Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Тады Паўночны Вецер сарваў з бярозы лісцік і панёс на ім Кропельку ў далёкі край.
Прыляцела Кропелька. I тттто ж?
Убачыла яна шэрае, халоднае неба. I такое ж халоднае сонца. I такую ж халодную заснежаную зямлю. Пачала Кропелька замярзаць. Яшчэ крыху — і стала б яна ледзяшом.
Спалохалася Кропелька, што загіне. I пачала прасіць Паўночны Вецер аднесці яе наза'д на радзіму.
Зжаліўся Паўночны Вецер. Аднёс яе.
Кропелька не магла дачакацца, калі прызям
Алена КобецФілімонава 345
ліцца бярозавы лісцік. Яна скацілася з яго на родную цёплую зямлю гарачай слязой, каб ніколі больш не расставацца.
1966
ЗЯЗЮЛЬЧЫНЫ СЛЁЗЫ
Жыла ў лесе Зязюлька. Яна была лянівая і бесклапотная. Цэлымі днямі лятала па лесе і ела калматых вусеняў. А іншы раз прыляціць да ляснога ручая, сядзе на галінку і глядзіцца ў ваду, як у люстэрка,— сабой любуецца. I нават яйка яна падкінула ў чужое гняздо. Таму што лянілася сваё звіць.
Прайшло тттмат часу. Састарылася Зязюлька. Цяжка ёй стала адной на вусеняў паляваць. I паляцела яна да чужога гнязда, у якое некалі яйка падкінула. А ў тым гняздзе Малінаўка сядзела. Зязюлька ў яе і пытае:
— Ці не ведаеш, дзе маё птушанятка? Я ўжо састарылася, і цяпер мне цяжка адной на вусеняў паляваць.
I расказала ёй Малінаўка, як яна выгадавала яе птушаня. А калі яно стала дарослым, паляцела ад яе назаўсёды. А куды — ніхто не ведае.
Паляцела Зязюлька шукаць сваё птушаня і да гэтай пары шукае.
— Куку! Куку! — гукае яна і плача. I слёзы яе капаюць на зямлю. А на тым месцы, дзе яны капаюць, вырастае траўка. I называюць усе гэтую траўку — зязюльчыны слёзы.
1963
УЛАДЗІМІР КОРБАН
(1910—1971)
АБ ПРАФЕСІЯХ, ЯКІЯ ЗНІКЛІ
ЛАКЕЙ
Лакей — прафесія была Такая ў час пракляты.
Аб ёй і чутка не дайшла Да вас, мае рабяты.
Бывала, пан яшчэ ляжыць Пад коўдраю уранку, А ўжо, глядзіш,— лакей бяжыць, Падносіць кавы шклянку.
А потым порткі надзяе На пана ён старанна, А пан у твар яму плюе — Благі настрой у пана.
Абраза, лаянка і крык, А часам і лупцоўка...
У афіцэра быў дзяншчык, У пані — пакаёўка.
Але настаў вялікі дзень.
Рукою, з працай звыклай, Панам далі мы у каршэнь — Прафесія і знікла.
1962
Уладзімір Корбан
347
АБ ПРАФЕСІЯХ, ЯКІЯ ЗНІКНУЦЬ
КАНДУКТАР
Аўтобус вуліцай імчыць.
— Білеты, грамадзяне! — Кандуктар раз у раз крычыць, Аўтобус едзе, стане...
Ізноў на вуліцы гудзе, Стаіць зіма ці лета. Кандуктар жа адно вядзе: — Црашу набыць білеты!
Было нядаўна гэтак скрозь. Ды вось пара настала, I без кандуктара ўжо ёсць Аўтобусаў нямала.
Манету ў касу апусціць Сумее кожны шчыра.
А хто забудзе заплаціць — Падкажуць пасажыры.
А цераз нейкія гады Бясплатна ездзіць будзем.
I пра кандуктара тады Напэўна ўжо забудзем.
1962
348
Вяснянка
АБ НОВЫХ ПРАФЕСІЯХ
КАСМАНАЎТ
Прабіцца ў космас чалавек Спрадвеку меў імкненне.
I вось нарэшце перасек Зямное прыцягненне.
Узняўся ў неба,— шар зямны Прад ім як на далоні.
Злуюць заморскія паны, Ім дужа крыўдна сёння. Паноў хвалюе наш узор, I точыць сэрца праўда: He іхні, бачыце, маёр Быў першым касманаўтам.
Мы ж касманаўтаў будзем мець Без ліку, не хаваем, Бо, як у космасе ляцець, Мы добры вопыт маем.
У нас Гагарын і Цітоў У космасе, як дома.
Ляцець у космас будзь гатоў, Як вырасцеш, вядома.
1962
МІКОЛА КОРЗУН
(нарадзгўся ў 1934 г.)
