• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Бацька, які прыйшоў з калгаснай канторы на абед (ён быў у калгасе рахункаводам), і маці
    566
    Вяснянка
    сядзелі за сталом. Міколкі яшчэ не было, ён прыходзіў са школы пазней.
    — Распранайся, Алік, ды сядай з намі, абедаць будзеш,— сказала маці, устаючы зза стала.
    — Чым жа ты пахвалішся сёння, сынку? — запытаў бацька.
    — Адзнаку атрымаў,— шчыра прагаварыў Алік.
    — Нуну, што за адзнака? — Бацька ўзяў пададзены Алікам сшытак і, праглядзеўшы яго, заківаў галавой: —Ох і ўзрадаваў жа ты мяне, Алік!.. Ніяк не чакаў...
    — Дык гэта ж двойка, а не кол, татка...
    — Усё роўна дрэнна,— пахмура сказаў бацька,—Я спадзяваўся, ты будзеш выдатнікам, а ты двойку прынёс...
    — Затое я ўжо добра чытаю...
    — Што ж з таго... Чытанне чытаннем, а з пісьмом у цябе, браце, вельмі блага...
    — А мы не літары пішам, а адны палачкі і кручочкі,— спрабаваў апраўдацца Алік.
    — Пішаце тое, што патрэбна,— перапыніў яго бацька, на гэты раз ужо больш строга,— тое, з чаго мы ўсе пачыналі. Без цярплівасці і старання вучыцца нельга, Алік. Запомні гэта.
    — Запомню, татка,— даў абяцанне Алік.
    3 бацькам гаворка была скончана, але яшчэ больш строга распачаў яе, прыйшоўшы са школы, Міколка. Ён вучыўся ўжо ў шостым класе, і яго лічылі адным з лепшых вучняў. Хлопец ён быў рослы і на Аліка глядзеў як на свайго падапечнага: рыхтаваў яго ў першы клас, паказваў літары, вучыў пісаць. I вось усе Міколкавы намаганні аказваліся марнымі. Уволю пакпіўшы з Аліка, Міколка ў заключэнне з усёй суровасцю наказаў:
    — Выпраў двойку, Алік! A то праз цябе і на
    Тарас Хадкевіч	567
    мяне пляма ляжа. Ты выдатнік, скажуць мне, a твой брат?..
    He задумацца над усім гэтым нельга было, але і двойку выправіць не так проста. Борка, ' дык той адно толькі і карпее над сшыткам у час урока па пісьму. 3 усіх сіл выводзіць ён тое, што скажа настаўніца, і бясконца аблізвае кончыкам языка вусны, пакуль хто не зверне ўвагу на гэта. Ён і на Аліка ў гэты час не пазірае. А Алік нервуецца — хочацца яму хутчэй зарабіць добрую адзнаку, і ён спяшаецца, а памылкі і кляксы, як вядома,— неадлучныя спадарожніцы паспешлівасці. I вось з’яўляецца то клякса, то крывуля, якая ніяк не жадае стаць на лінейцы, хоць ты яе малатком разгінай.
    Алік памкнуўся быў памяняць свой няўдалы сшытак на новы, але і Галіна Рыгораўна і бацька сказалі, што замяняць яго не трэба, сшытак павінен быць дапісаны да канца.
    Гора было Аліку з гэтым першым сшыткам — тут былі і чыста спісаныя старонкі, і старонкі з крывулямі і кляксамі, і злашчасны Тузік, і прыгожа выпісаная двойка — усё тут было. Аднак ніякае гора не вечнае. He вечным яно было і ў Аліка.
    Сшытак ужо канчаўся — Алік перайшоў на апошнюю старонку, і задання на тым уроку хапіла ўсяго да палавіны яе. Галіна Рыгораўна падышла да Аліка, уважліва праглядзела напісанае ім, і добрая ўсмешка асвятліла яе твар.
    — Цяпер, Алік,— сказала настаўніца ўзрадавана, нібы гэта датычылася не Аліка, а асабіста яе,— я магу табе з поўнай падставай паставіць «выдатна»,— і яна ранейшым сваім акуратным почыркам вывела чырвоную лічбу «5».
    Які гэта быў цудоўны дзень для Аліка! Яму здалося, што не толькі ён і Галіна Рыгораўна
    568
    'нянка
    радуюцца яго поспеху, але і ўвесь клас асветлены прыветлівымі ўсмешкамі. Вераснёвае сонца не халоднымі прамянямі, а павеснавому цёплымі і ласкавымі запаўняе праз вокны класны пакой, і ветрык нясе ў расчыненую фортку пах палёў і позніх антонавак. Борка ўжо не надзьмуты і важны, ён не карпее над кнігай ці сшыткам, а шчыра ўсміхаецца, паказваючы пальцам на гэтую выдатную адзнаку ў канцы Алікавага сшытка. А белавалосая дзяўчынка, што сядзіць ззаду Аліка, ледзь не пляскае ў далоні.
