Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
462
Вяснянка
ба, сала... Маглі нават адпачыць, не апасаючыся ворага...
Аркадзь Пракопавіч змоўк і паволі падышоў да акна, з якога быў відаць лес. Там сёння ўсё заставалася нерухомым. He віліся ў неба дымы, не падалі на дол дрэвы, не пад’язджалі на пагрузку лесавозы. Відаць, усё, пра што расказаў Грышка, была чыстая праўда. Лесарубы, напэўна, рамантуюць свае пілы альбо перайшлі ў іншае месца, дзе няма гэтых праклятых слядоў вайны. Аркадзь Пракопавіч адвярнуўся ад акна і загаварыў зноў:
— Сто чацвёрты квартал лічыўся ў нас нібы варотамі ў партызанскую зону. Увесну тысяча дзевяцьсот сорак трэцяга года гітлераўцы прарваліся ў нашу вёску. Праўда, усе людзі, папярэджаныя партызанамі, паспелі схавацца ў лесе. Карнікі знайшлі толькі пустыя двары і адразу ж, як гэта яны рабілі ўсюды, пачалі падпальваць хаты і хлявы...
Потым Аркадзь Пракопавіч расказаў пра шматлікія атакі гітлераўцаў на сто чацвёрты квартал. Спярша яны ішлі адкрыта, у поўны рост, з аўтаматамі і кулямётамі. Некаторыя салдаты вялі на павадку сабак аўчарак. Метраў за дзвесце ад лесу гітлераўцы, не прыпыняючыся, распачалі шалёную страляніну. Трэба было мець вялікую храбрасць, жалезную, як сказаў Аркадзь Пракопавіч, вытрымку, каб сядзець у акопах і падпускаць ворага ўсё бліжэй і бліжэй. I сярод тых, хто не спалохаўся, не падаўся баязліва ў гушчар, былі мой дзед і мой бацька. Яны павінны былі затрымаць наступленне немцаў, прыкрыць адыход жанчын і дзяцей у глыбіню лесу, забяспечыць спакойную пераправу іх цераз раку, за якою знаходзіліся галоўныя партызанскія сілы. Гітлераўцы былі ўжо за сто крокаў, калі
Макар Паслядовіч
463
партызаны адкрылі прыцэльны агонь, які ашаламіў гітлераўцаў. Фашысты пападалі на зямлю, жывыя пачалі адпаўзаць назад. Адступіўшы за вёску, гітлераўцы распачалі шалёны мінамётны абстрэл сто чацвёртага квартала. За дзень партызаны адбілі тры атакі, знішчылі шмат захопнікаў. Пяць партызан загінула ў няроўным баі. Сярод іх і мой дзед Даніла, кулямётчык. У нашай хаце вісіць яго партрэт. Дзед вельмі падобны на майго тату. Побач з партрэтам вісіць такі ж партрэт бацькі, дык здаецца, што гэта не бацька і сын, а два браты...
За той бой у сто чацвёртым квартале бацька мой быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У яго ёсць яшчэ ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, але гэтую ўзнагароду, ён атрымаў пасля вайны за добры парадак у лесе.
Тата мой чамусьці не любіць расказваць пра вайну, Грышкаў бацька, дзе толькі збяруцца людзі, заўсёды хваліцца, якога пытлю даваў ён гітлераўцам. Відаць, Грышка па ім удаўся. А мой тата найбольш слухае, што гавораць людзі. Ён кожны дзень заглядае ў мой дзённік і пасля ляпае мяне сваёй добрай рукой па плячы і гаворыць:
• — Ты ў мяне сапраўдны мужчына! Сапраўдны партызан!
Так было і той раз. Праверыўшы дзённік, бацька прапанаваў:
— Давай, брат, сходзім у сто чацвёрты. Паглядзім, што там зрабілі за дзень нашы лесарубы.
Работы ў сто чацвёртым зноў аднавіліся. Але я не ўбачыў тут ніякай электрастанцыі з доўгімі жыламі правадоў, не было ўжо і электрапіл. Бацька сказаў, што лесарубы атрымалі больш дасканалы інструмент — пілы з бензінавым рухавіком. Яны куды зручнейшыя за электрапілы.
464
Вяснянка
Апрача таго, рабочыя атрымалі колькі трэба запасных пільных ланцугоў. Як толькі тая ці іншая піла выходзіла ад жалезных асколкаў са строю, на яе хутка ставілі новы ланцуг і падразалі дрэва з другога боку.
