• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Алесь Шашкоў
    613
    хутка ачуняў і зноў з’явіўся на нашай вайско вай базе. Панура загадаў:
    — Марш на пазіцыю!
    Апусціўшы вочы, мы неахвотна пайшлі за сваім камандзірам. Ад сораму мае вушы гарэлі, а Пецька шморгаў носам і засяроджана глядзеў на свае белыя ад пылу чаравікі.
    Блін убачыў нас здалёк, падбег і, як заўсёды, стаў перад намі па камандзе «смірна».
    — Адставіць,— махнуў рукою Лёнька і, павярнуўшыся да нас, сурова сказаў: Цяпер наш камандзір — Вася Радкевіч. А мы яго салдаты. Ясна? Стаць у строй!..
    I зноў мы зацята штурмавалі варожыя крэпасці, бралі доты і бліндажы, фарсіравалі раку. Але камандаваў намі ўжо Васька Блін, наш новы «генерал». Ён чапляў нам медалі за адвагу, а мы дзякавалі і нават не адважваліся папрасіць звання яфрэйтара.
    1980
    ІВАН ШУЦЬКО
    (нарадзіўся ў 1925 г.)
    КРАН
    Будавалі новы дом
    Побач з тым, дзе мы жывём, Больш за ўсіх стараўся кран, Кран — асілак, велікан.
    Цэглу, цэмент, бэлькі, блокі Падымаў ён пад аблокі, Адпачынку мала знаў — Падымаў і падымаў.
    I хоць ён заўжды стараўся, На мяне не забываўся: Толькі выйду на балкон, Адбівае мне паклон.
    I нарэшце дом гатоў, Ён прымае жыхароў.
    Ажылі ўжо ўсе пакоі.
    Кран магутнаю рукою Навасёлаў прывітаў
    I ў дарогу заспяшаў...
    Школу кран цяпер будуе.
    I я зноўку з ім сябрую: Як іду—не праміне, Нізка кланяецца мне.
    1963
    Іван Шуцько
    615
    РАЗУМНЫЯ КОЗЛІКІ
    Над рэчкай вірлівай, Як, помніце, ў байцы, Два козлікі неяк Сышліся на кладцы.
    — He трапіць бы, браце, I нам у бяду, Як тым, што калісьці Упалі ў ваду...
    — Вядома, спрачацца 3 табой нам не варта.
    Ты, думаю, дружа, He будзеш упартым?
    Так козліку козлік Доўга даводзіў, Ды толькі з дарогі Ніхто не сыходзіў.
    I справа нарэшце Дайшла ў іх да бою... Разумнікі плюхнулі Ў рэчку абое.
    1963
    СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
    (нарадзіўся ў 1908 г.)
    КАМАРБРЫНКУН I ЖАБАКВАКУХА
    У лясной было газеце — Жыў Камар на белым свеце... Ехаў лесам, полем, лугам На жучках брыклівых цугам. Было клопату нямала, Бо карэту падкідала, На выбоях вельмі трэсла, Куды ліха пана несла?..
    А вяльможа, пан высокі, Надзімаў, пузырыў шчокі. Капялюш ён меў з кукардай I на ўсіх глядзеў з пагардай. У палацы ля балота Слугам выпала работа: Падмятаць пляцы, дарогі, Вымыць ганак і парогі I спаткаць пакорна пана. Мог прыехаць нечакана... 3за фіранкі Камарыха Тварык высунула ціха, I было усім вядома: He сядзелася ёй дома. Праз шырокае аконца Паглядала супроць сонца. Служкі бегалі з трывогай, А было іх безліч, многа. «Едзе пан, Камар зялёны!» —
    Станіслаў Шушкевгч
    617
    Раскрычаліся вароны.
    «Едзе, едзе пан высокі!» — Раскрычаліся сарокі.
    «Едзе, едзе пан куслівы!» — Кажа бусел клапатлівы.
    Лёскат, крыкі і трывога, Шумам поўніцца дарога. Жаба квакае ў балоце, Перасохла ў яе ў роце, Выстаўляе яна вуха I пытаецца, квакуха: «Хто там? Хто там на памосце? Да каго імчацца госці?» Скача Жаба, аж спацела, Каля вываратня села I чакае, паглядае, Рот шырокі разяўляе. А пасля яна як гляне,— Бачыць, мчацца паязджане, Праз выбоіны, ухабы Пралятаюць каля Жабы. Жаба з дзіву пазяхнула I карэту праглынула. Раскрычаліся сарокі:
    «Дзе падзеўся пан высокі?..» Раскрычаліся вароны: «Дзе падзеўся пан зялёны?..» Кажа Бусел клапатлівы: «Дзе падзеўся пан куслівы?..» Кажа слугам Камарыха: «Пэўна з панам стала ліха...» Жаба рот не разяўляе, Бо пра ўсё да кроплі знае. Скача Жаба на балоце 3 Камаром зялёным ў роце. Паляцела вестка рэхам — Пан дадому не даехаў.
