Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
— Ніна! Ніначка!
У дзіцячым садзе была не адна Ніна, і ўсе яны павярнуліся на голас. А тая, якую паклікалі, узбегла на драўляную горку, каб яе лепш было відаць, і памахала пучком кляновага лісця ў знак прывітання.
Трэці год жыве Ніна ў гэтым паўночным горадзе. Ужо знікаюць паступова з памяці ўспаміны аб тым страшным летнім дні, калі яна з мамай ехала на грузавіку пад абстрэлам фашысцкіх самалётаў. Забываецца і тая доўгая цяжкая дарога, пакуль дабраліся яны да гэтага ціхага, спакойнага горада. I хоць і тут яшчэ завешваюць уночы вокны, але ніводнага налёту не было дагэтуль і не будзе, бо пагналі ўжо ворага назад на захад.
Трэці год ходзіць Ніна ў дзіцячы сад, расце,
586 . Вяснянка
сталее і з будучай восені пойдзе ў школу. Усё было б добра, каб толькі ведаць, дзе зараз тата, што з бабуляй.
Калі Ніна з маці выехалі раптоўна са свайго горада, тата быў у камандзіроўцы, а бабуля жыла ў калгасе. I так размінуліся іхнія дарогі, што дагэтуль Ніна з мамай не ведаюць, дзе шукаць сваіх родных, ці жывыя яны.
Дзетсадаўцы часта ходзяць у шпіталь да раненых са сваімі няхітрымі канцэртамі, і раненыя заўсёды з радасцю сустракаюць малых гасцей. Улетку дзеці насілі ў палаты вялікія букеты, але замаразкі пабілі ўсе кветнікі, і толькі дзенідзе свецяцца яшчэ аранжавыя галоўкі наготак. Цяпер дзеці збіраюць самыя прыгожыя лісточкі і прыносяць іх раненым.
У Ніны ў шпіталі ёсць свой падшэфны — дзядзя Віця. Ён сам назваў Ніну сваім шэфам. Яму адразу спадабалася ветлівая сінявокая дзяўчынка.
Сёння Нініна група падрыхтавала новую праграму канцэрта, і, адпачыўшы пасля абеду, дзеці пайшлі ў шпіталь. Ніна, як толькі ўвайшла ў палату, адразу заўважыла новага раненага. Ён ляжаў у кутку і, відаць, моцна пакутаваў, бо, глянуўшы на дзяцей, зноў адвярнуўся да сцяны.
Канцэрт, аднак, прайшоў з вялікім поспехам. Асабліва хвалілі Ніну за дэкламацыю. Дзядзя Віця нават папрасіў яе, калі ўсе выступленні скончыліся:
— Прачытай, Ніначка, яшчэ пра маленькага лётчыка.
Ніна паправіла вялікі белы бант у валасах, зноў выйшла на сярэдзіну палаты, падняла галаву і звонка прамовіла:
— «Хлопчык і лётчык», верш Янкі Купалы.
Леаніла Чарняўская
587
Мой мілы таварыш, мой лётчык, Вазьмі ты з сабою мяне!..
Пры першых яе словах новы ранены страпянуўся, прыўзняўся на ложку і ўжо не зводзіў з дзяўчынкі вачэй, пакуль яна не скончыла чытаць.
Калі сціхлі воплескі, якімі ўзнагародзілі Ніну, ён павабіў рукой да сябе выхавацельніцу і ціха спытаў:
— Выбачайце, але сам я не магу падысці. Скажыце, як завуць дзяўчынку, што зараз дэкламавала? Яна тутэйшая?
Крыху здзіўленая, Зоя Пятроўна адказала:
— He, яна з Беларусі, з Оршы. Прыехала разам з маці ў самым пачатку вайны, а завуць яе Ніна Грыневіч.
— Ніна Грыневіч! — паўтарыў ён узрушаным голасам.— Паклічце яе да мяне, калі ласка.
Ніну часта клікалі да сябе раненыя, якія не маглі яшчэ хадзіць. Яна адразу падбегла да ложка і ўсміхнулася незнаёмаму байцу.
— Твайго тату завуць Сяргей Пятровіч? — адразу спытаў ён.
— Ага,— адказала Ніна, нічога не разумеючы.
— Дык гэта твой тата разам са мной быў...
— Быў?..
I столькі трывогі і болю было ў голасе і вачах дзяўчынкі, што ранены сам жахнуўся і паспяшаўся хутчэй супакоіць яе:
— Жывы, жывы твой тата. Я добра ведаю, тттто пасля таго, як мяне раніла, нашу часць адвялі ў тыл на папаўненне. I там твой тата.
Ніна неспадзявана заплакала і ўткнулася тварам у плячо раненага.
— Ну чаго ты, чаго, малая? — туліў ён дзяўчынку да сябе.— Усё добра! Вы знайшліся. Вось узрадуецца ваш бацька! Ён думаў, што вы не паспелі выехаць...