Сто чацвёрты квартал, як сказаў бацька, выразаўся не ўвесь. Была адведзена паласа толькі на сто метраў шырынёю. Астатні лес пакуль што павінен расці. Ну, а свежую высечку, як толькі растане снег і прагрэецца зямля, з краю ў край запоўняць маладыя сасонкі. Будзе ўвесну тут работы і нам, школьнікам! У гадавальніку недзе спяць пад снегам тысячы і тысячы двухгадовых сасонак. Мы павінны перасадзіць іх сюды, на іх сталае месцажыхарства. Каб зноў зашумеў і заспяваў высокі бор.
Бацька расказваў мне, колькі пойдзе з гадавальніка каліваў на пасадку, і вочы ў яго былі такія цёплыя, такія ласкавыя. I раптам яны спахмурнелі і адразу зрабіліся жорсткімі. Дастаўшы зза пояса сякеру, ён хутка і злосна пачаў абсякаць кару са свежага яловага пня. Сякера мільгала ў паветры, як маланка.
— Глядзі там, можа, яшчэ дзе застаўся неакораны пень? Гэта ж самае гняздо для лясных шкоднікаў.
— Вунь яшчэ адзін! — узрадавана закрычаў я, нібы знайшоў вялікі скарб.
— Радасць тут невялікая,— панура прамовіў бацька.— Ніяк не прывучыш хлопцаў, каб не праміналі ніводнага пня, каб рабілі ўсё як след. Ім абы хутчэй і — бывайце здаровы. Нібы гэта не наш, не дзяржаўны лес. Во, і галлё не чыста падабралі!.. Нясі яго на агонь!..
Бацька акуратна сабраў у прыпол абсечаную з пня кару і падаўся да лесарубаў, якія кідалі ў агонь ацярэбленае голле.
Макар Паслядовіч 465
3 вёскі, віхляючы па снежнай дарозе, у сто чацвёрты імчалася легкавая машына. Неўзабаве яна спынілася непадалёку ад лесарубаў, і з яе вылезлі наш ляснічы Пятро Максімавіч і дырэктар леспрамгаса, які ў першы свой прыезд сказаў бацьку, што ён далей сваіх кварталаў нічога не бачыць. Дырэктар чамусьці не адыходзіў ад машыны, а, трымаючы дзверцы расчыненымі, зазіраў у сярэдзіну «козліка». Адтуль паказаўся стары лётчыцкі шлем, скураное паліто...
— Дзядзька Косця!—не стрымаўся я.— Дзядзька Косця!..
— Здарова, Тонік! — прабасіў дзядзька Косця і памахаў мне рукою.— Ты што тут робіш? Хочаш, каб я і цябе запісаў у пратакол за парушэнне закону аб ахове прыроды? Пра тое, што робіцца ў сто чацвёртым квартале, ведаюць ужб ў Мінску. Малайчына твой бацька, ведае, куды пісаць! Сто чацвёрты яшчэ будзе красавацца не менш як дзесяць год. Такі загад са сталіцы. А вы, Васіль Майсеевіч, не крыўдуйце. Вам знойдуць больш прыгодныя дзялянкі, і там, калі ласка, бушуйце хоць з атамнымі піламі.
Ух і малайчына дзядзька Косця! Наш дзяржаўны інжынерінспектар. Мой бацька, як высветлілася тут, таксама інспектар. Толькі не інжынерінспектар, а грамадскі інспектар па ахове прыроды!
Вясною ўся школа выйшла на пасадку лесу. Да нас прыехаў ляснічы Пятро Максімавіч, дзядзька Косця. Яны заставаліся ў нас, пакуль мы не перасадзілі ўсіх сасонак. Мне здавалася, што ніколі мой бацька не быў такім вясёлым, як у тыя дні.
Можа, гэта таму, што вакол было шмат сонца, цяпла, ці, можа, таму, што сярод лысых пнёў зелянелі тысячы і тысячы кволых сасонак, з якіх
466
Вяснянка
вырастуць прыгожыя меднастволыя сосны. Бор! Такі ж, як той, што стаіць побач і ўвесь аж звініць ад свежых птушыных галасоў.
— Тата,— сказаў я свайму бацьку, калі мы пасадзілі апошняе дрэўца.— Я хачу, усе нашы хлопцы хочуць, каб ты паказаў нам партызанскі тайнік.
— Ага, дзядзька Коля, пакажыце! — закрычалі, абступіўшы бацьку, мае таварышы.
Бацька адразу спахмурнеў, але прагаварыў нейкім прачулым голасам:
— He магу, дарагія дзеткі!.. Я яго разбурыў і зараўняў тую мясціну адразу пасля вайны. Каб хто часам не ўваліўся і не пакалечыўся, калі прагніе насціл. Хадзем, я пакажу толькі тое месцн. Ну, а што мы там хавалі, вам ужо расказваў Аркадзь Пракопавіч, мой былы камандзір...
