Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Так што назаўтра ж усе мужыкі і кінуліся ў лес — хто са стрэльбай, а хто і так, з пустымі рукамі. Каму ж не хацелася атрымаць новенькую панскую стрэльбу!.. На карову, праўда, ніхто не спадзяваўся, бо нікому і ў галаву не прыходзіла злавіць жывую казулю. Дый паны аб гэтым таксама добра ведалі. А ляпнуў жа паніч проста так — можа, дзеля форсу, а можа, і каб з дурных людзей пасмяяцца.
Вяснянка
Ну дык вось, хадзілі людзі дзень, хадзілі другі, трэці, а казулі ніхто і ў вочы не ўбачыў. Як скрозь зямлю правалілася. А праз тыдзень ужо і надзею страцілі, і шукаць перасталі. Рашылі, што яна сышла недзе далёка. Толькі ўсе цмакалі, што не ўдалося стрэльбу ў пана ўзяць...
Стары на хвіліну змоўк і пачаў папраўляць агонь.
— А пры чым жа тут вы? — не ўцярпеў Петрык.
— Пачакай, пачакай, браце, са мной яшчэ будзе,— адказаў стары і, зручней усеўшыся пад кусцікам, працягваў далей: —Калі прайшло тыдні са два і гарачка ўжо ўляглася, я рашыў схадзіць у казёншчыну і надраць лазы на лапці. Перабраўся цераз раку па кладцы, мінуў панскі сенакос і падаўся ў казённы лес...
Прайшоў вялікі бор, а потым павярнуў на Рапы, дзе былі непралазныя дзялянкі лазы і вязу... Прабіраюся сабе гушчаром, на малінавыя кусты напароўся, ягад паеў і далей пайшоў. На пагорку два цецерукі зпад самых ног вылецелі, каршуна ўзагнаў, які на пні сойку трыбушыў, потым пастаяў ля здаравеннага вужа і панаглядаў, як ён жабу заглытваў, і падаўся далей...
Раптам у лагчынцы за кустом нешта мільганула. Зірк я, ажно казуля стаіць і пазірае на мяне. Дыханне ў мяне так адразу і заняло ад нечаканасці... Паглядзелі мы нейкі момант спакойна адзін на аднаго, а потым казуля давай тузацца. Бачу, задняя нага ў яе ўшчамілася. Вось тут я кінуўся вопрамеццю да казулі. Схапіў яе за шыю, паваліў і накінуўся ўсім целам. Казуля тузаецца, грабе пярэднімі нагамі, галавой б’ецца аб зямлю, а я трымаю, і ў вачах маіх ужо мільгаюць і новенькая стрэльба, і карова...
Неўзабаве казуля прымірылася, відаць, са
Уладзімір Ляўданскі
сваім лёсам і супакоілася. Тады я паціхеньку выцягнуў пояс са штаноў, звязаў ім пярэднія ногі, а потым вызваліў зпад кораня заднюю і заднія прыкруціў да пярэдніх, узваліў казулю на плечы і гайда дадому...
Ад радасці я і ног пад сабой не чуў, а казуля мне здавалася лёгкай, як пярынка, і ламачча нават знікла пад нагамі. Адным словам, я не ішоў, а нейкая неймаверная сіла мяне несла. А ў думках блытаніна страшэнная: што ж лепей узяць за казулю — карову ці стрэльбу?.. Мне тады вельмі ж хацелася панскую дубальтоўку атрымаць і стаць сапраўдным паляўнічым. Але ж як гэта зрабіць? За жывую ж казулю паніч карову абяцаў! I бацька ж ні ў якім разе не згодзіцца на стрэльбу...
I вось тут у мяне прамільгнула думка: а што, калі забіць казулю і нежывую прынесці?! Тады стрэльба забяспечана!..
Узрадаваны сваёй здагадкай, я выйшаў на гэты грудок, паклаў казулю на зямлю, а сам выцер пот, які заліваў мне вочы, сеў і мяркую: чым жа яе лепш прыкончыць—нажом ці палкай? Сяджу, выціраюся кашуляй і пазіраю на сваю ахвяру. Казуля таксама глядзіць на мяне сваімі неміргаючымі, крыху ашклянелымі вачыма. He помню, колькі прайшло часу ў такім роздуме, як раптам казуля ўзмахнула рэзка галавою, застрыгла вушамі і так страпянулася, што аж застагнала. У гэты ж момант зза елачак выскачыла казлянё і стала як укопанае. Казуля яшчэ раз тузанулася, потым супакоілася і павярнула ў мой бок галаву. I тут я ўбачыў, як у яе з вачэй сыплюцца слёзы...
