Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
502
Вяснянка
А яшчэ Ірынка раскажа, як сумавала без таты і як ёй вельмі хацелася цукерак, тых, дзе намалявана вавёрачка.
Толькі вось тата надта доўга не прыязджае. Аж цэлы тыдзень. Ірынка не ведае яшчэ, як называюцца дні вось гэтага самага тыдня. Але яна добра ведае, калі прыедзе тата. У той дзень мама будзе купаць яе ў вялікіх драўляных начоўках.
Ірынка калісьці не любіла купацца. Ды і цяпер не вельмі што любіць. Але ж калі мама купае — значыць, прыедзе тата. О, гэта Ірынка добра запомніла...
Вось і сёння ёй вельмі трэба бачыць тату.
Яшчэ з самага ранку яна пасварылася з Людай. Ірынка сказала, што ведае гняздо з маленькімі птушаняткамі.
— Паказы,— сказала Люда.
Але Ірынка не паказала, бо, сказаць праўду, і сама не ведала такога гнязда. Вось таму яны і пасварыліся. Люда назвала Ірынку манюкай, a Ірынка Люду ніяк не назвала, бо не прыдумала ніводнага крыўднага слова.
Эх, каб быў цяпер тата! Яны пайшлі б разам у лес і знайшлі б сапраўднае гняздо... Тады Ірынка сказала б Людзе, што яна ніколечкі нават не манюка... Вось каб сёння прыехаў тата!
Раптам Ірынка нешта ўспомніла і нават перастала капаць лапатачкай пясок'. Падумаўшы яшчэ трохі, яна аж засмяялася і пабегла ў хату.
— Ну што? — спытала мама.
— Купай мяне хутчэй у начоўках,— Ірынка зняла з галавы белую панамку і пачала расшпільваць сандалікі.
Мама аж рукамі ўспляснула:
— Ды ты ж яшчэ чысценькая! Я цябе нядаўна купала. Ідзі вось гуляй.
Алесь Рыбак
503
Ірынка нікуды не пайшла і нечакана разрумзалася на ўсю хату.
— Што з табою, дачушка?— занепакоілася мама.
— Я хачу, каб прыехаў тата. А ты мяне не хочаш купаць, вось...
Мама нічога не зразумела:
— Тата ж быў зусім нядаўна. Ён толькі ў пятніцу прыедзе.
Ірынка нават пакрыўдзілася.
— А ты ж сама заўсёды казала, што як мяне пакупаеш і я пасплю, то адразу прыедзе тата.
Мама засмяялася і ўзяла Ірынку на рукі.
— Ах ты, мая маленькая няўцяміца! — яна прытуліла дачку і пачала чытаць ёй кніжку пра коціка, што забыўся, як папрасіць есці, і ва ўсіх, нават у жарабяці, пытаўся пра гэта.
Толькі сёння кніга не цешыла Ірынку. Сцішыўшыся, яна думала. Думала, чаму мама назвала яе няўцяміцай, думала і пра многае іншае. Нават пра тое, як гэта мог коцік гаварыць з жарабяткам. Ён жа — Ірынка гэта добра ведае — ніколі яшчэ не сказаў ні аднаго слова, а толькі мяўкаў. Трэба, мусіць, спытаць пра ўсё ў мамы...
Але Ірынка не спытала. Яна непрыкметна заснула на маміных каленях.
1972
АЛЕСЬ РЫЛЬКО
(1923—1967)
КАСІ, КАСА, ПАКУЛЬ РАСА!
(3 аповесці «Мядовыя краскі»)
Міхаська прачнуўся сёння раней, як заўсёды. Кот разбудзіў яго — лёг на падушку і мурлыча ў самае вуха. Спрасонку адштурхнуў ад сябе нязванага госця раз і другі, а ён усё адно лезе, убіваецца ў ласку сваёй аднатоннай песенькай: мурмур, мурмур...
Сон зусім прайшоў, як Міхаська пачуў, што дзед на двары кляпае касу: чок... чок!.. — ажно рэха нясецца. У печы сквірчыць сала, у сенцах мама ганяе курэй... Сястрычкі Маня і Таня яшчэ спяць, а таты ў хаце няма.
У хату зайшла маці, сказала:
— Спі, спі, сынок. Яшчэ рана...
— А дзе тата?
— Даўно на рабоце. Паехаў касіць.
— А ў яго ж касы няма! Дзед не асаджаў яму касы.
— Для яго касу на заводзе зрабілі. Касілку. На трактары косіць цімафееўку, у Залужжы.
— Оо,— захныкаў Міхаська,— а ён жа казаў, што мяне з сабою возьме!..
