• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Жывуць Юзік з Аленкаю зусім у старой хаце. А тут жа побач, у другой хаце, жыве Юзікаў таварыш па гульні і сусед — Ягорка. Ягорка старэйшы за Юзіка на два гады — яму ўжо дзесяты год.
    Ягорка яшчэ таксама разам з Юзікам купаецца ў пяску ды ўцягае сабаку ў лопух, але ўсё ж Ягорка ўжо часам уздумае паказаць, што ён ужо сталы чалавек.
    Каля Ягоркавае хаты ляжыць куча дзерава, дык вось Ягорка часам раніцаю, важна ўзяўшыся ў бокі, выйдзе з хаты, сядзе на дзерава ды, як стары ўсё роўна, плюне праз зубы на зямлю і заспявае важна тую песню, якую часта спяваюць старыя.
    Ягорка яшчэ не можа выгаварыць акуратна гук «ч», і ў яго песня выходзіць так:
    Ой, у поліполі
    Карцомка стаяаала.
    Трайрай, рататай, Карцомка стаяла!..
    А Юзік стаіць збоку ды ад зайздрасці падражніваецца:
    — Думаеш, вельмі ўжо на старога падобен. Яйправа, не. Смаркач малы!..
    — Маўчы, Юзікгузік,— адказвае Ягорка і заварочваецца ў другі бок. Бо хіба ж патрэбна сталаму чалавеку гаварыць з блазнотаю?!
    Кузьма Чорны
    597
    * * *
    Пасля зімы ішла вясна. На вуліцы падсыхала гразь, па гразі шпацыравалі свінні ды куры, a пеўні гарланілі на ўсю вуліцу, палохаючы вераб’ёў. А можа, вераб’і гэтага і не палохаліся, але так адляталі, з далікатнасці.
    Старыя ўжо рыхтаваліся ехаць у поле — Юзікаў бацька і Ягоркаў майстравалі драбіны ў двары, аглядалі плугі ды кожны дзень давалі сваім конікам па гарцу аўса з сечкаю, каб моцныя сталі к рабоце.
    Малым жа была адна любата на вуліцы!..
    Тут табе і лужына — можна пабоўтацца, тут табе і з гусаком падражніцца; толькі бяда, што няма яшчэ лопуху — няма куды сабаку ўвапхнуць.
    Сонца свеціць — усё роўна як бы смяецца зямлі. Загэтым і весна так.
    I вось у такі дзень прыехалі з горада піянеры. Вясёлыя хлапчукі з чырвонымі гальштукамі. Яны зразу напоўнілі вуліцу песнямі, смехам. Цэлы атрад іх. А з імі павадыр, камсамолец.
    Збіліся ўсе вясковыя дзеці, а Ягорка нават забыўся, тттто ён сталы чалавек, ды, падкасаўшыся, ва весь дух драпануў з дзерава к канцу вуліцы, дзе ўсе пачалі збірацца. Напрыходзілі і старыя.
    Колькі было гаворак, колькі пытанняў! I нарэшце ў вёсцы арганізаваўся піянерскі атрад, і Ягорка стаў настаяшчым піянерам.
    Ужо ён зусім важна пазірае вакол сябе і спявае іншую песню:
    Стала восем мне гадоў — Піянерам быць гатоў...
    598
    Вяснянка
    * * *
    Юзік яшчэ не папаў у піянеры, бо малым яшчэ яго зусім прызналі. Але затое ён блізкім таварышам стаў Ягоркавым, такім, якім ніколі не быў.
    Калі Ягорка, залажыўшы рукі ў кішэні, выйдзе на сонца каля хаты пастаяць ды падумаць аб сваіх піянерскіх справах, Юзік заўсёды падыходзіць да яго, і пачынаюць яны гаварыць. Ягорка растлумачвае Юзіку, як гэта трэба маршыраваць, бо сам ён ужо маршыруе не горш чырвонаармейца.
    А тым часам Юзік слухае, і яму весела.
    — А калі мне ўжо можна будзе запісацца ў піянеры? — пытае ён у Ягоркі.
    — А колькі табе год?—пытае Ягорка.
    — Увосень скончыцца дзесяць.
    — Ну дык налета ўвосень ужо ты будзеш у піянерах,— гаварыў Ягорка,— будзем тады разам у атрадзе.
    I Юзік зусім рад.
    — Вось толькі ці дазволіць тата,— гаворыць задумлёны Юзік.
    — Аяяй, вельмі ўжо татка гэтакі знаток,— важна, як стары чалавек, адв:азвае Ягорка і, пачакаўшы, дабаўляе: —Пусціць, я табе кажу.
    I тады Юзік бяжыць, падскакваючы, дамоў. Дома ён, гуляючы з Аленкаю, спявае песню:
    Зюразюразюравей!..
