• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    I на двор усе бягом.
    ТТТумна, весела, з ахвотай Забаўляюцца з катом.
    Пара лапак невялічкіх — У пуховых рукавічках,
    604	Вяснянка
    А другая пара, гляньце,— У абутачку на ваце.
    I цяпер ні так, ні гэтак He падступіцца мароз.
    Толькі дзіўна: як і ў дзетак, У ката чырвоны нос.
    1981
    УЛАДЗІМІР ШАХАВЕЦ
    (нарадзіўся ў 1918 г.)
    HA ЗІМНІМ ВОЗЕРЫ
    Ездзіў Сяргейка ў ягады, ездзіў і ў грыбы, але ўсё неяк не здаралася пабыць за горадам узімку.
    Цяпер зіма. Свежы белы сняжок ляжыць у двары, у парку, на галінах дрэў. Прыгожа, куды ні зірні. I так чыста, нібы перад якім святам.
    А ў лесе? А ў полі? А на рэчцы ці на возеры? Як там цяпер?
    I так захацелася хлопчыку завітаць, як кажа тата, да прыроды ў госці, што і апетыт у яго стаў горшы, і спалася не так ахвотна.
    Можа, Сяргейка пачаў нават гаварыць у сне, а можа, бацька прачытаў што ў яго вачах, — ён умее гэта рабіць,— але сынава жаданне ўжо не было для яго сакрэтам.
    I аднойчы бацька сказаў:
    ____ Заўтра ў нас выхадны. Па радыё абяцалі пацяпленне. Еду на рыбалку. Бяру цябе, Сяргейка, з сабою. Згодзен?
    Хіба аб гэтым трэба пытаць? Хлопчык так ускрыкнуў ад радасці, што ажно маці спалохалася. А потым пажурыла трохі бацьку і пачала абодвух сваіх мужчын збіраць у , арогу. Напакавала поўны рукзак яды, нібы яны ехалі не на возера, а сама меней на Паўночны полюс.
    — Давай, давай,— з усмешкай гаварыў баць
    60fi
    Вяснянка
    ка, пазіраючы на яе старанне.— На свежым паветры з усім расправімся...
    Леглі спаць.
    Ноч заўсёды мінае хутка, калі спіш. А гэтая дык праляцела яшчэ хутчэй. I ўсё ж Сяргейка паспеў, напэўна, выспацца, бо адразу ж пачуў, як бацька прыўзняўся на ложку, каб паглядзець на будзільнік.
    — Што, пара ўжо?—устрывожыўся Сяргейка.
    — Давай патрохі ўставаць.
    Уставаць патрохі Сяргейка не ўмеў. Змахнуў з сябе коўдру, саскочыў на падлогу. Тут устала і маці. Трэба было самой паглядзець, як апранецца сын,— якое ні пацяпленне, а ўсё ж зіма...
    На аўтобусным прыпынку было людна. Занялі чаргу, і, калі падышоў аўтобус, Сяргейка нават не паглядзеў на пярэднія дзверы. Сёння ён не малы хлопчык, а, як і ўсе тут,— рыбак.
    Калі ўсе ўладкаваліся і аўтобус крануўся з месца, распачалася ажыўленая гутарка, нібы ехалі тут даўнія знаёмыя. Колькі цікавага можна было пачуць — і дзе што ловіцца, і на што лепш бярэ,— толькі слухай ды запамінай.
    — Ну, а ты на што думаеш лавіць?
    Сяргейка спачатку не зразумеў, што гэта звяртаюцца да яго. А як зразумеў, з гатоўнасцю адказаў:
    — На матыля,— і расчыніў скрыначку, паказваючы сваю рубінавую насадку.
    — Добры матыль,— сказаў дзядзька.— Будзеш з рыбай.
    За размовай і не заўважылі, як аўтобус прыехаў на месца.
    Навокал быў лес, увесь апушаны снегам, сіняваты на світанні, маўклівы і трохі страшны, ну
    Уладзімір Шахавец
    607
    якраз як у казцы. А каб яшчэ больш было падобна на казку, ад прыпынку разыходзіліся тры сцежкідарожкі. Усе, хто прыехаў у аўтобусе, на нейкі час спыніліся на раздарожжы. «Налева пойдзеш... Прама пойдзеш...» — трохі пагадалі яны і, хоць не былі асілкамі, адважна рушылі наперад, па сваю рыбацкую ўдачу.
    Сяргейка з бацькам пайшлі направа.
    — Там я ведаю адну добрую мясцінку,— сказаў бацька.
    А што сюдой было бліжэй да возера пра гэта толькі падумаў.
    Ды дарэмна ён рабіў Сяргейку палёгку. Той так бадзёра крочыў наперадзе, што снег ледзь паспяваў рыпець пад яго валёнкамі.
    А калі былі ўжо недзе пасярод лесу, Сяргейка так ірвануў наперад, што бацька ажно спыніўся ад здзіўлення. Спыніўся і ўбачыў: сын бяжыць за зайцам, ды так бяжыць, што, чаго добрага, возьме і дагоніць.
    Дагнаць зайца хлопчыку ўсё ж не ўдалося.
    — Добра яму, ён босы,—сказаў Сяргенка, вярнуўшыся да бацькі,— а ў мяне на нагах па пуду...	« «
    — Сапраўды, апрануты ты не так, каб бегаць за зайцамі.
    _____ д ведаеш, тата, чаму я маўчаў, калі мама накручвала на мяне хусткі і шалікі? Калі не наловім рыбы, запхнём усё ў рукзак, і ніхто не падумае, што ў нас пуста.
    — Будзв з цябе рыбак,— засмяяўся бацька.
    Тым часам выйшлі да возера. Як вялізнае люстэрка, тамсям запарушанае снегам, ляжала яно перад Сяргейкам, бліскучае і ў прыцемку, таямнічае і прывабнае.
    Тут ужо наперадзе пайшоў бацька, разпораз
    608
    Вяснянка
    стукаючы пешняй па лёдзе. Ён адразу стаў вельмі сур’ёзны.
    о Ты падобны на дзеда,— не вытрымаў Сяргейка.— Ідзеш з кіёчкам.
    He паспеў бацька што адказаць, як ззаду застракатаў матацыкл, на поўным ходзе ўз’ехаў на лёд і ў момант перагнаў іх, абдаўшы сіняватым дымком.
    — Ну вось цяпер можна і не быць дзедам,— павесялеў бацька.— Лёд моцны.
    Прайшлі яшчэ ладны кавалак возера.
    — Тут! — сказаў бацька нарэшце.
    Лёд усюды быў роўны, ды бацька, мусіць, нешта ведаў, калі сказаў: тут! Ён зняў рукавіцы, папляваў на рукі і з усяго размаху пачаў біць пешняй па лёдзе, нібыта быў на яго злосны. Неўзабаве радасна забулькала вада, вырваўшыся на волю. Побач бацька прабіў другую такую ж лунку,— гэта ўжо для Сяргейкі.
    I яны пачалі рыбачыць.
    Праўда, Сяргейка спачатку толькі глядзеў, як бацька размотвае вуду, начэплівае яркачырвонага матыля, апускае яго ў лунку, бярэ ў руку кароценькае, зусім дзіцячае вудзільна. I вось ён падхопліваецца, хуценька перабірае рукамі лёску, і на лёдзе ўжо трапечацца сапраўдная, жывая рыбіна.
    Тут ужо Сяргейку мала толькі глядзець. Ён паўтарае ўсё, што рабіў бацька, схіляецца над лункай і пільна глядзіць на паплавок. I раптам хлопчык зрываецца з месца, бяжыць ад лункі на ўсе ногі, як тады, калі даганяў зайца. А з лункі выскаквае, нібы хто пусціў яго са дна возера з рагаткі, залацісты, даволітакі ладны ёрш. А ў гэты час зза ўзгорка іскрацца першыя промні сонца, нібы вітаючы новага рыбака.
    Свой метад прыдумаў,— задаволена ўсміх
    Уладзімір Шахавец
    609
    нуўся бацька.— Можна і так лавіць, калі не хапае цярпення перабіраць лёску.
    Справа ў Сяргейкі пайшла на лад. Самае гортттяр было — адчапіць ярша. Але нічога, хоць і пакалоў трохі рукі, налаўчыўся і гэта рабіць. А матыля ён начэпліваў хутчэй за бацьку. Вядома, кручок маленькі, матыль тоненькі,— якраз па Сяргейкавых вачах і пальцах. Праз якую гадзіну ён пачаў ужо дапамагаць бацьку, бо той забыў дома акуляры і так корпаўся над кожным чарвячком, што ажно шкада стала яго.
    Пад поўдзень рыба пачала брацца горш. I не ў адных толькі іх. Можна было бачыць, як пачалі блукаць па возеры тудысюды рыбакі, хтоніхто развязаў рукзак, каб падсілкавацпа,— верная прыкмета, што рыба ўзяла адпачынак.
    Пайшоў да суседняй купкі рыбакоў і Сяргейкаў бацька пацікавіцца, што чуваць у іх. Там таксама надышло зацішша. Гутарачы з рыбакамі, ён час ад часу пазіраў на Сяргейку. I раптам убачыў дзіва. Сын пачаў выкідваць з лункі яршоў аднаго за другім. Зацікавіліся гэтай незвычайнай праявай і астатнія рыбакі. А адзін з іх, відаць, самы цікаўны, падышоў да хлопчыка.
    — Ну і малайчына,— сказаў той рыбак, трохі паназіраўшы за Сяргейкам.— Дык ты ж — вынаходнік!
