Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
ДзінаСмяюшка У класікі скача, Ніколі не дзьмецца, Ніколі не плача.
А сябар ў Смяюшкі — Козлік Брыкушка.
Гуляюць сябры сабе Ў лузе і полі, Уволю смяюцца, Сваволяць на волі.
Аднойчы на луг Прыскакала Лама: — Вам тэлеграма Ад Васьмінога: «Трывога! Трывога!
Аб’явіўся ў моры Дракон стары, Стогаловы Чорны Дракон, Сто вякоў спаў без просыпу ён... Зараз вылез, выплыў з нары, Прылятайце хутчэй, сябры!»
558 Вяснянк
I пабеглі сябры да Пілота, I сказалі:
— Нам трэба злётаць на далёкае мора, Каб адвесці ад мора гора.
— Калі ласка! — гаворыць Пілот,— Дазваляю ўзлёт!
...Выпаўз Чорны Дракон з вады, Зірк — туды, зірк — сюды: Белымбела!
У вачах драконавых пацямнела.
А ў яго сто вачэй, А ў вачах — сто начэй... Раззлаваўся Дракон, Б’е хвастом па вадзе, Ажно гул па зямлі ідзе.
Разгойдалася мора:
— Ой, насланнё, ой, морак! Кіт прыкінуўся востравам, Марскі вожык — асокай востраю. А Дэльфін горкагорка плача: — Як на хвалях цяпер паскачаш? Стала мора ад слёз салёнае, Пачарнела вада зялёная, Мора нібыта сажа.
А Дракон аблізнуўся і кажа: — Ты цяпер Драконава мора, Адпачну, прымуся за горы. Як дыхну на іх сто агнямі, Сто маланкамі, перунамі, Застанецца вуголля груда, Чарапах на ім смажыць буду. I разлёгся Дракон на вадзе... — Быць бядзе! — Закрычалі Марскія чайкі.
Нэля Тулупава J
Кіт маўчыць, бо вады поўны рот... Раптам бачаць: Ляціць самалёт!
А ў ім нашы сябры сядзяць, На Дракона пільна глядзяць, I склікаюць яны братоў: Васьміногаў, Дэльфінаў, Кітоў,
I — марскіх катоў. Рыбумеч не адну, A — восем,
Зразу восем галоў мы скосім!
— Насядай!
— Налятай!
— Наплывай!
Гэй, Дракон, галоў не хавай!
Лямантуе Дракон, На вачах мяняецца ён;
Абчапляўся марской травой: — Войвойвой!
Я ж нічога,
Жартую так,
Я— маленькі марскі чарвяк, Я — зялёная мушка,
Адпусці ты мяне, Смяюшка!
Засмяялася ўголас Смяюшка: — Паглядзі на яго, Брыкушка, Пралівае драконавы слёзы — огого! Трэба ў цырк адаслаць яго.
Трэба!
1980
ТАРАС ХАДКЕВІЧ
(1912—1975)
АЛІКАЎ СШЫТАК
Як можна быць спакойным, калі табе пайтттоў восьмы год і ты ўпершыню ў жыцці сеў за школьную парту! Усё для цябе новае — і гэты чысты, утульны клас, і настаўніца, якую ты бачыў да гэтага, магчыма, толькі здалёк, і твае новыя сябрыаднакласнікі, і ранец з кнігамі і сшыткамі, які ты паклаў у парту,— усё, чаго ты раней не ведаў, і не разумеў і што адкрывае перад табой шырокія нязведаныя далі.
He мог быць спакойным і Алік, калі настаўніца Галіна Рыгораўна рассадзіла першакласнікаў за парты. Ен перш за ўсё паглядзеў у бок сусе^а' гэта быў незнаёмы хлопчык з чужой вёскі, паўнатвары, тоўсты і, як здалося Аліку, непаваротлівы.
Іх парта была трэцяй у радзе і стаяла ля самага акна варта было толькі крыху прыўзняць галаву, і адразу ўбачыш школьны двор, а за ім, залітае вераснёвым сонцам, узаранае поле.
Класны пакой ззяў свежапафарбаванымі, бялюткімі сценамі; яны ажно вочы сляпілі. На падаконніках цвілі кветкі. Чорная дошка, што стаяла ўмацаваная на трыножніку, блішчала, нібы наглянцаваная. А за расстаўленымі ў тры рады партамі сядзелі хлопчыкі і дзяўчынкі, аднагодкі Аліка. Многіх з іх Алік ведаў.
Сумятня ў класе паступова ўляглася. Галіна
, Tapac Хадкевіч 561
Рыгораўна расказала, як дзеці павінны сябе трымаць у школе, як і калі яны будуць займацца. Потым яна спытала, хто з вучняў ведае літары.
