Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
— To вы гранаты і кулямёты вазілі ў лес хаваць, відаць, пад тыя старыя яліны... Ты ўсё прыглядаўся да іх, калі мы з табою былі ў лесе...
Бацька быў аж здрыгануўся неяк, пацямнеў тварам, але потым спакойна падышоў да Міколкі і, гледзячы яму проста ў вочы — сінія, хітрушчыя,— сурова прашаптаў некалькі слоў:
— Ты глядзі ў мяне, паганец... Калі дзенебудзь і калінебудзь ты ляпнеш якое слова, то я... я выцягну даўгі твой язык і павешу цябе на гэтай вось штуцы...— бацька выразна паказаў на крук. Гэта быў звычайны драўляны крук, убіты ў сцяну яшчэ нябожчыкам дзедам. Крук быў смалявы,
Мгхась Лынькоў
63
жоўты, як воск, адпаліраваны, як костка. Харошы быў крук, моцны. Зірнуў на яго спадылба Міколка, моўчкі адышоў ад бацькі. Кепскія жарцікі з ім, з гэтым старым партызанам. А харошы ўсё ж бацька... Трошкі пабойваўся яго Міколка, а любіў яшчэ болей.
...Хлопчыкі падышлі ўжо блізка да агародаў, як учуялі плач на ўскраі вёскі. Прыслухаліся — плач раздаваўся і ў другім месцы, і ў трэцім...
— Галосяць...— спуджана сказаў адзін, і хлапчукі разбегліся, раскідаліся, як спалоханыя вераб’і, па сваіх гародах і загуменнях, кожны да свайго двара.
Міколка бачыў ужо зза плота старую грушу на сваім двары. Паасобныя лісткі трымцелі і свяціліся, як медзь. Уся груша пад сонцам была радаснай і святочнай, ля буславага гнязда не змаўкаў вясёлы птушыны шчэбет: у шчылінах буславага гнязда заўсёды знаходзіла прытулак дробнае птаства.
Заглядзеўся на грушу Міколка, спрытна пераскочыў цераз плот. Некалькі баравікоў упала з кошыка. Ён падняў іх, старанна абцёр ад пылу, палажыў назад. Сінія васількі асцярожна схаваў за пазуху, тота ж будзе радасці малой, калі іх выняць знянацку. Намагаючыся надаць свайму твару самы сур’ёзны выраз сталага працавітага чалавека,— хаця і крывіла вусны гэтая здрадніцкая дзіцячая ўсмешка,— Міколка ступіў крок, другі і раптам затрымцеў, як ліст, збялеў увесь.
Ля ганка, непадалёчку ад грушы, ляжала маці на сырой зямлі. Адна рука была падкурчана, другой яна прыхіліла і моцна прыціскала да сябе, нібы абараняючы ад каго, Міколкаву сястрычку. Твару сястрычкі не відаць. У мацеры ж такія
64 Вяснян
дзіўныя вочы, нібы глядзяць і не бачаць яго, яе Міколку.
Ліпавы кошык ціха ўдарыўся аб зямлю, бязгучна рассыпаліся грыбы —колькі радасці было ў гэтых баравіках у лесе. Дзе ж падзелася, дзе памеркла гэтая радасць? I здаецца Міколку, нібы лес гудзе, страшнастрашна. Нібы хістаюцца злосна дрэвы, нібы сама груша нахілілася раптам, хоча ўпасці на яго, прыціснуць да халоднага пяску. Страпянуўся Міколка, удыхнуў паветра глыбей і, упаўшы на калені, прынік да маці.
— Мам... а мам... ну чаго ж ты маўчыш?
Дакрануўся да матчынай рукі, яна была халоднай як лёд, цяжкай.
Заплакаць бы Міколку, на ўвесь свет заплакаць. Ды чуе ён галасы ў хаце, чужыя словы. Xi63 можна слёзы свае чужым людзям паказваць? Гулка бразнулі дзверы. 3 хаты выйшлі людзі. Яны груба адштурхнулі Міколку ад ганка. Яны нешта неслі, ці то матчыны коўдры, ці то новае бацькава паліто. Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку. Нібы на конскіх капытах, паблісквалі цвікі на падэшвах іх ботаў.
«Немцы...» — мільганула страшная думка.
