• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Сонца толькітолькі пачынае запальваць агні
    524
    снянка
    ў шыбах суседскай хаты. Прыпалая расою, зямля абдае золкай прахалодай ногі, ліпне між пальцаў, да ступні. На страсе хлява шчабеча ластаўка. Кудахтаюць і квохчуць на гародзе куры. Брухаты рабы парсючок, скруціўшы абаранкам хвост, і белая свінка згрызваюць паўз платы шызую ад расы мураву.
    Я адчыняю весніцы і з крыкам выганяю на вуліцу свіней. I адразу ж падаюся назад.
    Проста на мяне, збіваючы да крыві аб каменне і груды босыя ногі, бяжыць цыбаты Гараська. Гараська Бусел. Крыссе старой, шмат дзе парванай і прапаленай ватоўкі, расхлістаны. Валасатая, рабрыстая грудзіна, нічым не прыкрыта. Адна калашына штаноў, забруджаных так, што не пазнаць ні колеру, ні самога матэрыялу, закасана па калена. Бяльматыя вочы, з якіх так і б’е неўтаймаваны жах, палахліва скіроўваюцца назад, на сонца. Яно чырвоным іскрыстым шарам выкочваецца зза засмужанай сінявы лесу. Гараськавы рукі хапаюцца за астрыжаную галаву. Плечы яго прыгінаюцца ніжэй, а вусны ў адчаі шэпчуць:
    — Сонца... Сонца... Сонца...
    Я добра ведаю, куды імчыць Гараська. На полі, за вёскаю, на стыку трох дарог трасецца на ветры абсмаленая з камля грушадзічка. Адна яе галіна прыпадзе ледзь не да самай зямлі. Непадалёку ад грушы, на пагорку, сівеюць два вялізныя камяні. Гэта рэшткі старога ветрака, што спалілі ў вайну немцы. Камяні папсавала агнём: адзін, ніжні, лопнуў пасярэдзіне, у другога адкалоўся ад боку даволітакі ладны кавалак. Тут і прыпыняецца Гараська. Доўга ходзіць вакол, пільна ўглядаецца сабе пад ногі, нібы нешта шукае. А вусны яго ўвесь час варушацца, нешта шэпчуць.
    Аднойчы я падкраўся пшанічным клінам
    Барыс Сачанка	525
    да грушы і падслухаў Гараську. Ён паўтараў: — Няма сонца... Няма сонца...
    Пад позняе снеданне мы гонім назад у вёску свіней. Звоняць да болю ў вушах конікі. Весела ляскочуць па полі, адвозячы на працу калгаснікаў, запрэжаныя ў паркі коней калёсы. У гэты час вяртаецца зпад дзічкі і Гараська. У руках у яго заўсёды штонебудзь жывое: авадзень, муха ці божая кароўка. Ён спявае:
    А чаму ж ты, мушка, не ляціш?
    А чаму ж ты, мушка, не бяжыш?
    А таму я, сватка, не лячу, А таму я, сватка, не бягу, ТТТто без крылляў яаа.. Хіхі...
    Ён смяецца спачатку ціха, хіхікае, пасля рагоча. Хоць мы, свінапасы, не першы раз чуем яго нялюдскі смех, але нам робіцца страшна. Гараська ніколі нікога не зачапіў і пальцам, але мы ўсё роўна баімся яго. Без жалю сцёбаем дубцамі свіней па тлустых азадках і бяжым, уздымаючы шэрыя воблакі пылу, бяжым у вёску.
    Старэйшыя людзі расказваюць: да вайны Гараська быў зусім не такі. Наадварот, яго розум і дапытлівасць здзіўлялі нават настаўнікаў. Пяты і шосты класы хлопец закончыў у адзін год на «выдатна». Ён маляваў, і адна яго карціна пабывала на абласной выстаўцы і атрымала не то другую, не то трэцюю прэмію.
    А сталася непапраўнае з Гараськам у той дзень, калі фашысты палілі нашу вёску. Усю моладзь яны загналі ў стайню. Страчылі з кулямётаў і аўтаматаў у расчынёныя вокны і дзверы, пакуль не змоўклі крыкі. Пасля аблілі сухія вуглы і чаротавую страху бензінам і падпалілі...
    Гараську Буслу аднаму з усёй вясковай мо
    526	Вяснянка
    ладзі ўсё ж неяк удалося ўцалець ад кулі і выскачыць з ахопленай агнём будыніны. Узмежкам, паўз высокае жыта, ён дабег аж у канец вёскі. Там якраз дагараў млын. Распаленыя камяні падаліся яму, відаць, сонцам, якое апусцілася і спаліла ўсё навокал.
    Там выпадкова натрапілі на Гараську назаўтра партызаны. Кажуць, што ён адчайна адбіваўся нагамі, кусаў усіх, хто да яго падступаў, за рукі і нема крычаў:
    — Сонца! He хачу сонца...
    1959
    ІВАН СІНЯЎСКІ
    (нарадзгўся ў 1919 г.)
    СУСЕДСКІЯ ДЗЯЎЧЫНКІ
    Бабка Мар’я некалі мела сям’ю: мужа і трох сыноў. Але пачалася Вялікая Айчынная вайна, і ўсіх мужчын забралі на фронт.
    Чатыры гады чакала бабка Мар’я сваіх з вайны. Ды так і не дачакалася. Засталася яна адна. Пакуль магла, хадзіла ў калгас на работу. А як аслабела, пайшла на пенсію. Старасць — не радасць. Цяжка ёй адной. А трэба ж за ўсім прыгледзець: і ў агародзе, і на двары, і ў хаце.
    I вось бабуля пачала заўважаць, нібы яе работа сама сабой робіцца. Праўда, як і здароўе, так і памяць старой аслабелі. Але ж, здаецца, яна памятала, што збіралася ў гэты панядзелак вьшалаць кветнік. Пасля апошняга дажджу трава ў ім пазаглушала кветкі. Пра тое, што збіраецца палоць кветнік, бабка Мар’я нікому не гаварыла. А прыйшоў панядзелак, пайшла бабка ў кветнік і вачам сваім не паверыла: каб дзе травінка! Пачала ўспамінаць, калі гэта яна кветнік палола. I ніяк не магла ўспомніць.
    Неўзабаве зноў здарылася ў бабкі Мар’і дзіва. Сабралася яна ісці па ваду, глядзіць, а вёдры паўнюсенькія. He паспела яна забыцца пра гэта, як зноў нечаканасць — двор чысты, хоць кашу кладзі. А чаго толькі не было ў яе на двары. і трэсак, і смецця рознага. Вядомая рэч гаспа дыня нямоглая. Сагнуцца цяжка, дзе ўжо за
    528
    Вяснянка
    чыстатой двара глядзець. У хаце падлогу памыць і то няма сілы. Бабка Мар’я толькі плячыма паціскала.
    Аднойчы старая вырашыла наведаць даўнюю сяброўку —бабку Акуліну. Жыла тая ў гэтай вёсцы, толькі ў другім яе канцы. Хацела старая дзверы замкнуць, але не знайшла замка.
    «Ат, хто ў маю хату палезе»,— падумала яна і выйшла на вуліцу.
    Непадалёк гулялі ў класікі суседскія дзяўчынкі.
    — Паглядзіце за маёй хатай,— папрасіла яна—Я Да Акуліны схаджу. Даўно не бачылася з ёю...
    — Добра, добра, паглядзім,— у адзін голас сказалі дзяўчынкі.
    Акуліну бабка Мар’я дома не застала і вярнулася дамоў. Зайшла на двор — дзверы хаты зачынены.
    — Хто ж гэта там? — занепакоілася старая.
    Заходзіць у хату, а там суседскія дзяўчынкі Анька, Валька і Танька падлогу мыюць.
    «Вось хто мне памагае,— з удзячнасцю падумала бабка Мар’я.— Якія слаўныя дзяўчынкі!»
    1968
    МІХАСЬ СКРЫПКА
    (нарадзгўся ў 1907 г.)
    «ЦЕПЛАВОЗ»
    Сцяжынкай у парку
    Між ліп і бяроз, Ахутаны парай, Паўзе «цеплавоз»
    У шубе аўчыннай, У шапцы зайчынай, У валёнках новых, Пальчатках пуховых.
    3пад матчынай хусткі Тырчыць толькі нос.
    Куды ж сцежкай хрусткай Паўзе «цеплавоз»?
    На полюс, магчыма, Сабраўся, дзівак?
    Нашто ж за плячыма Канькі і рукзак?
    А вы не пазналі?
    To ж мамчын сынок — Распешчаны Алік Паўзе на каток.
    1973
    530	 Вяснянка
    ШЧУПАК
    Рэчка, сажалка, рака добра знаюць шчупака. Ён плыве за ўсіх шпарчэй, рыбкам гора: не ўцячэш. Ды пражэрлівы такі сам трапляе на кручкі, На жыўца, часамі ў нерат— ні назад тады, ні ўперад.
    1975
    КАРАСЬ
    Я люблю ў затоках гразь, а імя маё — карась.
    У гразі на самым дне шчупакі не страшны мне.
    1975
    ДАІР СЛАЎКОВІЧ
    (нарадзіўся ў 1932 г.)
    СЯРГЕЙКА
    Сяргейка выйшаў на вуліцу дагуляць. Спыніўся ля веснічак. У адзін канец вуліцы паглядзеў, у другі.
    Куды падацца? Налева, праз тры дамы, стаіць трактар «Беларусь». 3 прычэпам. I нікога побач.
    Пайшоў да трактара. Трактар — не навіна, кожны дзень можна ўбачыць. Але ўсё ж такі цікава.
