Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Задаволена мацюкаючыся, яны ўзяліся закурваць. Яна корчылася на маладой мураўцы, усё бачыла, але бадай нічога не заўважала і ні на што не рэагавала. Потым, калі трохі пацішэў балючы .звон у галаве, паднялася, спачатку на калені, затым на свае босыя, скарэлыя ногі, акінула няцямным, здзічэлым позіркам двор з нерухомымі целамі яе сыноў. У яе ўжо вельмі нямнога засталося сілы, яна трымалася за паркан і так, перабіраючы рукамі, знясілена пайшла панад ім да вуліцы. Паліцаі яе не спынялі і не крычалі, ды яна і не прыслухоўваласяўжо ні да чаго ў гэтым свеце, страх яе сканаў увесь без рэшты. Яна дабрыла да калодзежа, упала жыватом на край яго прысадзістага аслізлага зруба і, убачыўшы ў ягонай глыбі далёкі проблеск святла, нібы за няздзейсненай справядлівасцю, таропка рынулася ў змрочную зыбкую пройму.
1966
КАНДРАТ КРАПІВА
Народны пгсьменнік Беларусі (нарадзгўся ў 1896 г.)
3 НОВЫМ ГОДАМ
Год за годам — карагодам, I ўжо сёння з Новым годам Я сардэчна, ад душы Вас віншую, малышы!
А чаго ж я вам жадаю? Зараз, зараз прыгадаю... Каб бадзёрымі былі вы, Каб разумнымі раслі вы, Каб прынёс вам Новы год Многа радасных прыгод I здароўя ў вашы хаты,— Каб былі здаровы самі, Каб былі здаровы мамы, Каб былі здаровы таты, Каб не ведалі напасці, Каб і я за вас быў рад. 3 Новым годам!
3 новым шчасцем!
Вас віншуе дзед Кандрат.
1979
Кандрат Крапіва
53
ЖАБА Ў КАЛЯІНЕ
Пагода — проста нібы дым, У вёсцы рух, у вёсцы ўздым:
Упарта кліча сенажаць.
I ні старым, ні маладым Тут некалі ляжаць.
Грабель мільганнем, звонам кос Трымцяць лілёвыя прасторы, I вось, нібы ў зялёным моры,
Плыве бухматы воз.
Далонню ўцёршы потны лоб, Як паміж рыфаў, паміж коп Лахматы капітан яго вядзе.
Ён важнасць твару надае, I, каб не стала, загадзе
Сваёй адзінай «конскай сіле», Якая й так напружвае ўсё жылле, Ён пугай пары паддае.
Яно хоць «сілы» троха й шкода, Ды некалі — стаіць пагода,
Аж смагне, ныючы, асірацелы куст. А Жабе гэта не пад густ:
I сонца горш цяпер пячэ, Скарэй і бусел напаткае, I як яна тут ні ўцякае, Як ні скача,
У цень нікуды не ўцячэ.
Ад крыўды Жаба ледзь не плача. А ўсё двухногі гэты госць
3 сваім вялізным возам! Апанавала Жабу злосць,
I падказаў ёй жабін розум: «Ага, нуну!
Ты пажыві яшчэ хвіліну,— Вось толькі сяду ў каляіну, Плячом пад кола таркану
54
Вяснянка
I к чорту воз перавярну.
Тады— капут, і ты мяне не зловіш, Бо галаву, напэўна, зломіш».
I —скок Жабоцька смела
Ды ў каляіну села.
Тут колам — хрась!..
I кроў і гразь...
Пад кола, жаба, не падлазь.
Ці не такі ж і кожнай жабы лёс, Што пнецца на хаду кульнуць савецкі воз?
1927
САВА, АСЁЛ ДЫ СОНЦА
Сава лятала паначы,
3 сабою птушкам смерць насіла, Хаўтурны спеў ім пеючы,— Сама там драла іх, сама ж і галасіла, Ды так не ўбачыла, як нахапіўся дзень, I Сонца яркага прамень
Да рэшты асляпіў ёй вочы.
Сава ўцячы тут хоча,
Ды толькі вось ляцець не можа, А паблізу няма дупла нідзе. Заплакала Сава ў бядзе— Ну, хто ж Саве паможа?
На шчасце, ёй тут лёс паслаў Знаёмага Асла.
Кандрат Крапіва
55
I кажа ён:—He плач, сястрыца, Ды надта не бядуй,—
3 бяды мы вырабімся самі, I Сонцу нам не прыйдзецца скарыцца: Я вушы доўгія на Сонца навяду I засланю яго вушамі.
Як цемра ўсю пакрые галу, Як згіне прыкрае святло, Дык ты й ляці сабе ў дупло Тады памалу.
I наш Асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна вушы свае шырай Ён растапырыў, распрастаў
I проці Сонца стаў.