Стары на хвіліну прыціх, потым сцішка працягваў:
— Вось тут, дзяціна, і адбылося са мною самае
394
Вяснянка
смешнае. Нешта так моцна здушыла мне горла, што я некаторы момант і дыхнуць не мог. А калі казуля яшчэ раз паглядзела на мяне сваім сумным, безнадзейным позіркам, я ўжо не вытрымаў: усхапіўся, падбег да яе і пачаў развязваць ногі. А яна, небарака, мусіць, зразумела, што я раблю, і два разы цёплым шурпатым язычком лізнула маю руку...
I на душы ў мяне раптам стала лёгкалёгка. Я нават пра панскае абяцанне забыўся на нейкі час. А калі, вяртаючыся дадому, успомніў, то і рашыў нікому аб гэтым не расказваць. Бо гэта ж вельмі смешна, праўда?
— Што вы, дзядуля, ніколечкі! — са шчырасцю прамовіў Петрык.
— А каб з табой такое здарылася, ты пусціў бы казулю? — раптам запытаўся дзядуля.
— Абавязкова! — падхапіўся Петрык.— Xi63 ж можна інакш?!
Стары доўгім ласкавым позіркам паглядзеў на ўнука, потым паклаў галаву на памошчаны аер, паляжаў трохі і заснуў. А Петрык яшчэ не скора лёг. Ён усё слухаў ціхае шаптанне бору, спевы салаўя за ракою, углядаўся ў твар дзядулі і думаў: «Не, гэта зусім не смешна. Толькі дзіўна, чаму ён дагэтуль нікому не расказаў?..»
1969
ПЯТРУСЬ МАКАЛЬ
(нарадзгўся ў 1932 г.)
ГОЛАС ВЕЧНАГА ХЛОПЧЫКА
Я— з грознай былі, Я — з гнеўнай песні. Я — хлопчык вечны, Я — ваш равеснік.
Мяне таксама Бацькі любілі, Але чужынцы Мяне забілі. Ляцелі ў дыме, Ляцелі ў гуле Наперагонкі Са мною кулі. Хоць бег я хутка — Аж дых займала, Усёткі куля Мяне дагнала...
Вам пакідаю I ўзлёт, і песні Я, вечны хлопчык, Я, ваш равеснік.
1979
396 Вясня'нка
КАЛЯ МАЙГО АКНА
Каля майго акна вайна не моўкне зранку дацямна.
Тут — шум, і крык, і гул пагонь, і галасы: — Агонь!
— Агонь!
— Бабах! — гармата зза куста, трэск аўтамата:
— Тратата!
Асколкаў шоргат.
Посвіст куль.
Пагроза — хмараю... Адкуль?
Каля майго акна штодня гудзе дзіцячая гульня.
Свае вышыні у цішы гуртом штурмуюць малышы.
На плот, на лінію дратоў з іх кожны кінуцца гатоў.
Лятрусь Макаль
397
Гатоў грудзьмі агонь закрыць — бацькоўскі подзвіг паўтарыць.
Каля майго акна вайна грыміць ад ранку дацямна. Трашчыць нямоўчна кулямёт...
А Перамозе — столькі год.
1979
КАЛЯРОВЫЯ АЛОЎКІ
У каробцы спяць алоўкі — Каляровыя галоўкі.
I буджу я на зары:
— Прачынайцеся, сябры!
Нас чакае спраў бясконца...
Жоўты глянуў у акно: — Намалюю зараз сонца, Каб свяціла ўсім яно!
Слова ўзяў аловак белы: — Я вясной не дужа смелы, А зімой усю зямлю
Снежнай коўдрай засцялю...
— Апрану,— сказаў зялёны,— Ліпы, яблыні і клёны, Іх на свой улік прымай, Паважаны месяц май!
— Ну, а што,— гукнуў чырвоны,— На парад нясуць калоны?
398
Вяснянка
Чыркану я — і ў прасцяг Паляціць крылаты сцяг. ...Так прачнуліся алоўкі — Каляровыя галоўкі.
I запелі на зары Працавітыя сябры: — Мы самой вясёлкі дзеці, Сем алоўкаў — сем братоў. Маляваць усё на свеце Кожны з нас заўжды гатоў!
1979
МІКОЛА МАЛЯЎКА
(нарадзіўся ў 1941 г.)
АТЭЛЬЕ «ПРАМЕНЬ»
Пяць гадоў вучыўся ў цырку На краўца Мядзведзь.
Спаў з машынай упрыцірку, Каб дыплом займець.
I адкрыў нарэшце ўдала Ў лесе атэлье:
Пад ялінай, як пад дахам, Цёпла, дождж не лье. На галлі вісяць тканіны, Стол — шырокі пень.
Строчыць швейная машына Ў атэлье «Прамень».
I пры месяцы, бывае, He засне кравец: Спец адзіны, Абшывае
Лес з канца ў канец.
У чарзе парадак строгі.
Да чаргі глухі, Лось — разгалістыя рогі — Лезе без чаргі, Лезе са слязамі, Лезе ледзь жывы — Абляпіла заедзь 3 ног да галавы.