    618
    Вяснянка
    Слугі рады. Пані плача. Па балоце Жаба скача.
    I ў лясной было газеце — Жыў калісь Камар на свеце.
    1972
    ДЗЯЎЧЫНКА I БУСЕЛ
    Пабягу да бусліка Я на сенажаць, Буду забаўляцца, Буду з ім гуляць.
    — Бусліку, бусліку, Добры мой, Пачакай хоць крышку, Стань, пастой!
    Задзірае дзюбу Бусел угару.
    Што ён тут клякоча, Я не разбяру.
    Бусел клёкаклёкала, Доўгі нос, Раптам галавою
    Мне патрос:
    — He хадзі, дзяўчынка,
    I не лазь, Бачыш тут наўкола Твань і гразь.
    Жабак не палохай, Кветак не тапчы, Хай цвітуць званочкі, Касачы.
    1972
    Станіслаў Шушкевіч
    619
    ЗАЙКАШКОЛЬНІК
    Прыпусціўся зайка ў танец, Бо купілі яму ранец, Сшыткі, кнігі, карандаш,— Пойдзе ў школу зайка наш. У гушчарніку, у лозе, Пад карчамі, у бярлозе Баравы стары мядзведзь Зайку вывучыць, як пець, Як чытаць, як рахаваць — Раз, два, тры, чатыры, пяць... Скача зайка. Вось дык танец... Паглядае ён на ранец, Вымыў ножкі, носік, вушы, Заўтра ў школу зайка рушыць. На сасне крычаць цяцёркі: — Ты вучыся на пяцёркі!..
    1972
    ГЕОРГІЙ ШЫЛОВІЧ
    (нарадзіўся ў 1924 г.)
    НАД СІНІМ МОРАМ
    Незвычайна пачаўся гэты ўрок малявання. He так, як заўсёды, як прывыклі шасцікласнікі. Усе чакалі, што настаўнік зноў прапануе ім намаляваць нацюрморт. Прынясе ў клас гляк або талерку з яблыкамі, паставіць на стол і скажа:
    — Сёння ў нас малюнак з натуры.
    Так думаў і Коля Купава, загадзя рыхтуючыся да ўрока. Коля вельмі любіў маляваць. Яшчэ на перапынку ён праверыў алоўкі, некаторыя падвастрыў тачылкай. Дастаў з партфеля ватманскую паперу і паклаў на парту.
    Хлопчыку не цярпелася: хутчэй бы пачаўся Ўрок.
    I вось у клас увайшоў настаўнік Сцяпан Сямёнавіч. На хаду ветліва прывітаўся з вучнямі і спыніўся каля стала.
    Але што гэта? У руках у настаўніка — ні гарлача, ні талеркі з яблыкамі, нічога такога, што ён звычайна прыносіць з сабой. Толькі кардонная папка пад пахай ды некалькі алоўкаў у верхняй кішэньцы пінжака. «Відаць, ніякага нацюрморта сёння не будзе»,— расчаравана падумаў Коля.
    Некалькі хвілін Сцяпан Сямёнавіч маўчаў, уважліва прыглядаўся да вучняў, потым падыШОЎ да акна і ціха, але надзвычай выразна пачаў дэкламаваць:
    Георгій Шыловіч
    621
    Над сінім морам дуб зялёны;
    На дубе залаты ланцуг: I днём і ноччу кот вучоны Па ланцугу вядзе свой круг...
    Ад нечаканасці вучні так прыціхлі, што нават праз падвойныя рамы вокнаў у памяшканні стала чуваць, як на вуліцы размаўляюць дзве нейкія цёткі. Hi Коля, ні яго сусед па парце, Валік Карасікаў, ні іх сябры ў класе пакуль што нічога не разумелі. Можа, настаўнік перадумаў і вырашыў замест урока малявання правесці ўрок літаратуры?
    Тым часам Сцяпан Сямёнавіч прачытаў яшчэ некалькі радкоў і спытаў:
    — Чые гэта вершы? 3 якога твора?
    — Пушкіна! — наперабой загаманілі шасцікласнікі.— 3 «Руслана і Людмілы»!
    — Правільна. Гэта ўступ да паэмыказкі «Руслан і Людміла», якую напісаў Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Гэта вы ведаеце, чыталі,— і ён шматзначна паглядзеў на вучняў.— А як вы ўяўляеце сабе зялёны дуб, залаты ланцуг на ім, ката вучонага? Можа, хто паспрабуе адказаць?
    Вось тут і пачалося самае цікавае. Вучні адразу сцямілі, чаму настаўнік пачаў урок такім чынам. He нацюрморт будзе ў іх сёння, не малюнак з натуры, а нешта больш складанае...
    Казачны дуб уяўляўся ўсім магутным дрэвам з разгалістай кронай, увесь усыпаны жалудамі. He выклікаў асаблівых пярэчанняў і ланцуг. Праўда, спачатку некаторыя думалі, што ён павінен быць тоненькім, бо, вядома, залаты, і нагадваць ланцужок кішэннага гадзінніка. Потым перадумалі і вырашылі, што такі ланцужок не адпавядае казачнаму царству. Ён таксама павінен быць незвычайных памераў, зіхацець і пералівацца на сонцы.
    622
    Вяснянка
    Затое кот выклікаў доўгія спрэчкі.
    — Кот не звычайны,— горача гаварыў Валік,— а вучоны. Так? Дык я лічу, што на ім акуляры павінны быць. Ну, і барада, дарэчы, a то як жа?
    — Выдумаў!—засмяяўся Коля.— Дзе ты бачыў ката з барадой? Гэта ж табе не казёл, можа?
    Пасля такіх слоў нават Сцяпан Сямёнавіч не стрымаў усмешкі. Аднак ён не перабіваў вучняў і ўважліва сачыў за іх разважаннямі. Довад сябра не збянтэжыў Валіка. Ён стаяў на сваім:
    — Згодзен, што ў сапраўднага ката не бывае барады. Але гэта ж казка. Разумееш? Казка... А як ты інакш перадасі яго вучонасць? Партфель на шыю пачэпіш, тті што?
    — А нічога,— адказаў Коля,— намалюю звычайнага ката, і ўсё тут.
    Валік не згаджаўся:
    — Тады ён не будзе казачны.
    Выказвалі свае і іншыя вучні. Нарэшце настаўнік сказаў:
    — Няхай кожны з вас паспрабуе намаляваць на паперы ўсё так, як ён разумее, як уяўляе апісанае паэтам. Кожны самастойна. Дамовіліся?
    Бадай што, ніколі ў шасцікласнікаў не было такога цікавага ўрока малявання, як гэты. I сапраўды, перад табой чысты ліст паперы, алоўкі і... вобразныя радкі паэта: «Над сінім морам дуб зялёны...» I больш нічога.
    Коля ніяк не мог вырашыць, з чаго пачынаць. I так прыкіне, і гэтак. А на памяць міжвольна набягаюць вядомыя радкі:
    Ідзе направа — спеў заводзіць, Налева — казку распачне, Там цуды скрозь: лясун там бродзіць, Русалка між галін мільгне...
    Георгій Шыловіч	623
    «Русалка! — задуменна прашаптаў Коля.— Цікава, як яна выглядае?.. Дуб зялёны...»
    I раптам перад яго вачыма, нібы наяву, паўстала ліпка. He дуб, а чамусьці ліпка. Тая самая ліпка, якую ён мінулай восенню пасадзіў насупраць акон школы. А побач з ёю — бярозка, клёнік і іншыя маладыя дрэўцы абапал тратуара. Коля быццам бачыць, як дрыжыць на ветры іх першае кволае лісце, як гайдаюцца галінкі. Хлопчык не чуе павольных крокаў Сцяпана Сямёнавіча, не заўважае яго. У думках ён ужо далёка адсюль, на беразе Дняпра.
    Прыгадваюцца нядаўні паход, рака. Дзесьці ўдалечыні цямнее зубчасты грэбень лесу. Разам з сябрамі ён крочыць з рукзаком за плячыма. Падарожнікі спяшаюцца. Наўздагон за імі імкліва сунецца цяжкая хмара. Трэба хутчэй выбраць месца прывалу, паспець схавацца ад дажджу. Хутчэй!.. Хутчэй!..
    «Успомніў!—раптам ледзь не крыкнуў Коля.— Успомніў! Іменна такі дуб апісаны паэтам!»
    Ён нібы ўбачыў купчастую зялёную шапку векавога дрэва, пад якім схаваліся тады ад дажджу турысты. Дубасілак нават і не думаў гнуцца пад напорам ветру. Толькі нездаволена гудзеў голлем, быццам сварыўся з непагаддзю...
    Коля зноў бярэцца за аловак. Цяпер яму нічога не трэба выдумляць. 3пад рукі на дзіва лёгка кладуцца патрэбныя штрыхі, ствараючы прыгожы малюнак дуба. Хлопчык цалкам захоплены сваёй работай. А недзе там, на калідоры, ужо звініць званок на перапынак.
    Шкада, аж крыўдна! Так хутка праляцеў гэты ўрок.
    Пасля званка Сцяпан Сямёнавіч сказаў:
    — Пачатую работу, сябры, будзем працягваць наступны раз. Памяркуйце, як больш маляўніча
    624
    Вяснянка
    зрабіць сваю ілюстрацыю да казкі. Лепшыя малюнкі трапяць на школьную выстаўку.
    Дома Коля адразу кінуўся да этажэркі, знайшоў паэму A. С. Пушкіна і, зазірнуўшы ў змест, адгарнуў патрэбную старонку. Цудоўная казка зноў захапіла ўяўленне хлопчыка.