• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Баіць ці не?
    — Баіць!
    Янкй Кумяа
    Бегаў бай па сцяне...
    Ніхто пчолак не кране;
    Самі мёд збіраюць той, Самі ласваюць зімой...
    Баіць ці не?
    — Баіць!
    Бегаў бай па сцяне...
    У той самай старане Пустапасам труцень жыў, Неяк з пчолкамі здружыў...
    Баіць ці не?
    — Баіць!
    Бегаў бай па сцяне...
    Труцень кажа: «Дайце мне Глянуць, пчолкі, у вуллёк, Паспытаці ваш мядок!..»
    Баіць ці не?
    — Баіць!
    Бегаў бай па сцяне...
    Ці так добра, ці так не,— Пчолкі добрымі былі, Трутня ў госці прынялі...
    Баіць ці не?
    — Баіць!
    Бегаў бай па сцяне...
    Труцень пальцам не кіўне; Пчолкі мёд нясуць да сот, Труцень есць ды есць той мёд...
    Баіць ці не?
    — He! '
    1921
    ЯКУБ КОЛАС
    Народны паэт Беларусг (1882—1956)
    
    ЛЕНІНСКІМ ШЛЯХАМ
    Празорлівым зрокам Трыбунапрарока Асветлены Леніным шлях.
    Ён скованай сіле Даў волю і крылле — Шырокі, магутны размах.
    Краіна Саветаў Паўстала над светам, Як новае сонца зямлі.
    Hi громы, ні буры, Hi грозывіхуры Адолець яе не змаглі.
    У постаці гордай Стаіць яна цвёрда, Як волат, як міру скала.
    Ці ж зверне з дарогі Яе свет убогі, Дзе густа навісла імгла.
    Над нашай Радзімай
    Агнём незгасімым
    Нам ленінскі свеціць прамень.
    Якуб Колас
    17
    Вядзе ж яе партыя Ў светлыя далі, У новы, у радасны дзень.
    Ляжыць перад намі Умыты агнямі
    Чароўны, бяскрайні разлог...
    Між нас жыве Ленін, Як з геніяў геній,— Да новых заве перамог.
    1952
    ДВА МАРАЗЫ
    Гулялі па полі два маразы, два родныя браты: мароз Сінінос і мароз Чырвонынос.
    Гуляюцьпагульваюць маразы, адзін аднаго пахвальваючы. А ноч яснаяясная. Прасторна маразам на волі. А ціха, так ціха, нібы жывой душы не засталося на свеце. Перабеглі маразы з поля на лес. Бегаюць, палускваюць, з дрэва на дрэва пераскокваюць, зайчыкаў палохаюць. 3 лесу ў вёску заскочылі і давай па даху страляць.
    — Эге,— кажа мароз Сінінос,— усе пахаваліся, баяцца на двор вылезці.
    — Няхай толькі вылезе хто: задамо яму страху,— адказвае мароз Чырвонынос.
    Пачало развідняцца. Паваліў з комінаў дым густы. Заскрыпелі калодзежы. Павыходзілі мужчыны з хат. Хто малаціць пайшоў, хто ў лес па дровы збіраецца.
    — Стой жа, брат,— сказаў мароз Чырвонынос.— Пабяжым жа мы на дарогу ў поле.
    18
    Вяснянка
    I пабеглі яны зноў у поле, стаяць, прытуліўшыся, падарожных чакаюць.
    Заскрыпелі сані на дарозе. Зазваніў дзесь званочак пад дугою. У санях селянін сядзіць, коніка паганяе. А ззаду за ім зухаўскі вазок плыве. Званочак пазвоньвае.
    Ну чакайце ж вы,— кажа мароз Сінінос.— Ты бяжы за мужыком, а я за панам паганюся.
    I пабеглі яны падарожных марозіць. Доўга бег мароз Сінінос, пакуль пана дагнаў. Нарэшце дагнаў, пад футра залез, цяпло выганяе адтуль. Паціскаецца пан, ногі зябнуць, холад па целе пайшоў, панскі нос пасінеў. А мароз Сінінос толькі пасмейваецца. Ледзь да смерці пана не замаРозіў А мароз Чырвонынос дагнаў селяніна і давай яго марозіць.
    — Эге, мароз не жартуе,—кажа селянін. Злез ён з саней, бяжыць, нагамі тупае, рукамі аб плечы б е. Прабег так з паўвярсты, аж горача стала ЯКУ Сеў сабе на сані, едзе — і гора мала.
    — Ну пачакай ты, брат: прайму я цябе, як ты дровы сячы будзеш.
    Заехаў чалавек у лес. А мароз Чырвонынос выперадзіў яго, у лесе чакае. Выпраг коніка селянін, сякеру ўзяў ды як пачаў секчы — горача стала яму. Скінуў кажух. А мароз і ўзрадаваўся. залез у кажух і давай там белыя кросны ткаць.
    Зрабіўся кажух белы як снег. Насек дроў чалавек, да кажуха ідзе, а ён увесь абмёрз.
