• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Чмель пузаты на басолі гучна грае, А на йскрыпцы ёмка пчолка падсякае. I знайшоўся мушанёнак нейкі малы, Што званіўтакі не кепска у цымбалы. Лоўка конікі у скоках выціналі, У гару стрыбалі, звонка падпявалі:
    «Камары скакаць Выракаюцца:
    Максім Багдановіч
    27
    Ногі доўгія — Паламаюцца».
    Гэтак скачуць — хто патроху, хто пам.ногу. Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу.
    Госці спорна п’ юцьядуць ды размаўляюць. А музыкі граюць, дыхту заўдаваюць.
    Ўмела муха на вяселлі запрашаці, Ды над тое лепей ўмела частаваці.
    Усяго стаяла досыць для гасціны: Нават мёд быў і чмяліны і пчаліны. Хрушч вялізны так гарэлкі насмактаўся, Што зваліўся ды ў куточку высыпаўся. Восы ў шатах чорных з жоўтымі стракамі Проста елі мушку злоснымі вачамі.
    А яна ля мужа скромненька сядзела I зялёненькай спаднічкай зіхацела. Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Бо занадта зацягнулася ў шнуроўку. Ды як сКрыкнула, як ахнула раптоўна: Ў кроплі дожджыка танула мураўёўна. Ўсё сцямнела, кроплі шпарка застукалі, У дупло, дзе мушка жыла, пападалі. Пахаваліся ўсе госці у куточкі: Так спынілася вяселле сярод ночкі.
    А назаўтра ўсе як толькі ўсталі, зрання, Дык пайшлі да камара на баляванне.
    I былі яшчэ нарэшце перазовы, Каб не стала аб радзіне кепскай мовы.
    IV
    Абляцелі кветачкі He ў пару.
    Невясёла шэраму Камару.
    Як пачаў ён параю
    3 мушкай жыць —
    28
    Вяснянка
    Давялося, беднаму, Патужыць.
    He умее мушачка Працаваць.
    Толькі ўмее з хлопцамі Жартаваць;
    Ані выткаць кросенкі, Ані шыць, Ані стравы хораша Наварыць.
    Паштурхаў камарычак
    Галаву:
    «Як я з гэтай жонкаю Пражыву?
    Дзе я вочы, брацікі, Меў свае,
    Як сабе за жоначку Браў яе?»
    Паляцеў ён плакацца У лясок,
    Сеў на дуб зялёненькі Пад лісток.
    Пахіліў галовачку,
    Уздыхнуў, Песню сумна, жудасна Зацягнуў:
    «Выйду ў поле ды разважу тое гора, Гэй, гаротнае, маркотнае!
    Ты шырока, маё полейка.
    Ад кусточка да кусточка разлягаешся, Ты глыбока, сэрца, краешся.
    Дзе цяпер я смерць сваю спаткаю:
    Ці у моры, ці у рэчцы, ці ў ставочку, Што капытам пры дарозе быў прабіты I да краю буйным дожджыкам наліты?»
    Максім Багдановіч	29
    V
    «Што за шум у бары учыніўся?» «А камарык там з дуба зваліўся». Грымнуў ён на зямлю з высакосці I пабіўпаламаў сабе косці. Цеслі дошкі з дубоў пілавалі, Габлявалі, труну змайстравалі, Ўсю чырвонай кітайкай аббілі, Йстужкай чорнай з краёў адтачылі. Гэй, кладуць камара ў дамавіну, Сазываюць сяброў і радзіну. Камары над труной затрубілі, Светлячкі лепей зорак свяцілі. «Вы паціху, музыкі, зайграйце, Маё сэрца украй не ўражайце!» Горка мушкаудава галасіла, Скорай смерці ў бога прасіла: «Мой мужочак, а мой камарочак, Ты падай мне з труны галасочак. Ах, ніхто над табой не заплача, Толькі хмарачка дробнымі дажджамі, Толькі мушачка горкімі слязамі». Палажылі дамоўку на мары, Паняслі праз лугі ды папары. Ля дарогі магілу капалі I ў ёй камара пахавалі, У сырую зямельку зарылі, Зверху насып вялікі зрабілі.
    Людзі добрыя шляхам мінаюць, Шапкі нізка здымаюць, пытаюць:
    «Не іначай вяльможны вандроўнік — Генерал, ці маёр, ці палкоўнік?»
    «Не, ляжыць тут камаркамарочак, У каторага з локаць насочак».
    1915
    ПЯТРУСЬ БРОЎКА
    Народны паэт Беларусг (1905—1980)
    МАЯ АЙЧЫНА
    Мая Айчына —
    Поле, нівы,
    Над Нёманам зялёны гай, Прыгожы Брэст і Мінск шумлівы — Ўся Беларусь ад краю ў край.
    Люблю яе бары, азёры...
