Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
ЗАШУМІ, ЗЯЛЁНЫ!
На пагорку, каля рэчкі, У вясёлым школьным садзе Вішні, слівы і парэчкі, Яблынькі, ігрушы садзім.
Поім светлаю вадзіцай, Што прынеслі у дайніцах 3 быстрай рэчанькікрыніцы. He лянуйцеся, расціце!
Атрасе туман расу —
Шэпча ліпа клёну:
— Ты красуй, наш сад, красуй I шумі, зялёны!
Каб вятры не гнулі долу, He зрывалі з вас хусцінак, Паяскамі светлай долі Вас падвяжам да тычынак.
Цёплы дожджык, пырсні, пырсні На парэчкі, і на вішні, і на яблынькі, ігрушы, 3 хмаркі пырсні, спорны, дужы!
Атрасе туман расу —
Шэпча ліпа верасу:
492
Вяснянка
— Ты красуй, наш сад, красуй I шумі, зялёны!
Дожджык мёдам сад апырскаў, Напаіў карэнні сокам, Усміхнуліся пупышкі На галінках на высокіх.
На уцеху і на дзіва Упрыгожым мы Радзіму. Піянерскімі садамі Зашумяць яны над намі.
Атрасе туман расу —
Шэпча ліпа клёну:
— Ты красуй, наш сад, красуй I шумі, зялёны!
1957
ЗОСЬКА I АНТОСІК
Вышывае шоўкам Зоська Браціку свайму Антоську На сарочцы каласкі I між імі — васількі.
Каласкі жаўцеюць, спеюць, Васількі ўсё больш сінеюць. Як жывыя, каласкі, I смяюцца васількі.
Хвалі ходзяць, як на ніве, I блакіт плыве над імі.
Язэп Пушча
493
Пад блакітам — каласкі
I між імі— васількі.
I праменьчык зіхатлівы, Як струменьчык мігатлівы, Поіць сонцам каласкі, I смяюцца васількі.
I Антоську ў той сарочцы
He пазнаюць, пэўна, хлопцы: На сарочцы — каласкі I між імі — васількі.
1957
МІХАСЬ ПЯНКРАТ
(нарадзіўся ў 1918 г.)
КОЛЬКА
На нашым двары — Колька самы галоўны завадатар. He таму, што ён старэйшы з усіх дзяцей дваровай «брыгады»,— наадварот, ён адзін з меншых. Справа тут у іншым. Колька вельмі кемлівы хлопчык. Ён аўтар амаль усіх тэхнічных збудаванняў: ветрака, папяровага дырыжабля, касмічнай ракеты...
Колькаў бацька — шафёр. Раніцою ён прыязджае на сняданак і ставіць машыну ў канцы двара. Тут ужо Колька ведае сваю справу. Ён сядзіць за рулём і пільна ахоўвае бацькаву тэхніку. У гэты адказны момант сяброўскія адносіны з таварышамі часова абрываюцца.
— Гэй ты, рыжая, не торкай пальцамі ў фары!
Рыжая дзяўчынка хавае рукі за спіну. Колькаў аўтарытэт дзейнічае.
Бывае, бацька паднімае капот у машыне і поркаецца ў маторы. Колька таксама лезе пад капот. Увесь час, пакуль бацька нешта наладжвае, Колькавы сандалікі ўпарта тырчаць зпад капота.
Зайздрасці дваровай дзетвары няма меж!
Ёсць, праўда, у Колькі і адна непрыемнасць. Амаль кожны дзень, калі Колька гуляе з дзецьмі на двары, адчыняецца акно на першым паверсе, і Колькава мама гукае адно і тое ж:
— Колька, вытры нос!—і зачыняе акно.
Міхась Пянкрат _ __
Дзецям гэта спадабалася, і яны пачалі драж ніць хлопчыка: «Колька— Вытры Нос».
А Кольку, вядома, гэта не падабаецца, хоць, па праўдзе кажучы, ён сам вінаваты выцірай нос без напамінку.
Аднойчы раніцою я ўбачыў, як Колька на двары прыладжваў да свайго самаката бляшанку ад кансерваў. Вакол яго тоўпіліся дзеці: невядома, што там будзе з Колькавай выдумкі, а таму і цікава. Колька ўсхвалявана соп. Пад носам, як заўсёды, неспакойная бурбалка.
— Колька,— кажу я,— ты тут старэйшы механік, аўтарытэт на ўвесь двор заваяваў, a hoc у цябе адмакае. Можа, часу ў цябе няма падсушыць яго? Чалавек ты заняты...
Колька незадаволена паглядзеў на мяне, шмаргануў рукавом пад носам і зноў засоп над бляшанкай: маўляў, не да носа, не перашкаджай.
