• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    — Будуюцца,— казала мама.— Нібыта дзеравякі з лесу возяць.
    А неўзабаве, усадзіўшы ў запек руку, я абмацаў пад голубам малое цёпленькае яйцо. Праўда, дабрацца да яго было не проста. Сняжок злосна гудзеў, кляваў мяне дзюбай і хлёстка, пякуча
    Янка Брыль	37
    хвастаў крылом па руцэ. Але гэтым мяне не адгоніш.
    А вось на другую зіму ён праз смеласць сваю і загінуў.
    Яшчэ быў люты, холадна было нават у хляве, дзе стаяла Падласка, а галубы ў старым, дзіравым кошыку, падвязаным пад лацінай, выседзелі галубянят... Пару маладых я ўвосені аддаў Міхасю, як мы і дамаўляліся з ім, калі ён даваў мне Волечку, і зімавала ў мяне толькі пара старых. Галубянят я заўважыў не адразу, хоць і прыходзіў у хлеў штодня. Прыходзіў спачатку ўдзень, а пасля, калі наша Падласка прывяла цялятка, прыходзіў з мамай і ноччу. Мы зачыняліся ў хляве, я трымаў лямпу, а мама даіла карову. Як прыемна было пазіраць, што на чыстай саломе ляжаў, падкурчыўшы ножкі, расставіўшы вушы, пярэсты бычок! Як прыемна было слухаць, што ў даёнку дзюрчыць сырадой, які я хутка буду есці з хлебам, што над намі, устрывожаныя шумам і святлом, варушацца і гудуць у кошыку галубы!.. Днём я заўсёды прыходзіў глядзець, калі мама паіла Падласку або прыносіла ёй есці. A то заходзіў і так.
    I вось аднойчы я пачуў у кошыку пад лацінай знаёмы піск... «Няўжо малыя?!» — усцешыўся і здзівіўся. Дык вось чаму яны, Сняжок і Волечка, апошнім часам усё сядзелі на змену ў кошыку, чаму адтуль чуваць было іх радаснае гудзенне!
    3 катуха, у які мы клалі Падласцы трасянку з саломы і сена, мне ўжо не вельмі цяжка было дабірацца да бэлькі, а з бэлькі я, аберуч трымаючыся за кроквіну і ступіўшы на адну, тады на другую лаціну, далазіў да галубінага кошыка. Адной рукой трэба было трымацца, каб не ўпасці, а другой я палез у гняздо. Гэта было не
    38 Вяснянка
    проста,—Сняжок балюча дзёўбаўся і біўся крылом. А ўсё ж я абмацаў пад ім, на сагрэтай саломе, два цёпленькія, мяккія камочкі!.. Ад радасці я ўжо не злазіў з бэлькі на катух, а проста скочыў на гной і пабег з такой весткай у хату, а потым—да Міхася.
    Ды радасць наша была не доўгая. Яе забраў Сымонаў кот Жандар.
    Жандарам яго называла мая мама. Ён быў вялікі, пануры, вусаты і шкодны. Мы з Міхасём не любілі яго і ганялі, абы дзе сустрэўся.
    Зладзюга ведаў, што акенца ў нашым хляве зімавала без шкла і мы затыкалі яго саломай. Падласцы было ад гэтага цяплей, але затое цёмна. Яшчэ горш было сядзець у цемры, узаперці галубам. Калі адліжыла і засвяціла сонца, я выняў з акенца салому, каб усім у хляве стала лепш — і Падласцы с пярэстым бычком, і галубам з галубянятамі... I вось Жандар прыпільнаваў, што я вярнуўся з коўзанкі позна, забыўся заткнуць акенца саломай, і ён залез у хлеў.
    Сняжок загінуў з боем. Дзівак! Ён думаў, як і ад маёй рукі, адбіцца ад ката маленькай дзюбай і крыллямі...
    Уранні я заўважыў ля хлява на снезе белы пух і пер’е, якога яшчэ больш было на гнаі, куды яно ападала з кошыка.
    У кошыку былі адны галубяняты. Відаць, што кот залез туды на досвітку, бо галубяняты яшчэ не змерзлі, жылі, асабліва адно.
    Яно і выжыла. Я накарміў яго з рота, сагрэў у руках і пасадзіў у запеку. Тады пабег да Міхася. Мы разам з ім падумаем, што тут рабіць. Галоўнае — злавіць і адвучыць Жандара.
    Калі я выйшаў з хаты на двор, са страхі хлява ўзляцела, залопаўшы крыллямі, Волечка. Яна спалохалася нават і мяне.
    нь 	aS
    
    Яна паляцела кудысьці, відаць, не могучы асмеліцца ўляцець у акенца хлява, і не вярнулася, мабыць, загінула недзе, бо я больш не бачыў яе, хоць і вельмі хацеў, каб злавіць і прынесці ў запечак.
