• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Тыя з братвы, каму не па нутру была стаянка на якары, запісваліся ў сухапутныя атрады, каб пайсці на фронт.
    Права выбіраць камандзірамі сваіх жа матросаў не магло не адбіцца на флоцкай дысцыпліне. Некаторыя лічылі, што галоўнае — разбурыць усё старое, што напрыдумлялі паны афіцэры, а тады, маўляў, нам мора па калені, тады адразу запалім пажар сусветнай рэвалюцыі.
    Але трывожныя ўдары карабельнага звону, ад якіх пачалі адвыкаць, падхапілі людзей у адзін міг. Ніхто не ішоў у развалку — ляцелі так, што ад тупату ног па жалезных лесвіцах гудзеў бранявы корпус крэйсера. Гул гэты электрычным токам біў у сэрца, калі я, пераскокваючы цераз пяць усходцаў, узбіраўся ў артылерыйскую вежу.
    ТТТто здарылася? Чаму трывога? Адкуль наступае вораг?
    92
    Вяснянка
    Я камандаваў насавой вежай буйнога калібру, да рэвалюцыі на гэтай пасадзе лейтэнант быў.
    Далажылі аб гатоўнасці гармат к бою. Але кут ды страляць, калі карабель мёртва стаіць на якары? Няўжо вораг падышоў да Кранштата? Чаму ж маўчаць машыны? Чаму не выходзім у мора? 3 такімі пытаннямі наступалі на мяне матросы. Але я ведаў столькі ж, колькі і яны.
    Ды прагучалі яшчэ больш незразумелыя каманды: адбой баявой трывогі і адразу ж — сігнал пастраення на верхняй палубе, чаго, між іншым, таксама даўно не было, бо такое пастраенне лічылі афіцэрскай выдумкай і на мітынгі збіраліся проста так — па сігналу сэрцаў, па клічу камісараў.
    Аднак у той дзень ніхто слова не прамовіў пра «аднаўленне старых парадкаў». Пастроіліся хутчэй, чым да рэвалюцыі, калі была палачная дысцыпліна, можа, нават хутчэй, чым год назад, у верасні семнаццатага, калі рускія караблі пайшлі ў Рыжскі заліў, да Маанзундскіх астравоў, насустрач нямецкаму флоту. Тады матросы не бранёй, а грудзьмі сваімі перагарадзілі кайзеру дарогу на рэвалюцыйны Петраград.
    Няўжо зноў немцы? Ці, можа, падняліпаўстанне недабітыя буржуі, тут, у Петраградзе, каб падтрымаць контррэвалюцыю на Волзе?
    Каманда крэйсера ў той час была няпоўная: пайшлі атрады на фронт, неслі каравульную службу ў Піцеры. Чалавек чатырыста застыла ў шарэнгах на палубе, гатовыя на бой і на смерць. Ніводнага слова. Толькі вочы, позіркі выдавалі нецярплівасць: што здарылася? Кажы хутчэй, камісар!
    Камандзір крэйсера, камісар, члены судавога камітэта і чалавек у цывільным — пэўна, ён прывёз трывожную навіну! — стаялі перад строем,
    Іван Шамякін
    93
    каля парэнчаў, такія ж засяроджаныя, але не пабаявому напружаныя, а як бы прыбітыя бядой, горам.
    Гаварыць пачаў камісар. Голас, заўжды спакойны, перарываўся, быццам у твар яму біў дзевяцібальны вецер і чалавек захлынаўся ад гэтага ветру.
    — Таварышы матросы! Браткі! — так , ніколі раней ён не звяртаўся, бо прыйшоў на крэйсер з завода.
    Такі зварот яшчэ больш насцярожыў нас.
    — Сусветная буржуазія, унутраная контррэвалюцыя, каледзінцы, аляксееўцы, белачэхі ды іншая контра хацелі нанесці ўдар у самае сэрца нашай рэвалюцыі, у самае сэрца працоўнага народа Савецкай Расіі. Учора яны ўзнялі сваю злачынную руку...— тут камісар зноў як бы захлынуўся.
    — На Леніна? — вырвалася ў мяне.
    Строй калыхнуўся, парушыў роўнасць шарэнгі. Цяпер ужо да мяне быццам здалёк, праз свіст ветру і грукат буры, даляцеў камісараў голас:
    — Але. На таварыша Леніна. На Уладзіміра Ільіча... правадыра сусветнай рэвалюцыі.
    — He цягні, камісар. Скажы: жывы? — крыкнуў нехта з матросаў.
    Ступіў ад парэнчаў цывільны, узняў руку, просячы ўвагі:
    — Жывы таварыш Ленін! Жывы!
    Як з адных грудзей, вырваўся ўздых. Паламаная шарэнга пачала выпрамляцца, быццам па камандзе «смірна!». He было такой каманды, але яе дало сэрца кожнага.
    Гэта было не звычайнае паведамленне, няхай нават самае трывожнае, як, напрыклад, нядаўнія — пра эсэраўскі мяцеж у Маскве і бунт чэхаславацкага корпуса. Гэта было такое, што не про
    ста кранула сэрцы, а ўдарыла ў іх, як самы нечаканы і магутны — не на адзін карабель — на ўвесь свет! — сігнал баявой трывогі.
    Гаварыў цывільны, пасля зноў—наш камісар чытаў афіцыйнае паведамленне ЦВК. Змова контррэвалюцыянераў шырокая: пра забойства Урыцкага мы пачулі яшчэ ўчора ўвечары. Караблі салютавалі на смерць старшыні Петраградскай ЧК жалобнымі гудкамі. У змроку жнівеньскага вечара тут, на палубе, праводзілі мітынг.
    Цяпер гэтыя падзеі звязваліся ў адзін ланцуг. Я стаяў у шарэнзе, слухаў камісара і ў думках сплятаў звенні гэтага ланцуга, прыгадваючы многія падзеі таго першага года рэвалюцыі. Перш за ўсё ўспомніўся адзін вельмі памятны мне дзень.
    Роўна восем месяцаў назад я нёс службу ў каравульнай камандзе пры Смольным. I была ў мяне мара: трапіць якнебудзь вартавым на пост, які мы ў думках, у размовах паміж сабой называлі галоўным — каля кабінета Старшыні Саўнаркома Леніна. Хацелася мне ўбачыць правадыра зблізку, сустрэцца, як кажуць, тварам у твар, можа, нават пагутарыць. А хто тады не марыў пагутарыць з Леніным! Расказвалі тыя, хто стаяў на гэтым пасту, што Ленін заўсёды знаёміўся з кожным новым вартавым, вітаўся і гутарыў. Я ж да таго бачыў Леніна толькі здалёк — слухаў выступленне ў Марыінскім палацы і аднойчы з акна Смольнага ўбачыў, як Ленін садзіўся ў аўтамабіль. Але трапіць на ўнутраны пост ніяк не шанцавала ні мне, ні маім сябрам. Там стаялі чырвонагвардзейцы. Нам, матросам, даручалі знешнюю ахову Смольнага, а таксама тэлефоннай станцыі, тэлеграфа. Хтоніхто выказваў крыўду, што, маўляў, нам не вельмі давяраюць пасля анархісцкага бунту ў другім флоцкім экіпажы. Але я так не думаў. Хіба меншая адказнасць ахоўваць увесь
    Іван Шамякін
    будынак, дзе размяшчаўся Савецкі ўрад? А тэлефон, тэлеграф, праз якія ўрад, Ленін звязваюцца з усёй Расіяй? Толькі непісьменны які пехацінец мог не разумець гэтага, а я меў чатыры класы прыходскай школы і тры гады служыў на флоце.
    Я не траціў надзеі, што калінебудзь станутакі на той пост і... сустрэнуся з Леніным.
    Пасля абеду на Новы год я пайшоў каравульным да цэнтральнага пад’езда. Гэта быў цікавы пост, час тут праходзіў хутка, бо вартавых было два, і яны не стаялі без справы: людзей праходзіла мноства, самых розных — правяраеш пропускі, прыглядваешся да наведвальнікаў, перакідваешся словамі з імі і не заўважаеш, як ляціць час. У той дзень я стаяў з чырвонагвардзейцам пуцілаўскага завода, гэткім жа, як я, маладым і гаваркім хлопцам. Між іншым, можа, таму, што па старым звычаі петраградцы адзначалі Новы год, наведвальнікаў было менш, чым звычайна. Але ў Смольным усе працавалі, усе наркаматы.
    На парадны ганак выйшлі камендант будынка і начальнік усяго смольненскага каравула. Начальнік сказаў нам:
    — Трымайце, хлопцы, насы вышэй. Зараз будзем прымаць усю сусветную буржуазію.
    Мы ведалі, што камандзір наш — чалавек вясёлы, і засмяяліся з яго жарту.
    — Глядзі — не вераць. He хочуць мець ріякіх спраў з буржуазіяй,— таксама смеючыся, сказаў ён каменданту і зноў да нас: — Пропускаў у буржуяў не будзе, мы з таварышам камендантам іх правядзём.