    — Эге, браток, дык ты тут!
    Узяў пугаўё ды як стаў малаціць — ледзь жывы выскачыў мароз Чырвонынос ды драла ў лес.
    Узлаваўся мароз Чырвонынос на селяніна, але ніякай рады даць яму не можа.
    1928
    ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
    (1840—1900)
    КАЛЫХАНКА
    Люлі, сынок, люлі, люлі!
    Усе курачкі паснулі; Ой, паснулі і курчаткі Пад скрыдэлкам сваёй маткі; А ты чаго не спіш, сынку, Як бы чуў ліху гадзінку? Можа, будзеш калі панам Ці вялікім капітанам, А як матка прыйдзе ў госці, Ой, то будзе ёй радосці!.. Сядзе матка ў кут на лаве, Сын хлебсоль прад ёй паставе, Ручкі, ножкі пацалуе, Памілуе, пажалуе;
    Пачастуе мядком сытным, Блінком мякенькім падсітным, Піражочкам і з начынкай, Верашчачкай, гарачынкай... Люлі, сынок, люлі, люлі, Бо ўжо курачкі паснулі!.. Ой, то будзе рада матка, Хоць і простая салдатка, А усякі шапку здыме, Як дазнаецца аб сыне.
    Люлі, сынок, люлі, люлі, Бо ўжо курачкі паснулі!.. Можа, будзеш калі панам
    20
    Вяснянка
    Ці вялікім капітанам, Людцаў, можа, будзеш біці, Цяжка будзе ў свеце жыці; Будуць клясці, як ліхога, Прасіць смертанькі ад бога. Люлі, сынок, люлі, люлі, Бо ўжо курачкі паснулі! Тагды матка прыйдзе ў госці, Сын выкіне стары косці; Жабруючы, пойдзе ў вёску, Будзе прасіць матку боску, Каб забыцца ёй аб сыне, Каб не ведаць, дзе ён згіне. Люлі, сынок, люлі, люлі, Бо ўжо курачкі паснулі!
    Ой, не будзь ты лепей панам, Hi вялікім капітанам, Будзь чым матанька радзіла, Каб у госці не хадзіла, Каб век з табой векавала, Гаравала, працавала...
    Люлі, сынок, люлі, люлі!
    Усе курачкі паснулі, Ой, паснулі і курчаткі Пад скрыдэлкам сваёй маткі!..
    1894
    ЦЁТКА
    (1876—1916)
    СІРАЦІНКА
    У кашульцы чорнай, зрэбнай. Тварык сплаканы, мурзаты;
    Ані бацькі, ані маткі;
    Дзядзька выгнаў з роднай хаты.
    На узмежку сядзіць, плача,— Куды дзецца — знаць не знае; Гадок шосты пайшоў толькі... А тут ночка... страх... змяркае...
    He плач, сірацінка, Беларуская дзяўчынка!
    Спяць сном вечным бацька, матка,— He пачуюць ця, дзіцятка.
    He памогуць твайму плачу,
    He траць сілы дарагія: Жыта сіва спаць ця прыме, Дожджык цёплы шчочкі змые,
    Пасцель мякку трава ўсцеле, Пырнік ножкі ўкрые босы;
    Сном забудзешся спакойным, Вецер вольны спляце косы.
    Каласочак ця накорміць, Сонка яснае прыгорніць,
    22
    Вяснянка
    Крыж расстайны будзе таткай, Ралля чорна — роднай маткай.
    Ўстань з узмежка, не плач горка, Глянь у неба: зорка ясна, Што найдалей свеціць міла,— Твая гэта, твая ўласна.
    Вер: не згінеш, сірацінка, Беларуская дзяўчынка!
    Ў нашым краі многа гэтак
    Ў людзі выйшла сірат — дзетак...
    Мы належым да народу, Што ад свету да заходу Кожны з гора ўтрое гнецца, Аднак ropy не даецца.
    Крыжам ляжа ў крыві ўласнай, А ўсё ж верыць зорцы яснай. Наш народ наўздзіў трывалы! Шмат прыдбаў чужынцам славы...
    Аб сабе адно забыўся, Толькі вось цяпер збудзіўся.
    Хоць шмат латак, хоць без хлеба — Жыць і крэпнуць і нам трэба.
    Беларусы! Больш нікому He ўступайце вы загону Свайго жніва, сваёй працы.
    Сіраціна! Страх дзіцячы
    Зглушы ў сэрцы, расці жвава — Цябе жджэ народна справа!
    1914
    Цётка	23
    ЖУРАВЕЛЬ I ЧАПЛЯ
    Жылі сабе па абодвух канцах балота Журавель і Чапля.
    После стала ім надта маркотна жыць, і вось уздумаў Журавель да Чаплі ў сваты ісці. Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, цераз бор ды ў Чапляў двор.
    — Як маешся, Чапля?
    — Здароў, Журавель.
    — Ці не~ пойдзеш, Чапля, за мяне замуж?