    * * *
    Зноў вясна.
    Зноў наш двор пацярушаны пялёсткамі белага цвету, што асыпаецца з вішань. Падласка ляжыць каля плота, на сонейку, спакойна глядзіць і перажоўвае жвайку. Яна заўсёды жуе, хоць не заўсёды ёсць што жаваць. Сёння мы з Міхасём пастараліся вельмі ўдала,— прыпасвалі сваіх кароў на панскім лузе. Падласка і цяпер маўчыць, як змоўшчыца, як і зімой, калі я цішком дадаваў ёй у трасянку больш сена. Тады мама аднойчы злавіла мяне і палаяла, а цяпер я прызнаўся і сам, пахваліўся ёй нашай удачай.
    «Асцерагайся, сынок,— сказала яна.— Пападзешся ім у рукі — не памілуюць...»
    Ды я не баюся. Што гэты луг не панскі, a наш, вясковы,— я ўжо чуў, і не раз. Што паноў усё роўна не будзе — за год ці за два,— я ведаю таксама. Аб гэтым у нас і гавораць, і песні спяваюць. Іх не будзе, а нашы каровы цяпер ужо хочуць, каб мы іх напасвілі, і таму сёння мы з Міхасём — малайцы.
    Я ўжо большы, чым быў летась, я сам выкручваю са студні вялікае драўлянае вядро з вадою, сам нясу яго поўнае ў хату і сам смяюся, успамінаючы хлопчыка Алеся, пра якога мы нядаўна чыталі ў вершы Якуба Коласа:
    Ён дзяцюк, хлапчына, Носіць ён вядро з вадою, Як стары мужчына.
    40
    * I вось я, мужчына, нясу ад студні поўнае драўлянае вядро вады, а са страхі злятае мой Сняжок і садзіцца... ужо не на край вядра, a проста мне на плячо. Бо гэта ўжо не той Сняжок, а сын яго, якога я выкарміў сам.
    Я стаўлю вядро на зямлю і падстаўляю голубу далонь. Сняжок, нібы па тоўстай кладцыбервяне, ідзе па маёй руцэ ад пляча на далонь і, спыніўшыся на далоні, пачынае вурчаць. Ён надзімаецца і кружыцца ваўчком, і ўсё вурчыць, вурчыць мне проста ў твар!.. Я разумею, што ён кажа. Ён скардзіцца мне на сваю белую Волечку, якую я прынёс яму ад Міхася.
    «Наттуррра! Наттуррра! — вурчыць, сярдуецца мой белы гадунец, гаворачы пра палахлівую сяброўку.— Ты не каррршун! Ты не карррршун!..»
    — He, не каршун,— смяюся я і гладжу Сняжка, каб супакоіць яго.
    А маладая Волечка глядзіць на нас са страхі і, нібы ёй дрэнна відаць, паднімае разпоразу ўверх сваю маленькую чубатую галоўку.
    Эх ты, Сняжок! Ну, што за дзіва, што ты не баішся мяне? Ці даўно гэта было, як ты, яшчэ не могучы лятаць, хадзіў за мной па хаце, пішчаў і кланяўся, растапырыўшы крыллі, прасіўся на рукі? А ці даўно ты, ужо на двары, таксама злятаў са страхі да мяне на плячо і лез з дзюбай у рот, прасіў есці? А сёння ты — вялікі гаспадар, герой, мужчына!
    I ты ўжо кружышся, вурчыш, як твой бацька, вечна нездаволены буркун. А ну, пайшоў!
    Я падкідаю Сняжка далоняй уверх. I разам з ім са страхі, палахліва залопаўшы ў крыллі, узлятае і Волечка.
    I вось яны кружаць пад чыстым блакітным небам. Дабраўшыся да тых, нацягнутых уверсе
    Янка Врыль
    41
    і нікому нябачных дратоў, мой белы прыгажун чапляецца чырвонымі лапкамі за драціну і пачынае куляцца. Побач з ім куляецца і кружыць вакол яго белай пушынкай на ветры малая, ціхая, спрытная Волечка.
    Няхай куляюцца! Ім будзе весела ў мяне, спакойна, добра. Жандар больш не разбурыць іх гнязда: мы з Міхасём адвучылі нягодніка. Мы парабілі цяпер такія галубнікі, што ніхто не далезе, ніхто не дастане!
    Гляджу — не магу наглядзецца...
    1952
    ВАСІЛЬ БЫКАЎ
    Народны пісьменнік Беларусг (нарадзіўся ў 1924 г.)
    СВАЯКІ
    — He! — сказала яна, стукнуўшы аб падлогу вілачнікам.— I не думайце!