#
ЯБЛЫНЬКА
(3 маленства народнага паэта Беларусі Янкі Купалы)
Росны луг свяціўся на сонцы ледзь прыкметнымі дзівоснымі колерамі: і чырвоным, і блакітным, і аранжавым. А воблачкі туману, нібы дзікія гусі, узнімаліся ля босых ног Яся, што ішоў па сцежцы да маёнтка. Яму хацелася спыніцца і доўгадоўга любавацца гэтымі малюнкамі раніцы, але ён спяшаўся. Хлопчык з учарашняга вечара не быў дома. Усю ноч пасвіў панскіх коней. Бацька не змог. Ужо трэці дзень не ўстае з ложка. Пэўна, і цяпер яму блага, бо маці ноччу не выйшла на поплаў праведаць Яся. Відаць, не змагла адысціся ад бацькі.
Хлопчык быў стомлены. Але спаць не хацелася. На начлезе пры святле вогнішча ён прачытаў невялічкую кніжку вершаў рускага паэта Някрасава. Кніжка і цяпер ляжала ў яго за пазухай. Яму ўспомніліся радкі з аднаго верша:
Внжу я в котомке кннжку. Так, учнться ты ндешь... Знаю: батька на сынншку Нздержал последннй грош.
I Ясю хацелася вучыцца. Вельмі. Але грошы — не грыбы, не назбіраеш у лесе, каб заплаціць за вучобу. Бацька ад цямна да цямна працуе як чорны вол, а пан яму за гэта плаціць грашы. Хапае толькі на бульбу ды на зацірку. Аднаго разу бацька з болем у голасе сказаў
350
нка
Ясю: «Сынок, у паноў усё: і заводы, і зямля, і школы. А ў нас, беднякоў, нават сваёй хаты няма...»
Са сцежкі хлопчык скіраваў у панскі сад. Пры самай дарозе ўбачыў пашкоджаную маладую яблыню. На ствале віднелася свежая рана. Унізе валяўся кавалак яблыневай кары і быў след кола. Цяпер усё зразумела: ездавы няўмела скіраваў каня, і брычка пакалечыла дрэўца.
Агледзеўшы яблыньку, Ясь накіраваўся на гаспадарчы двор. Адтуль — зноў да яблынькі. Глінай замазаў рану. Перавязаў кудзеляй ствол. Ножыкамскладанчыкам зрэзаў зламаную галінку, на якой вісела звялае лісце і дватры маленькія зялёныя яблычкі.
Хлопчык так захапіўся, што не заўважыў, як да яго падышоў пан. Пан быў задаволены, паклаў Ясю на худзенькае плячо пухлую руку і спытаў:
— Як цябе завуць?
— Ясь.
— А колькі табе гадоў?
— Восенню споўніцца адзінаццаць.
— Сапраўдны працаўнік будзе з цябе, як вырасцеш. Добра даглядаеш мой сад.
Раптоўна чырвань заліла Ясеў твар.
— Я...— з хваляваннем у голасе выдыхнуў ён.— Я не для вас гэта зрабіў. Мне яблыньку шкада!
1980
ВАЛЯНЦІНА КОЎТУН
(нарадзілася ў 1946 г.)
цвічок
Хоць маленькі сам цвічок,— Падстаўляе свой бачок:
— Ты па мне не бойся біць, Мне ніколі не баліць, Вастрадзюбы я, жалезны, Як у масла, ў дрэва лезу. Малаток бяры у рукі I, як тата, моцна стукай. Хочаш — заўтра, Хочаш — сёння
У сцяну мяне загоніш. Цяжка толькі навічку, Малому гультайчыку. Раз ударыць па цвічку, А другі —
па пальчыку!
1981
УСЕВАЛАД КРАЎЧАНКА
(1915 — 1961)
ЯК ПЕТРУСЁК ВУЧЫЎСЯ ЧЫТАЦЬ
Колькі, вы думаеце, было гадоў Петруську, калі ён навучыўся чытаць? He ўгадаеце? Пяць гадкоў усяго толькі. Цёця Даша, суседка па кватэры, казала Петрусёвай маме, што гэта шкодна — так рана забіваць галаву дзіцяці навукай. «Усякай справе свой час,— гаварыла яна.— Няхай цяпер хлопчык гуляе сабе ў цацкі, а пойдзе ў школу, там яго навучаць і чытаць, і пісаць». Маці згаджалася з цёцяй Дашай, бо цёця Даша працавала прыбіральшчыцай у школе і сёетое ведала пра выхаванне дзяцей.
Але дзе там было ўтрымаць Петруся! Маці спачатку і адгаворвала яго, і сварылася,— нічога не дапамагала. Ад старэйшага брата, другакласніка Міхася, Петруську застаўся буквар. Дык ён разгорне яго і давай пальчыкам вадзіць ад літары да літары: мыамыа, мама, быабыа, баба... Маці глядзела, глядзела ды і рукой махнула,— ат, няхай сабе вучыць. Гэта для яго ўсё роўна як і гульня, пазабаўляецца ды і кіне.
Але час ішоў, а настойлівы Петрусёк і не думаў кідаць навуку. Усё ходзіць і ходзіць з букваром. Падгадае, калі Міхась у добрым гуморы са школы вернецца, падкоціцца да яго гэтакай хітрай лісічкай:
— Міхаська, брацік мой, а гэта што за кручок
намаляваны?
Усевалад Краўчанка
353
— Кручок!— звысоку глянуўшы на брата, усміхнецца Міхась.— Сам ты кручок!.. Гэта ж літара «гэ» так пішацца. Гаўрыла, грыб, голуб...
— Гаўрыла, грыб,— бязгучна паўтараў за братам Пятрусь.
Ён вельмі зайздросціў брату, які, здавалася яму, ведаў ужо ўсе таямніцы навукі.
— А вось гэта, калі ты ўжо так хочаш ведаць, літара «дэ»,— тлумачыў далей Міхась, увайшоўшы ў ролю настаўніка.— Дрэва, долата, дарога...
— Дрэва, дарога,— паўтараў услед Петрусёк.
I такі дасціпны быў Петрусёк, што ніхто і азірнуцца не паспеў, як ён ужо ўсе літары вывучыў назубок. Нават мяккі знак ведаў. Узяўшы азбуку, Міхась наўгад торкаў пальцам у любую літару, і Петрусёк адразу ж называў яе, ды яшчэ ў дадатак і некалькі розных слоў прыдумляў на гэтую літару.
Вось толькі адно ў Петруся не ладзілася — ніяк ён, небарака, не мог уцяміць знакаў прыпынку. Што азначае, скажам, гэтая ледзь прыкметная кропачка або загагулінка, якая раптам, ні з таго ні з сяго, сярод слоў трапіць табе на вочы? Тут, шчыра кажучы, пасаваў ужо і сам «настаўнік». Яго тлумачэнні былі расцягнутыя і незразумелыя.
— Гэта не загагулінка, а коска завецца. А гэта — кропка.
— А іх таксама чытаць трэба? — пытаўся ПятРусь.
— Чытаць іх не трэба, іх трэба маўчаць.
— Як маўчаць? Навошта ж тады іх пішуць?..
— Ну, разумееш, як табе сказаць? — моршчачы лоб, тлумачыў Міхась.— Так трэба. Сустрэнецца табе на дарозе вось такая коска, ты спыніся, перадыхні і гані далей... А ўбачыш кропку,
12 Зак. 2563
354
Вяснянка
ну, тут ты, брат, ужо зусім змоўкні і стой. А потым зноў чытай... А вось гэты цвічок,— расказваў Міхась далей, жадаючы адбыць усю бяду разам,— азначае клічнік. Тут ты, разумееш, павінен павысіць голас, крыкнуць, ну, скажам, як мама на нас крычыць, калі мы, бывае, занадта разгуляемся...
Спыніцца, перадыхнуць, памаўчаць, крыкнуць — усё гэта неяк не ўкладвалася ў галаве Петруся. Ну, добра, спыніцца, а колькі ж трэба стаяць каля гэтай коскі, каб затым ісці далей? На гадзіннік трэба паглядаць, ці што?.. А калі стаіць клічнік, то крык падымаць трэба ў самым пачатку ці перад клічнікам? I як крычаць — маці ж на іх парознаму крычыць, бывае, на ўвесь голас, а часам толькі так, ушчувае...
I вось неяк увечары, у вольны час, калі ўся іх невялікая сям’я сабралася ў сталовай, Петрусёк падсеў на канапу да бацькі і ласкава папрасіў:
— Татка, хочаце, я вам з мамай кніжку пачытаю.
— А ці ж ты, сынок, ужо ўмееш чытаць? — пагладзіўшы Петруся па галаве, спытаў бацька.
— Умею. Вось паслухай...
А акурат перад гэтым маці купіла ў падарунак Петрусю цікавую кніжку з малюнкамі.
Петрусёк разгарнуў кніжку, і ўсе — бацька, маці, Міхась — падрыхтаваліся слухаць. Петрусёк пачаў чытаць. Чытаў ён даволі добра, але прачытаў першы сказ да канца і спыніўся. Усе маўчаць, слухаюць, і Петрусёк маўчыць, толькі вочкамі зіркае вакол.
— Ну, што ж ты замоўк? Чытай далей,— сказаў бацька.
— Які ты нецярплівы, татка. Тут жа кропка
Усевалад Краўчанка 35^
стаіць, дык мне трэба спыніцца і памаўчаць. Ці ж ты не ведаеш?