    Неяк незвычайна хутка скончыліся ўрокі ў гэты дзень. Алік паклаў кнігі і сшыткі ў ранец, упарадкаваў іх, а гэты сшытак з выдатнай адзнакай усё яшчэ ляжаў разгорнутым на парце. Няхай паглядзяць сябры, няхай палюбуюцца, няхай ведаюць, на што ён, Алік, здольны!.. Гэта ж толькі першая пяцёрка, а колькі яшчэ такіх пяцёрак будзе ў яго сшытках і дзённіках!.. Дахаты Алік на гэты раз пайшоў разам з суседскімі хлопчыкамі ў вясёлай гаманлівай купцы і размаўляў з імі спакойна, нібыта ў яго нічога і не адбылося. Ён нават прапанаваў схадзіць сёння на рэчку ці ў лес па грыбы, і калі нехта з хлопчыкаў заўваЖЬІЎ, што наўрад ці пусціць Аліка маці, Алік спакойна, упэўнена адказаў:
    — Як гэта не пусціць? Пусціць, канечне...
    Дома Аліка, як і заўсёды, сустрэў Тузік і па звычцы працягнуў лапу. Алік у апошні час не асабліва лашчыў яго, але цяпер узяў лапу абедзвюма рукамі і пасяброўску патрос яе, прыгаворваючы:
    — Віншуеш, га? Двойку ж праз цябе зарабіў...
    Сабака як быццам разумеў свайго маладога гаспадара вінавата апусціў галаву і павольна памахваў рудым хвастом.
    — Тота ж,— урачыста зазначыў Алік.
    Тарас Хадкевіч	569
    У хаце было чыста прыбрана, але пуста — бацька і Міколка, відаць, яшчэ не прыйшлі на абед, а маці, напэўна, была на агародзе. Алік скінуў ранец і выбег на двор, каб пашукаць маці, але тут ён сутыкнуўся з бацькам і Міколкам. Яны крочылі побач, размаўляючы, як роўныя. Убачыўшы Аліка, яны спыніліся. Хлопчык стараўся не выдаваць у першую ж хвіліну свайго настрою, але не змог. Яго круглы твар, расчырванелы і ўзбуджаны, і задорныя вочы, у якіх палыхалі іскаркі радасці, гаварылі больш, чым словы. Бацька схапіў Аліка на рукі і панёс у хату.
    — He падвёў нас Алік,— важна, падаросламу, сказаў Міколка, глянуўшы на Алікаву адзнаку.
    — Я і не сумняваўся ў гэтым,— адказаў бацька,—Нічога не даецца лёгка, сынку,— праказаў ён да Аліка.— А гэты сшытак захавай. Няхай ён застанецца як успамін аб тваіх першых кроках у жыццё і навуку.
    1954
    МІКОЛА ХВЕДАРОВІЧ (1904 — 1981)
    дожджык
    Дожджык, дожджык, секані, Мы паедзем на кані, На кіях драўляных, 3 вербаў наламаных.
    Але дожджык не сячэ, Сонца майскае пячэ, Ў полі ні расінкі, Ў небе ні хмурынкі.
    Дожджык, дожджык, секані, Гром, маланкаю мільгні 3за бору густога, 3 лесу маладога.
    На калгасныя палі
    Хмаркі лёгкія пашлі — Граду нам не трэба, He пашлі нам, неба.
    Цёплы дожджык, ў добры час Ты парадуй наш калгас, Хай растуць на славу Збажына і травы.
    Дожджык, дожджык, секані, Мы паедзем на кані
    Мікола Хведаровіч
    571
    Пад дажджом без шапак, He баімся крапак.
    Гром маланкаю мільгнуў, Вецер хустачкай махнуў,— Хмара дажджавая, Чорная такая.
    Вось і сонца не відаць, Бо залегла ў хмарах спаць, Будзе навальніца,— Хоча піць зямліца.
    Кроплі сыплюцца ў пясок, Свой зялёны туясок Падстаўляюць лозы, Клёны і бярозы.
    Сонца зараз не пячэ, Дожджык цёпленькі сячэ... Дзеці на паводку Запусцілі лодку.
    1960
    ПРАЛЕСКІ
    На сонечным узлеску Апошні снег растаў. Вясёлыя пралескі Зірнулі зпад куста.
    Празрыста ззяюць вочы, Нібы блакіт нябёс.
    Халоднай весняй ноччу Іх не кране мароз.
    572
    Вяснянка
    Пралескі на пагорку Пад леташняй травой Зіхочуць, быццам зоркі, Агністай сінявой.
    Хоць часам вецер рэзкі Махне сваім крылом, Але цвітуць пралескі Ў зацішку пад кустом.