    А як піянерскі атрад ідзе па вуліцы, Юзік выбягае з хаты, бяжыць услед і думае: «Каб хаця скарэй тая восень, калі і я стану піянерам».
    1925
    Кузьма Чорны
    599
    МАТЧЫНА БЛАГАСЛАВЕННЕ
    Прастрэленая немцамі ў грудзі, умірала маці. Пакутная смерць яе ішла павольна. Часамі жанчына ўпадала ў забыццё, часамі даходзіла да яснай памяці, усё перад сабой бачыла, усё чула, пра ўсё думала. Каля яе быў трынаццацігадовы яе сын Максім. Бацька быў у арміі, недзе па той бок фронта, і з першага дня вайны не было ад яго ніякай весткі. Старэйшая сястра ўжо другі месяц недзе тулялася, каб не натрапіцца немцам на вочы. Нехта гаварыў, што яна сышла далёка, туды, дзе глушэй, дзе больш партызан і куды менш дабіваюцца немцы. I Максім адзін нудзеў і тужыў, гледзячы на маці. За гэтыя дні ён страшна схуднеў, вочы яго ад бессані сталі чырвоныя, ён часам імі міргаў і, калі маці быццам бы рабілася лягчэй, ён стараўся чымнебудзь яе разважыць. Нейкім інстынктам ён адчуваў, што яна не хоча думаць аб смерці, можа, не адчувае, што памрэ, і думка яе імкнецца да ўсяго звыклага і знаёмага. I ён часта гаварыў ёй, што робіцца на дварэ.
    Перад самым вечарам ён увайшоў у хату і падышоў да маці. Яна зноў глядзела кудысьці перад сабою і, відаць, думала, думала. Ён ціха сказаў:
    — Мама, а ўжо вясна скора. Ужо чорная зямля выйшла ў нас каля хаты зпад снегу. А ў агародзе на ўзмежку відны мокрыя кусцікі травы.
    Маці перавяла позірк на яго, і ён прачытаў у яе вачах вялікае імкненне.
    — Ужо сёння Марцінавы дзеці капалі хрэн за нашым агародам.
    — Нашто ім хрэн? — прашаптала яна сухімі губамі.
    — Яны не паспелі нічога схаваць, і ў іх немцы
    600	Вяснянка
    ўсё забралі. Яны вельмі галодныя. Яны накапаюць хрэну, натруць і паставяць у місцы, каб ён вытахся. А тады, як ён вытхнецца, будуць есці. Без нічога. Гэта іх Уладзік выдумаў.
    Ён змоўк і думаў, што б яшчэ расказаць маці. Апошні прамень сонца сплыў з падлогі насупроць акна. Змяркалася, і ўсюды было так жа ціха, як і ўдзень. Людзей асталося мала, мала хто аставаўся дома. I ўвечары ў кожнага было лягчэй на душы — змрок мог схаваць чалавека ад немца.
    Маці быццам пачала драмаць ці можа зноў упала ў забыццё! Яна сцішылася, але стала цяжка дыхаць. Максім адышоўся на сярэдзіну хаты і стаяў так у страшнай адзіноце, у вялікім смутку аб маці, аб сабе, аб усім жыцці.
    — Мама,— сказаў ён,— мама! Ты не чуеш? Я пайду гляну на вуліцу, я адразу ж прыду. Ты не чуеш, мама?.. Мусіць, спіць...
    Ён ціха падышоў да дзвярэй і спыніўся ў трывозе. На вуліцы грукаў грузавік і чуліся нямецкія галасы. «Добра, што я агню не запальваў»,— думаў ён. Але немцы ішлі ўжо ў цёмную хату. Забразгалі сенечныя дзверы. Ужо мацалі клямку хатніх дзвярэй. Святло ўпала на падлогу з электрычнага ліхтарыка. Увайшлі два немцы. Калечанай рускай мовай адзін сказаў:
    — Хто тут? Усе сюды хадзі. Падымай рукі. Максім стаў перад немцамі і падняў рукі.
    — Хто яшчэ ёсць?
    — Я адзін. А маці, яна хворая, яна ўмірае.
    Немец уставіўся ліхтарыкам у матчын твар. Яна застагнала і заварушыла губамі. Немцы абгледзелі ўсе куткі, вышнырылі ўсюды і загадалі запальваць агонь. Максім запаліў лямпу. Газы ў ёй было толькі на дне. Лямпу ён паставіў на стол. Немец сеў за стол, а другі падаў яму ўкручаную ў газету яду. Максім здагадаўся, што гэта афіцэр
    Кузьма Чорны
    601
    і салдат. Немец раскруціў газету і пачаў штосьці рэзаць нажом.
    — Дзе хлеб? — сказаў ён да Максіма.
    — У нас няма хлеба,— адказаў Максім.
    Афіцэр штосьці сказаў салдату, і той выйшаў. Можа, ён пайшоў даставаць хлеба, можа, чаго іншага — Максім нічога не мог ведаць. Немец сядзеў за сталом на лаве, парэзваў нешта ножыкам і клаў у рот, жаваў і чаўкаў. Чутно было, як цяжка дыхае маці. Агонь у лямпе пачаў цьмець, кнот выцягваў апошнюю газу. Максім раптам устрапянуўся. Ён падышоў да стала і паказаў немцу на покуць, дзе вісеў маленькі абразок і на ім ляжаў зверху невялічкі, з даўніх год, недагарак свечкі.
    — Лямпа зараз патухне,— сказаў ён,— а газы ў нас больш няма. Я запалю свечку, унь ляжыць.
    — Я, я,— заківаў галавой немец.
    Напружваючыся, каб суняць сваю ўзбуджанасць, Максім узлез на лаву ўздоўж другога берага стала, дастаў свечку і адчуў, як сэрца распірае яму грудзі і аддаецца стукам у вушах. Ён адвёў ад сябе недагарак, дзьмухнуў на яго і ўбачыў многа пылу ў сябе перад вачыма.
    — Запальвай, што ты робіш! —нездаволена абазваўся немец.
    Максім ступіў нагамі на тую лаву, дзе сядзеў немец, прыпёрся левым каленам у край стала і над сталом прыгнуўся да лямпы, разаграючы над лямпай канец свечкі, каб прыляпіць яе да стала. Свечку ён трымаў у левай руцэ, і ў той жа час правай рукой дастаў з кішэні складаны нож. 3 свечкай ён вельмі марудзіў, бачачы, што нешта няскладна выходзіць і чакаючы нейкай зручнасці.
    Немец раззлаваўся на гэтую маруду. Ён нешта замармытаў, ірвануў з Максімавых рук свечку і адным махам уляпіў яе ў стол. Максім ірвануўся
    602
    Вяснянка
    за нямецкія плечы, адным рухам раскрыў нож і даў ім у нямецкую шыю ззаду, пад самай галавой... Лямпа патухала. Максім, плюючы на рукі і атрэпаючы іх, скінуў з лямпы шкло, запаліў свечку. Стала відно. I тут ён убачыў, што маці глядзіць на яго быстрым позіркам, якога ўжо даўно ў яе не было. Яна з усіх сіл старалася прыўзняцца і не магла, і нешта хацела сказаць, і не магла выгаварыць. Адны толькі няўлоўныя рухі і шэпт сыходзілі з яе языка. Максім падбег да яе і глядзеў у яе вочы. Абяссіленая, яна ўпала галавой на падушку, і яе вочы не пакінулі свяціцца і не сыходзілі з Максіма. Ён задыхаўся і стараўся ўздыхнуць глыбей. Яна забылася аб сабе і далёка была ад думкі і адчування, што ўмірае. Уся яе істота ў апошнія свае хвіліны напоўнілася іншым. Твар і вочы яе мерклі з пячаццю задавальнення, і, можа, нават тут былі адзнакі радасці. Апошнім промнем сваіх вачэй яна дзякавала свайго Максіма і благаслаўляла яго.
    Праз хвілін дзесяць Максім пастукаў у акно хаты, якая стаяла бадай што на канцы вуліцы. Гаспадар, стары чалавек, і такая ж старая гаспадыня выйшлі з лучынай у сенцы і ўбачылі Максіма ў ватовай вопратцы і з торбаю за плячыма. Твар яго быў заплаканы, вочы чырвоныя і голас перарываўся.
    — Дзядзюхна,— сказаў ён,— цётухна, мая мама памерла. Пахавайце яе, а пасля мне пакажаце яе магілу. Мне не можна быць тут. Пахавайце маму, пахавайце!
    Ён выйшаў на сцежку і па ёй, у цёмным веснавым полі, знік з вачэй здагадлівага старога чалавека, які махнуў яму ў дарогу рукой.
    1944
    ХВЕДАР ЧЭРНЯ
    (нарадзіўся ў 1939 г.)
    АЛЁШКАВЫ СЯБРЫ
    У ката замерзлі ножкі На марозе у двары. Неўзабаве да Алёшкі Папрыходзілі сябры.
    Раду радзяць цэлым домам, Як сапраўдныя ўрачы: Як жа коціку малому У бядзе дапамагчы?
    Доўга справу вырашалі, Паспрачаліся чуцьчуць.
    I нарэшце так сказалі: — Трэба коціка абуць!
    Прымяралі, шылі разам, Выдумлялі штось яны. А каток малы тым часам Ціха грэўся ля сцяны.
    Вось закончана работа.