I ён не глядзеў на іх, не хацеў глядзець, пакуль не заціхлі іх цяжкія крокі. Ён убачыў кроў. У крыві была рука сястрычкі. Міколку стала вельмі горача, падкошваліся ногі. Але ён устаў, выцер успацелы лоб, стараючыся зразумець, што ж адбылося з ім, што адбылося з маці, з яго маленькай сястрычкай. Узрушана шалахцела дзедаўская грушадзічка, самотныя пчолы ляталі, кружыліся вакол спелых грушгнілушак. Трывожна шчабятала дробнае птаства, і толькі сонца спакойна ўгравала саламяную страху, чырвоныя вяргіні пад акном. А на сэрцы было пуста і чорна,
Міхась Лынькоў
65
нібы ўзяў хто маленькае Міколкава сэрца і выціснуў з яго ўсю гарачую кроў. Ды каменем павісла над ім неадчэпная думка: нешта ж трэба зрабіць.
Нешта ж трэба зрабіць...
Ён перайшоў вуліцу, зайшоў на двор дзеда Нупрэя. To ж стары чалавек, яму год дзевяноста, ён дапаможа, параіць. Стары сядзеў на прызбе. Заўважыўшы Міколку, ён кінуўся завіхацца ля новага грабільна. Пачаў стругаць яго нажом, і ўсё гэта рабіў з такім сярдзітым выглядам, што аж варушыліся, тапырыліся густыя сівыя бровы. Міколку стала нязручна. Ён маўчаў.
— Ну, чаго ты? — не гледзячы на яго, запытаўся дзед.
— Мамцы худа... Відаць, нежывая... Яна і сястрычка...
— А ты не пужайся... Мамку тваю немцы забілі... афіцэры... Ды не ў цябе аднаго...
— Што ж рабіць нам, дзеду?
Дзед Нупрэй так усхадзіўся з нажом, што нечакана аж перарэзаў грабільна і, плюнуўшы злосна, кінуў яго за плот, узрушаны чымсьці, прысеў на прызбу.
— От што, братачка...
А гаварыў ён «братачка» толькі сталым ды паважаным людзям, а не якомунебудзь падшывальцу Міколку.
— Садзіся от... Ну, што мы з табой — адно старое, другое малое... ці мы што зробім? Пачакай от — прыйдзе бацька твой. Мы дамо тады рады... ім... Ды ты пастой! He хадзі туды... у хату. Начуй у мяне.
Але Міколка пайшоў. Стары праводзіўяго доўгім позіркам, сказаў сам сабе:
— Ну што ж... Упартае хлапчанё, у бацьку пайшоў. Няхай ідзе, хоць выплачацца малое...
3 Зак. 2563
Вяснянка
I Міколка плакаў. Зашыўшыся ў каноплі, ён праляжаў усю ноч, пакуль не выплакаў усіх слёз. He на людзях жа слёзы пускаць Міколку, яму ж трынаццаць год, ён жа мужчына. А раніцай бачылі людзі, што ён хадзіў чагосьці ў лес. Потым доўга распытваў старых, па якой дарозе і куды пайшлі немцы.
Потым доўга корпаўся ў хаце, збіраючыся ў дарогу. Цяжка было знайсці патрэбныя рэчы. Разбітыя талеркі, парваныя партрэты, адзенне, яго кніжкі, сшыткі —усё гэта ляжала параскідана злой рукой на падлозе.
Ён узяў сваю старую школьную торбачку, якую пашыла яму маці, калі быў ён яшчэ ў першым класе. Напакаваў яе, усунуў туды і стары абгрызены пенал, любімы сшытак. Пастаяў з хвіліну пад роднай грушай, клапатліва прыкрыў старэнькай, але чыстай скацеркай твары мацеры, сястрычкі і пайшоў, не азіраючыся, агароднай сцяжынкай.
* * *
Яго бачылі потым у мястэчку, праз якое праходзіў бальшак.
Ён стаяў, прыхіліўшыся да тэлефоннага слупа, усё ўглядаўся на дарогу. Нехта паспрабаваў пакпіць над ім: «Ці не ў школу ты, хлопча, сабраўся, дзе ж віданы цяпер тыя школы».
Міколка нічым не азваўся на гэты голас.
Перад ім праходзілі ўзброеныя людзі — купкамі, калонамі, у адзіночку. Узнімаючы пыл, імчаліся грузавікі, грукацелі гарматы на каменным бруку. I ўсё — чужыя людзі, чужыя машыны, чужыя гарматы. Ён часам ажыўляўся на секунду, адрываўся ад слупа, але зноў гарэў запылены твар, бяссільна апускаліся рукі. I вось ён прый
шоў, гэты доўгачаканы час. Цяпер не можа быць ніякага сумнення: гэта яны, гэта тыя, што замучылі яго маці, яго сястрычку, адабралі ад яго светлае сонца.
Уперадзе коннікаў ціха пасоваўся вялізны аўтобус. Яшчэ не выцвіў лак на ім, не пасцерліся незразумелыя жоўтыя літары і знакі. Праз адкрытыя вокны бачыў ён чорныя мундзіры, чорныя шапкі з чырвонымі кантамі. I на шапках і на мундзірах людскія чарапы, скрыжаваныя косці. Нехта з гэтых людзей гучна гаварыў, нехта смяяўся. П’яную песню цягнулі ехаўшыя ззаду коннікі, і песня была шэрай, як пыл, цяжкай, як камень на сэрцы.
Міколка падцягнуўся ўвесь, сцяўся ў пругкі камяк і ў імгненне вока апынуўся ля самых вокан машыны.
— Наце ж вам... за маці, за сястрычку маю!
Ён проста перакінуў у акно нейкі скрутак, загорнуты ў газету. Асляпляючы слуп агню і жалеза адкінуў яго далёка на прыдарожны пыл. Выскаліўшы пеністыя храпы, уздыбіліся коні. Пазляталі шапкі з коннікаў, сёйтой бразнуўся. вобзем. Чуліся разгубленыя каманды. 3 перакошанымі ад страху тварамі беглі салдаты з насілкамі, з лапатамі. Рэшткі машыны дагаралі на дарозе, дыміліся, тлелі на каменні чорныя мундзіры. Да Міколкі падскочыў спешаны коннік, сівы нямецкі вахмістр. Ён выстраліў некалькі раз у Міколку і потым, нібы спужаўшыся чагосьці, хутка схаваў у кабуру задымлены рэвальвер і, ссутуліўшыся, унікаючы зірнуць у Міколкавы вочы, падаўся прэч, да тых, што расчышчалі дарогу, сямтам пасыпаючы яе жоўтым пяском.
Міколка не чуў гэтых стрэлаў, яму было ўжо ўсё роўна. Нерухомым позіркам ён углядаўся ў
68 Вяснянка
блакітнае неба, нібы прыслухоўваўся да былых сваіх думак: аб нянавісці, аб помсце. Застылы твар стаў калючым, суровым, нібы пражыў Міколка доўгія дзесяткі год, усё перажыў, усё пабачыў на свеце. I толькі на вуснах засталіся —ні агонь, ні жалеза не змаглі іх сцерці — сляды ўсмешкі, слаўнай, дзіцячай.
Пдбач ляжала яго торбачка з раструшчаным пад салдацкім ботам пеналам. Ды выпалі зза пазухі і ляжалі ў пыле запазнелыя восеньскія васількі.
Сінімі васількамі адцвіталі і вочы хлопчыка.
1942
ІВАН МЕЛЕЖ
Народны пісьменнік Беларусі (1921 — 1976)
ЗДАРЭННЕ
Добра летам было Валодзьку. Добра ўсюды, але, можа, нікуды не вабіла яго так, як у хмызняк за сялом. Ён прыходзіў сюды ледзь не кожны вольны дзень, часам і не адзін раз. У іншыя дні, здаралася, забываўся пра дом, пра маці, пра яе наказы, пра ўсё на свеце, толькі змрок, што ўпаўзаў між кустоў і рабіў хмызняк незразумела страшным, выганяў яго дахаты.
Чаго ні было ў гэтым хмызняку, што цягнуўся за Куранямі, здавалася Валодзьку, без канцакраю. У нізкіх з клейкім лісцем алешынах таіліся птушыныя гнёзды, між алешын нярэдка трапляліся стройныя тонкія крушыны, з якіх добра было рабіць кавенькі. Патрымаеш дручок над агнём, так, каб ён прапацеў, прапрэў, і бяры, гні з яго палазоккавеньку! Можна такую кавеньку выгнуць, што, калі выйдзеш з ёю, як дзед, на вуліцу, усе хлопцы пазайздросцяць.
А колькі тут усялякай расліны, і горкай прагоркай, такой, што калі возьмеш у рот, куснеш, дык язык нібы агнём апячэ, потым увесь дзень будзе гарэць, і пахучай валяр’янаўкі, за якую ў кааперацыі нават грошы даюць. Трава ў хмызняку такая высокая і густая, што праз яе церабіцца цяжка, як праз каноплі. Але самае цікавае ўсё ж зараснікі. Алешыны, крушына, лаза тут амаль усюды так густа пераплецены, што лезці ў іх мала
Вяснянка
хто і наважыцца. Дарослыя, ды і Валодзькавы сябры, тыя звычайна стараюцца ісці сцежкамі.
У гэты дзень Валодзька доўга сядзеў каля копані. Валодзькава мама казала, што копань тут не сама па сабе, а яе выкапалі, толькі Валодзьку ў гэта неяк слаба і верыцца. Як жа паверыць у гэта, калі яна ўся аброслая, так што і падступіцца цяжка.