    Тут я зразумеў, што чакаецца нешта цікавае і загадкавае. Сапраўды, хвілін праз колькі да Смольнага адзін за адным пачалі пад’язджаць чорныя аўтамабілі са сцяжкамі. Штук дваццаць падышло. Я ведаў сцягі дзяржаў — вучылі на
    96
    Вяснянка
    караблі, убачыў на першай машыне амерыканскі, на другой — французскі, далей—англійскі, шведскі... і адразу сцяміў, што гэта — паслы. Але што ім спатрэбілася, калі я ведаў з газет, з палітычных дакладаў, што дзяржавы тыя не прызналі Савецкую ўладу?
    3 аўтамабіляў вылазілі паважныя паны ў багатых футрах. Сабраліся ў чараду, як тыя ваўкі ў піліпаўку, нешта забалбаталі пасвойму.
    Усе наркомы віталіся з вартавымі. Гэтыя ж паны прайшлі, нават не глянуўшы на нас. Але затое я добра абмацаў вачамі кожнага з іх. Футры іх не падабаліся мне. Пад такімі сабалямі не толькі рэвальвер — кулямёт можна схаваць. Мой напарнікчырвонагвардзеец спытаў, калі за панамі зачыніліся дзверы:
    — Хто гэта?
    — Паслы.
    — Што ім трэба?
    — Чорт іх ведае.
    — Можа, прыехалі павіншаваць таварыша Леніна з Новым годам?
    Я засмяяўся: наіўны хлопец, захацеў ад буржуяў такой далікатнасці!
    Паны выйшлі назад не такія паважныя, нават некаторыя футры не зашпілілі, былі ўзбуджаныя, гаманілі гучна, нібы спрачаліся паміж сабой. 3 камендантам і начальнікам каравула, якія праводзілі іх, не развіталіся.
    «Культура!» — плюнуў я ўслед машынам. Спытаў у камандзіра, што буржуям трэба было.
    — Чулі, што румыны акружылі нашы войскі, арыштавалі рэўком фронту, забілі камісара? У адказ на гэта Ленін загадаў арыштаваць і пасадзіць у Петрапаўлаўку румынскага пасла. Дык вось гэтыя прыязджалі прасіць Леніна, каб вызваліў румына.
    Мастак А. ВОЛКАЎ
    М. Лынькоў «Міколкапаравоз»
    Мастак А. ДЗЯМАРЫН
    I. Шамякін «Флагі над штыкамг»
    Іван Шамякін 97
    — А дулю не хацелі? — абурыўся чырвонагвардзеец.— Усіх бы іх, гадаў, пасадзіць! Ведалі б, як страляць у салдат!..
    Начальнік каравула засмяяўся:
    — He быць табе, Пятро, дыпламатам. А я хацеў парэкамендаваць цябе паслом у каралеўства дацкае.
    Пасля змены я прылёг на падлозе ў каравульным пакоі і задрамаў — намёрзся на пасту.
    Разбудзіў крык дзяжурнага: «Трывога!» Што здарылася? Растлумачыў камандзір нашай флоцкай каравульнай каманды: адбылося пакушэнне на таварыша Леніна.
    I вось гэтак жа, як тут, на караблі, спыталі тады матросы: «Жывы?» I гэтак жа ўздыхнулі, калі даведаліся, што кулі не кранулі правадыра.
    Я адразу падумаў пра паслоў: яны! Сказаў пра гэта сябрам, тыя згадзіліся, што недарэмна яны прыязджалі ўсёй бандай; папрасіць за румына мог бы прыехаць адзін. Нават пасля таго, як даведаліся, што ў машыну стралялі на вуліцы, калі Ленін вяртаўся з мітынгу, я ўсё адно быў перакананы, што такое подлае злачынства рабілася не без удзелу паслоў. Таму і прыехалі: паглядзець на Леніна жывога, бо ведалі, што ў той дзень яго заб’юць.
    Каравул паднялі па трывозе, каб узмацніць варту вакол Смольнага і ў самім будынку, бо невядома было, што яшчэ рыхтуюць змоўшчыкі.
    Бывае ж шчасце, калі яго зусім не чакаеш. На маю долю выпала самае ганаровае ў тую ноч — тое, пра што я доўга марыў. Мне і майму сябру Амяльяну Гайдаенку камандзір загадаў патруляваць у калідоры таго крыла, дзе размяшчаўся 81шы пакой — кабінет Старшыні Саўнаркома. Каб у выпадку чаго тут жа, уміг, памагчы вартавым, якія стаялі каля кабінета. Больш таго — за