• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Вось дык каша, вось дык каша, Малайчына повар Маша!
    1970
    РАМАН ТАРМОЛА
    (нарадзіўся ў 1936 г.)
    
    КАГО БАЯЦЦА Ў ЛЕСЕ?
    Свет зялёнага бязмежжа — Белавежа... Белавежа...
    У дзяўчынкі сэрца б’ецца.
    — Баязліўка ты ў мяне...— Кажа тата і смяецца.— Звер малую не кране.
    Напалохалася Вера, He трапляе зуб на зуб: На яе зпад елкі шэрай Пазірае грозны зубр. Самавіты, барадаты, Акурат як дзед Яўхім. Асмялела Вера: —Тата, Гаварыць хачу я з ім:
    — Ты добры цар у гэтай старане?
    — Усё, што ёсць, навокал,
    Усё, што ты акінуць можаш вокам, Належыць мне.
    He крыўджу я маленькіх і слабых, Ніколі я драпежнікам не быў, Як даўні продак мой, Люблю траву, люблю спакой. Вось і цяпер іду я на спачын, Пад елкаю з зубрыхай памаўчым.
    548	Вяснянка
    Пастой, скажы, каго баяцца мне?
    Ды зубр нібыта страціў зрок і слых. Тут побач заяц коса як зірне I закрычыць: «Усіх баюся, ўсіх!»
    Раптам побач шышка ўпала
    I спалохала нямала Нашу спадарожніцу, Веруасцярожніцу.
    Падняла угору вочы —
    На сасне агню клубочак Па галіне коціцца, Так злавіць і хочацца...
    — Я— вавёрка, самая вёрткая.
    Бегаю хутка, не сяджу ні мінуткі.
    — Вавёрачка, я — Вера. Якога мне баяцца звера?
    Вавёрка страсянула ігліцу з галавы, На дрэва сіганула і йрыкнула: «Савы! Бойся яе ўначы асабліва...»
    I клубочак рыжы знік імкліва.
    Як не было пышнахвостай рыжухі — Быстрыя вочкі — хуткія рухі!
    Вера з татам далей крочаць. Камарыны ўсюды звон.
    Бацька жмурыць хітра вочы: — Паглядзі... Вось і загон!
    Вера следам напрасткі. Зірк туды — а там дзікі, Шэрсць на хібе, як цвікі.
    У рашучай сталі позе,
    Раман Тармцла
    549
    На яе кіруюць позірк. Побач з імі парасяткі, Быццам зебрыпаласаткі, Доўжанькімі рыльцамі У канаве рыюцца.
    Іх пільнуюць кабаны, Злосна рохкаюць яны.
    — Мы дзікісекачы, Маем іклы, як мячы. Мы іх точым на ваўкоў, Бо яны з усіх бакоў Дзень і ноч пільнуюць статак, Каб пакрасці парасятак.
    Больш няма чаго пытацца: Ведама, каго баяцца.
    Пад ялінаю густой Хтось храпе...
    — Чакай! Пастой!
    Гэта ж, мусіць, касалапы Смачна спіць, падклаўшы лапы?!
    Задрыжалі ў Веры ногі:
    — ТТТто, як выскачыць з бярлогі?
    — Вось дык цуд! Вось дык дзіва! Ты навошта разбудзіла?
    — Што ты, Мішкабаламут? Я прыйшла адно спытацца: Мне каго баяцца тут?
    Перастаў мядзведзь таптацца I зароў страшэнна, дзіка:
    550
    Вяснянка
    — Бойся цырка! Бойся цырка! Там, гавораць, не падрэмлеш. Там не мёд, а цукар дрэнны!
    ...Нечы позірк працінае Веру быццам бы наскрозь... Што рабіць — сама не знае. Ды нарэшце вось ён, вось...
    — Дзень добры, дзяўчынка!
    Я — рыжая ліска... Што хочаш пытай, He падходзь толькі блізка...
    Я зараз не ў форме...
    Як бачыш, ліняю. А ты гавары, Слых цудоўны я маю...
    — Жывеш ты ўсюды — у казках, у лесе.
    Табе ззяе сонца, і зоркі, і месяц. Скажы, калі ласка, зрабі гэту міласць: Каго мне баяцца?
    — Страшней за ўсё хітрасць!
    Ліса замахала
    Пушыстым хвастом I ў момант растала Між дрэў і кустоў...
    Як вярталіся дахаты, Вера бацьку вінавата Тузанула за рукаў: — А чаму, скажы мне, тата, He сустрэлі мы ваўка?
    Раман Тармола
    551
    — Ай, дачушка! От сініца! Воўк у пушчы у любой Больш за ўсё людзей баіцца, Гэта значыць — нас з табой.
    * * *
    Вера спіць. Плыве двухрогі Ясны месяц у акне.
    — He баюся я нікога,— Прашаптала Вера ў сне...
    1973
    ПАВЕЛ ТКАЧОЎ
    (нарадзіўся ў 1930 г.)
