Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Там на няведамых дарожках Звяроў дзівосных след ляжыць...
У той вечар Коля так і не выйшаў пагуляць, як рабіў гэта звычайна. Ужо даўно былі падрыхтаваны ўсе ўрокі. Мама мыла бялізну, і Коля некалькі разоў прыносіў ёй ваду. Потым садзіўся зноў за стол.
— Ты чаму гэта не выйдзеш пагуляць? — спытала маці.—Можа, нездаровіцца?
— He,— весела адказаў Коля і пачаў расказваць пра сённяшні ўрок малявання. Потым паказаў ёй свой эскіз казачнага дуба і паскардзіўся:—Вось ніяк не прыдумаю, як лепш ката намаляваць.
— Мне здаецца, ты дарэмна ламаеш галаву,— адказала маці.— Якім павінен быць кот? Самым звычайным.
— Як гэта звычайным? — здзівіўся Коля.— Ён жа казачны! Вучоны...
— А хіба наш Барсік не «вучоны»? — хітравата спытала маці і паклікала з кутка пушыстага шэрага ката.— Паглядзі, як ён зараз будзе мяне слухацца. Барсік, гоп! Гоп!—і яна паляпала далоняй па калене. Барсік паважна выгнуў спіну дугой, пацягнуўся, скочыў на канапу і замурлыкаў сваю няхітрую песеньку.— Бачыш? Вось ты і намалюй яго. Толькі вусы зрабі даўжэйшыя, вочы размалюй зялёнай фарбай, каб яны гарэлі казачным халодным святлом. А на шыі — раменьчык, залаты ланцуг. Зразумеў?
Георгій Шыловіч
625
— Зразумеў, мама. Дзякуй!—узрадаваўся Коля.
Мінуў тыдзень. Кожны дзень у вольны ад заняткаў час Коля сядзеў над сваім малюнкам. Шчодра частаваў Барсіка вяндлінай і каўбасой, каб толькі той пазіраваў яму. Асабліва цяжка даваліся вочы Барсіка. Ніяк не хацелі яны загарацца тым казачна халодным святлом, пра якое гаварыла маці. Коля расказаў аб гэтым настаўніку, і той параіў побач з зялёнай фарбай зрабіць адзіндва чырвоныя мазкі. Эфект атрымаўся на дзіва ўдалы. Вочы ката адразу хціва загарэліся, быццам у жывога.
— He вочы, а агеньчыкі!—здзівілася маці.
А калі на наступны ўрок малявання Коля прынёс сваю работу ў школу, сябры так і ахнулі. I дуб, і вучоны кот, і залаты ланцуг атрымаліся ў Колі, нібы сапраўдныя, і ў той жа час — казачныя. Вось толькі сіняе мора хутчэй нагадвала звычайную лукавіну Дняпра. Валік першы так і сказаў.
— Ты правільна заўважыў,— сказаў на гэта Сцяпан Сямёнавіч.— Але гэта не бяда. Коля яшчэ не бачыў сапраўднага мора. Таму яно і нагадвае ў яго раку, якую ён добра ведае...
...Крыху пазней у другой сярэдняй школе горада была адкрыта выстаўка работ юных мастакоў. I амаль усе наведвальнікі выстаўкі падоўгу затрымліваліся каля аднаго з малюнкаў, пад якім быў прыгожа выведзены надпіс: «Над сінім морам дуб зялёны».
1956
21 Зак. 2563
ВІКТАР ШЫМУК
(нарадзіўся ў 1933 г.)
ВІШНІ
Мы са школы выйшлі, Глянулі навокал: Расцвітаюць вішні Каля школьных вокан.
Мы ж іх даглядалі, Мы іх гадавалі.
Мы вадой крыштальнай Дрэўцы палівалі.
I яны — глядзіце, Як памаладзелі: На галінкі лісце 3 кветкамі адзелі.
Майскім ранкам светлым Зелянеюць дрэвы, Нам махаюць ветла Пад вясны напевы.
Вішні расцвітаюць Каля нашых вокан...
Ах, якая радасць, Прыгажосць навокал!
1970
Віктар Шымук
627
КАНІКУЛЫ
Ля рэчкі — Росныя сцяжынкі, Сцяжынкі — Ў казачным бары. Ў паходзе хлопчыкі, Дзяўчынкі, Ў паходзе Школьныя сябры.
Яны ідуць па родным Краі, Яны Прынёманнем ІДУЦЬ, Бярозкі іх Здалёк вітаюць, Ім песні жаўрукі Пяюць.
О любы край, Ты днём і ўночы Такі прыгожы, Дарагі, Як хораша Палямі крочыць, Пазнаць Сцяжынкі і шляхі.