Ідучы з працы, я заўважыў на сваім двары незвычайнае ажыўленне. Дзеці аж пішчалі ад захаплення. Аказваецца, Колька вырашыў прымацаваць да свайго самаката рухавік. Праўда, не ўнутранага, а знадворнага згарання. У бляшанку ад кансерваў палажыў кавалак смалы, бляшанку прымацаваў да самаката, смалу падпаліў і... паехаў. Дым, агонь, захапленне!
Ці доўга ехаў Колька на адной назе пры дапамозе рухавіка знадворнага згарання — невядома. Вядома адно: Колька загладжваў рукою прапаленую штанінку і ад радасці ўвесь аж засвяціўся.
А яшчэ мне кінулася ў вочы — Колькаў нос быў чырвоны, як моркаўка. Відаць, доўга ён цёр яго да поўнай спраўнасці. Аўтарытэт абавязвае.
1973
ПЯТРО РУНЕЦ
(нарадзгўся ў 1911 г.)
o’
ЛІПКА
Дзед Даніла разам з унукам Валерыкам гулялі ў садзе. Хоць дзень быў і спякотны, але тут панаваў прыемны халадок. Пахла садавінай і травамі. У густой засені ціха шчабяталі птушкі. Ідучы ўслед за дзедам, Валерык уважліва прыглядаўся да дрэў, на якіх віселі падобныя на зялёныя званочкі грушы, яблыкіналіванкі, слівы.
У канцы саду, на ўзмежку, расла маладая купчастая ліпка. Валерык раптам спыніўся і, паказваючы на яе, сказаў:
— Дзед, бачыш, ліпка! Давай ссячом...
Дзед здзіўлена паглядзеў на ўнука.
А навошта яе ссякаць? Яна ж, здаецца, нікому не замінае.
А што з ліпкі за карысць? На ёй жа нічога не расце,— растлумачыў Валерык.
— Гэта праўда, што на ёй нічога не расце,— згадзіўся дзед. I, крыху падумаўшы, дадаў: — Калі так, то бяжы ў хату і прынясі сякеру.
Валерык стрымгалоў памчаўся з саду. Толькі бялявая галава замільгала ў густым зялёным бульбоўніку. Неўзабаве ён вярнуўся.
— 'На, дзед, секані яе пад самы корань,—^ сказаў хлопчык, падаючы вострую сякеру.
— Спачатку, Валерык, давай крыху пасядзім і адпачнём. А то я нахадзіўся, ногі забалелі. А ссячы ліпку мы паспеем. Яна ж без ног і
Пятро Рунец
497
нікуды ад нас не ўцячэ. Толькі дзе ж нам сесці? — спытаў дзед, пазіраючы на ўнука.
Валерык паглядзеў навокал і жвава адказаў:
— А вось тут, у цяньку пад ліпкай!
Яны селі пад дрэвам.
— Ну, як? — спытаў дзед, памаўчаўшы.— Добра ў халадку, га?
— Добра! — адказаў Валерык.
— Тота ж,— ухмыльнуўся дзед, вымаючы з кішэні люльку.— Нябось каб пасадзіў цябе на сонцы, ты гэтак не сказаў бы... А якое паветра?
Валерык пацягнуў носам.
— А што гэта так пахне, дзядуля?
— Хіба ты не ведаеш?
Дзед устаў, нагнуў ніжнюю галінку ліпы і сарваўшы некалькі жаўтаватабелых кветачак, падаў іх унуку.
— На панюхай.
— Ой, як соладка пахнуць! — усклікнуў здзіўлены Валерык.
— Гэта ты правільна сказаў,— згадзіўся дзед.— У ліпавых кветках ёсць салодкі, як цукар, сок. 3 яго пчолы і робяць мёд.
— Той, што бабуля падавала да бліноў?
— Вово, той самы. Бачыў, які ён светлы і салодкі? Гэтым мёдам лечаць хворых.
Валерык недаверліва глянуў на дзеда:
— А хіба мёд — лякарства?
— Яшчэ якое лякарства! — адказаў дзед.— Памятаю, я быў малы, вось як ты цяпер, і ў мяне моцна балела горла. Дык мяне толькі мёдам і вылечыла маці. I наогул мёд вельмі карысны. Асабліва свежы, толькі што выняты з вулля... А вазьмі ты,— гаварыў далей дзед,— ліпавы цвет. Гэта ж ад кашлю — першае лякарства. Таму людзі яго збіраюць і сушаць. I чай, завараны ліпавым цветам, надта смачны.
498
Вяснянка
Валерык слухаў дзеда так, нібы той расказваў цікавую казку. А калі стары змоўк, хлопчык тузануў яго за рукаў і пачаў прасіць, каб ён яшчэ штонебудзь расказаў пра ліпку.
