Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
— Калі правінішся, бывае, сярдзітым, а так — добры,—растлумачыў Савонька.— А шрам у яго ад варожай шаблі, ён многа ваяваў.
— Можа, і ордэн мае?
— Вядома, мае,— з гордасцю адказаў Савонька.— I ваенком таксама мае ордэн. Яны, брат, разам на грамадзянскай вайне былі. У адным палку служылі.
Васіль Каваль
299
— Ііш ты...
На кухні чырвонаармеец у белым фартуху наліў з вялікага катла міску баршчу з мясам. Санька еў, боўтаў пад сталом нагамі і падміргваў кухару. Кухар стаяў з медным чарпаком у руках каля стала, глядзеў на Саньку і дапытваўся.
— Можа, яшчэ хочаш кашы?
— Ух, я баюся, ці з’ем гэтую. У мяне жывот зрабіўся тугі як барабан.
Старшыня Савонька моўчкі сядзеў за сталом, абапёршыся на руку. Глядзеў ён на худы, з дробнымі вяснушкамі Санькаў твар. Такі сур’ёзны Савонька, усё думае, пра ўсё клапоціцца...
А Санька адсунуў ад сябе міску з недаедзенай кашаю, аблізаў лыжку, кашлянуў і пахваліў кухара і старшыню.
— Кормяць у вас добра! Але кажуць, строга ў вас. Толькі — мне не страшна. Калі строга — можа, я і ўцяку.
Савонька палажыў яму руку на плячо і строга сказаў:
— Нікуды ты не ўцячэш. Няма куды табе ўцякаць. Эх ты!.. Лепш пойдзем — завяду ў музычную каманду.
— Гэта я пажартаваў,— хітравата ўсміхаючыся, адказаў Санька.— Уцякаць я не буду. Мне тут добра.
1934
ВІКТАР КАЗЬКО
(нарадзіўся ў 1940 г.)
ХЛОПЧЫКІ I конь
Пасля поўначы дзіцячы дом моцна спаў. Драмаў у кабінеце дырэктара дзяжурны выхавацель. Спалі ў палатах усе хлопчыкі і дзяўчынкі. У гаспадарчых будынках глыбока ўздыхалі і варочаліся валы і час ад часу ржаў конь, якога нашы салдаты пакінулі ў час наступлення: ён тады быў паранены і вельмі слабы. Ад будынка да будынка чорнымі ценямі праляталі кажаны.
Спаў разам з усімі хлопчыкамі ў сваёй палаце і ВаськаКапун. Спаў — і раптам, невядома чаму, прачнуўся. Хлопчык намагаўся зноў заснуць, угаворваў сябе, што ноччу не спяць толькі зладзеі, але гэта не памагло. I тады ён сеў на ложак і пачаў думаць: чым бы заняцца? На вуліцу ісці не хацелася — там, напэўна, выпала ўжо paca. А чаравікаў у яго не было. Каб хлопчыкі не паўцякалі з дзіцячага дома, чаравікі на лета ў іх пазабіралі. «Нічога,— думаў Васька,— прыйдзе восень, выдадуць новыя, і тады ўсё роўна ўцяку».
Капун злез з ложка, падышоў да расчыненага акна. Яго абдало вільгаццю і густым водарам кветак. Васька чхнуў і вярнуўся на ложак.
«Пагутарыць бы з кім?» Аднак гутарыць яму не было з кім. Ён не меў у дзіцячым доме ніводнага сябра. Ён быў адзін, зусім адзін на свеце. Нават не ведаў, ці былі ў яго калі бацькі.
Віктар Казько
301
У акно зазірнуў месяц. Ён асвяціў палату: нікеляваныя ложкі, белыя просціны, шторы на дзвярах. Васька падцягнуў калені, паклаў на іх падбародак і прыціх. Ён глядзеў зпад ілба на месяц і адчуваў, як па ягоным твары мільгацяць цені рухавых лісткоў і галінак дрэў. Яму было маркотна.
А побач хроп ЛёнькаМыса. Хроп і нават прысвістваў. Васька саскочыў з ложка і сцягнуў з ЛёнькіМысы коўдру. Лёнька прачнуўся і сеў.
— Чаго табе? — спытаў ён у Ваські, жмурачыся ад месячнага святла.
— Давай пагаворым...
— Ты лунацік? Ноччу па даху ходзіш?
— He, не спрабаваў.
— Тады спі,— пазяхнуў Мыса.— Спі.
— Хочаш, я зараз з могілак крыж прыцягну? — перайшоў на шэпт Васька. I сам спужаўся: а раптам Лёнька скажа адчэпнае: «Ну, цягні». А на могілках было жудасна нават днём.
На шчасце, Лёнька не захацеў.
— Я спаць буду. Крыж — гэта нецікава,— сказаў ён.