1964
УЛАДЗІМІР ПАЎЛАЎ
(нарадзіўся ў 1935 г.)
КОЛЬКІ ГУСЕЙ УБАЧЫЎ ЯУСЕЙ?
На Беларусі Ляцелі гусі. Малы Яўсей Убачыў гусей. I столькі многа, Здзівіўся што: — Ой, гусі, гусі, Вас, мабыць, сто?! Важак малому Тады ў адказ: — Правільна злічыш Усіх ты нас, Калі дадасі Яшчэ столькі, Паўстолькі, Чвэртку столькі Ды разам з намі Сам паляціш. Тады і будзе Штонішто, А роўна сто!
Колькі гусей Убачыў Яўсей?
1980
ПІЛІП ПЕСТРАК
(1903—1978)
АЎДОЦЦЯ I ЯЕ ЎНУЧАК
I нашто такое хараство на свеце? Сонца ўзышло над лесам вогненнае, трапяткое... Лес ціхі, бадзёры, свежы. Кожны лісточак на дрэве п’е росную свежасць ранку. А сіняя дымка тонка спавівае ўвесь лес, які непрагляднаю гушчынёю абступае вёску.
Нашто такое хараство? Нашто яно, калі ў хаце на лаве сядзіць старая Аўдоцця і ціха плача. У печы палаюць дровы. Хата і сенцы чыста падмецены. Дзверы парасчынены насцеж. На ложку каля печы відаць зпад коўдры русая галава хлопчыка. Гэта ўнучак Аўдоцці. Хлопчык, прыпаўшы да падушкі, спіць так соладка, што здаецца, і не дыхае. Аўдоцця час ад часу паглядае на яго і ціха выцірае слязінку за слязінкай канцамі хусткі.
Неяк незвычайна ціха ўсюды: не чуваць ні мычання кароў, ні бляяння авечак. Толькі часам убяжыць у сенцы певень і, асцярожна зірнуўшы адным вокам у хату, палахліва адскоквае.
Але гэта мо так здаецца Аўдоцці, што ўсюды ціха? Яна толькі ўчора цёмным вечарам прыйшла дадому. Два тыдні хавалася ад немцаў. Пачула, што яны забілі нявестку, вывеўшы за калгасны хлеў, што сынпартызан Кастусь прыходзіў дадому, але ўцёк, падстрэлены, у лес, і рашыла вярнуцца дамоў.
Піліп Пестрак 469
«I вось няма сям’і. Што цяпер будзе? Галава ты мая няшчасная!»
Ад старасты прыйшоў суровы наказ Аўдоцці — з’явіцца ў жандармерыю. Яна насіла партызанам есці ў лес. Нечае варожае вока падгледзела, і паліцыя шукала старую Аўдоццю.
Аўдоцця ўстала з лавы, глянула ў печ, адсунула вілкамі ад агню гаршчочак з маладою бульбай, які пачаў закіпаць, і выйшла ў сенцы.
Глянула на свет, і сэрца заныла ад болю. Дымы з комінаў — гэтыя свежыя дымы — напомнілі ёй аб іншым. Прад вачыма ўявілася поле. У якой буйной pace цяпер стаіць нерухома залатое жыта, якое просіць сярпа! I занылі рукі Аўдоцці па працы. Як жа прайшлася б яна цяпер расянай дарожкай па вільготным пясочку, як бывала, калі ўсё табе ўсміхаецца — і поле, і лес, і неба. Недзе срэбнымі званочкамі пераліваецца па лесе песня дзяўчат. Усе спяшаюцца на поле, усе бадзёрыя, смяюцца, жартуюць, і здаецца, што сонца і лес красуюць толькі для іх.
А цяпер? He чуваць ні смеху, ні песень. Маўчыць лес. Аўдоцця, сумная,вярнулася ў хату. Заплакала на ўвесь голас, заліўшыся гарачымі слязамі.
«I нашто такое хараство на свеце? Для каго яно цяпер? Для злыдняў? Ворагаў ліхіх? Хай бы лепш спусцілася вечная ноч, то лягчэй было б...»
Ад зычнага плачу Аўдоцці прачнуўся Юрачка. — Чаго ты, бабка, плачаш?
— А як жа, унучак, не плакаць... А ты спаў бы яшчэ, спі... Яшчэ рана. Зараз зварыцца бульба, я цябе збуджу.
Але Юрачка не мог спаць... Ён ляжаў, і сумна рабілася яго дзіцячаму сэрцу. Юрачку восьмы год. Ён шмат разумее. Ён плакаў па маме дзень і ноч, і ніхто не мог яго ўцешыць.