Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Жоўтыя індыкатары рацыі свяціліся, жылі і супакойвалі. Галай вывеў вонкі антэну дальняй сувязі, падключыў да рацыі на поўную магутнасць акумулятары і пачаў кадзіраваць тэкст.
Ціхі шолах прымусіў яго падняць галаву. Зірнуўшы, ён спачатку ўсхапіўся, а потым бездапаможна сеў зноў. Ад акумулятараў паверх аголеных правадоў да антэны з лёгкім шыпеннем струменіліся сінія змейкі. Галоўная энергія базы вылецела беззваротна ў прастору. Ён аказаўся адрэзаны ад Сусвету.
Гэта быў такі ўдар, пасля якога Галай не адразу апамятаўся. Абхапіўшы галаву рукамі, ён доўга сядзеў, не маючы сілы сабрацца з думкамі. Апамятацца яго прымусіў вокліч апошняга кіба, якога ён не выпускаў з памяшкання. Кіб стаяў ля незацененага акна і варушыў кароткімі антэнамівусікамі. Галай падышоў да яго і выглянуў у чорную ноч.
За акном у бледным мігценні калматых зорак ледзь прыкметна ўгадваўся высокі горны хрыбет. Гэты малюнак Галай назіраў не раз, у ім не было нічога незвычайнага. Але сёння, зараз, штосекунды з’яўлялася нешта новае. Вось вяр
Вяснянка
шыні гор зрабіліся больш акрэсленымі, пабялелі. I раптам за імі ўспыхнула светлая пляма. Яна разгаралася, ахопліваючы паўнеба, дрыжала, і гэтае дрыжанне, здавалася, хвалямі папаўзло наўкола. А яшчэ праз імгненне яркаяркая блакітная паласа, скіраваная кудысьці ў бясконцасць, прарэзала ноч. Паласа пералівалася, зіхацела, азараючы панылы горны пейзаж мёртвым святлом, уражваючы магутнасцю і фантастычнасцю.
Відовішча працягвалася не больш хвіліны. А потым ноч зрабілася яшчэ чарнейшай. I Галай, аслеплены блакітным ззяннем, не адразу заўважыў на схілах гор колішнія чырвоныя агеньчыкі.
— Ага, зноў вы тут!—злосна ўсклікнуў Галай.— Але цяпер я злаўлю хоць аднаго! — Прыхапіўшы кіба, ён выскачыў за дзверы.
Агеньчыкі паводзілі сябе, як і мінулы раз: кружылі, снавалі, не даючы наблізіцца да сябе. I тады Галай падумаў: «А што, калі энергію кралі ў яго менавіта гэтыя няўлоўныя светлячкі?» Губляць яму ўжо не было чаго, і, каб праверыць сваю здагадку, ён паслаў наперад апошняга кіба. Яны не маглі не паквапіцца яшчэ на адну ёмістую батарэю.
Хітрасць удалася. Агеньчык раптам замігаў, спыніўся, быццам у роздуме, і рвануўся да кіба. Паблізу агеньчык ператварыўся ў бліскучы шар. Прынікшы да кіба, ён успыхнуў, наліваючыся барвовай чырванню. Галай паспеў падбегчы paHeft, чым шар пакінуў сваю ахвяру. Упартая лютасць авалодала чалавекам. Ён закрычаў:
— На, бяры! — I падставіў провад ад сваёй батарэі.
Шар быў калыхнуўся ў яго бок. Імгненне павісеў нерухома, нібы вагаючыся— прымаць пада
Уладзімір Шыцік 635
рунак ці не, і пасунуўся прэч. Некаторы час яшчэ ў цемры чырванеў знаёмы светлячок. Потым знік і ён.
Разгублены, суцішаны, пазіраў Галай услед яму. Чаму шар абмінаў яго, чалавека, не паквапіўся на батарэю?
Неакрэсленая здагадка працяла мозг. Яна была, да таго неверагодная, што Галай аж прысеў на скалісты выступ. Так, шары збіраюць на Попельнай энергію і потым, назапасіўшы яе пэўную колькасць, нейкім чынам кудысьці перапраўляюць. Можа, на трэцюю планету ўнутранага пояса, у напрамку якой знікла блакітная паласа, а можа, яшчэ куды. Ды гэта пакуль што не так ужо і важна. Галоўнае, недзе тут, зусім побач ,па касмічных масштабах, напэўна ёсць разумнае жыццё, прадуктамі вытворчасці якога з’яўляюцца і гэтыя шары, і тая блакітная энергетычная паласа. Але жыццё гэтае, відавочна, развіваецца на іншай аснове, незразумелай і чужой чалавеку. I таму, што Галай адчуваў сябе не толькі асуджаным, а і пазбаўленым магчымасці ўстанавіць кантакт з гэтым жыццём і разумеў, што гэтай магчымасці будзе пазбаўлена і ўся іх экспедыцыя, яму зрабілася невыносна горка і крыўдна. Прыгнечаны ўсім гэтым, Галай узваліў на плечы змярцвелага кіба і пакрочыў на базу. Ён ішоў, засяроджаны, задуменны, і зусім не звяртаў yeari на чырвоныя агеньчыкі, што не гаслі нават пад першымі дрыготкімі праменнямі тутэйшага свяціла. А шары, якіх набралася ўжо некалькі дзесяткаў, з усіх бакоў спускаліся да базы.