— I добра, што не ўзяў. Я табе заўсёды кажу, што не трэба да машын лезці. Лепш пільнуйся дзеда,— сказала маці.— Бяжы вось паглядзі, што ён змайстраваў табе.
Хлопчыка нібы ветрам здзьмула з ложка. Падцягнуў штонікі і — дрыбдрыбдрыб!.. — бягом на
Алесь Рылько
505
двор. Дзед надоечы зрабіў усім чатыром дружбакам па грабельках. Цікава, што ён яшчэ змайстраваў?
Убачыўшы ўнука, дзед прывітаў яго:
— Здарова, касец! Хадзітка прымеру табе! — і паказаў асаджаную маленькую касу.
— Мая?!—узрадаваўся Міхаська.
— Усёй вашай брыгадзе. На змену будзеце касіць. I сёння ж пойдзем на луг.
— А хто будзе цялят пасвіць?
— Ёсць каму. Я дамовіўся з бабкай Аленай. А мужчыны ўсе пойдуць касіць.
Міхаська падумаў: «Праўда, бабка Алена касіць не можа, бо яна старая. Заўсёды кіем пасабляе сабе хадзіць. А я дужы! Дзед казаў, што я — мужчына!»
— Дзед, паглядзі, які я дужы! — I ўнук, абшчапіўшы, падняў калоду, на якой стары кляпаў касу.
— О, і праўда — асілак! — згадзіўся дзед.— Я ж і кажу — табе сама што ў пракос станавіцца!
Узрадаваны Міхаська, забыўшыся на сваю мужчынскую сталасць, заскакаў на адной назе, прыпяваючы:
— Пойдзем касіць! Пойдзем касіць!
— Гэ, выбрыкваеш!—пасмейваўся дзед.— Цябе, як таго бычка, хоць на вяроўку навязвай, каб не збег кудынебудзь.
Міхаська трохі засаромеўся і спыніў свае скокі. Потым успомніў, што пра касьбу трэба папярэдзіць сяброў, a то яны, чаго добрага, могуць праспаць, і адразу ж пабег да іх з гэтай радаснай навіной.
...Праз якую гадзіну па вуліцы на луг ішла самая маладая брыгада касцоў, якую ўзначальваў сівабароды Нупрэй. Праўда, у гзтай брыга
506
Вяснянка
дзе на пяць чалавек было толькі дзве касы — у дзеда і Васіля Кузьміча. Васілёк нёс касу, паколькі ён быў старэйшы. Затое мянташкі былі ва ўсіх, новенькія граблі — таксама. Галя несла яшчэ маленькі вулей, той, што зрабіў дзядзька Рыгор. Гэта на выпадак, калі знойдуць земляных пчол, каб было ў што агрэбці іх. Першыя пчолы будуць Галі, бо яна ж —самая адважная, не пабаялася голай рукой палезці ў гняздо шэршняў...
Дзед са сваёй брыгадай касцоў трохі спазніўся — на лузе ўжо звінелі косы. «Луг тут быў куп’істы, з глыбокімі равамі, таму касіць яго прыходзілася ўручную.
— Вось тут мы размахнёмся! — сказаў дзед Нупрэй, аблюбаваўшы месца побач з іншымі касцамі. Уторкнуў кассё ў зямлю, абхапіў касу левай рукой, у правай — мянташка, і лёгкімі ўзмахамі пачаў вастрыць бліскучую сталь.
— Далямдалям!.. Далямдалям!.. — заспявала каса.
Навастрыўшы, дзед размахнуўся: шша!.. шшах!..
Касі, каса, Пакуль раса! Раса далоў — Мы косім зноў! — памагалі дзеці вясёлай песняй.
Потым малыя па чарзе спрабавалі сваю коску. ПраўДа, пракос у іх атрымліваўся вузенькі, курыца пераскочыць, і кудлаты, бо трава грывамі заставалася.
— Гэта не бяда! — супакоіў дзед.— Як кажуць, першая аладка скача са скаварады не зусім гладка... Касіць таксама трэба ўмець, без навукі і тут не абьідзешся.
Сагнаўшы ахвоту на касьбе, дзеці пачалі разбіваць пракосы. Як управіліся за дзедам, пабеглі
Алесь Рылько
507
да суседніх касцоў. Спрытна растрасалі маленькімі грабільнамі зялёныя пракосы свежаскошанай травы — работа спорылася. Дзень быў сонечны, з ветрыкам, так што, глядзіш, на лузе да вечара вырастуць копы сухога, духмянага, як чай, сена.
3 коп праз колькі дзён паставяць высокія стагі. Многа мурагу будзе калгаснай жывёле!