    А ўсё было проста. Сяргейку надакучыла глядзець на нерухомы паплавок, і хлопчык пачаў дробна трэсці вудзільнам. I раптам там, на глыбіні, замітусілася, пабліскваючы, мармышка з матылём, наддаючы апетыту ленаватым у поўдзень яршам. Тут і скончыўся перапынак. Як там ні было, а Сяргейка мог радавацца: хоць і выпадкова, а стаў ён вынаходнікам.
    Зімовы дзень кароткі. Лавіць бы яшчэ ды лавіць, але сонца ўжо схілілася да захаду.
    610
    Вяснянка
    Будзем збірацца дадому,— сказаў бацька.
    Адну хвіліначку,— папрасіў Сяргейка. Выцягнуўшы чарговага ярша, ён пачаў скручваць ВУДУ—Цяпер можна. Дваццаць і яшчэ раз дваццаць...
    Да аўтобуса крочылі побач. Сяргейка ўжо так не бег. Можа, стаміўся за дзень, а можа, быў ён цяпер больш сталы, чым раніцай. А бацька? А бацька, як ён сказаў сам, наадварот — памаладзеў за гэты дзень.
    1965
    АЛЕСЬ ШАШКОў
    (нарадзіўся ў 1923 г.)
    
    ЯК ВАСЬКА БЛІН СТАЎ ГЕНЕРАЛАМ
    Нас было чацвёра: Лёнька Гром, Пецька Грук, я, Міцька Верас, і Блін. He, звалі яго Васькам Радкевічам, але для нас ён заўсёды быў проста Блін.
    Ды што там Блін! Мы абзывалі Ваську самымі крыўднымі мянушкамі, а ён лыпаў чорнымі вачанятамі і — маўчаў. Маўчаў, бо ведаў: запярЭЧ _ і атрымаеш дзесятак сутак «страгача». А як жа! Мы, усе трое, яго камандзіры!
    Блін жа быў радавым. Гэта ён, разгарнуўшыся ў баявы ланцуг, бег следам за «генералам», Лёнькам Громам, штурмаваў адну крэпасць за другой. Следам за ім, цяжка дыхаючы, танкам пёр напралом тоўсты Пецька Грук, наш «начальнік штаба». А потым ужо сігаў я, «камісар дывізіі». Мы з ходу выбівалі ворага з акопаў, кідалі пластмасавыя бутэлькі з вадою, уяўляючы, як кладуцца ад выбухаў нашых гранат варожыя салдаты.
    Пасля кожнага такога бою мы вярталіся на сваю базу, станавіліся ў строй, і Лёнька Гром чапляў нам, сваім афіцэрам, баявыя ордэны каляровыя значкі.
    Радавы Блін стаяў анямелы. Атрымаўшы медаль — касцяны гузік,— ён упалым голасам казаў: «Зноў медаль». I безнадзейна прасіў даць яму калі не ордэн, то хоць званне яфрэйтара.
    612
    Вяснянка
    Так мінула б, відаць, яшчэ шмат дзён, калі б не адна падзея.
    У той ціхі сонечны дзень мы штурмавалі варожыя ўмацаванні на другім беразе нашай ракі. Васька Блін у гэтьі час дапамагаў бацьку рамантаваць на хаце дах. I камандаваць нам не было кім. А таму Лёнька Гром, уздыхнуўшы, аб’явіў:
    — ІДУ Ў разведку сам. Пачуеце крык савы — зараз жа плывіце да мяне на той бераг.
    Лёнька неахвотна распрануўся і, уцягнуўшы галаву ў плечы, плюхнуўся ў ваду. Аж спалохана загаманілі гусі на варожым беразе.
    Мы з Пецькам заляглі ў траве і пачалі назіраць за сваім камандзірам. Але бачылі толькі яго рукі, якія мільгалі ў залацістых пырсках вады.
    Раптам Лёнька заціх, выцягнуў шыю, нібы хацеў аддаць нам нейкі новы загад, і... знік пад вадою.
    — Удакладняе глыбіню,— аўтарытэтна вызначыў Пецька.
    У гэты момант Лёнька вынырнуў, замахаў рукамі, і мы выразна пачулі яго немае «рратууйце!».
    3 перапуду, не ведаючы, што рабіць, мы беглі па беразе і таксама крычалі. А Лёнька ўжо не крычаў. Ён то на нейкі момант з’яўляўся на паверхні вады, то зноў знікаў.
    I тут мы ўбачылі Ваську Бліна. He распранаючыся, ён сігануў у раку і шпарка паплыў тУДы, дзе апошні раз паказалася галава нашага камандзіра.
    Ад страху, што зараз не стане і Ваські, мы з Пецькам кінуліся хто куды...
    Пра ўсё, што было потым, мы даведаліся ўжо ў Лёнькавай хаце. Блін выратаваў Лёньку. Той