— Няма вам больш спажывы,— не спыняючыся, буркнуў Галай. За сябе ён проста не баяўся.
Але далейшыя падзеі прымусілі яго запаволіць крок.
Шары імкліва рынуліся да распасцёртых кі
636
Вяснянка
баў, апанавалі ўсюдыход, прыніклі да антэны. Яны на вачах гублялі свой залацісты бляск, цямнелі і адплывалі. А кібы... Кібы заварушыліся, у навушніках пачуўся трэск іх рацый. Кібы ажылі.
He верачы вачам, Галай пазіраў на ўсё гэта, і буйная радасць гарачай хваляй залівала яго з ног да галавы. Разумныя істоты, якія жылі недзе ў межах гэтай сістэмы, даведаліся аб сустрэчы іх аўтаматаў з чалавекам і загадалі вярнуць энергію яго машынам! Як гэта было цудоўна!
Забыўшыся на кіба, што ўсё яшчэ ляжаў на яго плячах, Галай пабег да радыёрубкі.
1964
УЛАДЗІМІР
(нарадзіўся ў
ЮРЭВГЧ
1916 г.)
ДЗЕ НАЧУЕ СОНЦА
Таццянка ўвесь час сябруе з дзедам. Мама і тата вельмі занятыя, з работы позна прыходзяць. Бабуля дома тупае. А дзядуля, калі забірае ўнучку з сада, возьме яе за руку ды — у парк гуляць.
Парк — праз вуліцу. Адну Таню не пускаюць і цяпер, калі ёй ужо шэсць мінула. Ведама, увесь час машыны снуюць і снуюць. Трэба выбраць момант, каб перайсці вуліцу. А гэта ўмее толькі дзядуля.
У парку дзед з Таццянай выхадзіў усе куточкі. Яны пераседзелі на кожнай лавачцы, перастаялі пад кожным дрэвам.
Надвячоркам, калі сонца збіраецца на спачын, ідуць заўсёды на горку да планетарыя. «Што такое планетарый?» — спыталася неяк бабуля ў Таццянкі. I ўнучка адказала, як магла: «Гэта такі дом, як капялюш. Толькі ён не на галаве сядзіць, а на зямлі стаіць. У гэты дом ходзяць кіно глядзець. А кіно там пра зоркі, пра месяц. Дзед кажа, што мне яшчэ рана ў тое кіно хадзіць. Трэба падрасці. А пакуль?»
— Пакуль глянем лепш, як сонца заходзіць,— гаворыць кожны раз дзядуля і прысаджваецца на лавачцы ля каруселяў.
I яны глядзяць. Бачаць заўсёды адно і тое ж. Калі садзіліся, сонца вісела над тымі дамамі,
Вяснянка
што за паркам. А пасядзелі трошачкі, і яно ўжо Да будынка опернага тэатра дакацілася. Восьвось схаваецца ў ім.
— Дзеду, сонца ў тэатры начуе? — раптам запыталася Таня.
— Ага, унучка, у тэатры,— адказвае не задумваючыся дзед.— Тэатр жа вялікі. У ім — тысяча крэслаў.
— А тысяча гэта многа?
— Табе на цэлы дзень лічыць хопіць.
— А мы ў тэатр сходзім?
— Сходзім. Абавязкова сходзім.
I яны былі ў тэатры. I бабулю з сабой бралі. Глядзелі балет пра доктара Айбаліта. Ой, як там хораша было — малпачкі, ліска, зайчыкі, вавёрачка, жырафа высокаявысокая... Усіх іх добры доктар Айбаліць вылечыў, і ўсе яны потым танцавалі. А сонейка свяціла моцнамоцна, як улетку.
У тэатры яны былі зімой. На вуліцы ішоў снег, а на сцэне было светласветла. «Гэта сонейка ад мяцеліцы схавалася сюды»,— думала тады Таццянка і сапраўды верыла, што сонца ў тэатры начуе.
Верыла, пакуль не ўбачыла, як сонца за лес садзіцца.
