• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    — Я ведаю. Сам увосень у першы клас пайду. У новую школу. Яе на суседняй вуліцы канчаюць будаваць.
    — Канчаюць,— згадзіўся дзядзька Іван.—I мы вязём пясок якраз туды.
    1975
    МАРК СМАГАРОВІЧ
    (нарадзгўся ў 1927 г.)
    подых вясны
    Узнялі пупышкі крыльцы Пад акном маім, Быццам пчолкі на галінцы, Кволыя зусім.
    Будзіць наваколле ўранку Вераб’іны грай...
    Смела, брат, граку вушанку На гняздо аддай!
    1980
    ЖУРАЎЛІНАЯ ТРУБА
    На нябёсах — хмарак вата.
    Ледзь чуваць «курлы» здалёк. — Хтосьці трубіць! Чуеш, тата? — Гэта журавель, сынок...
    3 цвёрдай вераю ва удачу Хлопчык лезе на вярбу.
    — Хоць не зблізку, але ўбачу Жураўліную трубу...
    1981
    АЛЕСЬ СТАВЕР
    (нарадзгўся ў 1929 г.)
    САЛАЎІ
    Як толькі вясновы Засвеціцца дзень, Дзядуля з кіёчкам Па вёсцы ідзе.
    Вялікую кайстру Нясе ён з сабой.
    I дзеці
    Яго абступаюць Гурмой.
    — Дзядуля!
    Свісткі пакажыце!— Крычаць.
    Павольна ён кайстру Здымае з пляча.
    I з кайстры таропка
    Бяруць хлапчукі Гліняныя цацкі — Малыя свісткі.
    ...Яшчэ на бярозах He выбіўся ліст, А ўжо салаўіны Разносіцца свіст.
    Алесь Ставер
    537
    Старыя глядзяць На сады і гаі: — Адкуль узяліся Зімой салаўі?
    А трэлі разносяцца Ў кожным двары... Нарэшце адкрылі Сакрэт жыхары:
    — Дык гэта ж Ганчар зарачанскі, Хвя^ос, Малым непаседам Забаўкі прынёс.
    He будзе цяпер ім Спакою і сну...
    Раздаў ім Хвядос He свісткі, А вясну.
    1970
    ЯК ЗРОБЛЕНЫ ЦАЦКІ?
    У Дзяніскі сёння свята — Цацак дзед прынёс багата: Верталёцік, самаходку I пластмасавую лодку, Матаролер і машыну 3 размалёванай кабінай. Рад Дзяніска, вельмі рад, Ён паставіў цацкі ў рад. Перш узяўся за машыну — Адвінціў ураз кабіну,
    538
    Вяснянка
    Потым колы паздымаў. Верталёцік паламаў.
    Разабраў на дзіва скора Самаходку, матаролер. Дзед убачыў, забубніў: — Што ты з цацкамі зрабіў? He купляў бы я, каб ведаў,— А Дзяніска кажа дзеду: — Мне карцела разабрацца, Як жа зробленыя цацкі. А ва ўсім як разбяруся — Цацкі зноў збяру, дзядуся!
    1981
    ІВАН СТАДОЛЬНІК
    (нарадзіўся ў 1941 г.)
    БОТЫ
    Калі быў хлапчуком я дасужым і смелым, Вельмі часта на кут заглядаўся употай, Дзе, ахутаўшы дбайна хусцінкаю белай, Маці моўчкі павесіла бацькавы боты.
    Я прасіў, каб дазволіла ў іх мне матуля Пафарсіць хоць разок прад сябрамі сваімі, А яна, як заўжды, мяне к сэрцу прытуліць, I слязінкі бліснуць у яе пад вачыма:
    — He чапай мех, сынок! Можа, вернецца бацька, Можа, дзесь ён ужо дабіраецца з фронту, I тады ў цябе будуць такія, як цацка, Па назе — адмысловыя, новыя боты.
    Час ішоў. Я падрос. I лісток пахавальны, Можа, сотню разоў прачытаў разам з ёю, А яна — памаўчыць, за навуку пахваліць Ды кране пасівелыя скроні рукою.
    Тыя боты даўно мне малыя памерам... Акружаюць мяне у жыцці ўсе даброты, Але нават цяпер, як хто стукае ў дзверы, Маці позірк кідае на бацькавы боты.
    1963
    ІВАН СЯРКОЎ
    (нарадзіўся ў 1929 г.)
    САНЬКА АБЯЗЗБРОЙВАЕ ВОРАГА
    (3 аповесці «Мы з Санькам у тыле ворага»)
    Ляціць над лугам на павуцінні бабіна лета. Адцвітаюць у траве апошнія краскі. Сонца прыпякае, як у жніўні.
    А Санька нічога гэтага не хоча заўважыць, усю дарогу ён праклінае сваю збродлівую казу.
    Пад самай вёскай на балоце, у густых зарасніках лазы, мы наткнуліся на незнаёмага чалавека. Ён выйшаў нам насустрач зза куста так нечакана, што ўцякаць ужо было позна. Першае, што нам кінулася ў вочы, гэта перавязаная акрываўленай анучай рука. Разглядзелі больш уважліва— юнак гадоў васемнаццаці, абарваны, стомлены, мурзаты і худы.
    — Вы з гэтага сяла? — спытаў ён.
    — 3 гэтага,— насцярожана адказаў Санька.
    — Немцы ёсць?
    Мы з Санькам пераглянуліся: чаму гэта ён пра немцаў пытае? Хто ж ён такі?
    — He ведаем. Мы кароў у Плёсах пасвім,— растлумачыў я незнаёмцу.
    — А хлеба ў вас не знойдзецца?
    Хлопец акінуў нас галоднымі вачыма і, відаць, зразумеўшы, што пытанне гэта лішняе, уздыхнуў і сеў на купіну.
    Крыху асвоіўшыся, мы асмялелі, і Санька спытаў:
    — А ты хто такі?
    Іваг. Сяркоў
    541
    — Аніхто, — адказаў хлопец. — Прынясіце лепш хлеба. I паглядзіце, ці ёсць немцы ў вёсцы.
    — Ты, можа, партызан? — пытаецца Санька.
    — Можа,— паціснуў плячыма хлопец і загадаў: —Ану, хутчэй!
    — А нас возьмеш з сабой? — таргуецца мой сябар.
    Хлопец крытычна агледзеў нас з галавы да ног і адрэзаў:
    — Без зброі не бяром.— А потым пужнуў: — Ну?!
    Мы пусціліся з усіх ног выконваць яго даручэнне. Нарэшце такі мы сустрэлі сапраўднага партызана! Цяпер трэба не ўпусціць моманту і прасіцца ў атрад, трэба штосьці такое зрабіць, каб паказаць, што мы баявыя, геройскія хлопцы. Тады нас прымуць без размоў, не паглядзяць, што няма і па трынаццаць.
    Немцаў у вёсцы амаль у кожным двары. Толькі нашу хату абмінулі. Затое ў Санькавай размясціўся афіцэр. Цётку Марфешку выгналі ў сенцы, але ў сенцах па начах холадна, і яна спіць у суседзяў.
    Мы аббеглі ўсе вуліцы, ткнулі насы ва ўсе двары, у завулкі. Санька налічыў дзесяць грузавікоў, а я дванаццаць і дзве легкавыя машыны. Санька збегаў і да палявой кухні, дзе салдаты атрымлівалі абед. Праўда, тут яго заўважыў noBap і адразу ж запрог — прымусіў цягаць з калодзежа ваду. Хлопцу гэта не спадабалася. Ён прывалок два вядры і, як толькі немец адвярнуўся, даў драла.
    Дамоў ён прыйшоў апоўдні. Каза спакойна стаяла ў хлеўчыку і ела траву. У сенцах нікога не было. Затое, калі Санька сунуў нос у пярэднюю хату, адтуль рыкнула:
    — Цурык!
    Відаць, гэты афіцэр — важная птушка, калі пад вокнамі ў двары ўвесь час таўчэцца вартавы, а ў пярэднюю хату не толькі што Саньку і яго маці нельга заходзіць, самі немцы заходзяць баязліва.
    Што робіцца за зачыненымі дзвярыма, не можа бачыць ніхто. Ніхто, апрача Санькі. Дашчаная перагародка калісьці была аблеплена каляровымі паперкамі і старымі газетамі. Аднак клей, звараны з мукі, вельмі спадабаўся мышам. Цяпер сцяна абшарпаная не горш за Санькавы штаны.
    У адной з дошак, якраз супраць печы, быў калісьці невялікі смаляны сучок. Санька неяк раней прабіў у сучку дзірку, накрышыў у яе серкі з запалак, заткнуў зверху цвіком і агрэў як мае быць абухом. Хацеў, каб пеканула. А яно не пеканула. Сучок разам з цвіком выскачыў у пярэднюю хату, і атрымалася добрая, гладкая, круглая адтуліна. Праз яе відаць усё на свеце.
    Спачатку за перагародкай нічога цікавага не было. Здаравенны афіцэр з шырокай чырвонай патыліцай, якая складваецца над каўняром гармонікам, разглядае карту. Другі сухі, як кіёк, перавязаны рэменем, стаіць побач і робіць выгляд, што яго карта таксама цікавіць. Спачатку яны мірна паміж сабой гергеталі, затым таўсташыяму штосьці не спадабалася, і ён закрычаў, пырскаючы слінай. Чым далей, тым больш яго разбірала. Нарэшце ён грымнуў па стале кулаком, і сухі немец выскачыў за дзверы чырвоны, быццам печаны рак.