Настаўніца была ў цёмным плацці з белым карункавым каўнерыкам, з косамі, завязанымі на патыліцы ў тоўсты вузел. Вочы ў яе былі чорныя, строгія. Дома Аліку гаварылі пра настаўніцу, што яна добрая. I аднак жа цяпер ён падумаў пра яе: «Непадобна ні на маму, ні нават на цётку Ганну. Чужая цётка...» I павярнуўшыся да суседа, Алік злёгку штурхнуў яго локцем і паўшэптам спытаў:
— А ты адкуль?
— 3 Селішча,— не варухнуўшыся, шапнуў той.
— А як завуць?
— Борка...
— Алік! — аклікнула настаўніца, пачуўшы гаворку на трэцяй парце.— Размаўляць на ўроку нельга.
Алік страпянуўся, абапёрся локцямі на вечка парты і, унурыўшыся, змоўк. У гэты час Борка глянуў у акно — воддаль відаць быў узгорак з істужкай шэрай палявой дарогі. Некалькі фурманак, гружаных мяшкамі, з’язджалі з узгорка. Борка ўсміхнуўся і ўрачыста сказаў Аліку ледзь не на поўны голас:
— Вунь нашы з току збожжа павезлі...
— Так ужо і вашы,— запярэчыў Алік.— Як быццам адсюль можна ўбачыць — вашы ці не...
— А вось і нашы,— Борка падняўся, нахіліўся да акна.— Вунь і дзядзька Марцін на першай фурманцы, па шапцы відаць.
Белавалосая дзяўчынка, якая сядзела ззаду і якую Алік не ведаў дагэтуль, таксама зірнула ў акно і пацвердзіла:
— Ага, дзядзька Марцін...
562
Вяснянка
Toe, што ў размову ўмяшалася дзяўчынка, не спадабалася Аліку, і ён хацеў ужо быў прыкрыкнуць на яе.
Але тут падышла Галіна Рыгораўна і паклала яму на плячо руку.
— Што ж вы, хлопчыкі,— прамовіла яна з дакорам.— Усе слухаюць настаўніцу, а вы размаўляеце...
Голас яе гучаў роўна і мякка, у ім Алік не заўважыў той строгасці, якой чакаў.
— Вы ж не дашкольнікі ўжо, а вучні,— сказала яна, адыходзячы да свайго стала,— і знаходзіцеся ў школе.
Позіркі ўсіх першакласнікаў былі накіраваны на Аліка і Борку. Хтоколечы з вучняў ціха пасмейваўся, а вочы іншых як бы казалі: «Вось яны і выяўляюцца, недысцыплінаваныя. У першы ж дзень заўвагу ад настаўніцы атрымалі...» Аліку стала няёмка. Ён збянтэжыўся, і хоць нічога не адказаў Галіне Рыгораўне, але да канца ўрока сядзеў спакойна, не зводзіў з настаўніцы вачэй. Борка таксама не варушыўся. Ён нават адвярнуў галаву ад Аліка, і можна было падумаць, што яны пасварыліся.
Сціпла трымаў сябе Алік і ў час перапынку. 3 галавы яго не выходзілі словы настаўніцы аб тым, што ён цяпер не якінебудзь дашкольнікветрагон, а сапраўдны вучань.
«Вучань — гэта ясна,— з гонарам думаў Алік,— і не абыякі». Ён ведае ўсе літары і большасць з іх піша, як вучыў яго старэйшы брат, пяцікласнік Міколка. У ранцы, што ляжыць у парце, побач з букваром, пеналам і чыстымі сшыткамі ў касую лінейку ёсць сшытак, амаль увесь спісаны Алікам. Алік прынёс яго сюды спецыяльна, каб паказаць настаўніцы,— няхай ведае, што ён яшчэ і да школы старанна займаўся і ця
Хадкевіч 563
пер абавязкова будзе адным з лепшых вучняў у класе.
Але паколькі Галіна Рыгораўна нічога не сказала аб такіх сшытках і на наступным уроку, a вывесіла на дошцы таблічкі з літарамі, Алік паказаў свой запаветны сшытак Борку.
Нельга сказаць, каб сшытак зрабіў на таго моцнае ўражанне. Літары ў ім былі напісаны няроўна: адна вялікая, другая маленькая, трэцяя восьвось паваліцца, чацвёртая ляжала зусім на баку. Ды і ні адна старонка тут не была спісана да канца, а ў сярэдзіне сшытка паўстаронкі займаў малюнак — нешта накшталт жывёліны з круглым тулавам, доўгімі нагамі, кароткім хвастом і вушамі, вельмі падобнымі на рогі. Борка доўга разглядаў малюнак, потым ткнуў пальцам у яго і запытальна паглядзеў на Аліка:
— Што гэта такое?
— Хіба не бачыш? — пакрыўджана адказаў Алік.
— Можа, казёл, але чаму без барады? — пачаў разважаць Борка.— Баранчык — не інакш...