    Толькі Сяргейка вакол прычэпа абышоў, да кола пальцам дакрануўся, як з дома выйшаў дзядзька Іван, трактарыст.
    — Скончыў тэхнічны агляд? Ехаць можна? — пытаецца.
    — Я не правяраў,— засаромеўся Сяргейка. Потым узняў галаву і запытаў: — Вы куды цяпер, дзядзька Іван?
    — У кар’ер. Па пясок. А што?
    — Можна мне з вамі?
    — Фіў!— прысвіснуў дзядзька Іван.— А што ты там рабіць будзеш?
    — Слухацца буду,— паабяцаў Сяргейка.
    — Слухацца? А дома на цябе не насварацца?
    — Я папалуднаваў ужо. I трэсачкі пад паветку паскладаў.
    — Ну, калі паскладаў... Тады, бадай, можна. На адзін рэйс.
    532
    Вяснянг
    Кабіна ў «Беларуса» высока ад зямлі. Дзядзька Іван падсадзіў Сяргейку.
    Рухавік зачмыхаў, запрацаваў. Паехалі.
    На выбоінах Сяргейку трасе, падкідае, а ён быццам не заўважае.
    — Дзядзька Іван, я магу памагаць вам.
    — Няўжо?
    — Праўда.
    — I чым жа?
    — Руляваць.
    Сяргейка падсунуўся бліжэй, ухапіўся за руль. Пачалі яны руляваць у тры рукі: дзве вялікія — дзядзькі Івана, адна маленькая — Сяргейкава. Да самага кар’ера гэтак ехалі.
    Кар’ер — вялізная шырокая яма, адкуль пясок бяруць. Там працуе экскаватар са стралою і вялікім зубатым каўшом. Да яго пад’язджаюць па чарзе грузіцца самазвалы. Толькі цяпер чарга не рухаецца: сапсавалася нешта ў экскаватары. Экскаватаршчык сагнуўся ля матора, шукае няспраўнасць. Шафёры стаяць паблізу, перагаворваюцца.
    — Давядзецца	«пазагараць»,— нахмурыўся
    дзядзька Іван.
    Ён вылез з кабіны і пайшоў да экскаватара.
    А Сяргейка што — прывязаны? Хоць і высока, скочыў на зямлю.
    Агледзець кар’ер з пагрызенымі жалезным каўшом берагамі шмат часу не трэба. Абабег яго Сяргейка, некалькі гладзенькіх каменьчыкаў падняў. На хвойкі маладыя, што растуць над саменькім абрывам, падзівіўся. Больш нічога цікавага не знайшоў.
    Падаўся туды, дзе экскаватаршчык, шафёры ды дзядзька Іван у маторы корпаюцца. Патупаў, патупаў вакол і палез па прыступках на экскаватаР Да самай кабіны. Усеўся Сергей на сядзенне,
    Дагр Слаўковіч	533
    разглядацца пачаў. Колькі тут рычагоў, ручак розных! Раптам матор запрацаваў. Шафёры пайшлі да машын. Экскаватаршчык залез у кабіну, убачыў Сяргейку, пытаецца:
    — Ты адкуль узяўся?
    — На трактары прыехаў.
    — Сам прыкаціў?
    — He, з дзядзькам Іванам. А вы цяпер у самазвалы пясок насыпаць будзеце?
    — Буду.
    — Доўга?
    — Вокам міргнуць не паспееш.
    — Я правым вокам хутка міргаю, а левым не навучыўся яшчэ.
    Экскаватаршчык за рычагі пацягнуў. Страла адразу ўбок і ўніз паехала, а коўш угрызся ў пясок! Потым страла паплыла назад, спынілася над самазвалам — шух! — цэлы коўш пяску высыпаўся ў сталёвы кузаў.
    — Здорава!—здзівіўся Сяргейка.
    Хутка загрузілі ўсе машыны. Самазвалы паехалі, а дзядзька Іван высунуўся з кабіны, кар’ер аглядае.
    — Ты каго шукаеш? — смяецца новы Сяргейкаў знаёмы.— Напарніка?
    — Яго. Згубіўся недзе,— адказвае дзядзька Іван.
    — Тут ён, у мяне. Зараз уніз спушчу.
    ...3 пяском ехалі цішэй, чым паражняком, затое без бразгату. Па дарозе Сяргейка спытаў у дзядзькі Івана:
    — А я трактарыстам змагу стаць?
    — Чаму ж не? Зможаш, як вырасцеш.
    — А дзе на іх вучацца?
    — Вучылішча спецыяльнае ёсць. Толькі спачатку буквар і яшчэ шмат падручнікаў асіліць трэба.
    534	Вяснянка
    — Буквар мне мама купіла... А мо лепш экскаватаршчыкам? — раіцца Сяргейка.
    — Табе відней. Але — куды ні кінь — вучыцца спачатку ў звычайнай школе