Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
I песню родную люблю я, Што дзеўкі ў полі запяюць, А тоны голасна над нівай Пераліваюцца, плывуць.
Усё ў тым краі сэрцу міла, Бо я люблю край родны мой, Дзе з першым шчасцем я спазналась I з гора першаю слязой.
1913
МАТРОСКА
Мне матроску сёння апранулі.
— Ты — матрос,— сказала мне матуля... А матрос — ён не па сушы ходзіць, Ён па моры параходы водзіць, Цераз хвалі, што ўстаюць, як горы, Калі вецер раскалыша мора.
Мама мне сказала:
— Лета скора, Можа, мы з табой паедзем к мору, Тата нас узяць з сабою хоча На Каўказ, да мора, ў горад Сочы...
Я матулі не сказаў нічога,
Толькі думак у мяне, ой, многа: Калі толькі траплю я ў той горад, У матросцы падыду да мора, У парту каля прычала стану
I скажу я гучна капітану:
Канстанцыя Буйло
— He глядзі, што я малы і босы, А вазьмі мяне к сабе матросам. Падрасту я, мусіць, вельмі скора, Калі буду плыць з табой па моры. Памагаць у працы я ўсім буду, Толькі мне паплаваць бы ўсюды, Ўбачыць землі ўсіх краёў і воды, Навучыцца весці параходы...
Маму ўзяць хацеў бы я таксама, Ды... яшчэ й мяне не пусціць мама. Лепш тады, калі назад прыеду, Раскажу ёй, дзе я быў, што зведаў.
1954
ГРАДКА
Градка у Ганулі. Там расце цыбуля, Кожная ў кароне Пёрышкаў зялёных.
А на схілах градкі Светлая салатка Туліцца к зямліцы, Каб не прастудзіцца.
Рэпкі шмат салодкай 3 хвосцікам кароткім, Ды яна малая, Толькі падрастае.
Ёсць там і маркоўкі, Маку ёсць галоўкі. На зыбучых ножках Там стаіць гарошак.
148
Вяснянка
Ад гарошку блізка Белая радыска — Дасць сягоння Ганя Тату на сняданне. Выпалата градка I штодзень паліта, Ураджай на градцы Будзе знакаміты, Бо яе шторанку Даглядае Ганка.
1957
ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН
(нарадзіўся ў 1936 г.)
ЗАЙ I ЯБЛЫНЬКА
Адзвінелі каласы, Адгулі дажынкі. На самотныя лясы Падаюць сняжынкі.
Сад ільдзінкамі прапах.
У гародзе пуста. Адхрумсцела на зубах Крохкая капуста.
Сівер джгне — вастрэй ляза,
Нібы сто іголак... Невясёлы скача Зай Ля асінак голых.
Каля кожнае сасны Ліска точыць зубы.
А ў яго яшчэ з вясны Шэранькая шуба.
Як ні глянь — з усіх бакоў
Ён відзён адразу.
Ад сабак ды ад ваўкоў Лапы, знай, падмазвай.
150
Вясняпка
I мяцеліцы восьвось Зашумець павінны. На знаёмых сцежках ёсць Толькі журавіны.
Стала Заю холадна. Стала Заю голадна.
Ён хаваўся ў верасах Ад вятроў і згубы.
I на колкіх маразах Паліняла шуба.
Пасвятлеў пушысты хвост, Пасвятлелі вушы.
Зай ужо на поўны рост Да паляны рушыў.
Адляжаўся у цішы —
I начной парою Ласаваўся ад душы Вербавай карою.
Пакруціўся там і тут — Ля слядоў ласіных.
Маладзенькія растуць Сосны і асіны.
I рашыў шчаслівы Зай: Добры лёс удаўся, Днём ляжы, не выбягай, Ноччу — наядайся, Слухай ціхі шум лясны, Добра ведай сховы ■— I дабудзеш да вясны Ты жывыздаровы.
Генадзь Бураўкін
151
Дзе там лепшае шукаць! Трэба тут вясну чакаць...
Ды сарокі на хвасце Чутку раз прынеслі, Што салодкі сад расце Блізенька, ля ўзлесся.
I пра гэта ж неўпапад
Цінькнулі сініцы...
I яму салодкі сад Стаў упарта сніцца.
Толькі сцішыцца ля пня I заплюшчыць вочы — Як галінкамі вішняк
Смачна залапоча.
Толькі скруціцца ў клубок I прыцісне вушы — Як пачнуць калоць у бок Яблыні і грушы.
«Кажуць, блізенька зусім Сад той, за прыгоркам».
А яму кара асін, Як палын, агоркла.
Небагатая зіма
Заю на прысмакі, «Аніводнага няма, Кажуць, там сабакі».
I хаця шаптаў, як смоўж,
152
Вяснянка
Страх:
«Там пасткі, мусіць»,— Ды не выцерпеў усё ж, Здаўся Зай спакусе.