    Ды, як бы іх ні шанаваў, Калі б не знаў другіх прастораў,— Напэўна б, я засумаваў.
    Я палюбіў навечна
    Шчыра
    Алтай, Палтаўшчыну і Крым...
    Ад Ленінграда да Паміра, Радзіма, ў сэрцы ты маім!
    1948
    РОДНЫЯ СЛОВЫ
    Яны даспадобы мне, хай і старыя, He толькі ў гучанні хвалюючы змест, Як многа гавораць мне назвы такія —
    Пятрусь Броўка
    Мінск,
    Пінск, Брэст.
    Калі паразважыш, няцяжка дазнацца, Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр, Што продкі любілі спакойную працу,— Шклоў,
    Клецк, Мір.
    А вораг находзіў,— бязлітасна білі, Трываць не хацелі абразы і слёз, I разам з Бярозаю катаў тапілі — Пціч,
    Дрўць, Сож.
    Дзяды і бацькі нашу мову стваралі, Каб звонка звінела, была, як агонь. У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў,— Блонь,
    Струнь, Звонь!
    1959
    ГАРНІСТ
    Гарніст у гальштуку чырвоным, Сяброў склікаеш на касцёр — Твой горн калыша бор зялёны, Твой кліч узносіцца да зор. Накіраваны да планетаў Твой горн у наш касмічны час, Як быццам кажа зорам свету: «Чакайце! Узляцім да вас!»
    1969
    32	Вяснянка
    A ТЫ ХОЦЬ ДРЭВА ПАСАДЗІЎ?..
    Дзе дваццаць год таму назад Ляжаў дзірван акамянелы,— Расцвіў прыгожы, буйны сад, Паплыў удаль, як ветразь белы...
    Нямала тут вясновых дзён Папрацавалі слаўна людзі, Каб кожнай яблыняю ён Усхваляваў нам сёння грудзі.
    Ён так святло сваё разліў, Глядзіш, нацешыцца няможна...
    — А ты хоць дрэва пасадзіў? — Няхай сябе спытае кожны.
    1953
    ЯНКА БРЫЛЬ
    Народны пісьменнік Беларусг (нарадзгўся ў 1917 г.)
    СНЯЖОК I ВОЛЕЧКА
    Вельмі выразна і прагна, як той, хто стаміўся ад смагі, успамінаю драўлянае вядро, даверху поўнае празрыстай, халоднай вады. Мама нясе яго па двары, а са страхі злятае мой голуб Сняжок і садзіцца на край вядра. Вада ў вядры калыхаецца, і піць яе нязручна. Ды голуб п’е, а мама смяецца і ставіць вядро на зямлю.
    Мама змарылася, жнучы ад рання, спяшалася дахаты падаіць Падласку, пакарміць мяне, і зноў спяшаецца ў поле. Мы жывём першае лета без таты, і маме цяжка, а я — сірата. Ды я — мужчына і хачу быць яшчэ большы і ўсё рабіць, каб маме было лягчэй. Я добра пасу, скрабу ўвечары бульбу, хаджу па дровы...
    Бывае, праўда, і так, што я трошкі нашкоджу і мама злуецца. Аднойчы так засядзеўся над рэчкаю з вудай, што мама поцемку сустрэла мяне на лузе. Падласка сама прыйшла дахаты, і мама вельмі спалохалася, куды я падзеўся. A то мы раз з Міхасём, маім сябрам, пачалі віць адразу дзве пугі, і не было каму патрымаць нам вяровачкі, дык мы падлажылі абодва канцы пад вазон. Мы сабе толькі паплёўвалі ў рукі, вілі, a вазон усё ехаў на падаконніку, пакуль не гупнуўся на падлогу. Мама злавала зноў, а я зноў абяцаў, што не буду нягодны. I я стараюся, a мама верыць мне, што я хачу быць добры. Бо мама вельмі добрая сама.
    2 Зак. 2563
    34	Вяснянка
    Гэта ведае і Сняжок. Вада ў вядры памалу перастае калыхацца, і ён п’е, не адымаючы дзюбы.
    — Перадыхнуў бы хоць! — гаворыць мама.— От дзе хіба рассохся. I праўду кажуць, што «цягнеш, як голуб».
    Яна смяецца. Я сяджу ля вядра на зямлі, і гэтак мне добра глядзець на вясёлую маму. Таксама добра глядзець, што мой Сняжок сядзіць на краечку вядра, учапіўшыся за гэты край чырвонымі маршчыністымі ножкамі, а ў вадзе, чым больш яна аціхае, усё выразней адлюстроўваецца яго белае волле.
    I вось ён нарэшце напіўся. Паглядзеў на нас, нашурпіўся, нібы са злосці, і скочыў у ваду.
    — О, гэта дык гэта! — замахнулася мама.
    — Ты не гані яго,— крычу я,— не гані! Няхай пакупаецца!..