Дзед выняў з рота люльку, правёў рукой па барадзе і ціха прамовіў:
— Што ж табе, унучак, яшчэ расказаць? Хіба тое, што калісьці з кары маладых ліп рабілі кошыкі, сявенькі, плялі лапці...
— А што такое лапці? — пацікавіўся Валерык.
— Абутак такі. Даўней яго людзі ад беднасці насілі... I яшчэ скажу табе, Валерык, што ліпу паважаюць не толькі ў вёсцы, але і ў горадзе. Нядаўна я быў у Мінску. Дык там ліпамі абсаджаны цэлыя вуліцы. Вельмі прыгожа глядзець!
Дзед дакурыў люльку і рашуча прамовіў:
— Ну, адпачылі мы з табою, цяпер можна і за работу брацца. Давай сякеру, звалім гэтую паганую ліпку.
— Дзедка, не трэба яе сячы! — усклікнуў Валерык.
— Чаму?
— Шкада,— прашаптаў хлопчык,—Ты столькі добрага расказаў пра яе.
— Вось як!—прыжмурыўся дзед і ўсміхнуўся.— Мне, унучак, таксама шкада. Я ж калісьці сваімі рукамі яе пасадзіў...
У гэты час дыхнуў ветрык. Ліпка весела зашумела, зашапацела лісцем. Валерык паглядзеў на дрэва, потым на дзеда і сур’ёзна спытаў:
— Дзядуля, а чаго яна шуміць?
— Радуецца, што мы яе не ссеклі,— гэтак жа сур’ёзна адказаў дзед.
— А хіба яна разумее?
— Добрае, унучак, усе разумеюць...
1955
АДАМ РУСАК
(нарадзгўся ў 1904 г.)
АРЛЯНЯТЫ
Быць крыніцы — рэчкай шумнай, Жалудам расці — дубамі, Каласамі быць — зярнятам, • Арлянятам быць — арламі.
Арлянятам, арлянятам Ўся галакціка відаць, Дзе арлы не далятаюць, Арляняты даляцяць.
У сустрэчы з навальніцай Гартавацца дужым крыллям, Ператвораць арляняты Сон у яву, казку ў былі.
Да высокіх ясных зорак Вольным птушкам уздымацца, А з вышыняў на Радзіму 3 перамогаю вяртацца.
Арлянятам, арлянятам Ўся галатыка відаць, Дзе арлы не далятаюць, Арляняты даляцяць.
1970
500
Вяснянка
МОЙ СЯБРА
3 ім я ў працы, адпачынку, На уроку, перапынку.
3 ім я ў полі, з ім у школе,
3 ім не сумна мне ніколі.
3 ім вандрую я па свеце,
3 ім лятаю у ракеце,
Чаго сам не адгадаю, У яго я запытаю.
Ён усё на свеце знае, Мне ва ўсім ён памагае.
3 ім я гутарку вяду,
3 ім нідзе не прападу.
— Хто ж ён гэтакі, скажы?
Нам яго ты пакажы.
— Нездагадлівы ты, Мішка... Сябра мой, вось бачыш,— кніжка.
1981
г
*
АЛЕСЬ РЫБАК
(нарадзгўся ў 1934 г.)
O'*
СЁННЯ ПРЫЕДЗЕ ТАТА
Ірынчын тата робіць у вялікімвялікім горадзе, дзе ходзяць трамваі, тралейбусы і адкуль ён кожную пятніцу прывозіць усялякія гасцінцы.
Ірынка з мамай, як толькі стала цёпла, прыехалі ў вёску, да сваёй бабкі. Ірынцы падабаецца тут усё: і вуліца, дзе так многа пясочку і дзе можна смела гуляць, бо па ёй не ездзяць машыны; і бабчын агародчык, у якім можна ўсягоўсяго пакаштаваць; падабаецца Ірынцы і яе сяброўка Люда, з якой яны разам ловяць жукоў і матылькоў і на сонейку пякуць з пясочку аладкі.
Адно не даспадобы Ірынцы —класціся ўдзень спаць. Ды яшчэ тады, калі надта ж не хочацца спаць, бо сонца вісіць аж на саменькім версе клёна, а на вішні, што расце пад акном, так весела ціўкаюць нейкія птушкі.
Але Ірынка кладзецца. Мама, калі Ірынка не будзе слухацца, усё раскажа тату. I тата, як прыедзе з горада, не возьме яе з сабою ў лес і не зробіць свістка. Ірынцы ж вельмі хочацца ўсюды бываць разам з татам.
Узяўшыся за рукі, яны пойдуць далёка за вёску, і яна раскажа тату пра ўсё, пра ўсё: і як моцна драпануў яе коцік за руку, што аж во які шрам астаўся, і як яны з Людай знайшлі такое шкельца, што, калі глядзіш праз яго, усё здаецца зялёнымзялёным. Нават Людчын твар і само сонейка.