• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Потым прыйшла крыўда: «Ніхто мяне не любіць, не шкадуе. Усе — і тата, і мама — носяць Кацю на руках...»
    Да з’яўлення «гэтай агіднай дзяўчынкі» ўвага бацькоў была звернута да Янкі. Хто б ні зайшоў у хату, мама і тата не прамінуць парадавацца: «А наш Янка...» I пачыналася гаворка пра Янку: які ён вершык вывучыў, што ён сказаў дасціпнага, што прыдумаў, як цудоўна ўмее клеіць самалёцікі. А цяпер, калі гэтая адназубая скажа «гугугу», усе ў захапленні. Падумаеш! Янка можа сказаць не такое — і ніякай увагі.
    Калі ім не шкада Янку — хай сабе, будзе стаяць вечна. Памрэ. Вось тады яны пашкадуюць. А прыедзе з вёскі дзед Спірыдон, ён ім дасць. Скажа: «Праз нейкую бяззубую дзяўчынку вы загубілі хлопчыка. Што ён такое зрабіў? Ну, піхнуў яе. Хай не лезе і не псуе добрыя рэчы. Хай паспрабуе сама такое зрабіць!»
    Леангд Прокша
    479
    А вось бы ўзяць ды ўцячы да дзядулі ў вёску! Дзядуля добры, любіць Янку. I не будзе, узяўшы за вуха, адводзіць у кут. Заўсёды, калі дзед прыязджае, ён прывозіць Янку яблыкі, мёд і гарбузікі. У дзеда сад і вуллі з пчоламі ў садзе. Яны зусім не кусаюцца і носяць мёд у соты. А мёд смачны, асабліва са свежымі агурочкамі...
    Дык чаму не перабрацца да дзеда? Да вёскі Загор’е, дзе ён жыве, будзе, можа, сто кіламетраў. Тым лепш. Чым далей ад дому, ад дакучлівай Каці, тым спакайней. I ніхто не будзе ведаць, дзе ён. А дзеда Янка папросіць, каб не паведамляў бацькам...
    — Ну, урэшце, ты папросіш прабачэння? — чуе Янка аднекуль здалёку, як праз сон, голас маці.— Ці будзеш стаяць, уткнуўшыся лбом у сцяну? Ну, стой...
    Янка і не думае прасіць прабачэння. Лепей пойдзе зараз жа да дзеда, не марудзячы, хоць ужо вечарэе і наперадзе ноч. Яму зараз усё роўна. Якая розніца: загінуць у дарозе ці памерці ў гэтым кутку? Янка незаўважна, ціха, каб не рыпнулі ні дзверы, ні маснічыны, шмыгнуў на вуліцу...
    Дарогу ён ведае. Калі не было яшчэ гэтай брыдкай Кацькі, Янка з мамай і татам ездзілі ў вёску да дзеда. У таты быў адпачынак. Ён узяў напракат машыну, і паехалі. Якія гэта былі цудоўныя дні! Тата вёў машыну. Ён умела ёю ўпраўляе, бо сам працуе на аўтарамонтным заводзе.
    Янка сядзеў побач з бацькам і глядзеў праз ветравое шкло на дарогу. Яна імчалася яму насустрач праз палі, гаі і лясы з высокімі соснамі. А маці сядзела ззаду і ўсё непакоілася: «Ці добра ты, Міхась, зачыніў дзверцы?» «Ды не бой
    480
    Вяснянка
    ся...» — адказваў бацька і правяраў дзверцы, каб Янка не вываліўся з машыны.
    «Тады яны мяне шкадавалі,— з крыўдай думае Янка,— а цяпер...»
    Ідзе Янка па дарозе. Усё на ёй так, як было. I ісці амаль таксама лёгка, як тады, калі ехалі на машыне, і амаль таксама хутка бяжыць насустрач дарога.
    Усё ж трэба адпачыць, хоць бы пад гэтай ялінай. Янка апускаецца на зямлю. Здаецца, пад гэтай елкай яны з бацькам знайшлі баравік. Янка першы заўважыў грыб, а татка не ўбачыў. А яго ўбачыць было не дзіва. Вялікі, бронзавага колеру шапка на белай ножцы.
    Мама пахваліла:
    — Ты вось не заўважыў грыб, а Янка яго знайшоў...
    Бацька паціснуў плячыма і сказаў Янку:
    — He заўважыў. Ты ж меншы за мяне. Зямля да цябе бліжэй...
    I вось Янка сядзіць пад елкай адзін. Навакол цёмны бор, ціха. Так ціха, што чуваць, як у Bymax звініць. А што ж там, дома? Тата, відаць, прыйшоў ужо з работы. Спытаў маму, так, між іншым: «А дзе Янка?»—«У кутку стаіць»,— адказвае маці. «А, пакараны, ну, няхай стаіць»,— гаворыць бацька і ідзе, усміхаючыся, да Каці. А яго, Янкі, няма дома. Могуць сабе колькі хочуць цешыцца з Каці...