588
вясня
Ніна ўжо ўся свяцілася радасцю, хоць шчокі яе былі яшчэ мокрыя ад слёз. Яна спытала:
— А як вы здагадаліся, што я татава?
~ — Як я здагадаўся, што ты татава? — засмяяўся ранены.— Па твару. Тата твой усё ўспамінаў, якая ў яго дачушка — беленькая, сінявокая... Я жартую. Тут, галоўнае, верш дапамог. Калі ты пачала яго дэкламаваць, я і ўспомніў: бацька твой не раз хваліўся, якая ты разумная, памятлівая, як хораша ўмееш пра лётчыка расказваць. Вось я і спытаў у тваёй выхавацельніцы, як цябе завуць, ці тутэйшая ты.
~— Мы трэці год тут жывём. А верш гэты я даўно ведаю. А вас як завуць?
Завуць мяне Андрэй Іванавіч. Ты прыходзь разам з мамай. Я з тваім бацькам амаль два гады разам быў. Мы з ім, як браты, жылі... Ну, а як вам тут?
— Нічога, добра. Мама ў школе працуе, і я на той год у школу вучыцца пайду. Я чытаю ўжо крыху па буквары і многа слоў пісаць умею, толькі друкаванымі літарамі.
— Цяпер ты сама тату пісьмо напішаш, пацешыш яго. Прыходзь з мамай, я адрас нашай паштовай скрыні дам.
— Дзядзечка,— папрасіла Ніна,— вы зараз адрас напішыце. Я сама яго маме занясу. Вось у вас тут на тумбачцы папера ляжыць і аловак.
— Пішу, пішу,— адразу згадзіўся Андрэй Іванавіч.
Неўзабаве ён падаў ёй паперку з напісаным адрасам. Ніна схавала яе і спытала:
— Вы таксама з Беларусі?
He, я з Украіны. Там у мяне бацькі засталіся і сястра. I я нічога пра іх не ведаю.
— Даведаецеся! — запэўніла Ніна.— Мы ж вось знайшліся.
Леаніла Чарняўская 589
— Каб жа тое...— уздыхнуў ранены.— I на ліха мяне раніла. Калі яшчэ папраўлюся...
— Паправіцеся,— зноў суцешыла яго дзяўчынка.— Мы зараз наступаем. Я з мамай кожны вечар радыё слухаю.
Андрэю Іванавічу прыемна было пачуць з вуснаў дзіцяці словы «мы наступаем», прыемна, што гэтая малая ўжо адчувала сябе часцінкай народа.
Дзеці збіраліся выходзіць. Ніна абняла свайго новага знаёмага за шыю і пацалавала ў шчаку. Ён неяк прасвятлеў увесь і сказаў:
— He спадзяваўся я, што ў мяне такая мілая сястрычка знойдзецца. Заўтра абавязкова прыходзь з мамай.
Ніна развіталася з усімі, а з дзядзем Віцем асобна. Ён чуў усю яе размову з Андрэем Іванавічам і шчыра радаваўся.
— А што я табе казаў раней? — весела ўсміхнуўшыся, прамовіў ён.— Вось вазьму ў Андрэя адрас і сам напішу твайму тату пра свайго «шэфа».
Сонца ўжо хілілася на захад. Крыху пахаладала. Вецер сціх, а лісты ўсё роўна падалі і падалі з дрэў і ўсцілалі зямлю.
Дзеці зграбалі іх у кучкі, выбіралі прыгажэйшыя, плялі з іх гірлянды.
А Ніна сядзела на лавачцы насупраць дзвярэй, праз якія восьвось павінна была ўвайсці маці. Ужо многа дзяцей павялі дамоў, а мама ўсё не ішла і не ішла. Нарэшце ўбачыўшы яе, Ніна кінулася насустрач.
— Мамачка, родненькая, наш тата знайшоўся... Вось яго адрас... Верш дапамог!
1959
МІКОЛА ЧАРНЯЎСКІ
(нарадзіўся ў 1943 г.)
ДУША У ПАЛОСКУ
Пусціў Ясь пагалоску, Б’е ў грудзі кулаком: — Мая душа ў палоску, Я стану мараком!
На ім заўжды цяльняшка, Далоні ў дзве — рамень.
Начышчаная спражка — Аж б’е з яе прамень.
Хлапчук марскія словы
Паспеў крыху спазнаць: Пайсці —
Аддаць швартовы,
Прыйсці —
На якар стаць.
Сталоўка ў Яся—
Камбуз,
Заве каютай клас.
Ледзь што: —Палундра! Амба!
He компас, а кампас.
Ён да званка на ўроку
Ніколі не ўсядзіць: — Абед гатовы ў кока, Пара ўжо шклянкі біць!
Мікола Чарняўскі
591
Бяжыць абедаць потым — Аж калідор гудзе...
Вучоба ж ціхім ходам
У марака ідзе.
