Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
4 Зак. 2563
98 Вясня'нка
гадаў: калі Ленін пойдзе да сябе, на кватэру, спусціцца следам за ім і гэтак жа патруляваць на другім паверсе, правяраць ва ўсіх пропускі.
Як на крыллях, узляцелі мы з сябрам на трэці паверх. I там... разгубіліся. У калідоры, перад пакоямі Саўнаркома, тоўпіліся людзі. Многа людзей. Праўда, некаторых з іх мы ведалі ў твар — работнікі наркаматаў. Але ў такім натоўпе і вораг можа схавацца. Як жа нам паводзіць сябе? У каго правяраць пропускі? Нам уяўлялася, што тут пуста, а хто з’явіцца — з таго мы не спусцім вока. Ажно каля кабінета Леніна трохі што не мітынг.
Мы з Амяльянам уціснуліся ў гэты натоўп і тут даведаліся падрабязнасці: у машыну стралялі на мосце цераз Фантанку. Побач з Леніным сядзеў швейцарскі камуніст, пасля першага стрэлу ён нахіліў галаву Уладзіміра Ільіча, і куля прабіла Платэну палец рукі. На паўвяршка ніжэй... Нехта сказаў пра гэта — і ўсе прыціхлі. А ў мяне халодны пот выступіў. 3 галавы ўсё яшчэ не выходзілі паслы. Хацеў сказаць пра іх гэтым людзям — не адважыўся: побач стаялі вядомыя бальшавікі, якіх я слухаў на мітынгах.
Падышоў задыханы стары, відаць, бягом узбіраўся па лесвіцы. Спытаў з ходу:
— Дзе Ільіч?
— Вядзе Саўнарком, — адказала жанчына.
— Вядзе Саўнарком? — здзівіўся і ўзрадаваўся, уздыхнуў лёгка, выхапіў з кішэні хустачку, прылажыў да вачэй, пасля ўсміхнуўся ўсім: — Пазнаю, пазнаю. Нішто яго не можа выбіць з каляі. Нішто! Такі Ленін!
Тады і да мяне дайшоў сэнс радасці і гонару старога бальшавіка. Але, такі ён, наш Ленін! Толькі што ў яго стралялі, а ён спакойна кіруе пасяджэннем першага ў свеце ўрада рабочых і сялян.
Іран Шамякін 99
Падумаў я пра гэта і адразу адчуў упэўненасць, быццам пасля марской качкі ступіў на цвёрдую зямлю. Праўда, трывога, павышаная пільнасць засталіся. Але ворага сярод людзей, што сабраліся перад кабінетам Леніна, я больш не шукаў. Паверыў: не можа яго быць тут. He адважыцца такі падлюга падняцца ў баявую рубку. Такія страляюць зза вугла.
Патроху людзі пачалі разыходзіцца, і наш каравульны абавязак стаў больш пэўны — такі, як мелі яго на ўвазе людзі, што на ўсялякі выпадак узмацнілі ў тую ноч варту.
Саўнарком засядаў позна, гадзін да адзінаццаці. Але і пасля таго, як наркомы разышліся, Ленін доўга яшчэ не выходзіў. Я нават спалохаўся, што прапусціў, як ён выйшаў. Але чырвонагвардзеец, які стаяў каля дзвярэй, на маё запытанне позіркам: «Там?» — гэтак жа без слоў адказаў: «Там».
He ведаю чаму, але мне так хацелася ў той вёчар сустрэцца з Ільічом, нібы ад сустрэчы той залежала маё жыццё, мой лёс. Я хваляваўся, як дзяўчына: хадзіў па калідоры і не крокі свае чуў, а грукат сэрца.
Ленін выйшаў з кабінета апоўначы з дзвюма жанчынамі. (Пасля я даведаўся: з сястрой Марыяй Ільінічнай і сакратаром, якая вяла пратакол.)
Мы чакалі яго, аднак усё адно былі захоплены знянацку.
Ленін ішоў да нас, і мы з Гайдаенкам прыціснуліся да сцен калідора, адзін насупраць аднаго, сталі ва фронт, хоць адчувалі недарэчнасць такога пастраення. Мелі ж загад патруляваць непрыкметна. I вось на табе!
Уладзімір Ільіч прывітаўся:
— Добры вечар, таварышы,— і раптам спы
100
Вяснянк(
ніўся, агледзеў нас, напэўна, зразумеўшы, з якой прычыны мы стаім, нахмурыўся, спытаў:—Вас паставілі тут?
Я разгубіўся. Што адказаць? Ніякіх інструкцый на гэты конт нам не далі.