    — А твае ногі доўгі, пер’е каротка; дужа ты брыдкі... Ідзі сабе, дзе быў!
    Журавель перабраўся ізноў цераз балота дый прыйшоў у свой двор.
    Раздумалася Чапля, што за Жураўля замуж не пайшла. «Дай,— кажа,— пайду да яго і перапрашу».
    Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, цераз бор ды ў Жураўлёў двор.
    — Здароў, Журавель!
    — Як маешся, Чапля?
    — Вазьмі мяне замуж за сябе.'
    — Твая шыя доўга, і сіня, і крывая, і сама ты гарбатая; такой мне не патрэбна.
    Хаця было і стыдна, аднак Чапля паплялася цераз бор назад у свой двор.
    Шкада стала Жураўлю, што не ўзяў Чаплю бедную, ізноў пайшоў ён тою самаю дорогаю. Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху...
    Так цэлы век хадзілі яны адзін да аднаго ў сваты, і так на абодвух канцах балота асталіся іх хаты.
    1906
    МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
    (1891 — 1917)
    МУШКАЗЕЛЯНУШКА I КАМАРЫК НАСАТЫ ТВАРЫК
    Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам
    Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца,
    I «таўкачыкі» спяваюць і у скокі тнуцца:
    «Гэй, гоп, таўкачыкі,
    Гэй, гоп, асінавы,
    Ды работы Максімавы...»
    А Максім ляжыць на траўцы, сонна пазірае,
    Камарок за камарочкам да яго шыбае,
    I пясняр з усіх найлепшы ўжо звініць ля вуха, Як камарыка няўмысне загубіла муха.
    Захісталася сасонка баравая, Затужыла дзяўчынанька маладая, Жартаўлівая пяюшкасакатушка, А па імені — мушказелянушка: «Ой, чаму ж ды не судзілася мне долі, Што мяне і не сваталі ніколі?
    А пасагу прыбагатага я маю:
    Куст шыпшыны ад краю і да краю, Шчэлка ў яблыні — пры ветры каб хавацца, Лісць альховы — на ночку накрывацца, Ды да краю поўны мёдам кацялішча 3 жалудзёвай вялізнай скарлупішчы.
    Калі гэты мёд у місачку кладзецца, Ажно сліна ў роце набярэцца».
    Максгм Багдановіч
    25
    Як пачуў тыя жаласці камарыкПаскрабаў і насочак ён і тварык:
    «А чаму бы мне ды з ёй
    не пажаніцца?
    Пэўна, пойдзе, каб болей не журыцца. Хоць насаценькі я, шэры, хударлявы, Дык у скоках затое жа рухавы...» I схапіўся камарочак прыбірацца, Каб ля мушкіпяюшкі увіхацца.
    II
    Прыляцела мушка дахаты,— Аж у яе камарык насаты. Сватоўяхрушчы уссядаюць, 3 бацькамматкай штось размаўляюць: «Мы — стральцы, шукаем куніцу, He куніцу, але дзявіцу».
    Гаманілі болей гадзіны
    Ды гавораць так да дзяўчыны:
    «Ці да смаку наш госць багаты?» «Запытайце ў мамы і таты».
    Тут гарэлкай усё змацавалі, А пасля і заручын даждалі. Браў жаніх ад мушкідзяўчыны Дарагі ручнік з павучыны, Што яна на траўцы сцяліла I на ясным сонцы бяліла.
    У нядзелю будзе вяселле, Захадзіў камар, як з пахмелля,— I пяе, і скача паціху, Ды як сыпне ураз «шырсцяніху»: «Шырсцяніха, шырсцяніха мая. Пакахала камарагультая.
    А камар не зважае на яе, Толькі лётае ды песні пяе».
    26
    Вяснянка
    III
    Загудзела, расшумелася дубрава: Аб вяселлі у дубраве стала слава. Як вянок на муху свацейкі надзелі, Ўсе навокала аж вочы праглядзелі. А калі бацькам журылася дзяўчына, Аж заплакала жаноцкая радзіна: «Ускланяюся татачцы і матачцы, Калі ўжо апрыкрала ім у хатачцы. I чаму ж вы мяне гадавалі Ды Ў чужую сямейку аддалі?» Ў каравайніцы вулітак запрасілі, I яны дзяжу на продзіў замясілі
    Авадзень быў камаровым старшым дружкай Й рассыпаўся дробным макам перад мушкай. Матылькі — оаяры, пчолачкі — баяркі — Спрытны, шпаркі, асабліва як да чаркі. А найстаршая баярачкачмяліха Так спявала, аж баяр пабрала ліха:
    «Ой, багаты баяры, багаты, Ды забыліся ўзяць грашаняты. Хоць не шмат грашанят яны маюць, Дык затое свой гонар трымаюць: Хто капейку дае — грыўняй ліча яе, А хто грыўню паклаў— што рубля дараваў». А як сыпнуліурэзалі музыкі, Дык узняўся разам гоман там вялікі.