— Нецікава? Го! — асмялеў Васька. — Ты ідзеш, а мярцвяк за табой: «Аддай мой крыж!» — I Васька працягнуў растапыраныя пальцы да горла Мысы. Мыса злосна адпіхнуў Ваську:
— Хочаш, каб я цябе зноў адлупцаваў. Забыўся?
— Сёння ты мяне не адолееш. Сёння свеціць месяц. А пры месяцы я дужы. Мы з ім заадно,— сказаў Капун і зноў сцягнуў з Мысы коўдру.— Ведаеш, колькі ў мяне цяпер сілы... Дам табе шчалбана, і твой лоб — напалам, як грэцкі арэх.
— Бі!—падставіў свой лоб Мыса.— Толькі глядзі, каб пасля не шкадаваў.
— Ты мне не верыш. А я праўду кажу. Месяц мне памагае. Я ўвесь жалезны! Твой лоб ураз трэсне.
I Васька верыў, што так будзе.
— А ты не маніш?
— He...— Васька чамусьці здрыгануўся і змоўк.
— Ну, чаго ты? — сказаў Мыса.— Давай гаварыць, a то страшна.
Капун пачаў хутка хадзіць паміж ложкаў.
— Ты вось не паверыў. А са мною было ўжо раз такое. Я тады ледзь зямлю не раскалоў. Немцы свіран з людзьмі падпалілі. Я бачыў, як ён гарэў... Страшнае вогнішча... Месяц быў на небе, ён даў мне велізарную сілу. Я тупнуў нагою — і зямля трэснула. Я раскалоў бы яе, каб усе фашысты праваліліся. Але не мог другі раз падняць нагу. Упаў... А калі ачуняў, быў ужо дзень. Месяц знік — і сіла прапала.
— У тым свірне была твая маці? — спагадліва спытаў Мыса.
— He ведаю...
Яны ўжо сядзелі, прытуліўшыся адзін да аднаго, на Васькавым ложку і глядзелі на месяц.
— Я таксама зараз такі дужы, як і ты... Ну, можа, крыху слабейшы,— сказаў Лёнька.— А Мысай мяне клічуць таму, што калі мяне з братам прывялі ў дзіцячы дом, я не выгаворваў яго імя — Міша. Бегаў за ім і гікаў: Мыса! Мыса! Так і пайшло.
— А я не ведаю, хто назваў мяне Капуном,— уздыхнуў Вася.— He помню. Як гарэў свіран, помню, а пра сябе — нічога... Зямлю я капаць люблю. Рабіў падкопы пад клеці, адкуль пахла смачным. Аднойчы добра зрабіў. Заставалася трошачкі падкапаць, і быў бы ў клеці. А мяне за ногі выцягнулі — і ў дзіцячы дом. Каб не гэта,
Віктар Казько
303
я б падсілкаваўся і на фронт уцёк. Можа б, там з таткам сустрэўся...
— А ў нас з Мішам ёсць бабуля. А цяпер і конь. Я яго першы ў лесе ўбачыў. «Кось, кось!» ^пазваў. I ён пайшоў, кульгаючы, за мной. Слёзы ў яго вачах. Баліць рана, а ідзе. Ведае — без людзей загіне ў лесе. Бабуля прывяла ў дзіцячы дом нас з Мішам, а я — каня. Я люблю коней..
— Давай будзем сябраваць,— сказаў Капун.
— Давай. Назаўсёды,— сказаў Мыса.— Ты, я і конь.
— А зараз пойдзем зробім штонебудзь такое, каб ніколі не сварыцца. Можа, падкоп? А?
— He трэба,— папрасіў Мыса.— Лепш сходзім у слівы.
Хлопчыкі ціхенька шмыгнулі з палаты. Азіраючыся на дзверы, за якімі спаў дзяжурны выхавацель, пракраліся ў двор і пайшлі па вясковай вуліцы.
На ўскраіне, далей ад дзіцячага дома, яны выбралі лепшы сад, узлезлі на дрэва і набілі пазухі слівамі.
Вярталіся не спяшаючыся. Пасля роснай травы іхнія босыя ногі скалелі, і пясок на вуліцы здаваўся ім асабліва цёплым і мяккім.
Кідалі ў рот слівы. Яны былі слізкія і халодныя, як рыбкі, выцягнутыя з вады. Мялі слівы языком, паднябеннем і асцярожна зубамі. Размяўшы, надкусвалі і цягнулі сок. Хутка набілі аскому, але не зважалі на гэта. Ім было добра.
— Слухай,— схамянуўся раптам Капун,— слухай, Лёня, а пра каня мы забыліся. Самі лопаем, а конь?
I яны пайшлі да каня. Слівы, аднак, каню не спадабаліся. Ён нават не ўзяў іх у рот. Паказы
304
Вяснянка
таў толькі мяккімі губамі хлапечыя далоні і чагосьці ўздыхнуў.
— Мы цяпер удвух з Васем даглядаць цябе будзем,— сказаў каню Лёнька.— Ты прывыкай да нас, прывыкай. Вайна ўжо скончылася. Араць на табе будзем. У нас вунь колькі малых у дзіцячым доме, усіх накарміць трэба...
Конь заржаў, як быццам усё зразумеў і пагадзіўся з Лёнькам.
Хлопчыкі выйшлі са стайні, узялі з калёсаў па бярэмю накошанай травы і паклалі каню. Прынеслі яшчэ па бярэмю, растрэслі каля стойла і ляглі на яе. Хутка заснулі.
Конь, падняўшы галаву, стаяў над імі, як вартавы. Месяц праз шчыліны высвечваў яго чуйныя вушы.
1975
МІХАСЬ КАЛАЧЫНСКІ
(нарадзіўся ў 1917 г.)
РАЗМОВА 3 ЖУРАЎЛЁМ
— Жораў шэры, журавель, Ты з якіх ляціш зямель?
— Я пакінуў край заморскі
I лячу ў свой прыдняпроўскі.
— Добры жораў, раскажы, Што ж там бачыў, як там жыў?
— Бачыў розныя я дзівы, Пальмы, тыграў, кракадзілаў.
— Можа, свой сабраўшы род, Бавіў час ля цёплых вод?
— Быў на водах, ды не вельмі Палюбіў пяскі пустэльні.
— Ад чужых зямель, нябёс
3 чым ляцеў ты, што ж ты нёс?
— Ад Сахары і ад Ніла Смутак нёс я ў шлях на крылах.
— Там жа сонца, сінява, Дык чаго ж ты сумаваў?
306
Вясяянка
— Сумаваў я па айчынных Поймах, рэках, балацінах.
— Дзе ж ты спынішся? Куды Вабіць шлях цябе заўжды?
— Шлях у родны край бацькоўскі, Ён мілей зямель заморскіх.
— Праўда?
— Праўду гавару.
Кррру! Кррру!
1971
ХАЧУ ПАДРАСЦІ
Ходзяць чуткі між дзяцей, Што з дажджом усё расце.
Пойдзе ён — На паплавах Густа выскачыць трава.
Лес палье — Глядзі, й дубок Новы выкіне сучок.
Пусціць воды Долу ўглыб, I палезе ўтору грыб.
Дождж, я верыў, дабрадзей, I чакаў яго штодзень.
Міхась Калачынскі
307
Дачакаўся
I — на двор, 3 галавы здымаю ўбор.
Дожджык капае —
Стаю, Шапку зняў хутчэй сваю.
Дождж мацнее,
Дождж сячэ, Я ж на месцы ўсё яшчэ.
Тата выскачыў:
— Сынок,
Марш у хату! Ты ж прамок.
Я ў адказ: — Ды не бяда, Льецца ж цёплая вада...
Я стаю,
Бы на пасту, Ды не бачу, як расту.
1971
ЗМЕЙ НА НІТАЧЦЫ
За вёскаю пад ветрамі Плыве мой змей паветраны.
Да сонейка ўзнімаецца, На нітачцы трымаецца.
Спускае нітку яркую Мой карабок запалкавы.
308
Вяснянка
Яна за змеем гоніцца Над сонечнай ваколіцай.
Сышла, руку ўсёй сілаю Ірве ў бязмежнасць сінюю.
Ды карабочак лоўка я Трымаю — справа лёгкая.
Высока змей, мне мроіцца — Там дзіўнае штось робіцца.
Свой карабок да вуха я Прыклаў і пільна слухаю.
Сябры ў мяне пытаюцца: Ну, як там неба маецца?
Мой змей панад прасторамі Вядзе размову з зорамі.
— Вядзе,— кажу адразу я,— I радасць нам прадказвае.
Сцвярджае ён, што заўтра мы Ўжо будзем касманаўтамі.
1971
КЛАЎДЗІЯ КАЛІНА
(нарадзілася ў 1925 г.)
КАСМАНАЎТ
Аўтобус, якім мы ехалі ў раённы цэнтр, вельмі часта спыняўся, падбіраў усё новых пасажыраў. Час цягнуўся марудна, стаяла летняя гарачыня, і дарога здалася ўсім цяжкай і доўгай.
Нарэшце паказаліся першыя будынкі пасёлка. Пасажыры з гіалёгкай уздыхнулі. Але нечакана тттафёр зноў затармазіў, ды так рэзка, што людзі, якія стаялі, паваліліся адзін на другога.
____ Што там такое?! — пачуліся незадаволеныя галасы.
Пасярод дарогі стаяла жанчына без хусткі, з раскудлачанымі валасамі. Гэта яна спыніла аўтобус. Побач на абочыне дарогі сядзеў хлапчук гадоў васьмі, босы, у трусах і майцы, і толькі праз меру вялікая галава яго была абвязана цёплай хусткаю да самых вачэй. Жанчына схапіла хлапчука за руку і пацягнула да адчыненых дзвярэй аўтобуса.