    Седзячы ля стала, яны пераглянуліся. Старэйшы — высокі, худы, паюнацку нязграбны Алесь адразу нахмурыўся і зацяўся ў сабе, а на зусім яшчэ хлапечым пухлаватым твары пятнаццацігадовага Сёмкі мільганула нешта ўпартае і злоснае:
    — Усё роўна пойдзем!
    — Паспрабуйце! Паспрабуйце, ірады! Бач, удумалі! Смаркачы ня'шчасныя! Я вам пакажу партызанаў!
    Гэта была пагроза, але ў ёй адчувалася не так сіла і ўпэўненасць, як бездапаможнасць, ад якой яна ўсхліпнула і з вілачнікам падскочыла да хлопцаў. Яны павінны былі б разбегчыся, як гэта рабілі заўжды дагэтуль, але цяпер нават не крануліся з месца, і гэта зусім раззлавала яе. Сёмка толькі ўзняў руку, яна выцяла яго некалькі разоў, не гледзячы куды, потым адзін раз — Алеся. Старэйшы прыняў яе ўдар з каменнай абыякавасцю на змрочным худым твары, нават не ўзДрыгнуў, толькі мацней сцяў вусны, і яна зразумела, што ўсё гэта — дарма. Дарма ўвесь яе гнеў, яе лаянка, яе запазнелая спроба вярнуць сваю ўладу над хлопцамі. Роспач адразу падламіла яе, і, кінуўшы вілачнік, яна выйшла ў сенцы.
    Васгль Быкаў _
    Некалькі пакутных хвілін яна корчылася на сундуку ад бездапаможнасці і крыўды, не ў стане зразумець, чаму яны такія ўпартыя ў гэтым відавочным і пагібельным сваім намеры? Яна зразумела і нават апраўдвала, калі на гэта ішлі дарослыя — акружэнцы і свае мужыкі, але што ў той калатнечы магло прывабіць падлеткаў, амаль што дзяцей? Што яны зробяць у лесе, апроч як падурному загінуць, як загінуў той, што тыдзень назад з ночы ляжаў да поўдня на аколіцы, застрэлены нямецкай засадай, такі маладзенькі, прыгожы дзяцюк, у акрываўленай вайсковай сарочцы. Так і яны будуць валяцца дзенебудзь, і на іх будуць страхавіта глядзець незнаёмыя людзі, і п’яныя паліцаі будуць перакочваць іх сваімі падкутымі ботамі, а па іх босых нагах будуць апантана бегаць прагныя веснавыя мухі...
    He, ужо таму не быць! Хопіць таго, што без пары, без часу склаў галаву бацька, а ў іх яшчэ, слава богу, ёсць маці, яна не можа дапусціць іхняй пагібелі. Ёй пэўна вядома, хто падбіў іх на гэтую гібельную справу, яна знойдзе яго і не пакіне ніводнай валасіны ў ягонай фасоністай белай чупрыне.
    3 раптоўнай рашучасцю яна падхапілася з сундука, выбегла на падворак, але тут жа вярнулася, сюдытуды кінулася па сенцах, шукаючы якой падпоркі, і не знайшоўшы нічога зручнага, сарвала з крука карамысла. Ахопленая помслівым зларадствам, яна туга падперла карамыслам дзверы ў хату і кінулася на вуліцу, на бягу трохі аправіла касынку і ўжо не выцірала слёз, якія ўсё яшчэ цяклі па яе шчоках.
    Яна бегла па вуліцы, разганяючы пад платамі курэй, босымі нагамі ўзнімаючы ў доле пыл, і галаву яе распірала ад гнеўных, народжаных яе,
    44
    Вяснянка
    мацярынскаю, крыўдаю слоў. Яна скажа гэтаму Яхіму, штоён душагуб, ірад бязлітасны, яна дапытае, навошта яму спатрэбіліся гэтыя зялёныя хлапчукі. Калі ўжо ўдумаў, дык хай бы сабе. і ішоў сам, куды толькі яму захочацца — хоць у партызаны, хоць у паліцыю ці самому д’яблу ў зубы, толькі без іх. Хай ён зараз жа аб’явіць ім, Што нікога з сабою не возьме, інакш яна паламае на ягонай галаве ўсе чапельнікі, збэсціць яго на ўсю вёску.
    Са злосці яна дужа штурхнула дзверы гэтай старэнькай пакаселай хаціны, не зачыняючы іх, ірванула за клямку другія — з хаты патыхнула прахалодай земляной падлогі і бязлюднаю цішынёй. Тады яна тузанула пасцілку ў запеччы — з кучы цёмнага ашмоцця прыўзнялася белая галава старога Лукаша, ягоныя падслепаватыя вочы хваравіта заміргалі насустрач.