    НАКАЗ
    Зранку Уладзімір Ільіч праводзіў пасяджэнне Савета Працы і Абароны. Яно зацягнулася. Адразу ж пасля пасяджэння Ленін паехаў на сход рабочых аднаго маскоўскага завода. Некалькі дзён назад рабочыя папрасілі Уладзіміра Ільіча выступіць перад імі.
    Вярнуўся з завода, нават не паспеў у кабінет прайсці — тэлефаністка паведаміла:
    — На провадзе камандуючы Заходнім фронтам. Просіць некалькі хвілін.
    Ільіч цікавіўся ў камандуючага ўсім: ці ёсць зброя, як з харчаваннем, вопраткай... Пад канец сказаў:
    — Галоўнае — людзей беражыце.
    Затым пайшлі хадакі ад сялян. Наперадзе стары з сівой вялізнай барадой.
    — Праходзьце, таварышы. Сядайце,— запрасіў Уладзімір Ільіч.
    — Ды мы... прабачце, пастаім,— камечачы ў руках шапку, адказаў сівабароды.
    — Ну, гэта вы дарэмна. У нагах праўды няма. Хіба не так кажу? — звярнуўся Ленін да сялян.
    Усе засмяяліся. Прыселі на крэслы.
    Гутарку пачаў стары, звалі яго Іванам Андрэевічам.
    — Прыйшлі да вас, Уладзімір Ільіч, са скаргай на свой Савет. Цэглу мы падрыхтавалі на
    Павел Ткачоў	553
    новую царкву... Дык тую цэглу забралі ў нас...
    — Так. Кажаце, забралі... А вам вельмі патрэбна новая царква?
    — Як вам сказаць...
    — Проста і кажыце. Як думаеце.
    — Старым памаліцца недзе ж трэба, а маладыя... тыя не надта ходзяць. Ім кніжкі давай.
    — Вось бачыце— кніжкі. Царква хоць старая, але ёсць. А школы — няма. Маладыя пакрыўдзяцца на вас.
    — Яно, вядома...
    Пад канец гутаркі вырашылі: Ленін аддасць Савету распараджэнне вярнуць сялянам цэглу, а сяляне ўсе разам, талакой пабудуюць школу.
    — Значыцца, разам!—сказаў стары селянін.— Разам яно і пана лягчэй біць. Прыказка ў нас такая.
    — Вельмі правільная прыказка.
    Ленін цёпла развітваўся з сялянамі, правёў іх да дзвярэй.
    Потым зайшоў Кржыжаноўскі па пытанню электрыфікацыі краіны. I толькі а чацвёртай гадзіне Уладзімір Ільіч сеў за пісьмовы стол. На аркушы паперы роўнымі радкамі клаліся словы:
    «... мне хацелася б сёння пагутарыць на тэму аб тым, якія асноўныя задачы Саюза камуністычнай моладзі...»
    На слове «моладзі» Уладзімір Ільіч спыніўся. Адвёў позірк ад паперы. Задумаўся. Міжволі ўспомніліся дзяцінства, школьныя гады. Вось ён вяртаецца з гімназіі дамоў. Вясёлы ўбягае ў калідор. Дзверы бацькоўскага кабінета адчынены — Ілья Мікалаевіч працуе. Праходзячы міма кабінета, ён, Валодзя, скорагаворкай дакладвае: «3 грэчаскай пяць! 3 нямецкай пяць! 3 алгебры пяць!»
    Бацька задаволены.
    — 3 алгебры пяць! — услых гаворыць Ленін і ўсміхаецца, не, голас не той...
    Падняўся з крэсла, падышоў да акна, дзе стаяла разложыст'ая зялёная пальма. Адзін ліст пажоўк. Ленін абышоў пальму, стаў бліжэй да акна. Адсюль відны Троіцкая вежа, двор Крамля. Добра пабудавана вежа — на вякі. Залюбаваўся Ільіч яе прыгажосцю, прыгажосцю восеньскага дня і нават не пачуў, як увайшла сакратар.
    Прабачце, Уладзімір Ільіч,— пошта.
    — Калі ласка, Лідзія Аляксандраўна, пакладзіце на стол. Я зараз,— сказаў Ленін, не адрываючы позірку ад акна.
    Здавалася, Ільіч забыўся на ўсё. Адышлі ўбок дзяржаўныя турботы. Хараство вежы прыцягнула ўвагу, захапіла думкі. Але не, не так гэта. Глядзеў Ільіч на вежу, а думаў пра пачатыя тэзісы свайго выступлення на з’ездзе камсамола, пра задачы юных камуністаў. Ім—сённяшнім хлопцам і дзяўчатам — даводзіць да канца справу, пачатую старэйшымі ў кастрычніку 1917 года, ім будаваць камунізм. I поспех залежыць...
    Думкі перапыніў стук у дзверы. Зноў увайшла Лідзія Аляксандраўна.
    Уладзімір Ільіч, званіла Надзежда Канстанцінаўна: час абедаць.