Было гэта аднойчы цёплым лётнім вечарам. У парку ціхаціха, ні ветрыку. Дзед і кажа:
— Таццянка, хочаш падняцца высокавысока? А сам паказвае на тое кола, што на горцы ў парку. За кола паначапляны такія лавачкікалыскі. Садзяцца людзі і падымаюцца ўгару, a потым уніз апускаюцца.
Таццянка ведала, што маленькіх адных туды не пускаюць. А дзеда не адважылася прасіць.
I вось ён сам падахвоціўся.
Таня падумала, памаўчала, глянула на самы верх, вочкі заплюшчыла, а потым і пытаецца:
Уладзімір Юрэвіч
639
— 3 табой, дзеду?
— Са мной.
— Калі з табой, то паедзем.
Дзед купіў у касе два білеты. Узышлі прыступкамі на пляцоўку, аддалі білеты цётцы і пачакалі, пакуль пад’едзе чарговая лавачка. Дзядуля падняў Таццянку, пасадзіў і сам спрытна ўскочыў. Лавачка закалыхалася і неўзабаве спынілася. Кола рухалася ўперад. Таня з дзедам ехалі ўгору.
Сонца чырвоным шарам паўзло, як заўсёды, да опернага тэатра. Садзіліся на дах.
Таццянка зірнула ўніз і ўбачыла, што зямля паплыла ад яе. Яна ўхапілася за дзядулеву руку і задрыжала:
— Ой, дзеду, баюся я!
— А ты, Танечка, не глядзі долу,—супакойв^ў УНУЧКУ дзед.— Вунь туды глянь, наперад. Якая любата!
I Таццянка ўбачыла цырк, дрэвы ў парку, музей Янкі Купалы, шэрую стужку вады —гэта рака Свіслач — і мост цераз яе.
Усё неяк паменшала, нібы ў кіно. Праз мост імчаліся маленькія, нібы цацачныя, аўтобусьі, таксі, тралейбусы. Па вадзе плылі невялічкія лодкі.
Таня з дзедам падымаліся павольна усе вышэм і вышэй. Направа відзён помнік, што на плошчы Перамогі, а лявей — будынак тэлецэнтра, проста ж спераду — оперны тэатр.
Толькі што гэта: сонца было на самым яго даху, а цяпер стаяла над зубчастай сіняватай сцяной.
— Вунь там, бачыш, Таня, горад* канчаецца. А тая сіняя сцяна ў зубчыкі гэта лес за горадам. За той лес і садзіцца сонца,—тлумачыць дзед.
640
Вяснянка
Тым часам Таццянка з дзедам паехалі ўніз Дрэвы на зямлі большалі, бліжэлі... I было ўжо зусім не страшна. J
А калі апусціліся да пляцоўкі, першы сышоў дзядуля і адразу падхапіў Таню пад пашкі.
Таня з дзедам пайшлі дарожкай уніз, бліжэй к дому.
Дьік, значыць, сонейка спіць за лесам’________ раптам запытала ўнучка.
— Яно толькі хаваецца за лес, каб свяціць другім гарадам, што па той бок зямлі,—тлумачыў
Унучка глядзела на дзеда і нічога не разумела. 7
— А што, у зямлі два бакі?
У зямлі шмат бакоў. Яна круглая, як мяч — Як мяч?
— Але.
А чаму ж яна тут такая роўная? — I Таня прытупнула ножкай.
— Вось пойдзеш у школу, тады пра ўсё будзеш ведаць, супакойваў дзед унучку.
I дзе начуе сонца, буду ведаць?
Будзеш, будзеш ведаць, што сонца ніколі не сшць. Няма яму калі спаць. Яно адно a людзен і не палічыш колькі. I ўсім трэба свяціць, каб усе былі загарэлыя, здаровыя, вясёлыя.
1966
АЛЕСЬ ЯКІМОВІЧ
(1904 — 1979)
ПЕРШАЕ ЯЕЧКА
Хадзіў дзед на паляванне. Паляваў ад ранку да змяркання. Зморыцца, аж слова не прамовіць, а звярыны не зловіць. Ідзе дахаты, ледзьве не плача. Вось дык няўдача!
Баба дзеда лае, што дарма гуляе, топча лапці, рве аборы. Ну і гора!
Слухаць дзеду горка бабіну гаворку.
— Ты, баба, мяне не лай. Злаўлю табе звера: чакай!
Цэлы дзень дзед хадзіў, куркурабку злавіў.
Рада баба, скача, а курка кудахча: «Кудкуды, кудкуды! Дайце грэчкі і вады!»
Бабка курку накарміла, вадою напаіла. Села курка на вечка ды знесла яечка.