзіў да акна і, нібы забыўшыся на свой урок па геаграфіі, доўга ўглядаўся ў бок ахутанага дымам сто чацвёртага квартала. Аднойчы ён нават не заўважыў, што самы гультай і хлус Грышка Бабыр, выкліканы да карты, пачаў плесці кашалі з лапцямі пра галоўныя рэкі Афрыкі, зблытаў Ніл з Амазонкай. Увесь клас так зарагатаў, што Аркадзь Пракопавіч аж уздрыгНУЎ
— У чым справа? — ідучы да стала, строга запытаўся настаўнік.— Чаго яны, Грыша, смяюцца?
— Я, Аркадзь Пракопавіч, адказваў урок і нічога не ведаю,— бойка прамовіў Грышка і з уздымам працягваў: — Пасля Вікторыі самы вялікі вадаспад у Афрыцы Ніягара...
— Хвіліначку,— перапыніў натхнёныя Грышкавы байкі Аркадзь Пракопавіч.— Хто падкажа, які самы буйны вадаспад Афрыкі?
Макар Паслядовіч
459
Угору дружна шугануў лес рук.
— Антон Радзеўскі,— выклікаў мяне настаўнік.
Я падхапіўся і адказаў:
— Вікторыя, Аркадзь Пракопавіч! А вадаспад Ніягара знаходзіцца ў Паўночнай Амерыцы.
— Правільна. Сядай. Сядай і ты, Грыша. Дрэнна, калі чалавек не запамінае нават самага галоўнага. Вашы настаўнікі, і я ў тым ліку, таксама былі калісьці вучнямі. Але я не магу ўявіць, як можна забываць такія простыя рэчы, што да ўрокаў трэба рыхтавацца добрасумленна. Гэта ж вы робіце для саміх сябе...
Трэба сказаць, што гэта была для Грышкі не першая лекцыя аб карысці ведаў і навукі. Ён пакорліва выслухваў словы настаўніка, а сам тым часам, відаць, думаў пра іншае. Усе славутыя рэкі, шалёныя вадаспады, страшныя львы і кракадзілы былі недзе далёка, за многія тысячы кіламетраў ад родных Навасёлак, а ўсё цікавае, што ён мог убачыць альбо выкарыстаць на сваю пацеху,— тут, побач!
Перад заняткамі і на перапынках Грышка расказваў, што і як робіцца ў сто чацвёртым квартале. Хваліўся, нібы'та лесарубы нават давалі яму электрапілу, і ён лёгенька, ну, проста гуляючы, абваліў дзве тоўстыя яліны. За адзін учарашні дзень Грышка паспеў пабываць у кабіне магутнага тралёвачнага трактара і пакіраваць лесавозам. Грышка ўжо ведаў, як завуць машыніста паходнай электрастанцыі і брыгадзіра лесарубаў. Усе яны простыя людзі і не саромеюцца часам запытацца ў яго, Грышкі, у які бок лепш валіць тое ці іншае дрэва... Мінула яшчэ два дні, і Грышка, сам сябе залічыўшы ў лесарубную брыгаду, ужо расказваў, што работы ў сто чацвёртым квартале ідуць паспяхова.
460
Вяснянка
— Толькі за адзін учарашні дзень мы пагрузілі і адправілі на станцыю цэлую гару кубікаў,— тлумачыў нам Грышка.— Заўтра я паеду пасля ўрокаў са Сцёпкам на станцыю і пагляджу, як ідзе пагрузка ў вагоны...
— А хто такі Сцёпка? — нясмела запытаў нехта з хлопцаў.
Грышка пагардліва цыркануў слінай праз зубы.
— Адразу відаць — цемната. Сцёпку ўсе лесарубы ведаюць. Калі ўбачыш машыну БН дзевяноста чатыры — сорак тры, дык ведай, што на ёй едзе Сцяпан Іванавіч Маладзік. Але мы, лесарубы, называем яго проста Сцёпкам.
Мінуў тыдзень грукату і шуму ў сто чацвёртым квартале, і Грышка, азірнуўшыся, нібы баючыся, каб яго часам хто не падслухаў, паведаміў хлопцам:
— Вы чулі, што робіцца ў лесе?
— Нее...
— Поўная аварыя!—зашаптаў Грышка.— Усе электрапілы выведзены са строю.
— Мані больш!—не стрымаўся я.— Вельмі шмат ты пра ўсё ведаеш!
— А от жа і ведаю! Вы бачылі калінебудзь такія цацкі?
Грышка сунуў у кішэню руку і дастаў адтуль некалькі звенняў з ланцужка электрапілы. Амаль усе пласцінкі стальных зубоў былі пакрышаны альбо звахтаваны. Грышка тым часам яшчэ папароўся ў сваіх кішэнях. На далоні ў яго апынуліся два рудыя асколкі.
— Ну, хто здагадаецца, што гэта такое?..
— Дай сюды,— працягнуў я руку.— Гэта асколкі міны ці бомбы. Дзе ты іх узяў?
— Выкалупаў з аднаго камля. Там ёсць такія жалязякі, што, можа, па кілаграму важаць! Як
Макар Паслядовіч
461
толькі піла чыркане па ім — канец! Дзыын, і зубоў няма! Вось як на гэтых звеннях. Васіль Майсеевіч загадаў прыпыніць атаку на сто чацвёрты і тэрмінова правесці разведку...
Грышка ведаў усё, апрача таго, што яму патрэбна было ведаць у першую чаргу. Таму ў яго дзённіку апынулася чарговая тройка, а ў руках Аркадзя Пракопавіча — некалькі звенняў электрапілы і два злашчасныя асколкі, якімі мы забаўляліся ў час урока.
— Там, у сто чацвёртым, шмат гэтага ліха,— сурова пачаў Аркадзь Пракопавіч, кідаючы на стол асколкі.— Бадай, ці знойдзецца хоць адно дрэва, у якім не засела б жалеза. Гітлераўцы стралялі па сто чацвёртым з кулямётаў, закідвалі яго мінамі. Потым наляцелі самалёты і пачалі валіць бомбы. Усе палянкі, якія вы там ведаеце,— на месцы вырваных з карэннем альбо перабітых дрэў. Праўда, бацька Тоніка, Мікалай Данілавіч, навёў там пасля вайны парадак. Пазразаў знявечаныя дрэвы, прыбраў завалы, засыпаў і зараўняў варонкі. А вось асколкаў не мог выбраць. Сотні, а можа, і тысячы іх паўпіваліся ў дрэвы ды там і засталіся. А няма для пілы большага ворага, як жалеза ў калодзе ці дошцы... Я хачу расказаць вам, якім добрым другам для нас і грозным ворагам для чужаземных захопнікаў быў сто чацвёрты квартал у час вайны. Там, пад густымі шатамі сосен, адбываліся сустрэчы падпольшчыкаў і іх сувязных з партызанамі. Там, каля старога дуба, у гушчары маладых елачак, Тонікаў дзед Даніла Карпавіч зрабіў тайнік, у які прыносілі батарэі для партызанскіх прыёмнікаў і радыёперадатчыкаў, патроны, толавыя зарады, вінтоўкі, кулямёты. У цяжкую хвіліну верныя людзі, падняўшы добра замаскіраваную накрыўку, знаходзілі там дарагія тады запасы солі, хле