Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
— Дзе завадатар ваш?
— Гэта Яхімка, ці што? А хто ж яго ведае. Хіба цяперака дзеці пытаюцца ў бацькоў...
— А ўночы ён спаў дома?
— He ведаю я. Быдта не чутно было.
Вядома ж, што мог сказаць ён, гэты амаль аслеплы, забыты богам стары, мусіць, Яхіма не так проста было злавіць, яна адчула, што ўвесь запас яе гневу восьвось мінецца без жаднай карысці, і зноў не стрымала сябе. Праўда, слёз ужо не было, былі толькі ўдушлівыя камякі ў ГРУДЗЯХ> і пакуль яна, прыпёршыся да печы, перасільвала іх, Лукаш цярпліва стагнаў у запеччы, спакучаны ўласнай хворасцю.
I ўсё ж яна іх не аддасць, яны — яе дзеці, яна —для іх маці і не пагодзіцца на іх пагібель, хутчэй сама ляжа трупам на гэтым іх вар’яцкім шляху, але засцеражэ іх ад смерці.
Яна ўвесь час амаль бегла — праз вёску, міма
Васіль Быкаў
пунь, хлеўчыкаў, свіронкаў, з дзяцінства знаёмых хацінак, пасля — па выгане з маладой вясновай траўкай, уздоўж свежа і весела прыбранага першай веснавой зелянінай раўка. Як за апошнюю сваю магчымасць, яна ўчапілася цяпер за думку — прасіць Дразда, што жыў у суседняй цераз поле вёсцы. Праўда, ад зімы ён хадзіў паліцаем, з выгляду быў паначальніцку важны і строгі, але яна ведала яго маці ды і яго ад самага дзяцінства, усё ж ён ёй дваюрадны пляменнік, не абыхто чужы. Яна раскажа яму аб сваім горы, і ён павінен чымсь пасабіць як мужчына, і галоўнае — свой чалавек. Хай ён іх напалохае, пасадзіць ца колькі дзён у свіронак, хай нават нядоўга патрымае ў турме, але каб толькі не сышлі ў лес і на старасці не асірацілі яе.
Яна толькі баялася, каб Дрозд не паехаў куды, не быў заняты, не адмовіў і тым не адабраў у яе апошнюю магчымасць утрымаць іх. Але сонца апусцілася ўжо нізка, марудна садзілася ўдалечыні за шырокую хмару над лесам,— у такую пару, ведала яна, служачыя ў мястэчку разыходзіліся з устаноў і займаліся сваімі справамі. Праўда, яна спахапілася, што нічога не ўзяла з сабой, усё ж трэба б прынесці якінебудзь гасцінец ды і бутэльку таксама. Але за ёй не прападзе, няхай толькі паможа.
Ён быў дома, яна адразу сцяміла гэта, як толькі збочыла з вуліцы ў вузенькі абсаджаны вішаннікам завулак да яго ладнай з трысценкам дамоўкі. 3 двух расчыненых вокнаў неслася гучная музыка, і за радам вазонаў на падаконніку варушылася нечае мужчынскае з пагонам плячо.
Яна яшчэ раз паправіла на галаве хусцінку, скарэлымі ад заўсягдашніх мазалёў рукамі крадком выцерла вочы і, як мага цішэй, узышла на ганак. Дзверы ў хату былі расчынены, ён сядзеў
Rs
на ўслоне і адразу павярнуў да яе насаты голены твар, на якім першнаперш адзначылася здзіўленне.
— Што табе, цётка?
Тое, што ён назваў яе звыкла павясковаму цёткай, надало ёй смеласці, пад ягоным строгім, нібыта нават зласнаватым позіркам яна ступіла па засцілцы ад парога і сказала:
— Прыйшла да цябе, Пятровіч, па дзелу.
Патэфон на канцы стала змоўк, хтось павярНУЎ У ім блішчасты рычаг, і некалькі мужчын з насцярожанаю ўвагай уставіліся ў яе. Яна крыху збянтэжылася пад гэтымі поглядамі і не ведала, як ёй вытлумачыць сваю такую, здавалася, простую і зразумелую патрэбу. Недзе ў адчуванні яе на імгненне варухнулася прыкрасць, нават шкадаванне, што прыйшла сюды, але якога іншага выхаду на запас у яе не было.
— Ды я каб параіцца. Сыны ў мяне...
— Што сыны? Гавары канкрэтна.
Яна пакутліва шукала словы, каб як мага карацей і зразумела растлумачыць ім, што яе прывяло сюды.
— Ну гавары, гавары, не бойся. Тут усе свае.
— Сыны ў мяне... Нядобрае ўдумалі.