    «Ух і злосны ж>>,— падумаў Санька. У яго ўжо здранцвелі ногі і самлела спіна. Сядзець, сагнуўшыся ў крук, вельмі нязручна.
    Па падлозе прагрукаталі салдацкія боты, гэта немец панёс белы эмаліраваны тазік і ручнік.
    Іван Сяркоў
    543
    Начальнік, зняўшы з сябе мундзір, таксама пайшоў на двор — будзе мыцца.
    На стале побач з тоўстай скураной сумкай паблісквае чорнай халоднай сталлю пісталет. У Санькі ёкнула сэрца. Вось яна, зброя.
    — Узяць, узяць, узяць,— застукала кроў у вісках.
    — А калі зловяць? — на нейкі момант завагаўся Санька. Але без зброі і ў партызаны не бяруць.
    Гэта адбылося на працягу адной хвіліны. Санька хуценька выскачыў зза мяшка з просам, на пальцах падбег да дзвярэй і ўзяўся за ручку. 3за коміна саскочыў кот, якога маці прынесла замест павешанага радыстам Паўлем. Саскочыў, быццам кованы конь. Санька аж уздрыгнуў.
    Ніхто ніколі не чуў, каб дзверы ў гэтай хаце рыпелі. А тут, калі трэба прашмыгнуць ціха, яны рыпнулі старымі, нямазанымі варотамі. Аж у грудзях пахаладзела.
    Тры хуткія крокі, і пісталет у руках. Куды яго? 3 пісталетам на вачах у немцаў не выскачыш. Ён адцягнуў кішэню так, што штаны трэба трымаць рукамі. Загнаным зверам Санька аглянуўся на дзверы, на вокны. У двары маячаць каска і штык. Акно на вуліцу прыадчынена. За вокнамі дашчаны плот, яблыня і густы высокі бульбоўнік.
    — Шухх! — зашамацеў бульбоўнік, і пісталет знік пад пажаўцелым ужо лісцем.
    Санька глянуў на дзверы.
    — Шухх! — паляцела наўздагон за пісталетам і палявая афіцэрская сумка.
    У сенцах Санька схаваўся за ступу і прыціх. Сэрца калоціцца, нібы злоўлены верабей. Нават у пот кінула. Нават дыхаць перастаў. А немец фыркае на двары маржом.
    544	Вяснянка
    «Чыстаплюй!» — са злосцю падумаў Санька.
    Глянцавыя хромавыя боты прагрукаталі за два крокі ад Санькі. Таўсташыі фашыст, асвяжыўшыся, быў у добрым настроі. Ён на хаду выціраў свае гладкія ружовыя шчокі і напяваў вясёлую песеньку.
    Як толькі ляпнулі дзверы, Санька выскачыў зза ступы, але на парозе сутыкнуўся з салдатам і выбіў у яго з рук эмаліраваны тазік. Немец вылаяўся і паддаў нашаму камандзіру кованым ботам. Той куляй зляцеў з ганка і расцягнуўся пад самымі нагамі вартавога, які заржаў так, быццам яго казыталі пад пахамі. У сваю чаргу ён даў Саньку дабаўкі і закрычаў услед:
    — Русь, русь!
    У нашым двары Санька ніяк не мог аддыхацца.
    — Пойдзем, калі добра сцямнее,— сказаў ён. мне.— Трэба забраць пісталет і сумку.
    Зразумела, што ні мой сябар, ні я нікому і не заікнуліся пра тое, хто нас чакае ў лазе на балоце і куды мы збіраемся. У такіх выпадках лепш трымаць язык за зубамі.
    1967
    НША ТАРАС (нарадзілася ў 1916 г.) ^
    НА ПАЛЯНЕ
    На паляне повар Маша Піянерам варыць кашу.
    У вядры вада ўскіпела — Наліла крыху вады, Круп усыпала нясмела, Солі кінула туды.
    Ёй здалося, што замала — Нахіліла з кацялка
    I мяшалкай так мяшала, Што самлела ёй рука.
    А над вухам Міша зудзіць, Стаў да Машы прыставаць: — Колькі раз мяшаць ты будзеш? — Адчапіся — дваццаць пяць.
    У дзяўчыны твар праменны — Стала поварам адменным.
    I мяшала, і варыла, Масла ў кашу палажыла. Бачыць наш старанны повар — Каша быццам бы гатова.
    Толькі штосьці пацямнела, Мабыць, трохі прыгарэла... Ды якая вышла каша!
    На здзіўленне проста наша. Запах нейкі ядлаўцовы, Нават крышачку смаловы —
    18 Зак. 2563
    546
    Вяснянка
    Проста дзіва, што за смак, He нахвалішся ніяк!
    Праўда, трохі многа солі, Але гэта не бяда — Ёсць крынічанька у полі, Ёсць крынічная вада, Налівай ды запівай...
    — Маша, кашы дабаўляй!