    — Абедаць? — здзівіўся Ленін і дастаў кішэнны гадзіннік. Пятая гадзіна. Папрасіў Лідзію Аляксандраўну: — Перадайце, што хутка буду, зараз іду.
    Прыпыніўшыся ля стала, Ільіч прагледзеў пошту. Увагу прыцягнуў вялікі канверт з шэрай паперы. На канверце дзіцячым почыркам напісана:
    «Масква, дзядулю Уладзіміру Ільічу Леніну».
    А крыху ніжэй:
    «Ад Васіля Адамчыка з Магілёўскай губерні».
    Павел Ткачоу	_____™
    — Гм. Таак. Дзядуля...
    Усміхнуўся Ільіч і ўзяў канверт і газету «Правда» з сабою.
    — Калі што — званіце на кватэру, — папрасіў
    Лідзію Аляксандраўну. ■
    Пасля абеду — некалькі вольных хвілін. Ілыч разгарнуў «Правду» і перасунуў крэсла да акна. цемнавата ў пакоі. Але тут жа адклаў газету. успомніў пра пісьмо. Акуратна раскрыў нажніцамі канверт. Дастаў пісьмо і—малюнак. Чалавекасілак з мячом на кані. Ад асілка ўцякаюць ворагі. I няма ім ратунку. Хвіліна, другая блісне маланкаю меч...
    Пад малюнкам — подпіс: «Ленінасілак».
    — Надзюша,— паклікаў ріьіч Надзежду Канстанцінаўну.
    — Ты толькі глянь! Я — асілак!
    Ленін засмяяўся. Паглядзела Надзежда Канстанцінаўна малюнак і таксама засмяялася. Потым сказала:
    — А здольнасць у мастака ёсць. Вучыцца яму трэба.
    — Так, так, вучыцца...
    — Адкуль ён? — Надзежда Канстанцінаўна ўзяла канверт.
    — Тут толькі губерня ўказана. Поўнага адраса няма.	„	.	тт
    — Кажаш — няма. А мо ў пісьме? — Ленін разгарнуў пісьмо і пачаў чытаць:
    «Добры дзень, дарагі дзядуля Ленін!
    Піша гэтае пісьмо Васіль Адамчык з Магілёўскай губерні.
    У першых радках, дарагі дзядуля, прымі паклоны ад маці маёй, Ганны, ад сялян нашай вёскі і ад мяне. I яшчэ — малюнак пасылаю. Маці кажа, што ён вельмі добры. Старшыні Савета дзядзьку Сцяпану і яго жонцы цётцы Аўдолі
    556 Вяснянка
    малюнак таксама спадабаўся. Дзядзька Сцяпан нават пахваліў мяне, сказаў; «Малайчына, Васілёк. На тваім малюнку Ленін сапраўдны». А дзядзька Сцяпан маніць не будзе, бо ён бачыў цябе. Было гэта ў Петраградзе. Тады ты з браневіка выступаў. Я хацеў і такі малюнак зрабіць. Ды ніколі браневіка не бачыў.
    Я вельмі прашу, дарагі дзядуля Ленін: напіШы такУю паперу дзядзьку Сцяпану, каб ён запісаў мяне ў Чырвоную Армію. Багацеяў хачу біць. А то ў нашай вёсцы гаворка ідзе, нібыта хутка вернецца тутэйшы пан Ліснянскі. Зямлю адбярэ, кніжкі мае і алоўкі папаліць...
    Я прасіў дзядзьку Сцяпана. А ён кажа: «Трэба падрасці, а цяпер самы час вучыцца. Хутка школу адкрыюць— вось там і ваюй з кніжкамі». Дык, калі ласка, напішы нашаму старшыні дзядзьку Сцяпану, няхай пашле мяне ў Чырвоную Армію. Бывай здаровы, дзядуля Ленін!
    Васіль Адамчык».
    Кончыў чытаць Ільіч пісьмо і сказаў:
    — Правільна робіць старшыня Сцяпан: цяпер галоўная задача моладзі — з кніжкамі ваяваць. Шкада, што адраса няма... Надзюша, мне пара.
    У кабінеце Уладзімір Ільіч адразу прысеў да стала і пачаў пісаць далей.
    Да позняй ночы гарэла святло ў вокнах кабінета Леніна. Уладзімір Ільіч рыхтаваў наказ беларускаму хлопчыку Васільку, мільёнам такіх хлопчыкаў і дзяўчынак, іх старэйшым братам і сёстрам, усім будучым пакаленням:
    «... задачы моладзі наогул і саюзаў камуністычнай моладзі і ўсякіх іншых арганізацый у прыватнасці, можна было б выказаць адным словам: задача заключаецца ў тым, каб вучыцца».
    1980
    НЭЛЯ ТУЛУПАВА
    (нарадзілася ў 1938 г.)
    ДЗІНАСМЯЮШКА I КОЗЛІКБРЫКУШКА
    У таты і мамы —
    Малая дачушка, завуць яе весела:
    ДзінаСмяюшка.