• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    lean
    — A, дзяцел? — заўважэў ён Валодзьку.— Памагаць рашыў?
    Валодзька ўгукнуў, і дзядзька Сцяпан сказаў, што гэта вельмі добра, што памочнікі ім патрэбны. Валодзьку страх як захацелася зазірнуць у таямнічую трубачку, паглядзець, што ж там, якія цуды бачыць у ёй дзядзька. Але прасіць ён не наважыўся, а Сцяпан Іванавіч сам здагадацца пра гэта не даўмеўся.
    Узняўшы на плечы прыладу, дзядзька Сцяпан палез у твань, у той бок, дзе ўжо былі іншыя. Ішоў ён цяжка, сутулячыся пад сваёй, відаць нялёгкай, ношай, багна моцна трымала валасатыя ногі і выпускала неахвотна, незадаволена хлюпаючы. Валодзька ішоў за ім, як зачараваны.
    — Вот, брат дзяцел,— дабрадушна гаварыў дзядзька, расстаўляючы зноў сваю трыногу,— несалодкая гэта справа — дыбаць па вашай багнюцы... Але нічога, трэба!.. Загад такі!..
    — А што ето вы робіце? — не ўтрываў нарэшце Валодзька.
    — Што, кажаш? Пакуль нічога... Справа потым будзе...— ён зрабіў націск на «потым».— Гэта — так...
    Ён маўчаў, глядзеў у сваю трубачку, расставіўшы худыя ногі. Калі даставаў сшытак, заўважыў, якімі вачыма глядзеў Валодзька на прыладу, сказаў:
    — Ну што, паглядзі, калі ўжо рашыў памагаць.
    Валодзька аж затаіў дух, становячыся на цыпкі, каб дастаць да трубачкі. Яна была высакавата, але і тое, што куранёўскі хлопчык убачыў у гэты момант, здалося яму незвычайна важным, асаблівым. Ён убачыў, і да таго ж кепска, ледзь дацягваючыся да трубкі, яркую купку куста, брусок, нейкія незразумелыя рыскі. Кусты былі вельмі блізка, быццам перад самымі вачыма, і гэта разам
    78
    Вяснянка
    з такімі загадкавымі рыскамі, са знакамі на бруску проста ашаламіла яго. Яму здавалася, нібы ён заглянуў не проста ў трубачку, а ў нейкі зусім інакшы свет, нічым не падобны да ўсяго таго, што ён дасюль ведаў. Ён нібы зазірнуў за мяжу, за якой пачыналіся дзівы і цуды. Гэты нязведаны свет адразу запаланіў яго...
    Момант, што мільгануў перад ім цяпер, урэзаўся яму ў памяць на многія, многія гады. Усё жыццё потым не раз успамінаў ён гэты момант, з якога пачыналася, можа, самае галоўнае ў яго жыцці...
    Дзядзька Сцяпан згарнуў сшытак і, не заўважаючы, што робіцца з хлопчыкам у зрэбным, сказаў абыякава:
    — Што ж, брат дзяцел, далей рушым?
    1956
    ПІМЕН ПАНЧАНКА
    Народны паэт Беларусі (нарадзгўся ў 1917 г.)
    Я ЎНУКА ВЯДУ У МАЎЗАЛЕЙ
    3 высокай нязменнай любоўю Між добрых надзейных людзей Да Леніна крочу ізноў я I ўнука вяду ў Маўзалей.
    Яго павучаць не хачу я, А проста вяду к Ільічу.
    Убачыць — і сэрцам адчуе
    Усё, што і сам я адчуў.
    Няма тут на плошчы галоўных, Няма паміж нас радавых — Спакойная годнасць і роўнасць I сэрца адно на усіх.
    Запомні, унук мой, да скону: Тут сонцу заўжды палымнець На гэтым граніце чырвоным, На гэтай чырвонай сцяне.
    А варта падцягнута строга, А сонца гарыць над Масквой, I чыстае сэрца малога Стукоча ў далоні маёй.
    Да ўсіх дакранулася вечнасць, Чысцейшымі сталі усе.
    80
    Вяснянка
    I горкую гэту сустрэчу, I светлую гэту сустрэчу Унук праз жыццё пранясе.
    Бо той, хто тут раз пабывае, Журботнай ракой праплыве, Адгэтуль жыццё пачынае I з Леніным вечна жыве.
    1981
    САЛОДКАЯ ЛЯЧЭБНІЦА
    Як толькі за Оршай Направа павернеш — Прыедзеш у вёску Пад назвай Цукерня.
    Бабулі ласкавыя Добра там лечаць Дзяцей, што цукеркамі Зубы калечаць.
    Тут мыюцца толькі Салодкай вадою, I весела ўсім За салодкай ядою.
    3	вішнёвым варэннем Тут вараць ірыскі, Густы мармелад Наліваюць у міскі.
    На сонечным мёдзе Пірожныя смажаць.
    Пімен Панчанка
    31
    Гузы, сінякі Тут марожаным мажуць.
    3 лугоў навакольных Злятаюцца пчолы I робяць ласунчыкам Дзесяць уколаў...
    4	Ды хутка ўсе дзеці
    *	Пытаюць трывожна:
    — Ізноўку цукеркі?
    — He хочам пірожных!
    Hi хлеба, ні мяса, Hi кроплі гарчыцы.
    Як цяжка лячыцца — Цяжэй, чым вучыцца.
    I плачуць, і просяць Ласкавых бабулек: — Ах, дайце, бабулі, Хутчэй нам цыбулі!
    Нам хочацца хлеба, I супу, і кашы: Прайшла ўжо хвароба Салодкая наша.
    1967
    ДЗЕЦІ НАД ВОЗЕРАМ
    Гуляюць дзеці каля возера, А неба з сонцам — у вадзе. Дзяцей шматвопытныя позіркі Заваражыў пагодны дзень.
    і
    82
    Вяснянка
    Яны прыехалі ўсе з горада
    I ўпершыню пад птушак спеў Накінуліся, нібы з голаду, На дзіўны свет і траў і дрэў.
    Тут столькі нечаканай радасці: Расінка — сіні аганёк, Асколачкам вясновай радугі На сонцы блісне акунёк.
    Панад гладышыкамі лотаці, Над жоўтым кветкавым кастром — Стракозы, быццам верталёцікі: Ім кожны ліст — аэрадром.
    Вось дзьмухне вецер — і вяршаліны Асін паціху закіпяць...
    Ляснік з суседняе імшарыны Сюды каня прывёў купаць.
    I захапленне плешча голасна: Якая грыва, патрымай!
    Праехацца б, ды крыху боязна: Табе, брат, гэта не трамвай.
    Як гэткі конь імчаў Будзённага!
    Як бліскаў срэбраны клінок!.. Ім тэлевізар — абыдзёншчына, Прасцей глытка вады — кіно.
    Амаль з калыскі дакранаецца Да цудаў веку гэты люд.
    А век не мае часу раіцца, Дзе сёння цуд, а' дзе не цуд.
    А мы раслі пад песні жніўныя, 3 бярозавіку пілі квас.
    Пімен Панчанка
    I першы трактар — дзіва дзіўнае — На ўсё жыццё уразіў нас.
    Я не збянтэжан той адноснасцю, Змяшчэннем поглядаў і дзіў.
    Адно хачу, каб сіняй роснасцю Наш добры век часцей хадзіў.
    Быць гэтым дзецям у палёце!
    I ў цішыні касмічных трас Стракозы, быццам верталёцікі, Ім прыгадаюцца не раз.
    1963
    ЗАЎСЁДЫ ГАТОВЫ
    На гранітнай трыбуне — бяссмертны Ільіч, Так стаяў у дваццатым ён перад байцамі... Сэрца, сёння мінулыя годы пакліч, Што прайшлі пад яго баявымі сцягамі.
    Родны Ленін!
    Як дораг мне воблік яго,
    За усіх ён бліжэй...
    Я з таго пакалення,
    Над калыскай чыёй з першых дзён,
    з першых год
    Клапатліва схіляўся з усмешкаю Ленін.
    У той дзень, калі я ўпершыню павязаў Гальштук юнага ленінца, яркі, барвовы, Я на плошчу прыйшоў і, здалося, сказаў Мне Ільіч: —Будзь гатоў!
    — Я заўсёды гатовы!
    84
    Вяснянка
    Камсамольцам на фронт ў сорак першым ™°Ў, Зняў пілотку ля помніка з думай суровай. I пытаўся Ільіч: — Бараніць ты гатоў Дарагую Радзіму?
    — Заўсёды гатовы!
    Камуністам вярнуўся з вайны я дамоў, Мінск убачыў разбіты ушчэнт, да асновы. Пакланіцца прыйшоў Ільічу.
    — Ты гатоў
    Будаваць родны горад?
    — Заўсёды гатовы!
    Камуністы ўпустую прысяг не даюць — Ты і я, мы усе.
    Паглядзі, правадыр наш,
    На узнятую к сонцу сталіцу маю, На шчаслівы народ наш, адважны і мірны.
    Мы са шляху твайго не сышлі ні на крок, Нас на подзвіг працоўны вяло тваё слова. I не страшна, што недзе згушчаецца змрок, Наш дэвіз і сягоння: — Заўсёды гатовы!
    1954
    МАКСІМ ТАНК
    Народны паэт Беларусг (нарадзіўся ў 1912 г.)
    ПІЯНЕРСКІ ГАЛЬШТУК
    Мой гальштук чырвоны, бо ў шоўку яго Зары незгасальнай палае агонь.
    Зары той, што Ленін на шчасце нам даў, У слаўны Кастрычнік над светам узняў. Мой гальштук чырвоны, бо ззяюць на ім Крамлёўскія зоры праменнем сваім I сонцам кладзецца святло на яго Ад сэрца Радзімы, ад сцяга майго. Мой гальштук чырвоны, бо вытканы ён Для славы юнацкай, для радасных дзён, Для дружбы і песень, прастораў і хваль, Для смелых палётаў да сонца, удаль.
    1947
    ІГРАЙ, ГАРНІСТ
    Іграй, гарніст! Іграй штодзённа! Пад звонкі гук трубы тваёй Край прачынаецца, гамоніць, Зара палае над зямлёй.
    Юнацкі лагер ажывае, I, быццам агнякрылы птах, На мачту высака ўзлятае Чырвоны піянерскі сцяг. Чакаюць нас вяршыні, горы,
    86
    Вяснянка
    Каб мы паліць кастры ішлі, А нашы рэкі і азёры,— Каб мы свой ветразь узнялі. Чакаюць нас лясы, даліны, Каб рэха песень перадаць, Шляхі бясконцыя краіны,— Каб весці ў сонечную даль. Каб весці ўдаль вясёлых, дружных, Каб кожны з нас свой край пазнаў, Каб вецер твары нам асмужыў I з намі песні запяваў.
    Іграй, гарніст! Іграй штодзённа! Няхай пад звон трубы тваёй Край прачынаецца, гамоніць, Палае сонца над зямлёй.
    1948
    ЕХАЎ КАЗАЧНІК БАЙ
    — Ехаў казачнік Бай Цераз сёлы і гай. Баіць ці не?
    — Бай!
    — Ён пытаўся ў мяне, Што даць дзецям у сне? Баіць ці не?
    — Бай!
    — Я прасіў: дзецям дай Казкупесеньку, Бай! Баіць ці не?
    — Бай!
    — Казку,— кажа?—я дам, Толькі выберу сам.—
    Максім Танк
    87
    Баіць ці не?
    — Бай!
    — А найлепшую з іх Дам для самых малых.— Баіць ці не?
    — Бай!
    — Тым, хто любіць мяне I хто першы засне.— Баіць ці не?
    — He!
    1952
    ГАЛІНКА I ВЕРАБЕЙ
    — Галінкавярбінка,— Прасіў верабей,— Мо пакалыхала б Маіх ты дзяцей?
    Галінка не хоча Дзяцей калыхаць. — Ідзіце, казулі, Галінку ламаць!
    Казулі не хочуць. — Ідзіце, ваўкі, Лавіці, караці Казуляў такіх, Якія не хочуць Галінку ламаць, Якая не хоча Дзяцей калыхаць.
    Ваўкі не схацелі.
    — Прыходзьце, стральцы,
    88
    Вяснянка
    Каб непаслухмяных Ваўкоў правучыць, Якія не хочуць Казуляў караць, Якія ляняцца Галінку ламаць, Якая не хоча дзяцей калыхаць...
    Пайшлі паляўнічыя
    Ў лес на ваўкоў: Спалохана зверы Пабеглі з дуброў, Пабеглі казуляў Лавіць і караць;
    Казулі пабеглі
    Галінку ламаць, Галінка ж вярбінка Са страху хутчэй Давай калыхаць Вераб’іных дзяцей.
    3 тьгх дзён без спачынку, Каб кожны быў рад, Калыша галінка
    Малых птушанят.
    1945
    ЖУК I СЛІМАК
    Пагожым летнім ранкам На лузе за сялом Сустрэўся жук аднойчы 3 рагатым слімаком.
    — Здарова! — жук вітае.— Куды, браток, ідзеш
    Максім Танк
    89
    I з ракавіны хатку Нашто з сабой нясеш?
    Абцёр слімак пот з твару, ‘ Гаворыць так жуку: — Нямала перажыць мне Прыйшлося на вяку.
    To сцюжа, то марозы, To навальніца, дождж, To, часам, у дарозе Захопіць змрок і ноч.
    Шукай тады начлегу Пад нейкім пад кустом...— Вядуць размову гэтак I раптам чуюць — гром.
    Ударыў дождж краплісты.
    I жук пабег шукаць У засені цяністай Шырокага лістка.
    Але на цэлым лузе Няма страхі нідзе, I мокры, ледзь жывы, ён Да слімака ідзе.
    — Пусці, браток, пагрэцца, Змок дужа на лугу, Насіць за гэта хатку Табе дапамагу.
    У ракавіне шчыльнай Вандроўнікі сядзяць.
    Іх нават дождж краплісты He зможа ў ёй дастаць.
    90
    Вяснянка
    Але мінулі хмары, I сонца ўстала зноў. Жук хатку слімакову Пакінуў і пайшоў.
    Забыўся пра нягоды I не наўме жуку, Што абяцаў паднесці Ён хату слімаку.
    1950
    ІВАН ШАМЯКШ
    Народны пісьменнік Беларусг (нарадзіўся ў 1921 г.)
    МАТРОС 3 «АЛЕГА»
    Паднялі нас па сігналу баявой трывогі. Хоць час быў неспакойны — на Доне, на Волзе ўзнімалася контррэвалюцыя, а побач, у Фінскім заліве, нахабна плавалі немцы, паказвалі сваю сілу,— крэйсер наш даўно ўжо не выходзіў у адкрытае мора, стаяў на Кранштацкім рэйдзе, а таму мы, матросы, кажучы папростаму, троху разленаваліся. He верылі ў марскі бой. Англійскія буржуі ў заліў не пасунуцца: пабаяцца нас і немцаў.