Як выклічуць — адразу
Ягоны спрыт відзён,
Бо плаваць
Пры адказах
Прывык
На ўроках ён.
1973
ХАМЯКІЗАЙЗДРОСНІКІ
Хоць радня,
Хоць сваякі, Ды не ладзяць Хамякі.
Хамяку хамяк Па загрыўку — Шмяк!
— У нару не лезь, Будзеш біты ўвесь!..
Хоць радня, Хоць сваякі, Ды не ладзяць Хамякі.
3 выгляду— Нязлосныя. Сквапныя ж, Зайздросныя.
592
Вяснянка
Колькі б ім не перапала Каласкоў— Заўсёды мала.
I цяпер вось недавер, Брата брат Таўчэ ў каўнер:
— Ты пшаніцы больш урваў! Дзе, скажы, Яе ты браў?
Трэба час, Дазнацца каб— За шчакой Хаваюць скарб!
1981
Мастак Ю. ЗАЙЦАЎ
В. Вольскг «Дзед і жораў»
Мастак М. СЕЛЯШЧУК
Л. Клышка «Вярэнька загадак»
МІХАСЬ ЧАРОТ
(1896—1938)
ВЯСЕННЯЯ РАНІЦА
Гляньце, дзеткі, у аконца, Ды пара ужо ўставаць... Як прыгожа там бясконца! Сорам, дзеткі, позна спаць.
Заглянула сонца ў вочкі, Дзень прыйшоў — даволі сну! На свет гляньце, галубочкі, Ўсе вітаюць там вясну.
Пчолкі выпаўзлі з калоды, Пачалі збіраць мядок, Шпак вартуе агароды I вішнёвы наш садок.
Зелянее траўка ў полі, Ў небе птушачкі пяюць... Эх, зімы не будзе болей! Хутка кветкі зацвітуць.
Вы зірніце у аконца, Палюбуйцеся хаця: Колькі волі, колькі сонца, Колькі новага жыцця!
Ўстаньце, дзеткі, пойдзем ў поле Спевы слухаць, кветкі рваць.
Ў хаце сумна, бы ў няволі... Ўстаньце дзеткі, годзе спаць!
1921
20 Зак. 2563
594
Вяснянка
ДА МОЛАДЗІ
Ты, моладзь, смела і магутна, Ты — волі лепшай будаўнік;
Далёка песня твая чутна, Бо стан бязмерна твой вялік.
Ты на ўспамогу йдзеш грамадай, На змену тым барацьбітам, Што век таміліся за кратай I вольны свет здабылі нам.
Нібы прамень ты пасля ночы, Надзея свету й цеплаты, Дзіця сялянаў і рабочых, Ідзеш да працы, моладзь, ты!
Да працы ўсе, хто чуе сілу, Пад сцяг, Чырвоны Вольны сцяг! Капайце ворагам магілу, К Камуне стройце новы шлях!
1920
КУЗЬМА ЧОРНЫ
(1900—1944)
ЮЗІК I ЯГОРКА
За горадам, на ўзгорку, абведзеная старымі платамі агародаў, стаіць вёска Агароднікі. Каля яе, пад горкаю, жаўцеюць ямы глінішча, дзе людзі бяруць гліну. У глінішчах многа і жоўтага пяску, у якім кожны дзень перасыпаюцца і купаюцца вясковыя дзеці.
А то ў іх яшчэ ёсць і другая забава. За платамі расце многа лопуху і чартапалоху, а на гэтым зеллі вельмі многа, як кажуць, ваўчкоў, якія вельмі добра чапляюцца за ўсё і за кожнага.
Вось тут і капошацца дзеці, ірвуць ваўчкі ды кідаюць адзін на аднаго ці на якоганебудзь дзядзьку, які часам пройдзе каля платоў за гумнамі.
A то часам яшчэ пазавуць дзеці якоганебудзь спакойнага касматага сабаку з 'вуліцы ды ўвапхнуць яго ў лопух. Дык той, небарака, як выскачыць адтуль, дык хоць ты яго тапіць вядзі — сам да сябе непадобен: увесь, як чорт, аблеплены ваўчкамі, уся шэрсць як у гузах — і ў галаве, і на спіне, і ў хвасце. Кінецца ён, перапалоханы, з усіх чатырох уцякаць, хвост падтуліўшы, a дзецям радасць. Рагочуць яны — аж агароды за гумнамі звіняць.
596
Вяснянка
* * *
Разам з усімі дзецьмі заўсёды гуляе і Юзік з Аленкаю — брат і сястра. Юзік трохі большы за Аленку — яму ўжо восьмы год, а Аленцы ўсяго пяць. Часам, перасыпаючыся ў пяску, Аленка пакоціцца ды, спалохаўшыся таго, што ўпала, пачне плакаць, а Юзік тады яе паднімае ды ўгаворвае, каб не плакала. Іншыя хлапчукі памагаюць Юзіку, а іншыя смяюцца з яго. Усяк бывае.