Выбраўся са сховы, Збег у сад вясковы.
Ля дамашняга цяпла Лапы грэў азяблыя. Ажно слінка пацякла, Як убачыў яблыні.
Ён зусім забыў на страх, Скочыў
што ёсць сілы, Зубы навастрыў і — ах! Яблыня...
ўкусіла.
Зай агледзеўся, прыціх: Ствол увесь абкручаны Ад ялінак баравых Лапкамі калючымі.
I не проста так, абы, А ў чатыры столкі.
Тут адступіцца любы — Колюцца ж іголкі.
Рушыў Зай далей, да груш I да вішань тонкіх.
Ды калючкі зноў:
— He руш. Пашкадуеш толькі.
Генадзь Бураўкін 153
Лепш бяжы сабе назад, Покуль ноч над полем. I зусім забудзь на сад, А не то паколем...
Зай збянтэжаны прысеў I не плача ледзьве.
Але раптам паміж дрэў Яблыньку угледзеў.
Каля ўскраечку, адна, 3 тонкімі галінкамі.
I не ўкутана яна Колкімі ялінкамі...
Вочы лапамі працёр— Можа, сонпрынада?
He.
I месяц, як касцёр, Паміж хмар, над садам.
Сэрца ў шчасці скача: Ну, нарэшце ўдача.
Зай да яблынькі падбег, Аглядае вецце.
А яна атрэсла снег, Кажа:
— Добры вечар.
Як у лесе, раскажы, Шмат на елках шышак?..
Я тут змёрзла на мяжы, Хочацца ў зацішак.
154
Вяенянка
Зай бурчыць:
— Няма калі Сёння байкі баяць.
Лепш, чым мёрзлыя камлі, Яблынька любая.
Зай аббег яе наўкол, Паглядзеў якая.
Змерыў хітрым вокам
ствол, Дзе пачаць, шукае.
Узмалілася тады Яблынька:
— Паслухай! He рабі ты мне бяды. Зайка даўгавухі.
1 Ну чаму, Зай, не прыбег Да мяне раней ты?
Я б натрэсла цэлы мех Сакаўных ранетаў...
— Што тут доўга гаварыць! — Заяц падступае.— Мне звычайнае кары Сёння не хапае.
А ласункаў і на зуб Я не браў ніколі.
To сасонку пагрызу, To таполю ў полі...
— Дык я тонкая зусім.
Што ж ты точыш зубы?..
Ты ані не пад’ясі,А мяне загубіш.
Генадзь Бураўкін
155
Слухай, зайка, слухай, Зай,
Ты мяне не абгрызай...
Як ні сніўся смачны сад, Але Зай тут здаўся, Сплюнуў злосна
і назад Паміж дрэў падаўся.
Уздыхнуў сабе: — Няхай
Вырастае дужай.
I пачуў здалёку: — Зай!
Дзякуй табе, дружа!..
I гукнула ціха ўслед
Яблыня старая:
— Пачакай, пастой, сусед. Слухай, што параю.
Як бы цяжка ні было, Ведай, шчасце прыйдзе.
He рабі ніколі зло
I слабых не крыўдзі.
Стрэсла з кроны серабро Інею над Заем.
— Тых, хто робіць нам дабро, Мы не забываем.
Ты нам добрым сябрам
стаў...
I да ног ягоных Яблык з яблыні упаў, Круглы і чырвоны.
156 Вяснянка
Гэта самы дарагі, Самы смачны з яблыкаў. Мы яго убераглі Ад сарок і зяблікаў.
Мы яго хавалі ўсе На вяршыні самай, Абмывалі у pace, Хуталі лістамі.
He знайшла яго зіма, He заўважыў вецер. Саладзейшага няма Анідзе на свеце.
Яблык Зай шчаслівы ўзяў Лапамі азяблымі, Пакланіўся нізка Зай: — Дзякую вам, яблыні.
Як бы цяжка ні было, Знаю, шчасце прыйдзе. He зраблю нікому зло, Вас не буду крыўдзіць.
А сяброўка ваша хай Вырастае дужай...—
I пайшоў.
I чуе:
— Зай!
Будзь здаровы, дружа!
А як прыйдзе восень — Зноў у госці просім’ Прыбягай, не забывай, Добры Зай!
1973
ЯДВІГА БЯГАНСКАЯ (нарадзілася ў 1908 г.) j^
МАМІН ГАЛЬШТУК
Як хутка бяжыць час! Здаецца, яшчэ зусім нядаўна да бялюткага фартушка Зосі была прышпілена маленькая акцябрацкая зорачка, а сёння яна піянерка ўжо.
Зося ідзе змалку знаёмай вуліцай, усміхаецца і шырэй расхінае паліто, каб кожны здалёк мог убачыць яе піянерскі гальштук.
— Віншую цябе, дачушка,— сустракае Зосю мама.
Зося скідае паліто, спяшаецца да вялікага люстра, што вісіць на сцяне, і доўга глядзіцца ў яго.
— Мамачка, а ты была піянеркай? — пытае раптам Зося.
— А як жа, дачушка. Вядома, была,— усміхаецца мама.
— I гальштук насіла,— адказвае мама.— Праўда, ён быў не такі прыгожы, як твой, але я захоўваю яго як самую дарагую памятку свайго дзяцінства.
— Ой, мамачка, а можна мне паглядзець на твой гальштук? — просіць Зося.
— А чаму ж нельга, дачушка!
Мама дастае з шафы скрутачак, беражна разгортвае яго і садзіцца ў крэсла. Прымошчваецца побач з мамай і Зося.
— Вось ён, мой піянерскі гальштук,— гаворыць мама, распраўляючы на каленях трохкутнік рудай, выгарэўшай ад сонца тканіны.
— Ой, які ж ён...— Зося хацела сказаць «непрыгожы», але стрымалася, каб не пакрыўдзіць мамы.
— Ты хацела сказаць «непрыгожы», праўда, дачушка? — нібы чытаючы думкі Зосі, запытала мама.
Зося пачырванела і моўчкі кіўнула галавой.
— Гэта праўда,— працягвала тым часам мама.— Але ў гальштука гэтага не зусім звычайная гісторыя. Аб ёй я і хачу расказаць табе сёння...
Мама села выгадней, прыгарнула да сябе Зосю і пачала.
— Гэта было, дачушка, у гады Вялікай Айчыннай вайны. Напалоханыя і разгневаныя атакамі партызан, фашысты пачалі паліць навакольныя вёскі разам з іх жыхарамі. Вось тады дырэктар нашай школы Апанас Фёдаравіч Апейка сабраў зарачан і сказаў:
— Ну, даражэнькія мае, чакаць, пакуль гэтыя бандыты прыйдуць паліць наша Зарэчча, няма чаго. Збірайце хуценька свае манаткі ды пойдзем у лес, на Чорнае возера. Там і будзем думаць, як нам жыць далей.
Усю ноч ішлі мы лясною чашчобай ды балатамі. А раніцай, калі першыя праменні сонца рассыпаліся срэбнымі пырскамі па травах і лісці, Апанас Фёдаравіч спыніў людзей.
— Вось тут мы і будзем жыць цяпер,— сказаў ён, зняўшы шапку і абціраючы хусцінкай свой узмакрэлы лоб.
Прайшло колькі дзён, і сярод лесу, пад старымі кашлатымі елкамі, вырас наш партызанскі лагер. Высока над лесам лёталі фашысцкія самалёты, у навакольных гарадах і вёсках гаспадарылі фашысты, а тут, у гушчары лесу, пад аховай волатаўелак жыло наша Зарэчча, нашы савецкія людзі. I не проста жылі і чакалі, калі скончыцца
Ядвіга Бягонская
159
гэтая праклятая вайна, а бясстрашна змагаліся з ворагам.
Нялёгка жылося нам у лесе, дачушка. Цяжка было з харчаваннем, з вопраткай, з медыкаментамі. Улетку было яшчэ паўбяды, а зімой і зусім дрэнна. Асабліва яна давалася ў знакі нам, дзецям. Хацелася бегаць у школу, хадзіць на лыжах, гуляць у снежкі, а тут сядзі ў зямлянцы ды чакай, пакуль прыйдзе тая вясна.
Доўга цягнулася наша першая партызанская зіма. Ой, як доўга! Затое як жа радаваліся мы, калі на лясных прагалінках з’явіліся першыя веснавыя пралескі, якім вясёлым дружным «ура» віталі першую чараду гусей! У лесе было яшчэ багата снегу, калі мы пакінулі свае змрочныя зямлянкі і высыпалі дружна на сонейка. Лес з кожным днём ажываў, напаўняўся птушыным гоманам, вясёлым веснавым шумам.
— Ну, жэўжыкі, хутка пойдзеце ў школу,— сказаў аднойчы Апанас Фёдаравіч.
Мы ажно раты разявілі, пачуўшы гэта. Глядзім на Апанаса Фёдаравіча і не ведаем, ці то ён праўду кажа, ці жартуе з нас.
— Ну чаго ж вы глядзіце на мяне? Вось падсохне крыху і пачнем будаваць сваю лясную партызанскую школу,— дадаў ён.
— А колькі паверхаў было ў вашай школе? — запытала Зося.
— Якія там паверхі, дачушка. Пад разложыстым волатамдубам мы расчысцілі пляцоўку, абнеслі яе агароджай з тонкіх бярозавых бярвенняў, зверху на жэрдкі накідалі яловых лапак, і школа была гатова. Замест партаў наш калгасны сталяр дзядзька Сцяпан зрабіў доўгія сталы і лаўкі. Адным словам, праз якія дні тры мы пачалі займацца.