    Дарослыя і дзеці
    Вітанне шлюць вясне... Пралескавы букецік, Як госць наш, на акне.
    1974
    ВАСІЛЬ ХОМЧАНКА
    (нарадзіўся ў 1919 г.)
    ТРУБАЧ
    Над маім ложкам вісіць труба — медны музычны інструмент ваеннага аркестра. Век трубы доўгі, колькі ёй гадоў, ніхто не ведае. На ёй шмат умяцін, драпін, слядоў куль і снарадаў. Адно вядома: у грамадзянскую вайну яна была трубой чырвонага кавалерыйскага эскадрона.
    Апынулася труба ў нашым доме летам дваццатага года. Вяртаўся эскадрон з вайны і спыніўся ў нашым сяле. Да нас на пастой прыйшлі пяцёра байцоў. Усе дарослыя былі ў полі, а я сядзеў на прызбе, калі яны пад’ехалі да хаты. Баец, які ехаў наперадзе, маладзенькі, з бялявым віхрастым чубам, падміргнуўшы мне, прывітаўся:
    — Здароў, гаспадар! Гасцей прымеш?
    — Прыму,— узрадаваўся я і пабег адчыняць вароты.
    Байцы пасаскаквалі з коней і павялі іх пад павець. Пасля цяжкага і далёкага маршу былі стомленыя і коні, і байцы.
    Увесь той першы дзень я не разлучаўся са сваімі кватарантамі. Байцы вярнуліся з фронту, шмат чаго пабачылі, перажылі, і я распытваў іх пра вайну. 3 захапленнем разглядваў іх шаблі, карабіны, сёдлы з выцертай да белізны скурай, боты са шпорамі.
    Асабліва пасябраваў я з Піліпам Астрэйкам —
    57
    так звалі таго чубатага хлопца. Ён вешаў мне на плячо шаблю, падсаджваў на свайго Перуна, гнядога, амаль чырвонага, каня з белымі падпалінамі на пярэдніх нагах, і я на зайздрасць сябрамравеснікам гарцаваў па вуліцы. Праўда, шлях майго выезду быў кароткі — ад двара да бліжэйшай студні, але ж якая гэта была для мяне радасць!
    Эскадрон меў двух трубачоў. Першым быў ардынарац камандзіра. А Піліп быў запасны трубач. У яго была свая бліскучая медная труба.
    Труба — голас камандзіра. Яна сваімі сігналамі перадае ўсе яго каманды. Скажам, трэба сабраць байцоў, і трубач трубіць збор. Каманда ісці ў атаку падаецца другім сігналам, на марш — трэцім. Самая вясёлая і прыемная мелодыя для байцоў — сігнал на абед. Байцы як пачуюць яго, так і пачынаюць падпяваць:
    Бяры лыжку, бяры бак, Няма лыжкі— ідзі так...
    Піліп вучыў мяне гэтым сігналам. Яго навуку я адольваў хутка. Сігнал трывогі вывучыў першым. А каб у час маёй навукі байцы не палічылі мае сігналы за сапраўдныя, я залазіў у склеп і там займаўся сваёй музыкай.
    — Трамтатата! Трамтатата!..— дзьмуў я з усяе сілы.
    Неўзабаве байцы пачалі называць мяне трубачом. А камандзір эскадрона, пачуўшы мае практыкаванні, сказаў:
    — Падрастай хутчэй, вазьму ў эскадрон першым трубачом.
    Больш двух тыдняў стаялі ў нас коннікі. Аднойчы па трывозе яны некуды з’ехалі. Вярнуліся з двума параненымі чырвонаармейцамі. Сказалі, што нейкая банда прарвалася ў нашы лясы і быў
    Васіль Хомчанка
    575
    з ёю бой. Банда ўцякла. Пасля гэтага выпадку пачалі выстаўляць байцоў на ахову станцыі, мастоў, тэлеграфнай лініі. Паехалі некуды і нашы кватаранты на чале з Піліпам.
    Праз дзень пасля гэтага паслаў мяне бацька ў мястэчка за сем кіламетраў да сваякоў па соль. Я ўзяў торбачку і пайшоў. Пад вечар быў у мястэчку. Праходзячы па станцыі, я сустрэўся з Піліпам і яго байцамі. Аж да самага змроку я не разлучаўся з імі.
    Начаваў у цёткі, якая жыла паблізу станцыі. Уначы я падхапіўся ад стрэлаў. Выскачыў праз акно і, не раздумваючы, пабег на станцыю. Праз некалькі хвілін быў каля пакгауза. Недалёка ад станцыі нешта загарэлася, святло пажару асвяціла станцыю, як пражэктарам. Байцы і некалькі чалавек цывільных занялі абарону вакол пакгауза. Камандаваў імі Піліп.