— Ну і сказаў! — зазлаваў Алік.— Бараанчык... To ж наш Тузік... Звер, а не сабака — ого!...
— Аа,— няпэўна вымавіў Борка і заціх, бо настаўніца насцярожана зірнула ў іхні бок.
«Борка мог і не разабрацца ў маім майстэрстве,— зрабіў вывад .Алік.— Ды ён, відаць, ні адной літары не ведае. А што ён разумее ў малюнках, калі нават не пазнаў у сшытку славутага Тузіка. Іншая справа — настаўніца, яна такі разбярэцца, як толькі гляне».
Але нечакана для Аліка ў адзін з настуПных дзён, калі ўсе падрыхтаваліся да пісьмовых заняткаў і Алік разгарнуў свой стары сшытак, Галіна Рыгораўна ўзяла гэты сшытак у рукі,
сня
564
перагарнула старонкі, усміхнулася і вярнула яго Аліку, прамовіўшы без захаплення:
— Добра, Алік, што ты ведаеш літары. Але зараз ты вазьмі з ранца новы сшытак, а гэты пакінь дома...
He літары загадала яна пісаць у новым сшытКУ> як таго жадаў Алік, а зусім іншае — спачатку палачкі, потым розныя кручочкі.
Да Аліка пакуль не даходзіла, што з гэтых палачак, кручочкаў, завіткоў можна потым скласці літары, роўныя і прыгожыя. Скажам, з двух злучаных кручочкаў атрымаецца літара «м», а з завітка і кручочка — літара «а». Калі паставіць абедзве літары побач, выйдзе «ма». Яшчэ адно такое «ма» — і мы будзем мець слова «мама» — першае з усіх слоў, якое кожны з нас прамовіў у жыцці. Ад гэтага слова ляжа шлях і да іншых, спярша такіх жа простых і знаёмых, а потым больш складаных і невядомых Аліку.
Словы зліюцца ў сказы, і сшытак Аліка — не першы, вядома,— у недалёкім будучым загаворыць гэтак жа, як гаворыць буквар, калі Алік адольвае яго, старонку за старонкай...
Усё ж іншы раз надакучвала доўга пісаць адно і тое ж. У Аліка не хапала такой цярплівасці, якой валодаў Борка. Ад празмернага старання ў таго кончык языка павольна пасоўваўся па вуснах у той бок, куды пасоўвалася пяро.
Старонак шэсць новага сшытка Алік спісаў акуратна, а на сёмай старонцы — гэта было ў канцы аднаго з урокаў — здарылася прыгода. Неяк міжвольна ён вывеў літару «Т» і тут жа прыгадаў свайго любімца Тузіка — здаравеннага рудога дварняка, які кожны раз пры сустрэчы з Алікам падаваў яму правую лапу. У момант Алік накідаў абрысы Тузіка, паўтарыўшы малюнак з таго сшытка, які ляжаў цяпер дома.
Тарас Хадкевіч 565
Аднак, калі хлопчык прыладжваў сабаку галаву, з пёрка капнула чарніла. Замест галавы атрымалася клякса ў форме прадаўгаватай сіняй зоркі. Галіна Рыгораўна хадзіла паміж партаў, назіраючы за тым, як пішуць вучні. Яна падыходзіла ўжо да парты Аліка. Алік жахнуўся і, забыўшыся, што ў яго ёсць прамакатка, злізаў кляксу языком. Ад гэтага клякса крыху пасвятлела, але адначасова пабольшала. Настаўніца схілілася над Алікавым сшыткам, як бы раздумваючы нейкі момант, затым засмучана сказала:
— Як ні шкада, Алік, але за такую працу ты не заслугоўваеш лепшай адзнакі,— і яна чырвоным алоўкам акуратна вывела ў канцы старонкі двойку.
Прыўзняў галаву ад свайго сшытка і Борка. Ад здзіўлення ў яго ўзняліся бялявыя бровы і схаваўся ў роце кончык языка. А белавалосая дзяўчынка, зірнуўшы цераз плячо Аліка на двойку, вымавіла шэптам:
— Ух, як прыгожа напісана!..
Празвінеў званок, абвясціўшы канец заняткаў. Алік хуценька паклаў у ранец сшытак, прыладзіў ранец за плечы і, не ўступаючы ў размову з сябрамі, выбег са школы. Ён не стаў чакаць суседніх хлопчыкаў, а памчаў адзін нацянькі дахаты. «Двойка — гэта яшчэ не самае страшнае,— суцяшаў ён сябе па дарозе.— Міколка казаў, што самае страшнае — адзінка, або, як ён кажа, кол. Двойка ж большая за адзінку...» Калі Алік увайшоў у свой двор, руды Тузік звонка забразгаў ланцугом, прысеў і выцягнуў насустрач хлопчыку калматую правую лапу. Але Алік прайшоў міма, нават не зірнуўшы на свайго старога сябра.