— Што, з бандытамі знюхаліся?
Яны ўсе разам нібыта страпянуліся за сталом, павярнуліся да яе, а Дрозд рашуча ўскочыў — рослы цяжкі мужчына ў сподняй блакітнай майЦы,— і дошкі ў падлозе хістка зазыбаліся пад ім.
— Ну, гавары!
Яна, выразна разумеючы, што павінна адважыцца на самае галоўнае, дзеля чаго гатова была на ўсё, амаль узмалілася:
— Пятровіч, родненькі, толькі ж прашу: не зрабі ж ім благога. Ну, можа, напалохай іх, не карай толькі. Маладыя ж яшчэ, блазнота зусім,
Васіль Быкаў
старэйшаму васемнаццаты пайшоў са ўздзвіжання. Хіба ж яны разумеюць...
— Ага! Тактак. Ну ясна. Дзе яны цяпер?
— Дома. Я ж запёрла іх.
— Запёрла? Маладзец, цётка. Хадзем!
Ён таропка нацягнуў на сябе свой паліцэйскі мундзір, сарваў са сцяны вінтоўку. Іншыя таксама вылезлі зза стала, і ў хаце адразу зрабілася цесна. Яна адступіла, усярэдзіне ў яе нешта здрыганулася і апала, і пакуль Дрозд падпярэзваўся тоўстай вайсковай дзягай, яна, сашчапіўшы на грудзях рукі, прасіла:
_____ Пятровіч, сынок, толькі ж вы пахарошаму кзб
— Мы пахарошаму! Культурна! Барсук, прыхапі канец.
Яны выйшлі на двор і, каб было бліжэм, хутка пусціліся па мяжы ў поле. Сонца ўжо схавалася за хмарай, павясноваму голае шэрае поле тужліва азмрочылася, але яшчэ было відно і ціха.
Тут, на волі, яна лепш разгледзела іх. Апроч Дразда яшчэ двое былі ў'нямецкіх мундзірах і пілотках, а адзін, задні, у сваім — пінжаку і шэрых картовых штанах навыпуск. Гэты, у штацкім, здалося, быў ёй знаёмы, і яна, забегшы трохі наперад, спытала:
— Гляджу гэта і пазнаю быдта. Ці не з Залесся будзеце?
— 3 Залесся, матка,—проста адказаў ён басам, але размовы не падтрымаў. Яна прыгледзелася да астатніх дзвюх крутых стрыжаных патыліц, але гэтыя, бадай, былі чужыя.
Так яны перайшлі пагорак, клін сенажаці, мінулі лазовыя зараснікі ля ручая. Каля балотцавыгарыны калупаўся з плугам кульгавы Пракапчук, селянін з іх вёскі, ён прыпыніў каня і
Вяснянка
доўга глядзеў здаля на жанчыну і чатырох паліцаяў з вінтоўкамі. Яна нічога не сказала яму, нават не азвалася і прайшла міма, але зараз жа ёй стала ніякавата ад гэтай насцярожанасці знаёмага чалавека. Праўда, яна тут жа перасіліла ў сабе гэта непрыемнае страхавітае адчуванне. Хай, хай папалохаюць, не заб’юць жа, бо немцам яны благога яшчэ не зрабілі, завошта ж караць іх?
Яна ўвесь час бегла ззаду, у полі і на выгане, і толькі калі зайшлі на падворак, ля калодзежа Дрозд прапусціў яе ўперад і нават лёгенька штурхануў, маўляў, ідзі, а мы следам. Яна звыкла і рухава, як і заўжды, прыступіла на шырокі пляскаты камень, затым на парог і ў той жа час зразумела, што падпорка яе не ўтрымала, карамысла валялася у долв, і дзверы ў хату былі расчынены. Аднак зараз жа яна згледзела Сёмку, і яе ўразіў выраз сполаху, бадай што жаху, на яго яшчэ вельмі дзіцячым твары. Нагнуўшыся, сын стаяў над кубёлкам, у якім яны хавалі мясное, з кавалкам сала ў руцэ. Каля ног хлопца ляжала тарбінка з завязкамі, згледзеўшы якую, яна ўсё зразумела і коратка зларадна сабе ўсміхнулася. Але ў той жа час Сёмка крыкНУЎ, выпусціў сала і, угнуўшы голаў, кінуўся ў дзверы, на бягу моцна штурхануўшы яе ў бок. Ззаду закрычалі — Дрозд або хто іншы, і ў той жа момант аглушальна грымнулі адзін, другі, трэці стрэлы. У ёй усё абвяла, абмякла, яна пахіснулася, але стрымала сябе і, адчуўшы, як нешта крута збочыла да недарэчна і непатрэбна страшнага, выбегла з сенцаў.