    Кажу таксама, што я і сам прынясу, ды мама зноў смяецца.
    — Ну, дзе там — ты прынясеш!..— гаворыць яна.— Здаравяка знайшоўся. I сама прынясу. Ды ён вады не замуціць: ён чысценькі.
    Сняжок вады не замуціў. Калі ён скончыў купацца і мама паднесла вядро на парог хлява, Падласка зусім спакойна пачала піць. П’е яна, таксама як голуб, прагна. Пакуль ён піў, яна глядзела з хлява, зпад дручка, якім завалены дзверы, і нават раз замычэла ад зайздрасці.
    Падласка п’е, а мне прыемна глядзець, як хутка апускаецца ў вядры вада. Пасля карова чмакае пысай, цягнучы рэшткі вады, і ласа ліжа драўлянае мокрае дно шурпатьш, казытлівым языком. Я люблю гэтае казытанне і таму падстаўляю малую далонь пад халодную мокрую пысу Падласкі.
    — Я прынясу яшчэ,— кажу я,— прынясу!..
    Ды мама не дае мне вядра.
    — Прынясу я й сама.
    А мой Сняжок тым часам ужо на страсе.
    Ён ужо дакарае за нешта сваю галубку, сварыцца на галубянят. Яны сядзяць на тым баку страхі, ад сонца, і мне іх з двара не відаць. Відаць толькі Сняжок, які на самым хрыбце страхі. Ён надзімаецца, і кружыцца ваўчком, і пад’язджае, як індык, і ўсё вурчыць, вурчыць!.. Я разумею, што ён кажа. Ён сварыцца на сваю белую сяброўку Волечку, якая залішне песціць малых.
    «Наттурра, наттуррра! — сварыцца ён.— Ім, гультаям, і наррруку, а ты ім паттурррай!..»
    «Не гультаі, не гультаі, а гуа, гуа, гуленькі»,— гудзе ў адказ далікатная, ціхая Волечка. Яна ўжо выйшла на хрыбет страхі і вытанцоўвае вакол свайго сварлівага гаспадара. «Куды лятаць, чаго лятаць,— стараецца абараніць дзяцей.— Яшчэ каршун, яшчэ каршун, а гуа, гуа, гуленькі!..»
    «Які каррршун? Які каррршун?» — яшчэ больш абураецца Сняжок.
    Нарэшце, нібы выказаўшы ўсё, што ён хацеў сказаць, Сняжок узняўся, залопаўшы ў крыллі. За ім узляцела яго паслухмяная Волечка, а ўслед за імі — маладыя.
    Маладых двое, і я нікому не кажу, што ўсё яшчэ ніяк не магу распазнаць, якое з іх — голуб, якое — галубка... Яны яшчэ пішчаць і часта лезуць да дзюбы бацькоў. Сняжок дарэмна бурчыць на іх, што гультаі,— яны лятаюць вельмі ахвотна.
    Ды Сняжок ужо не злуе. Ён уздымаецца вышэй, вышэй, вышэй!.. Пасля спыняецца і, нібы ўчапіўшыся лапкамі за нейкую нябачную вяровачку, нацягнутую ў небе, пачынае заўзята куляцца. Куляецца ён вельмі спрытна, цераз спіну.
    36
    Вяснянка
    Вяровачка, за якую ён учапіўся, мусіць, не адна,— яны нацягнуты, як тэлеграфныя драты. Сняжок, пачаўшы ад верхняй драціны, чапляецца за кожную— ніжэй, ніжэй, ніжэй! — а потым, усе перабраўшы, уздымаецца ўверх. Побач з ім куляецца і кружыць белай пушынкай на ветры малая спрытная Волечка.
    Толькі малыя «гультаі», як называе іх Сняжок, не могуць яшчэ куляцца. Яны нясмела прысядаюць на распушаныя хвасты, патрымцяць крыллямі, як жаўрукі, і зноў пачынаюць лятаць...
    А я гляджу, не магу наглядзецца.
    * * *
    Ён быў смелы і горды, мой голуб Сняжок. Зімой, калі я, гразнучы ў тугіх сумётах, ішоў з суседняй вёскі і нёс яго за пазухай са звязанымі крыллямі і нагамі, я ніколі не думаў, тттто ён — ды такі забіяка.
    Дагэтуль у нас галубоў не было. Волечку даў мне, на два дні раней, Міхась. Дзядзька Сцяпан, мамін брат, даючы мне Сняжка, гаварыў, што першую пару найлепш прывучаць у хаце. I ў нашай хаце стала вельмі весела.
    Сняжок і Волечка хутка знайшлі сабе зручны, зацішны куточак у запечку і пачалі рабіць гняздо. Тут ужо я дапамог,— церушыў ім ля печы салому. I вельмі пацешна было, як яны валачылі яе, узяўшы саломінку ў дзюбу.