Калі ж налева глянуў коса — Святла там яркая палоса. Ён — гоп у левы бок.
Пасля глядзіць — святло і справа; Тады назад ён — скок.
Нарэшце бачыць — дрэнна справа: Скакаў, скакаў і ўжо насілу ходзіць, А Сонцу ўсё ніяк не шкодзіць,— Hi каплі не памог Саве, А вочы пасляпіў сабе.
I вось Аслу нарэшце ясна стала: Каб Сонца засланіць — вушэй асліных мала.
Вось гэту праўду едкіх слоў Нясу, абураны, я на фашысцкіх соў I іх заступнікаўаслоў.
1927
АРКАДЗЬ КУЛЯШОУ
Народны паэт Беларусі (1914 — 1978)
КАМСАМОЛЬСКІ БІЛЕТ
Цвёрда трымаўся юнак на дапросе, Тоячы словы і думкі свае.
Немецжандар дакурыў папяросу
I камсамольскі білет аддае.
— Вось і білет твой,— сказаў ён ласкава,—
I ад яго на вачах у людзей
Ты адцурайся; выгодная справа: Жыць застанешся,— жыццё даражэй.
Што ў ім карыснага? Кніжка, не болей.
Кніжку спалі, і размовам канец!
— He, не спалю! — адказаў камсамолец.—
Хай лепей сэрца мне спаліць свінец.
Ты не згаджаешся? Вельмі шкадую.
Кінь свой білет у палонку тады.
— He, я не кіну ў ваду ледзяную, Сам лепш зайдуся ад лютай вады.
Добра, хай будзе патвойму.— На гэтым
Доўгі і нудны спыніўся дапрос.
I юнака з камсамольскім білетам
Босага гоняць .на люты мароз.
Аркадзь Куляшоў
57
Там ён, абліты вадой ледзяною, К сэрцу рукою білет прыціскаў, Быццам білет пад сцюдзёнай вадою Сэрцу юнацкаму стыць не даваў.
Так і стаяў, смеючыся над катам, Доўга па целу сцякала вада;
Так і застаўся стаяць каля хаты, Быццам з чысцюткага літы ільда.
Так і стаіць, як жывы, перад намі, Так і стаіць, прыціскае білет, I не развітваецца з сябрамі, I прастаіць яшчэ тысячы лет.
Ды не карой ледзяною пакрыты, Ды не абліты вадой ледзяной,— Выліты з бронзы і сонцам абліты, Будзе ён вечна стаяць над зямлёй.
1943
СЛОВА НЕВЯДОМАГА САЛДАТА
Ты кожнаму слову, патомак, Што я гавару табе, вер. Спачатку, салдат невядомы, Ляжаў я не тут, дзе цяпер. Забіты я быў пад Масквою I там, не пазнаны нікім, Засыпаны роднай зямлёю Быў з імем забытым маім. Па воінскаму абавязку На могілку каска лягла.
Ах, вечны грудок мой ды каска,
58
Вяснянка
Пясчаны грудок ды імгла! He проста салдату падняцца 3 апошніх пазіцый сваіх...
А толькі са мной не згаджацца Ёсць права такое ў жывых.
Сягонняшні схоў мой не знае Нябыту ў глухім бур’яне, I той, хто ў сталіцы бывае, Цяпер не мінае мяне.
Праходзіць жывая жанчына, Што недзе далёка жыве, I ціха, як роднага сына, Мяне да сябе пазаве.
Лютуе на вуліцы сцюжа, А нехта — адкуль жа мне знаць! — Прыпыніцца, іменем мужа Пакліча зпад каменя ўстаць. Я рос сіратою, прызнацца, Hi жонкі не меў, ні малых...
А толькі са мной не згаджацца Ёсць права такое ў жывых.
Вякі праляцяць за вякамі, Пазбыўшы вайну назаўжды, I, можа, гранёны мой камень Грудку пазайздросціць тады,—. Калі ўжо ні сына, ні мужа Ніхто не пакліча ў бядзе I памяці колкая ружа На зорку яго не ўпадзе;
Калі з безназоўных пазіцый Скрозь каскі праб’ецца імгла, А лес ёй насення пазычыць, А сонца — агню і святла.
Аркадзь Куляшоў
Я мог бы сасной ці вярбою Шумець паміж дрэў дарагіх...
Але не згаджацца са мною Ёсць права такое ў жывых.
1972
ВОБЛАКА
Уткнуўшы ў бераг вудзільно, Я вуджу раніцою.
А воблака? Плыве яно I небам, і вадою.
Нарэшце клюнула разок —
I рыбка немалая! —
3 пяром гусіным паплавок Пад воблака нырае.
Стаіў дыханне. Цішыня... Убок
Рукой умелай
Я падсякаю галаўня, Цягну з хмарынкі белай.
Вада ў кругах, Вада ў кругах, I неба ў ёй не тое... А воблака? Яно ў руках Трапечацца жывое.
1937
МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ
Народны пісьменнік Беларусі (1899—1975)
ВАСІЛЬКІ
Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць стайкі шпакоў — прадвеснікаў блізкае восені. Зямля здаецца лёгкай, бязважкай, яна ўся дыхае цішай, спакоем. Усё відаць як на далоні: і кожнае дрэва на шляху, і калодзежны жураў у дальняй вёсцы, і зубчасты край лесу, і бялявы дымок далёкадалёка, дзе праходзіць чыгунка. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе, як высокавысока ў небе ляціць невядома куды самотная павуцінка.
Над купчастай імшарынай пацешна ўзнімаецца бусел, паважна ляціць над полем, выцягнуўшы ўперад сваю задуменную дзюбу.
— Наш бусел! — ганарыста гаворыць Міколка.
— Хваліся! — смяюцца хлапчукі.— Што ні бусел, дык твой.
— А вот жа наш... Глядзіце! Хочаце аб заклад, на ўсе баравікі...
I Міколка ўзмахвае сваім кошыкам. Поўная ліпаўка баравікоў — жаўцявых, чырванаватых, цёмных, нібы вылітых з медзі,— самыя што ні на ёсць грыбы баравыя. Зверху лісты папараці, каб не трапіў пыл у кошык, ды некалькі запазнелых васількоў, якія сарваў Міколка на ўзмежку поля.
Міхась Лынькоу
61
Васількі — для сястрычкі. Яна хацела пайсці разам з ім у лес, але маці не пусціла: трохі прыхворвае малая.
— Ну што ж, спужаліся, грыбоў шкада! — наступае Міколка на хлапчукоў, размахваючы перад імі ліпавым кошыкам.
Бусел ляціць проста на высокую грушудзічку, што стаіць на ўскраі сяла, высокая, разгалістая, з буславым гняздом на самай вяршыні. За грушай Міколкава хата.
— Ага! Я ж казаў вам...— задзірыста гаворыць Міколка і пераможна шмыгае кірпаўкай носа, якая аж залаціцца пад ранішнім зыркім сонцам. Прыжмурыўшы вока, Міколка ўглядаецца ў далёкую грушу, і лёгкая хмурынка прабягае па яго жывым твары.
— Ізноў нехта бусла пужае... От спаймаю каторага,— дам!
Усе бачаць, як бусел наважыўся быў ужо сесці на гняздо, але раптам узляцеў угору і доўга лятаў, робячы ўсё большыя і большыя кругі, узнімаючыся вышэй і вышэй, пакуль не ператварыўся ў маленькую белую мецінку. I тая знікла,— відаць, паляцеў бусел на сіні лес, што за ракой.
Хлапчукі ўздыхнулі. Нехта задуменна сказаў:
— От бы самалёты такія пабудаваць, як буслы. Хочаш сесці на хвою, сеў на хвою, на дуба — на дуба, а то і на хату высокую можна сесці.
— Нашто табе такія самалёты?
— Немца каб біць зручней...
— To ж надумаўся... У нас, брат, яшчэ хітрэйшыя самалёты ёсць. Ррааз — і няма сотні немцаў. Ррааз — і другой нямашака... Немцы, яны хітрушчыя, а мы яшчэ хітрэй...— рэзка абарваў Міколка хлапчука, марыўшага пра такія дзі
Вяснянка
восныя самалёты, якія махаюць крыламі і садзяцца, дзе хочуць, як буслы.
Усе задумаліся.
Немцы. Ніхто з хлапчукоў яшчэ не бачыў іх. Праўда, ужо колькі дзён, як ціхімі вечарамі глуха гудзе зямля, і гэты гул нарастае штодня. А ўчора былі частыя ўспышкі на захадзе. Старэйшыя, калі лезлі і чапляліся да іх з запытаннямі дзеці, проста адказвалі:
— Гэта ж пабліскваюць заранкі...
— А чаму грыміць?
— Чаму, чаму... Навальніца будзе. Кладзіцеся спаць... /
Хлапчукі, аднак, добра ведаюць пра гэтыя заранкі. Самі ж яны, хлопцы, дапамагалі выганяць жывёлу, якую пагналі на ўсход, каб не дасталося часам дабро ворагу. Жывёлу пагнаў сам старшыня. Міколкаў бацька, ды яшчэ другія калгаснікі. Яны яшчэ не вярнуліся да хат. А перад гэтым прасачыў раз Міколка, як бацька яго разам з другімі дзядзькамі нешта ездзілі ў лес поначы і адтуль прыехалі з пустымі драбінамі. Вазьмі і запытайся тады Міколка: