Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
І^ хто б, вы думалі, быў завадатарам усёй гэтай работы? Юрка і Дзімка.
Усяго тры разы сустракаўся я з Юркам. Але ўжо і зараз магу смела сказаць: «Добры сусед пасяліўся побач са мною».
Вось пра гэта і захацелася мне расказаць усім.
1965
ІВАН МУРАВЕЙКА
(нарадзгўся ў 1921 г.)
ЛЯСНЫЯ СКАРБЫ
Я часта і доўга па лесе блукаю, Дзівосныя скарбы яго сабіраю: Зязюль кукаванне
I песні драздоў, Грыбное маўчанне I звон ручайкоў, I смутак ракіт, I крынічак блакіт, I водар сасновы, I пах чабаровы, Рабіны цяпло I бярозак святло... Я самы шчаслівы, багаты, Вяртаюся з лесу дахаты.
1981
ВЕСНАВОЕ ЗДАРЭННЕ
Скакаў гарэза верабей 3 галінкі на галінку.
Прасіў ён: —Сонейка, пагрэй I крыльцы мне, і спінку.
Пацешна, добра вераб’ю Пад промнямі ў зацішку.
434
Вяснянка
I клюнуў жартам: —Ой, заб’ю! Набухшую пупышку.
I сам, збянтэжаны, убок Адскочыў. Як не сорамна!..
3 пупышкі выпырхнуў лісток, Як птушаня зялёнае.
1972
ПРА МЫШКУ I КНІЖКУ
Мама Мыш
Купіла кніжку Для сваёй дачушкі Мышкі.
— Час табе
Ужо за парту.
На, грызі Навуку ўпарта.
Мама Мыш
Прыйшла з работы.
— Без мяне рабіла Што ты?
Адказала маме
Мышка:
— Натамілася Я з кніжкай. Гэтулькі было Мне мукі, Але згрызла ўсю Навуку.
1974
УЛАДЗІМІР МЯЖЭВІЧ
(1907 — 1982)
ТЭЛЕГРАФІСТ ЛЕНІНА
Міхась першы раз пабачыў тэлеграфны апарат, і яму адразу захацелася стаць тэлеграфістам.
Кожны дзень пасля школы ён забягаў на чыгуначную станцыю, дзе працаваў яго тата.
— Кастусь, зноў твой сын пад акном,— казаў хтонебудзь з тэлеграфістаў.
А Міхась, затаіўшы дух, глядзеў, як на падлогу з апарата Морзэ паўзла бясконцая стужка з кропкамі і працяжнікамі.
Хутка на тэлеграфе спатрэбіўся вучань. Узялі Міхася Новікава.
Ішлі гады. Хлопчык вырас і навучыўся добра працаваць на апараце.
Аднойчы па дарозе да родных на станцыю Негарэлае завітаў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі. Ён пазнаёміўся з маладымі чыгуначнікамі, якія стварылі гурток «За сацыялістычную рэвалюцыю». Сярод іх быў і Міхась Новікаў. Дзяржынскі паглядзеў, як працуе Міхась, і пахваліў яго.
У пачатку кастрычніка 1917 года Дзяржынскі папрасіў сваіх негарэльскіх землякоў паслаць аднаго з лепшых тэлеграфістаў у Петраград. Таварышы параілі ехаць Новікаву.
Так напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі
436 Вяснянка
Міхась апынуўся на Цэнтральным тэлеграфе сталіцы.
У дні паўстання адзін з юнкераў, пакідаючы тэлеграф, ударыў прыкладам вінтоўкі па апарату, на якім працаваў Новікаў. Трэснула вечка.
Неўзабаве на тэлеграф забег Дзяржынскі. Ён сказаў Міхасю:
— Вам, зямляк, прыйдзецца выконваць найважнейшыя даручэнні. Спадзяюся на вас.
— Жыцця не пашкадую для рэвалюцыі! — адказаў Новікаў.
У той жа дзень Новікаў перадаў у Беларусь паведамленне аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. А следам — першыя Ленінскія дэкрэты аб міры, зямлі, аб утварэнні Савецкага ўрада на чале з Леніным.
На тэлеграфе было шмат работы. He разгібаючы спіны, сядзеў ля апарата Міхась: адну за другой перадаваў тэлеграмы Леніна.
Самлела рука ад напружанай працы ключом. Міхась паварушыў пальцамі, падняў галаву. Перад ім стаяў камісар тэлеграфа, а з ім незнаёмыя людзі. Толькі сабраўся пачаць перадачу, як пачуў словы камісара:
— Я вас слухаю, таварыш Ленін...
Ад нечаканасці Міхась аж здрыгануўся: «Каторы ж Ленін?»
Да апарата ішоў сярэдняга росту чалавек з рыжаватай бародкай, прамяністымі, ласкавымі вачыма. Міхасю запомніліся крышачку прыжмуранае правае вока, заклапочаны твар і ветлівая ўсмешка.
Ленін сказаў:
— Добры дзень, таварыш!
Новікаў у момант адстукаў на апараце гэтыя словы і спыніўся, чакаючы працягу.
— Гэта я вам сказаў— «Добры дзень!»,—
Уладзгмір Мяжэвіч
437
ласкава заглянуў у вочы тэлеграфісту Уладзімір Ільіч.
Новікаў усхапіўся з крэсла, абцягнуў гімнасцёрку і, хвалюючыся, адказаў на прывітанне.
— Сядайце, таварыш, будзем з вамі працаваць.
Ленін дыктаваў, а Новікаў перадаваў словы Уладзіміра Ільіча ў далёкія гарады краіны. Калі скончылі, Ленін сказаў:
— А вы здорава працуеце, таварыш!
Аднаго разу Леніну давялося доўга чакаць, пакуль на другім канцы провада да апарата падыдзе патрэбны чалавек. Заклапочаны, хадзіў ён па апаратнай, потым спыніўся каля тэлеграфіста і стаў пільна сачыць за яго пальцамі.
— А ведаеце што, навучыце мяне працаваць на вашым апараце,— раптам папрасіў Уладзімір Ільіч.
— Можна,— сказаў Новікаў.— Толькі спачатку трэба засвоіць азбуку Морзэ.
— А колькі часу трэба на гэта?
— Прыкладна паўгода.
— О, вельмі многа, я пастараюся вывучыць хутчэй,— сказаў Ленін. Ён дастаў з кішэні кніжачку і пачаў запісваць літары, а супраць іх кропкі і працяжнікі азбукі Морзэ.
— А вы хутка працуеце, таварыш! — зноў сказаў Ленін.
— Тэлеграфісты такіх называюць сыпачамі,— заўважыў Міхась.
Ленін засмяяўся:
— Трапна сказана — сыпач!
Пры далейшых сустрэчах Уладзімір Ільіч часта жартаваў: «Ну, таварыш сыпач, будзем працаваць».
Аднойчы Новікаў трапіў пад халодны дождж і вярнуўся на тэлеграф мокры да ніткі. У апа
Вясг
ратную зайшоў Ленін. Ён спяшаўся, і перагаворы былі кароткія. Пакідаючы тэлеграф, Уладзімір Ільіч паглядзеў на Новікава:
— Вам холадна, таварыш?
— Нічога, Уладзімір Ільіч, вунь колькі работы, сагрэюся,— Міхась паказаў на пачак тэлеграм.
— Трэба сябе берагчы... Вы мне даруйце, але я не ведаю вашага прбзвішча.
Міхась назваў сваё прозвішча.
Гадзіны праз дзве яго выклікалі ў гаспадарчы аддзел Саўнаркома і выдалі новы скураны касцюм.
Калі Уладзімір Ільіч завітаў на тэлеграф, Міхась падзякаваў яму за падарунак.
— А я тут ні пры чым,— усміхнуўся Уладзімір Ільіч.— Гэта вас узнагародзіў урад. Насіце на здароўе.
Новікаву выдалі спецыяльны пропуск для наведвання кватэры Леніна. Позна ўвечары ён насіў Уладзіміру Ільічу стужкі тэлеграм. Ленін чытаў іх з дапамогай азбукі Морзэ. Жылі яны тады з Надзеждай Канстанцінаўнай на другім паверсе ў двух невялікіх пакоях Смольнага.
Хваляваўся Міхась, калі першы раз ішоў да Леніна. Пастаяў пад дзвярыма, пазваніў. Адчыніла Надзежда Канстанцінаўна.
— Да Уладзіміра Ільіча? — ласкава спытала яна.
— Нада,— сказаў Міхась і асекся. Ці так ён сказаў? Беларускую мову Новікаў ведаў лепш, чым рускую. Каб не зрабіць памылкі, ён рашыў падмацаваць сказанае сваім родным.— Трэбанада тэрмінова перадаць Уладзіміру Ільічу тэлеграмы.
Надзежда Канстанцінаўна ўсміхнулася. 3 другога пакоя выглянуў Ленін.
— Як, як вы сказалі, таварыш Новікаў?
Уладзімір Мяжэвгч
Міхась паўтарыў свае «трэбанада». Уладзіміру Ільічу вельмі спадабаліся гэтыя словы. Ён іх часта ўжываў пры гаворцы з Новікавым. Надзежда Канстанцінаўна кожны раз сустракала Міхася вясёлым запрашэннем:
— Трэбанада выпіць вам шклянку чаю...
Толькі праз сорак гадоў Новікаў адшукаў свой апарат Морзэ. Пазнаў па разбітаму вечку. Цяпер гэты апарат у музеі Леніна ў Маскве. Там жа і фота Новікава. Ён засняты ў скураным касцюме, які атрымаў па загаду Леніна.
1969
ІВАН НАВУМЕНКА
(нарадзгўся ў 1925 г.)
СУСТРЭЧА 3 МАРШАЛАМ
Як толькі Алёшка прыйшоў у свой трэці клас, ён адразу адчуў незвычайнае. Вучні гучна размаўлялі, і ніхто не вымаў з сумкі кніг.
Галіна Андрэеўна абвясціла, што школа сёння пойдзе на плошчу: там будзе выступаць Маршал Савецкага Саюза — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета. Алёшка аж задрыжаў ад узбуджэння. Ён ведае гэтага маршала — чытаў у кнігах пра грамадзянскую вайну, дый партрэт ягоны змешчан у падручніку па гісторыі. I якое шчасце, што ён, Алёшка, убачыць на ўласныя вочы такога выдатнага чалавека!
Пасля другога ўрока Галіна Андрэеўна загадала выходзіць на двор — там вучняў ужо ставілі ў калону.
— Дзяжурны астанецца ў класе,— сказала Галіна Андрэеўна, і Алёшка ў першую хвіліну проста анямеў. Ён зусім забыў, што сёння дзяжурыць і што перад пачаткам урокаў сам памыў анучку і выцер дошку.
Бачачы замяшанне хлопчыка, настаўніца хацела яму памагчы. Галіна Андрэеўна паважала Алёшку, бо ён добра паводзіў сябе і старанна вучыўся.
Можа, ты, Каця, астанешся? — звярнулася яна да бялявай дзяўчынкі, якая сядзела побач з Алёшкам.— Ты прастудзілася, кашляеш, і доўга
Іван Навуменка
441
на вуліцы табе быць нельга. Алёшка заўтра за цябе падзяжурыць.
Каця ўткнулася тварам у парту і адразу заплакала. Алёшку зрабілася няёмка.
— Раз мая чарга, буду дзяжурыць,— сказаў ён і адышоўся да акна.
Ён стаяў, стараючыся не глядзець на шумлівую, галасістую калону, якая са сцягамі, транспарантамі ў хуткім часе выбралася са школьнага двара. Двор быў пусты і нязвычна ціхі. Доўгімі радамі стаялі голыя таполі, каля якіх кружкамі ляжала апалае жоўтае лісце.
Алёшка хутка супакоіўся. Яму нават стала прыемна ад думкі, што ён як бы служыць усяму класу. У партах ляжаць сумкі, партфелі, ранцы, і некаму трэба за іх адказваць.
Выцягнуўшы з парты кніжку і прымасціўшыся ля цёплай грубкі, Алёшка пачаў чытаць. Так прайшло з паўгадзіны ці, можа, трошкі болей.
Раптам у калідоры пачуліся крокі, дзверы адчыніліся, і ў пакой зайшло некалькі чалавек. Наперадзе стаяў каржакаваты, немалады ўжо вайсковец. Яго твар падаўся Алёшку трохі знаёмым.
Вайсковец агледзеў клас, рудыя падцёкі на сценах над столлю, пабітую на дзіркі падлогу.
— Трэба новую школу будаваць,— сказаў ён, павярнуўшыся да старшыні сельсавета.
Яшчэ праз хвіліну вайсковец звярнуўся да Алёшкі:
— Чаму сядзіш адзін?
— Я дзяжурны. Школа пайшла маршала сустракаць.
— Я, брат, маршал і ёсць. Вось зайшоў паглядзець, якая ў вас школа. Сам некалі ў такой вучыўся.
Вяснянка
У Алёшкі ад радасці перахапіла дыханне — будзе што расказаць хлопцам.
— Вучышся як? — спытаўся маршал.
— Чацвёркі толькі па пісьму і маляванню. А так пяцёркі.
— Малайчына. Старайся і надалей трымаць такі курс. Кніжкі любіш чытаць?
— Люблю. I яшчэ птушак умею лавіць. У мяне кожны дзень новая сініца.
Маршал зноў усміхнуўся:
— Вось гэта, брат, дарэмна. Птушкі любяць волю. Абяцай мне, што кінеш гэты занятак.
— Я іх і так выпускаю. Mary зусім не лавіць.
— Значыць, дамовіліся.
Маршал працягнуў Алёшку руку. Далонь у яго цвёрдая, пастава дужая, а твар звычайны, добразычлівы. Нават не верыцца, што маршалы могуць быть такія простыя.
1974
УЛАДЗІСЛАЎ НЯДЗВЕДСКІ (1929—1973)
CTO БРАТОЎ I СЯСЦЁР
Хто расклаў там, на ўзлессі, Свой паходны касцёр?
— Мы спяваем тут песні — Сто братоў і сясцёр.