Сябар мой Гайдаенка выявіў большы спрыт і знаходлівасць:
— He, таварыш Ленін. Правяраем каравулы.
— Каравулы на месцы?
— Так точна!
— Можна спакойна спаць? — вочы ў Леніна весела бліснулі: усё разумеючы, ён жартаваў.
— Так точна. Можна.
— Ідзіце спаць, таварышы. Позна ўжо. Добрай ночы,— і працягнуў руку Гайдаенку, пасля — мне.
Тады я падумаў, што Ленін не ваенны чалавек і не ведае, што зняць вартавых мае права толькі начальнік каравула.
Ашаломленыя, мы доўга стаялі моўчкі, і сябар мой гэтак жа, як і я, прыцісдаў правую руку да грудзей, пэўна, жадаючы зберагчы назаўсёды поціск ленінскай далоні.
Усё гэта я ўспомніў, пакуль гаварыў камісар крэйсера. У вачах маіх стаяў жывы Ленін, усміхаўся, ціснуў руку.
Можа, пра тое, што я сустракаўся з правадыром і ў сэрцы жыла цеплыня яго рукі, мне, магчыма, цяжэй, чым іншым матросам, было пагадзіцца з думкай, што Ленін паранены, што жыццё яго пад пагрозай.
Ускалыхнулі камісаравы словы аб тым, што на тэрор белых мы адкажам нашым чырвоным тэрорам супраць контррэвалюцыі.
Калі спыталі, хто хоча сказаць, я першы выйшаў са строю. I сказаў вельмі коратка:
— Таварышы матросы! Прапаную паслаць ад нашага крэйсера каманду для аховы правадыра
Іван Шамякін
.101
сусветнай рэвалюцыі таварыша Леніна — Ульянава Уладзіміра Ільіча!
Чатырыста чалавек грымнулі ў адзін голас:
— Правільна! Паслаць!
Трохі разгублены ад такой прапановы, камісар. паспрабаваў тлумачыць, што ў Леніна ёсць надзейная ахова, што пасылку каманды з баявога карабля, калі ніхто яе не просіць і не чакае, у Маскве не зразумеюць. Але камісару не давалі гаварыць.
. — Якая там надзейная!
— Пяхтура сонная.
— Наш брат, матрос, грудзьмі загарадзіў бы таварыша Леніна.
— Галасуй, камісар!
— хБез галасавання ясна!
— Начальнікам каманды назначыць Данілу Сураўца.
— Мяне, значыцца.
Супраць мяне ніхто не запярэчыў. А ўсю каманду доўга падбіралі. Каб паехала дванаццаць самых лепшых, самых адданых рэвалюцыі матросаў, перабралі, можа, сотню прозвішчаў.
Выехаць не проста было. Спрабаваў затрымаць рэўком флоту, нават камісар іх прыехаў на крэйсер, але адступіў перад воляй народа — адзінадушнасцю каманды. Ніякія тлумачэнні яго не памаглі. Спрабаваў прычапіцца да нас камендант Мікалаеўскага вакзала, калі мы садзіліся ў цягнік. Але быў ён з матросаў, і мы пагутарылі з ім пафлоцку. Зразумеў. У дарозе ўсе правяральшчыкі пачціва змаўкалі, калі даведваліся, куды і з якой задачай едуць матросы.
Да Крамлёўскіх варот мы падышлі ў страі, ажно брук гудзеў пад ударамі падкаваных матроскіх ботаў.
Хваляваўся я — на мне ж уся адказнасць. На
102
Вяснянка
ват баяўся трохі. Але па наіўнасці сваёй думаў, што без затрымкі парадным крокам уступім мы ў Крэмль і адразу ж станем там галоўнай аховай. Ва ўсялякім разе, сустрэнуць нас з радасцю і ўдзячнасцю.
Праўда, перад веліччу Крамля (упершыню ўбачыў яго), перад вышынёй сцяны чырвонай баявы настрой мой упаў. Адчуў я, што не ўсё так проста. He адны мы, матросы, робім рэвалюцыю і гатовыя грудзьмі сваімі засланіць правадыра ад варожых куль.
Каманда мая «рассыпала гарох» і збілася ў чараду, калі ў праёме варот з’явілася постаць чырвонагвардзейца. Ён рашуча загароджваў нам дарогу. Я загадаў сваім спыніцца і, усё яшчэ адчуваючы знявагу да пяхоты, якая не здолела ўберагчы Ільіча, рашуча патрабаваў:
— Мядуза, выклікай начальніка каравула.
Мабыць, вартавы здалёк убачыў нас і загадзя паклікаў каго трэба. He прайшло і дзвюх мінут, як з’явіўся цывільны, у скуранцы, з маўзерам пры баку, а з ім — два чырвонаармейцы,
Я адразу сцяміў, што з гэтым чалавекам трэба гаварыць інакш, чым з вартавым, і адрапартаваў па форме:
— Каманда з крэйсера «Алег» прыбыла для аховы Старшыні Савета Народных Камісараў таварыша Леніна. Камандзір атрада матрос Суравец.
Чалавек ледзь прыкметна ўсміхнуўся і заклапочана пашкроб патыліцу, ссунуўшы скураную фуражку на лоб.
— Давай, таварыш Суравец, сваім арлам «вольна», хай адпачнуць на мурагу ў садзе, а сам хадзем са мной.
Камендант Крамля сустрэў не вельмі прыветліва. He даслухаўшы рапарта, спытаў хмура:
Іван Шамякгн
103
— Хто паслаў?
— Каманда крэйсера паслала. Як адзін, прагаласавалі.
— А камандзіры што думалі?
— Камандзіры выканалі волю народа.
,— Анархісты.
Быццам ударыў ён мяне гэтым словам. Абразіў. Каб якаянебудзь несвядомая сухапутная халява кінула такое слова — чорт з ім, можнабылоб прайсці міма, а гэта ж — адказны таварыш. Такому нельга змаўчаць! He мог я змаўчаць, не меў права, бо не за сябе абразіўся — за ўвесь рэвалюцыйны флот.
Патрабаваў:
— Вазьмі сваё слова назад! I запомні: каманда «Алега» — не анархісты. He ведаю, дзе ты быў, а мы дваццаць пятага стаялі побач з «Аўрорай» і штурмавалі Зімні. I цяпер не за тоўстымі сценамі сядзім.
He пакрыўдзіўся камендант. Палагоднеў. Усміхнуўся:
— Добра, бяру сваё слова назад,— і тут жа пачаў званіць па тэлефоне.— Уладзімір Дзмітравіч. Атрад матросаў для аховы Ільіча. Але, яшчэ адзін. Трэці.
Пачуў я гэта — і ажно горача мне зрабілася! Крыўдна было, што не адны мы прыехалі, што не мы першыя, і сорамна, што паводзіў сябе так, быццам узнагароды патрабаваў за прыезд. А тут, выходзіць, людзі ўсё ўжо бачылі, для іх гэта звычайная справа.
Сапраўды, не адны мы робім рэвалюцыю — правільна я падумаў перад Крамлёўскай сцяной. Адразу стаў я цішэй вады. Нават камендант убачыў перамену ў маім настроі і суцешыў:
— Нічога, таварыш, не перажывай. Усё прывядзём да ладу.
104
Вяснянка
Трох нас, матроскіх камандзіраў, прыняў кіраўнік справамі Саўнаркома БончБруевіч. Добра запомніўся мне гэты барадаты мужчына са стомленымі вачамі, інтэлігентны, але просты, з такімі людзьмі прыемна гутарыць.
Ён падзякаваў камандам нашых караблёў за ініцыятыву, у якой так глыбока, так яскрава праявілася любоў матросаў да таварыша Леніна. Ад імя Савецкага ўрада падзякаваў. Але растлумачыў, што цяпер няма патрэбы ва ўмацаванні аховы Крамля. Ахова надзейная. Расказаў, дзе і як быў ранены Уладзімір Ільіч. Падвёў размову да баёў на Волзе, дзе чырвоныя войскі ў адказ на раны правадыра з патроенай сілай б’юць контррэвалюцыю. Ідуць баі за родны горад Леніна — Сімбірск. Вось там трэба падмацаванне — вопытныя байцы і камандзіры, асабліва на караблях волжскай флатыліі.
Я адразу сцяміў, што мае на ўвазе БончБруевіч, і, падняўшыся з крэсла, першы павайсковаму абвясціў:
— Каманда з «Алега» гатова сёння ж адбыць на Волгу!
1970
ЭДЗІ АГНЯЦВЕТ
(нарадзілася ў 1916 г.)
ЗЯМЛЯ 3 БЛАКІТНЫМІ ВАЧАМІ
Зямля з блакітнымі вачамі—
Раздолле рэчак і лугоў!
Тут называюць Васількамі
На Беларусі хлапчукоў.
Звіняць крыніцы, як цымбалы, Сцяжынкі свецяць у лясах.
Палі, узгоркі, перавалы — Прасторны шлях, далёкі шлях!
Краіна славы партызанскай, Краіна міру і даброт!
Ты — наша гордасць,
Наша казка,
Як сонца, шчодры твой народ.
Твае сыны,
Твае унукі, Мы любім гул тваіх бароў.