Маладыя хлопцы, якія часам не ўмелі добра наводзіць косы, прасілі, каб дзед ім памог. Дзед кляпаў ім косы, папраўляў асадку, раіў, як лепш вастрыць. Тым часам каса яго таксама не гуляла. Пракосы за дзеда гналі тыя касцы, чые косы ён наводзіў. Ва ўзаемнай дапамозе дарослых удзельнічалі і дзеці, наперахопкі варушачы пракосы. Калі не было чаго рабіць, бегалі навыперадкі, куляліся на мяккай пакошы. Пра земляных пчол, здавалася, яны ўжо і забылі. Нарэшце пашчаслівіла.
— Гэй, малыя! — крыкнуў дзядзька Хвядос.— Бяжыце сюды! Мёдам пачастую!
Дзеці з усіх ног кінуліся да дзядзькі Хвядоса, які разграбаў рукамі ледзь прыкметную купінку сухога моху. Над ім кружыліся пчолы, здавалася, восьвось пачнуць яго джаліць, але ён не звяртаў на іх увагі. Аднак дзяцей папярэдзіў:
— Вы ад іх не адмахвайцеся, a то закусаюць. Стойце спакойна, і яны вас не крануць.
Дзядзька дастаў скрылік мёду і падзяліў яго паміж дзецьмі. Пры гэтым сказаў:
— Больш не дам, і не прасіце. Пакінем трохі сотаў з мёдам пчолам на разжытак. Яны яшчэ не раіліся — мёд трэба будзе іхнім маленькім дзеткам...
Галя ўпрошвала:
— Дзядзечка, памажы нам асадзіць іх у наш вулей! Ім там будзе лепш. Зацішна, і дождж іх не залье!
508
Вяснянка
— He ведаю, ці атрымаецца што. Пчолы гэтыя — дзікія, напэўна, не захочуць жыць у вулеі...
Мы іх прыручым! — запэўнілі хлопчыкі.
Каб жа яно ўдалося! Але, як кажуць, колькі ваўка ні кармі, ён усё адно ў лес глядзіць... Гэтаксама і земляныя пчолы...
Пагадзіліся на тым, што гняздо можна перанесці ў вулей толькі ўвечары, калі пчолы супакояцца і ўсе збяруцца з лёту. А пакуль што зазначылі месца, каб потым лёгка было знайсці, лазовай тычкай.
Да вечара часу было многа — сонца бралася толькі на поўдзень,— і дзед Нупрэй папрасіў дзяцей збегаць да бабкі Алены памагчы ёй прыгнаць на паўранкі цялят. Аваднёў цяпер многа, і сляпні сякуць жывёлу, дзікаўкі з’явіліся, дык, чаго добрага, каб не р'азбегліся куды каторыя цяляты.
— Заадно і паабедаеце дома,— напомніў дзед.
Памагчы бабцы Алене — таксама цікавая работа, і дзеці пабеглі да рэчкі, туды, дзе каля кустоў чаромхі пасвіліся цяляты.
1959
АЛЕСЬ САВІЦКІ
(нарадзіўся ў 1924 г.)
ДАРОГА Ў ШКОЛУ
У школу Данік ішоў разам з бацькам.
Усё было незвычайным у гэты вераснёўскі ранак: і зіхатлівае сонца над галавой, і густая сінеча неба, і ласкавыя позіркі бацькавых вачэй, і ласкавы, мяккі і напеўны голас маці — яна праводзіла іх да старога клёна ў канцы саду і раіла Даніку добра паводзіць сябе ў школе, уважліва сл'ухаць настаўнікаў на ўроках. А болей за ўсё радаваў Даніка новы карычневы ранец з шырокімі бліскучымі спражкамі на рамянях. Бацька пажартаваў, што ранец малаваты для пяцёрак. Аднак гэта, маўляў, не бяда: у калгасным універмагу ёсць большыя, купіць няцяжка. Былі б пяцёркі!
На школьным двары Даніка запыніў Міхась. Жылі яны на адной вуліцы, але не вельмі сябравалі: Міхась любіў задзірацца.
— Глядзіце! Данік без кветак ідзе,— крыкнуў Міхась.— Ты што, згубіў іх!
Данік адбіў наскок весела, але стала крыўдна. Кветкі ў яго былі, калі ён выходзіў з хаты,— вялікі букет вяргіняў, якія маці падрыхтавала, нават абкруціла сцябліны ў празрысты і хрумсткі цэлафан. Ды на паваротцы дарогі, што выводзіць з вёскі на асфальтаваную шашу, бацька спыніўся ля абеліска, што стаіць у засені таполяў і клёнаў.
510
Вяснянка
— Пакладзём кветкі, сынок, ім, героям нашым,— сказаў бацька.— У такі вось дзень, першым вераснем, у вайну наша вёска гарэла. Якраз ранкам, сонечным вось гэткім. Партызаны тады і паляглі тут...