— Сыночак! Сыночак! Пастой!
Яна кінулася да паліцая ў шэрай нямецкай пілотцы, які стаяў з карабінам каля паркана, хоць ужб не страляў. Ён апусціў карабін долу, выла
Васіль Быкаў
яўся, груба адштурхнуў яе і палез цераз перакладзіну ў гарод. Яна не разумела яго, як не разумела нічога з таго, што тут адбываецца. Сёмкі нідзе не было, і толькі калі паліцай шырока пакрочыў наўкось па забаранаваным гародзе, яна ўбачыла сынаву галаву, плечы і раскідан’ыя ў бакі рукі —ён нерухома ляжаў на глеі ў трох кроках ад буйна квітнеўшага на ўзмежку вішанніку.
Тады яна закрычала і рухнула на прапахлы ўсімі дваровымі пахамі дол, усведамленне велізарнай несправядлівасці збіла яе з панталыку, яна ўжо не магла сцяміць, як здарылася такое. Яна білася галавой аб цвёрдую, як бетон, утаптаную зямлю падворка, біла яе сваімі, не пажаночы вялікімі кулакамі, зайшоўшыся ў амаль здзічэлай, шалёнае роспачы ад такой непапраўнай бяды. 3 гэтага стану яе вырваў знаёмы і ў той жа час зусім нейкі інакшы голас яе старэйшага сына.
— Халуі прадажныя!
Усё яшчэ не ўстаючы з долу, яна ўзняла голаў і праз слёзы ўбачыла, як Дрозд і з ім два паліцаі вывалаклі сына з сенцаў і пачалі груба круціць яго рукі, каб звязаць іх вяроўкай — канцом, што ўзялі ў Дразда.
— Бобікі. Будзе і на вас вяроўка!
— Маўчаць, шчанюк!
Паліцай, які быў у штанах навыпуск, коратка і моцна штурхануў яго каленам у жывот, Алесь хіснуўся, але не ўпаў, і яна, зусім ужо губляючы над сабой уладу, закрычала:
— Сыночак!
Ён, аднак, нават не зірнуў у яе бок, твар яго быў гняўлівві і цвёрды, ён матнуў нагой у бацінку і выцяў паліцая.
— Смерць Гітлеру!
50
Вяснянка
— Ах так, шчанюк!
Дрозд дужа ўдарыў яго прыкладам, і ён упаў няўклюдна, са звязанымі рукамі, плячмі на пляскаты ля парога камень. Яна падскочыла да пляменніка і, хапаючы яго за ногі ў брудных нячышчаных ботах, спрабавала спыніць, не даць біць сына. Але гэтыя ногі выцялі і адкінулі яе самую. Яна перавярнулася, захлынуўшыся ад болю ў грудзях.
— Ах так, шчанюк! — сказаў Дрозд,— Да сценкі яго!
Тыя два дужа рванулі сына за звязаныя рукі 3 Долу, размашыста кінулі да патрэсканых бёрнаў сцяны, а Дрозд узняў свой карабін. Яна зноў падхапілася з месца, у гэты раз — ужо да сына, але над галавой яе грымнула, аглушыла. Алесь неяк от дзіўна і жахліва напружыўся, вусны яго скрывіліся і галава бездапаможна ўпала падбародкам на грудзі. Ён споўз спіной па сцяне і ў недарэчна скурчанай позе застыў ля падмурка.
Тады яна зразумела, якую недаравальна жахлівую бяду наклікала на іх і на сябе таксама, ухапіла ля парога першае, што трапіла ёй на вочы — хварасціну, якой выганяла ўранку карову, і з безагляднаю лютасцю накінулася на Дразда'
Гад, пошасць, забойца! Што ты нарабіў! Ірад, нечалавек!..
Яна меціла па галаве і па твары паліцая, але той увабраў галаву ў плечы, засланіўся локцем, і яна біла яго па гэтым ненавісным з паласатай павязкаю лакцю, па чорнай пілотцы, пакуль Дрозд цяжкім прыкладам не адкінуў яе да паркана.
— Прэч, гадаўка!
Аглушаная, яна зайшлася ад болю і змоўкла. Паліцай прывалок з гарода распластанае цела
Васіль Быкаў
Сёмкі, кінуў'яго на падворку і, задышліва адкашляўшыся, палез у кішэнь за махоркай.
— А здорава ты яго — пад дых! ваўкавата пахваліў яго Дрозд. Паліцай злосна вылаяўся.
____ А што ж, тудыт яго враз! He знаў ад каго. Ад міня не ўцекёць!