Стогне Лось каля машыны:
400
Вяснянка
— Я трываю ледзь! Плашчнакідку з мешкавіны Мне пашый, Мядзведзь. Бачыш сам, гарачым роем Заедзь смокча кроў.
Рогі грозныя — He зброя
Супраць камароў.
Прыцягнуўся Воўк з кульбакай У трусах адных, .
Вые: —Леснікоў сабака Мне спусціў штаны!
Голы, як у лазні, Галадаю зноў: Сорамна вылазіць 3 лесу без штаноў.
Дык пашый другія, дружа, He завузь, аднак:
Цяжка будзе ў модных дужа Бегаць ад сабак.
Выхадная, не палюе На курэй Ліса.
Тут, у атэлье, хвалюецца: Дзе яе краса?
Быццам з перламутру, Ззяюць зубкі ўсе.
He да твару футра
Толькі ёй, Лісе: Выцерлася ў лесе.
Страх, як мох, расце — Хутка поўсць аблезе Нават на хвасце.
I стаіць на задніх лапах
3 просьбаю цяпер:
— Футра мне пашый, Патапыч!
Мгкола Маляўка
401
Выкрай на каўнер, Выкрай хвост абавязкова, Каб не знаць бяды:
Будзе чым ля хат вясковых Замятаць сляды.
Прыкусіў ад страху, мабыць, Тонкі язычок, Заікаецца без мамы Заяцшарачок:
— Ппокуль з морквай дзялак He заслаў ссняжок, Мне ппашыйце, дзядзя, Белы ккажушок, Шшапкуневідзімку — Каб ббыло лягчэй Рратавацца ўзімку Ад лліхіх вачэй.
Ссам у белым, Ввецер белы, Белая ззямля.
Пперастану, можа, бедны, 3заікацца я.
Прыкаціўся і калючы Вожыккалабок.
Ён на днях сарваўся з кручы, Без калючак бок.
Жаліцца Мядзведзю: — Выручце хутчэй — Камізэлька з’едзе, Бачыце, з плячэй. Я баюся вос пякучых I змяіных джал.
Спадзяюся, ў вас калючы Ёсць матэрыял.
Ён цяпер у модзе,
402
Вяснянка
Дайце паглядзець.
— He завёз,— разводзіць Лапамі Мядзведзь.— Маю замшу, драп дабротны, Ёсць сукно, паркаль.
А калючага, як дроту, He завёз, на жаль.
Буду мець на ўвазе,
Памагу: на базе,
У хваінах, у ялінах, Ёсць матэрыял — Ад асіных, Ад чмяліных
I змяіных джал...
Ходзіць слава пра Мядзведзя.
Бедны, аж зароў:
Паспявае майстра ледзьве Абшываць звяроў.
I пыляць лясныя сцежкі, Сцежкі мурашоў.
Нават з пушчы Белавежскай Зубр пяшком прыйшоў.
Ад заказчыкаў адбою He было, няма.
Добра, што з вятроў гурбою Едзе ў лес зіма.
Дзеркачом падмёў абрэзкі, Склаў начынне ў клець I Ў бярлогу лёг нарэшце Адпачыць Мядзведзь.
А на пні аб’яву крыва Выразаў за дзень: «Да вясны закрыта Атэлье «Прамень».
1981
ПАВЕЛ МАРЦІНОВІЧ (нарадзіўся ў 1954 г.)
ПІЛА
3 братам Янкам Да сняданку Мы пілуем дровы Ўранку.
Хоць не ела, He піла — Весела пяе Піла.
Ну, а што ж яна Пяе?
Лепш паслухаем
Яе:
— Хто пілуе Дрровы, Будзе той Здарровы.
Гэта спррава, Брратка,— Добррая Заррадка.
1978
404
Вяснянка
ТАНЦЫ
Дзень быў золкі, Дзень быў хмуры.
Церушыўся дождж Пануры.
Гэткім днём Уцехі мала!
Нават... рыбам Сумна стала.
— Патанцуем,— Кажуць плоткі,— Весялей нам будзе Ўсёткі!
Вось дзівосы!
Вось прыгоды! Плоткі водзяць Карагоды!
3 краснапёркай Акунёк
Стаў кружыць Непадалёк.
3 верхаводкай Скача язь, Прыпявае: «Касіў Ясь...»
Толькі нешта Вусачы
He танцоры — Гледачы.
Павел Марцгновгч
405
Прасіпелі
Вусачы:
— Калі хочаш — Ссам сскачы.
Вось прыкмеціць Рыбачок,
Дык пасскачаш «Крыжачок»!
Прыпаўзлі на танцы Ракі, Захацелі, Небаракі, Станцаваць...
Ну, хоць бы Польку.
Слаба ў іх выходзіць Толькі!
Ёрш убачыў:
— Смех, дый годзе! Вам таўчыся, ракі, Годзе!
Гэткія Няўмекі Баламуцяць Рэкі.
Раззлаваўся дужа Лешч: