• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Бегла мышка пад скрынку, цягнула скарынку, хвастом вільнула, яечка скранула.
    Яечка скацілася — трах!—і разбілася...
    Убачыла баба, загаласіла ды з жалю ўсе гаршкі пабіла. Паламала і вечка, што не дагледзела яечка. Сама сярод хаты села і —абамлела..
    Тут дзед стрэльбу схапіў, порахам набіў. Кінуўся да мышкі, а мышка — на вышкі.
    Дзед за ёю:
    — Лжэш! Ад мяне не ўцячэш!
    За парог зачапіўся — плясь!—і паваліўся.
    Набіў дзед гузак з добры кулак. Ляжыць, уздыхае, мышку лае.
    642
    Вяснянка
    Ішлі бабы па ваду, пабачылі тую бяду, пачалі рукамі махаць, людзей на дапамогу склікаць.
    Прыбеглі старыя, за старымі — малыя. Дзеда паднялі, бабу вадой адлілі. Крычаць, бядуюць, яечка шкадуюць. Ну, вядома, і дзеда з бабай шкада.
    Вось дык бяда!
    А пакуль там крычалі ды бедавалі, курка села ў падпечку ды знесла другое яечка. Круглае, белае, моцнае, спелае. Яшчэ лепшае за першае!
    Рада баба, рад і дзед: будзе яечня на абед!
    Баба патэльню ўзяла, яечню спякла. Паклікала гасцей — старых і дзяцей.
    Усе елі колькі хацелі. 3за стала ўсталі, песні заспявалі. Узяліся ў бокі, пусціліся ў скокі.
    Скакалі, скакалі ды годзе сказалі.
    Вось вам і казка. Чытайце, калі ласка!
    1957
    СМЕЛЫ ВАСЬКА
    Цёплы летні дзянёк. На небе ні хмурынкі. Цішыня. Нават лёгкі ветрыксухавей дыхне сядытады ды зноў надоўга задрэмле ў бліжэйшым гаі.
    На зялёнай лугавіне каля дачнага доміка пасвіцца чародка белых курэй бабкі Ганны. Яны спакойна шпацыруюць узад і ўперад, вышукваючы розных кузурак ды толькі ім адным вядомую смачную траву. Іх ніхто не пасвіць. Хіба што кот Васька. Ён круціцца тут, недалёка, каля гаю, вынюхваючы мышыныя норкі.
    Бабка Ганна корпаецца на агародзе. Дзед яшчэ зранку сышоў рыбачыць.
    Раптам, адкуль ні вазьміся, каменем зваліўся
    Алесь Якімовіч
    на лугавіну чорны вялікі каршун. Схапіў белую чубатку, што псршая трапіла ў кіпцюры, і рвануўся ўгору. Астатнія куры з трывожным крыкам шуганулі да доміка.
    «Гвалт, ратуйце!»—лёгка разабрала бабка Ганна курыную мову.
    «Ці не каршун на іх напаў?» — глянула яна ў неба.
    Палічыла курэй: адной не хапае! Ды самай лепшай нясушкі. Яна ж сёння яшчэ не знеслася!
    He першы раз гэты каршун жывіцца тут, каля яе дачы. Нядаўна апошніх дзедавых галубоў са свету звёў.
    I бабка Ганна кінулася шукаць курыцу.
    Тым часам каршун разняў у паветры кіпцюрЬІ — курыца пляснулася вобземлю і разбілася. Каршун нырнуў за ёю, адцягнуў у зараснік і сабраўся ўжо баляваць, як бачыць — перад ім нібы зпад зямлі вырас рыжы кот Васька...
    Кот Васька, як і ўсе яго сваякі, вядома ж, палюе не толькі на мышэй. «Любая птушка для яго таксама нядрэнны ласунак. He цікавілі яго з птушынага царства як ласунак хіба адны бабчыны куры. Прывык ён да іх і лічыў іх за лепшых сваіх прыяцелек. Дружба ў іх была моцная і непарушная.
    Ну, а каршун — справа іншая. I ў ката Ваські адразу ж загарэліся вочы і выскачылі з мяккіх лап вострыя кіпцюры.
    Каршун падумаў, што кот збіраецца адабраць у яго здабычу. Ён пакінуў курыцу і схапіўся з катом. 3 гарачкі нават падняў яго над кустамі. Ды не ўтрымаў: кот быў цяжкі.
    Бойка распачалася не на жыццё, а на смерць. Каршун усё сіліўся яшчэ раз падняць свайго ворага ў паветра і шпурнуць з вышыні, каб за
    644
    Вяснянка
    біць. А кот Васька ўпарта дабіраўся да каршуновага гарляка.
    Калі бабка Ганна прыбегла да месца адчайнам бонкі, Васька ўжо даў рады драпежніку: ламіЛЯЖаУ распластаЎШЬІСЯ 1 ледзь варушыў кры« Ну 1 малайчына ж ты, Васька’ —пахваліла бабуля свайго рыжага ката,—Такі ты ў мяне смелы. Так яму, разбойніку, і трэба!
    1974
    МІКОЛА ЯНЧАНКА
    (нарадзіўся ў 1931 г.)
    ГАРЛАЧ МАЛАКА
    У Ленкі ангіна. Прыходзіў урач. Паглядзеў у роцік. Параіў піць кіпячонае малако з мёдам.
    I вось сядзіць татка з кубачкам таплёнкі з мёдам. Упрошвае Ленку выпіць.
    — He хачу! — хныкае дзяўчынка.— Там плеўкі плаваюць.
    — Якія плеўкі? To ж пеначкі. Смачныя ружовыя пеначкі...
    — He хачу,— капрызіць Ленка.— I ты, калі быў маленькі, таксама не піў малака...
    — He піў,— неяк сумна прамовіў татка. Ён паставіў кубачак на стол і задумаўся. Ленка таксама прыціхла. Маўчанне зацягнулася. Дзяўчынцы стала сумна, і яна загаманіла зноў.
    — Так і не піў ніколечкі?
    — He,— задумліва сказаў татка,— аднойчы напіўся ўволю. I сястрычку сваю напаіў...
    У галодны пасляваенны год было гэта. Немцы не то што кароў, курэй апошніх забралі. I не толькі курэй... Прысядзібны ўчастак мы неяк засеялі, бульбу пасадзілі. А самім ні зярнятка, ні бульбіны не засталося. Увесь чэрвень на адным шчаўі сядзелі. Пазелянелі аж.
    I ў гэты час суседка наша ад свайго бацькі карову прывяла. Цяпер яе дзеці малако пілі. А мы зайздросцілі. Бывала, у поўдзень прыдзе карова з пашы. Цётка Аксіння возьме даёнку і
    646
    Вяснянка
    пачынае даіць «Лыску. А мы са свайго двара ў шчыліны паглядваем. Як белыя струменьчыкі ў даёнку са звонам льюцца. Аж пакуль ружовая шапка пены над ёй не ўзнімецца.
    Падаіўшы карову, цётка Аксіння несла малако ў хату. Потым ішла ў стопку з вялікім гарлачом У руках. Паставіўшы гарлач, стопку замыкала...
    Пры гэтым асабліва цяжка маёй двухгадовай сястрычцы даводзілася. I я, дармо што малы, а не мог пераносіць, як яна галоднымі вочкамі на гэта малако глядзела. Аж сэрца ў мяне ад жалю заходзілася. I адна думкамара займала: як хоць разок напаіць малаком маленькую Надзьку. I я ўсёткі прыдумаў.
    „.Назаўтра я разам з сястрычкай крадком прабраўся ў адкрытую стопку суседкі. Асцярожна апусціў малую ў цёмны засек. I сам туды ўскочыў. Надзька дрыжэла ад страху.
    — Пойдзем адсюй! Тут ноць, мыські,— плакала яна.
    — He бойся,— угаварваў я малую.— Ніякіх мышэй тут няма. А каб цёмна не было, вочкі закрый. Зрабі так, быццам спіш.
    Надзька прыціснулася да мяне, супакоілася...
    Марудна цягнуўся час. Але, нарэшце, пачуліся крокі. Цётка Аксіння паставіла гарлач. Потым закрыла дзверы і замкнула стопку.
    — Ну, Надзька! — радасна зашаптаў я.— Ідзём малако піць!
    Я высадзіў сястрычку з засека. Вылез сам. Вочы нашы прызвычаіліся да змроку, і я без цяжкасці адшукаў гарлач.
    Першай піла Надзька. Яна стала на каленцы, нагнулася да гарлача і хлябтала з яго, бы маленькае кацяня.
    Мікола Янчанка
    647
    — Цёп’енькае, сяёдзенькае,— шаптала яна, адрываючыся ад гарлача, і хлябтала зноў і зноў!
    Потым піў я. Праўда, Надзька час ад часу спыняла мяне:
    — Пакінь мне т’ёсецькі.
    — Пакіну, пакіну,— супакойваў я малую.— Тут яго многа. He пап’ём усё.
    I мы сапраўды не папілі, хоць напіліся ўволю.
    Цяпер трэба было дачакацца вечара. Вечарам цётка Аксіння заўсёды заходзіла ў стопку за халодным малаком. «Вось тут,— думаў я, — і трэба мне хуценька вышмыгнуць. Інакш цётка вушы надзярэ. А малую Надзьку яна не кране».
    Я паклаў на зямлю два мяшкі. Лёг, прыгарнуўшы да сябе Надзьку. Яна хутка заснула. Непрыкметна заснуў і я.
    Прачнуўся, пачуўшы прыглушаныя галасы маці і цёткі Аксінні. Прачнуўся, але ляжаў затаіўшы дыханне.
    — Даруй, Аксіння,— плакала маці.— Гэта яны ад голаду на такое пайшлі.
    — Кінь ты, Анеся,— супакойвала яе цётка Аксіння.— Ці ж я не разумею. Прыйшла, а яны згарнуліся клубочкам і спяць. Малако амаль усё выпілі. Хацела я разбудзіць іх, ды, думаю, спрасонку спалохаюцца яшчэ. Вось цябе і паклікала. Ты іх асцярожненька...
    Маці пяшчотна, як умеюць толькі маці, дакранулася да майго пляча. Я ўстаў і апусціў галаву. Мне было сорамна перад цёткай Аксінняй. Маці ўзяла Надзьку на рукі, і мы пайшлі дадому.
    Раніцою цётка Аксіння зноў прыйшла да нас. Яна прынесла міску жыта і баначку малака.
    — Вось прапусці праз жорны, каб сечка атрымалася, ды крупеню малым вары. Малака я цяпер кожную раніцу прыносіць буду.
    648
    Вяснянка
    Дзякую! Дзякую, суседачка!—узрадавалася маці.— Ніколі тваёй дабраты не забуду!
    На гэтай крупені мы і дацягнулі да новага хлеба. Хоць была яна рэдкая і сівая. Бо маці з баначкі малака і жмені сечкі вялізны чыгун крупені варыла. Ды ўсё ж, у параўнанні з надакучыўшым шчаўем, была яна сапраўдным цудам...
    — А дзе ж тваё малако?—спахапіўся татка.
    Я ўжо выпіла. Пакуль ты расказваў,— адказала Ленка.
    — Ну і малайчына! — пахваліў ён Ленку.
    1978
    3 М Е С Т
    Ад самай калыскі... Максім Танк—5
    Янка Купала
    Дзень добры, Масква!.. Хлопчык і лётчык. Алеся.
    Юрачка. Бай. Вершы — 9
    Якуб Колас
    Ленінскім шляхам. Верш. Два Маразы. Казка —16
    Францішак Багушэвіч
    Калыханка. Верш —19
    Цётка
    Сірацінка. Верш. Журавель і чапля. Казка — 21
    Максім Багдановіч
    Мушказелянушка і Камарыкнасаты тварык.
    Паэма — 24
    Пятрусь Броўка
    Мая Айчына. Родныя словы. Гарніст. А ты хоць
    дрэва пасадзіў?.. Вершы — 30
    Янка Брыль
    Сняжок і Волечка. Апавяданне —33
    Васіль Быкаў
    Сваякі. Апавяданне —42
    Кандрат Крапіва
    3 Новым годам. Верш. Жаба ў каляіне. Сава, Асёл
    ды Сонца. Байкі —52
    Аркадзь Куляшоў
    Камсамольскі білет. Слова невядомага салдата.
    Воблака. Вершы — 56
    Міхась Лынькоў
    Васількі. Апавяданне — 60
    Іван Мележ
    Здарэнне. Апавяданне — 69
    Пімен Панчанка
    Я ўнука вяду ў Маўзалей. Салодкая лячэбніца.
    Дзеці над возерам. Заўсёды гатовы. Вершы — 79
    Максім Танк
    Піянерскі гальштук. Іграй, гарніст. Ехаў казачнік Бай. Вершы. Галінка і верабей. Жук і слімак.
    Казкг — 85
    Іван Шамякін
    Матрос з «Алега». Апавяданне — 91
    Эдзі Агняцвет
    Зямля з блакітнымі вачамі. Піянерская гама.
    Алень. Алеся. Вершы — 105
    Андрэй Александровіч
    Лясная байка. Верш — 110
    Іван Аношкін
    Ленусхранікалюс. Апавяданне — 112
    Лідзія Арабей
    Зернетка і вецер. Казка — 115
    Анатоль Астрэйка
    Мой брат камсамолец. Размова аб прафесіях.
    Вершы — 118
    650
    Вяснянка
    Мікола Аўрамчык
    Святлане. ***Вось яны, прывольныя прасторы...
    Вершы — 122
    Зінаіда Бандарына
    Хачу чытаць. 3 аповесці «Ой, рана на Івана» — 125
    Рыгор Барадулін
    Як быць? Жарт. Што было б тады б, калі б? Кудыкалаіндыкала. Раскідач. На шашы і ля шашы. Пільная просьба. Басалапкі. Фарфор. Робяць гораду нутро. Вершы — 128
    Іларыён Барашка
    Залатыя арэхі. Казка — 135
    Алесь Бачыла
    Мне купілі самакат. Колькі кот набіў пасуды.
    Упарты Стась. Вершы — 139
    Данута БічэльЗагнетава
    Гускі. Наша вёска. Возера Свіцязь. Блытанка.
    Вершы — 143
    Канстанцыя Буйло
    Люблю. Матроска. Градка. Вершы — 145
    Генадзь Бураўкін
    Зай і яблынька. Казка — 149
    Ядвіга Бяганская
    Мамін гальштук. Апавяданне — 157
    Змітрок Бядуля
    Скарб. Казка — 162