Пабыць у пушчах Ля зямлянак, Што параслі Даўно травой, Дзе мужна Нашы партызаны Ішлі на ворагаў У бой.
628
Вяснянка
Пабыць ля Нёмана I Буга,
Пабыць ля Сожа I Дняпра, Прайсціся полем, Лесам, лугам I песні пець Каля кастра...
1970
УЛАДЗІМІР ШЫЦІК
(нарадзгўся ў 1922 г.)
КІБ ЗАГАВАРЫЎ АПОЎНАЧЫ
Таў Кіта адсюль, з адлегласці мільярд кіламетраў, выглядаў нават меншым, чым Сонца з Зямлі. Але ўдзень ён палаў надзвычай ярка, і яго святло мякка клалася на горы, што высокай сцяной акружалі невялікае плато, выбранае Антонам Галаем для свайго лагера. Тады і ў скафандры, які меў тэрмаізаляцыю, было горача. А ўначы ўсё навокал скоўваў амаль касмічны холад, і чуткія сейсмографы адзначалі, як недзе ў гарах рушацца скалы, скаланаючы ваколіцы магутнымі абваламі.
Адзнак жыцця на гэтай знешняй планеце сістэмы Таў Кіта Галай не знайшоў. Ён абляцеў яе некалькі разоў, пакуль выбраў месца для пасадкі, і ўсюды былі толькі шэры пясок ды такія ж шэрыя, попельнага адцення, горы.
Таму планета і атрымала сваю назву — Попельная.
Апынуўся Галай на Попельнай невыпадкова. У апошні час многія касманаўты, вылятаючы за межы сонечнай сістэмы, пачалі прымаць невядомыя радыёсігналы. Найбольш верагодная крыніца іх таілася ў раёне зоркі Таў Кіта, якая мела некалькі планет. Людзі не маглі разгадаць сігналаў. Але даследчыкі сцвярджалі, што пасылаюць іх разумныя істоты. Гэта было падобна на праўду, бо на дзвюхтрох планетах сістэмы маглі існаваць умовы для жыцця. I калі людзі стварылі
630
Вяснянка
касмічныя караблі, здольныя пераадольваць прастору ў адзінаццаць светавых гадоў, было вырашана паслаць экспедыцыю да Таў Кіта. Базу для яе на адной з незаселеных планет і павінен быў стварыць Антон Галай, які стартаваў першым.
Рухомыя робаты, паводле загадзя дадзенай праграмы, хутка сабралі жытло і дапаможныя памяшканні. К канцу першага дня на плато ўжо ўзвышаўся домік, у якім Галай мог адчуваць сябе, нібы на Зямлі, а нястомныя робаты з кібернетычнай праграмай, або проста кібы, як іх ласкава называлі касманаўты, занялі пазіцыю на пастах вакол лагера. Галай не чакаў небяспечных наведвальнікаў, не чакаў ніякай пагрозы, але такі быў закон для кожнага касмічнага дэсанта.
Першая ноч прайшла спакойна, і з раніцы Галай на ўсюдыходзе аб’ехаў бліжэйшыя ваколіцы. Горы цягнуліся далёкадалёка, як хапала вока. Голыя, скалістыя, пахмурыя, і ніякіх адзнак чагонебудзь, што магло б парадаваць позірк разнастайнасцю, уласцівай многім іншым планетам, на якіх пабываў ён раней, хоць яны таксама былі пазбаўлены жыцця.
— Ты, стары, апынуўся тут не для таго, каб цешыць вока прыгожымі краявідамі,— уголас прамовіў сам да сябе Галай.
Кіб, які суправаджаў яго, сур’ёзна заўважыў:
— Мы прыехалі працаваць.
Галай засмяяўся і павярнуў да базы. Перад сном ён яшчэ раз уважліва праверыў паказанні аўтаматычных станцый і лабараторый і паслаў радыёграму начальніку экспедыцыі. Шэсць разоў павернецца Попельная вакол сваёй восі, пакуль паведамленне дасягне раёна, дзе чакае яго сігналу падрыхтаваная да скачка і дрэйфуючая зараз у космасе экспедыцыя. Пасля пройдзе яшчэ дзесяць доўгіх мясцовых сутак, і яго адзіноцт
Уладзгмір Шыцгк 631
ва скончыцца. Атрымаўшы вестку, экспедыцыя перабазіруецца на Попельную. Галай чакаў гэтага дня не таму, што баяўся адзіноты: да яе ён прывык за многія гады вандравання ў бязмежных прасторах космасу. Ён не выносіў бяздзеяння, а тут вымушаны быў сядзець склаўшы рукі. 3 гэтай прыкрай думкай ён і заснуў.
Кіб загаварыў апоўначы, парушыўшы абавязковую ў час сну чалавека цішыню. Гэта было так нязвыкла, што Галай аж сеў на ложку. А голас прыемнага тэмбру з нейкім, як яму здалося, хваляваннем паўтараў:
’— Ахоўны пост бачыць чырвоныя агеньчыкі. Ахоўны пост бачыць чырвоныя агеньчыкі...
На экране тэлесувязі паказаліся вяршыні бліжэйшых гор. Разпораз на іх успыхвалі чырванаватыя іскаркі. Праз некаторы час яны перамясціліся на схілы.
Іскарак было няшмат. Галай налічыў іх не больш дзесяці. Але адкуль яны з’явіліся і што гэта? Кіб, які ўвесь час трымаў сувязь з ахоўнымі пастамі, паведаміў:
— Агеньчыкі рухаюцца, да лагера не набліжаюцца.
Гэта было нешта новае, і Галай, не марудзячы, вывеў усюдыход. Пагоня за агеньчыкамі была доўгай і марнай. Яны зніклі, не пакідаючы ніякага следу.
Стомлены, Галай вярнуўся на базу, калі развіднела. Ранішняе сонца Попельнай свяціла ласкава і спакойна, бы і не было халоднай ночы з таямнічымі прывідамі. Каб не разумныя кібы, Галай палічыў бы нават, што ў яго была галюцынацыя.
«Магчыма, гэта былі выпраменьванні нейкай энергіі»,— запісаў ён у вахценным дзённіку. Але гэтая няпэўнасць вываду выклікала толькі пачуц
£32
Вяснянка
цё незадаволенасці сабой. Ён павінен быў дазнацца, што за агеньчыкі бачыліся яму ўначы, дакапацца да сутнасці з’явы. Устрывожаны, Галай амаль увесь дзень прахадзіў побач з вартавымі кібамі, пільна ўглядаючыся ў горныя расколіны.
А новая ноч прынесла новую загадку. Кіб, які знаходзіўся на самым далёкім пасту, раптам на паўслове спыніў перадачу. Аўтаматычны пульт адразу ж накіраваў да яго рамонтнага робата. Але і той, як толькі дабраўся да месца, перастаў адказваць на выклік. Галай счакаў хвіліну, другую. Сувязь маўчала. I ён пайшоў сам.
Кібы ляжалі нерухомыя — і той, што быў тут раней, і той, што прыйшоў на дапамогу. У абодвух апусцелі атамныя батарэі, нібы нехта адным махам выграб адтуль усю энергію, зап&саў якой звычайна хапала на некалькі тысяч гадзін.
Галай агледзеўся. Ноч, густая ад чарнаты, з якой не маглі саўладаць нават яркія калматыя зоркі, падступала з усіх бакоў, хаваючы ў сабе незразумелую таямніцу, якая станавілася ўжо небяспечнай. Упершыню ён адчуў, як халодныя мурашкі папаўзлі па спіне.
Назаўтра апусцелі батарэі яшчэ трох кібаў. Стала ясна, што гэта не выпадак, што некаму, відаць, патрэбна іх энергія. Але каму? У пошуках разгадкі Галай агледзеў усе горы вакол базы і зноў не заўважыў нічога падазронага.
А неўзабаве здарылася яшчэ горшае: ураз страцілі энергію батарэі ўсюдыхода і ўсіх робатаў, якія знаходзіліся за межамі базы. Пазбаўлены памочнікаў, Галай адчуў сябе бяссільным супраць дзеяння выпадковых, а мо нават і варожых сіл, якія, здаецца, вялі на яго планамернае наступленне. I яшчэ ён падумаў, што хутка прыбудзе экспедыцыя. Таварышы высадзяцца, выгрузяць тэхніку, абсталяванне, пабудуюць абсервато
Уладзімір Шыцік
633
рыю, лабараторыі. А потым аднойчы ўсё гэта замрэ, пазбаўленае крыніцы свайго жыцця — энергіі. I ніхто з іх ужо ніколі не зможа вярнуцца на родную Зямлю.
Адчуванне велізарнай віны ахапіла Галая. Ён не меў права, не ўпэўніўшыся да канца, пасылаць паведамленне, што на Попельнай для людзей няма небяспекі. I пакуль не позна, трэба папярэдзіць таварышаў. Яго сігнал яшчэ застане іх у дарозе. Аб тым, што ён сам сабе адразае шлях да вяртання, Галай нават не падумаў. Заклапочаны толькі адным — хутчэй перадаць паведамленне, ён схіліўся над радыёапаратам.