    Над галавой трэснула галінка. Янка ўздрыгнуў. Акурат таксама было, калі яны па дарозе да дзеда спыніліся ля гэтай елкі на начлег. Але тады ўздрыгнуў не Янка, а маці. I тады яшчэ толькі змяркалася.
    — Гэта вавёрка,— сказаў тады тата.
    I сапраўды гэта была вавёрка. Янка бачыў, як яна, крутануўшы рудым пушыстым хва
    Леангд Прокша
    481
    стом, пераляцела, як страла, на другую яліну.
    Ноччу крычаў пугач, і лес напаўняўся таямнічымі гукамі і шорахамі. А недзе далёка нават завыў воўк. I тады мама сказала насцярожана:
    — А раптам ён сюды прыбяжыць?
    — Ну і што,— адказаў бацька,— мы ж у машыне. Апрача таго, для ваўка — чалавек самы страшны звер...
    Тады яны былі ўтраіх, а цяпер Янка адзін. I лес напаўняецца загадкавымі гукамі. Можа, воўк і баіцца дарослага. А малога? Трэба ісці. Чаго сядзець і чакаць?.. Ён спрабуе падняцца і не можа. He дзіва — столькі прайшоў. А сядзець аднаму ў лесе страшна. Вось тады ён не адчуваў страху. 3 аднаго боку была маці, а з другога — тата.
    Зноў трэснула над галавой галінка. Янка падняў галаву і ўбачыў вавёрку. Яна неяк смешна, такім голасам, як у мамы, сказала:
    — Спі, Кацечка, я табе песеньку заспяваю...
    Нават вавёрка блытае яго з Кацяй...
    Вавёрка не звяртае ўвагі і ціхусенька спявае маміным голасам.
    Янка павярнуўся на другі бок. Якое страхоцце: з цемры выпаўзае воўк! Ляскаючы зубамі, набліжаецца да Янкі.
    — Ты чаго бадзяешся па лесе? — чуе Янка голас ваўка.— Цябе паставілі ў кут — ну дык і стой. Лес мой...
    I тады — хто б мог падумаць — паміж Янкам і ваўком з’явілася на сваіх крывых ножках Каця. Адкуль толькі яна ўзялася? Яна ж яшчэ і хадзіць як след не ўмее, і слова, апрача нейкага там «гугу», не скажа, а тут як крыкне:
    — He чапай Янку! Ён мой брацік.
    — Ён дрэнны хлопчык,— вурчыць воўк,— ён крыўдзіць сваю малую сястрычку...
    16 Зак. 2563
    482
    Вяснянка
    — I няпраўда. Ён добры!..— расплакалася Каця.
    — Ідзі прэч!—груба адпіхнуў воўк Кацю, і яна пакацілася, як тады, калі Янка яе штурхнуў за тое, што паламала самалёцік...
    — He дам крыўдзіць маю сястрычку! — крыкнуў Янка і пайшоў у наступ на ваўка.
    Янка недзе чуў, што звер не вытрывае, калі яму ў пашчу сунуць кулак. Для поўнай гарантыі запхнуў у зяпу ваўка два свае кулачкі.
    Звер пачаў задыхацца, абмяк... I, невядома адкуль, па ўсім лесе паплыла ціхая чароўная музыка. Так бывае, калі тата ўключае вечарам радыёпрыёмнік. Стомлены, Янка расцягнуўся ля нерухомага ваўка...
    Невядома, колькі б ён так праляжаў, але раптам чуе голас мамы:
    — Заснуў. Упарты. Пакрыўдзіў малую і не папрасіў прабачэння. Аднясі яго, Міхась, на ло
    Zrtd.iv...
    — А дзе Каця? — праз сон спытаў Янка, баючыся, каб яе адну не пакінулі ў лесе.
    — Спіць Каця ў сваім ложку,— пачуў Янка голас бацькі і ўздыхнуў з палёгкай.
    1980
    ПЯТРО ПРЫХОДЗЬКА
    (нарадзгўся ў 1920 г.)
    СІНЕНЬКІЯ вочы
    Нібы дзве расінкі Ціхай светлай ноччу, Свецяцца ў Ірынкі Сіненькія вочы.
    Пасвятлее ў хаце— Толькі усміхнецца.
    Паўшчувае маці — Ўся слязьмі зальецца.
    Ды цяпер да плачу Стала не ахвочай, Бо ўсё хочуць бачыць Сіненькія вочы.
    Як вясна ў раздоллі Белым снегам тае, Як травінка ў доле Ціха прарастае...
    1981
    Я МАЛЮЮ...
    Краю роднага прасторы Маляваць люблю я.
    Ранак,
    484
    Вяснянка
    Поўдзень,
    Адвячорак,
    Нават ноч малюю,
    Ясны месяц, што зза хмары
    Зазірае ў хаты.
    — А чаму чырвонай фарбай? — Запытаўся тата.
    — А таму, што ярка гэтак Ззяюць ноччу зоркі
    I суніцы цёплым летам Спеюць на пагорку.
    He хачу я хмару злую Маляваць над нівай.
    А таму заўжды малюю Фарбаю шчаслівай.
    1981
    ПАВЕЛ ПРУДНІКАУ
    (нарадзіўся ў 1911 г.)
    У ПАРКУ
    У Андрэйкі сёння свята: Сам у парк хадзіў, без таты...
    Сустракалі яго дзеці:
    Таня, Ала, Вова, Пеця.
    Падлічыла мігам Таня Ўсе струменьчыкі ў фантане.
    На асфальце крэйдай Ала Сонейка намалявала.
    Шар на нітцы каляровы Запусціў у неба Вова.
    А пасля Андрэйка з Пецем Пакаталіся ў ракеце.
    I пра гэта ўсё, вядома, Расказаў ён тату дома.
    Пляскаў тата у далоні: Свята сынава сягоння!
    А калі ў Андрэйкі свята, Значыць, свята і у таты!
    1981
    АЛЯКСЕЙ ПЫСШ
    (1920—1981)
    КАРУСЕЛЬ
    Карусель,
    Карусель,
    Хто баіцца — той кісель,
    Той не лётчык, не марак, Хоць на выгляд — здаравяк.
    Карусель —
    На дваццаць пар, 3 намі кружыцца ўвесь парк. Мчацца дрэвы і кусты, Едуць кладкі і масты.
    Мы разгон такі ўзялі — He відаць ажно зямлі.
    1963
    ВЯСЁЛКА НАД ПЛЁСАМ
    Ад пасёлка да пасёлка
    Ехаў гром.
    Заірдзелася вясёлка
    Над Дняпром.
    Гэта — арка, гэта — арка
    Да нябёс.
    А пад аркай ходзіць хмарка, Плешча плёс.
    Яркіх колераў багата —
    Аляксей Пысін
    487
    Сем якраз.
    Што за свята, што за свята Сёння ў нас?
    Дожджык добры, працавіты Сёння быў.
    I пшаніцу ён і жыта Напаіў.
    1964
    СЛАНЕЧНІК
    Над сцяжынкаю
    Ля дуба
    Ўзняў сланечнік Жоўты бубен. Пачынаецца
    Ўжо з рання Тут чмялінае Ігранне.
    Б’юць чмялі
    Ў звонкі бубен: — Танцаваць Мы з дубам Будзем!
    1958
    ПІСЬМО ПТУШАК
    Лёг сняжок пушысты, Белы, як папера, А на снезе птушкі Ў каляровым пер’і. Снегіры, сініцы,
    488
    Вяснянка
    Галкізабіякі
    На паперцы гэтай Пакідаюць знакі.
    Цэлую гадзіну Дзеці прастаялі: «Што гэта за знакі?» —
    I не адгадалі.
    Падышоў дзядуля, Акуляры — ў рукі: — Зараз адгадаем, Дарагія ўнукі.
    Гэта ж пішуць птушкі: Ў іх няма кармушкі, Просяць хоць бы трошкі Зерняў, хлебных крошак.
    1957
    ШЯНІНЫ
    У Алёшкі імяніны: Віншаваць яго павінны. Будзе ўжо яму чатыры. He, не з тых ён, хто задзіры. Ён спакойны, ён увішны, Любіць яблыкі і вішні. Працавіты ён, свядомы I не ведае утомы.
    Добра вершы дэкламуе, Крышку піша і малюе.
    Тэлефон звініць уранні: Віншаванні, віншаванні. Падарункі і паштоўкі Шлюць яму сябры, сяброўкі. 3 калідора выйшла мама: — Вось ад дзеда тэлеграма!
    Аляксей Пысін
    489
    — Мама, дзед мой у Сібіры Ведае, што мне чатыры?
    I адказам на пытанне Стала дзедава пасланне: «Мой унучак з Прыдняпроўя, 3 днём тваім
    Цябе вітаю
    I сібірскага здароўя Ад усёй душы жадаю. 3 юбілеем, Аляксей!
    Я, твой дзед, і Енісей».
    — Енісей, ён дзед таксама?
    I ён добры чалавек?
    — Енісей,— сказала мама,— Дзед усіх сібірскіх рэк. Ён прыгожы, ён магутны, На сабе нясе ён судны, Круціць дзёнь і ноч турбіны. I дае ён для краіны Шмат энергіі, святла, Добрай рыбы
    да стала.
    — Дзякуй Енісею й дзеду, Вырасту —
    ў Сібір паеду.
    1981
    ЧАРАВІКІ
    Стук і грукат,
    Стук і грукат, Дом дрыжыць,— To Аленка ў чаравіках бяжыць.
    490
    Вяснянка
    У чаравіках
    Вялікіх,
    Самых модных,
    У чаравіках вельмі моцных
    I грымотных.
    I дзівілася з Аленкі
    Бабуля:
    — Як жа ножкі ў чаравікі
    Ты абула?
    Як жа гэта ў чаравікі
    Ты ўлезла?
    — А я скокнула, скокнула
    з крэсла.
    Ледзь бабуля Аленку
    Дагнала,
    Чаравікі ў яе
    Адабрала.
    — Чаравікі схаваю,
    He прасі,
    Табе трэба да іх
    Дарасці!
    1981
    ЯЗЭП ПУШЧА
    (1902—1964)