• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    — Ну, лезь хутчэй! — груба штурханула яна малога. Але той спыніўся ля самых дзвярэй і, як сляпы, пачаў намацваць прыступку. Нехта з пасажыраў падхапіў хлопчыка за руку і памог увайсці ў аўтобус, які адразу ж крануўся з месца.
    ____ Навошта яму памагаць, узлезе і сам! — замест падзякі сярдзіта сказала жанчына і пачала папраўляць валасы. Пасажыры здзіўлена пераглянуліся.
    310
    іянка
    Што гэта за маці такая? — пачулася ціхае здзіўленне.— Дзіця хворае, а яна крычыць на яго ды яшчэ ў плечы таўчэ...
    He маці, а, напэўна, мачыха,— зазначыў стары дзед і пасунуўся, каб даць месца малому.— Ідзі, унучак, сядзь са мною...— запрасіў ён.
    Але хлапчук прытуліўся галавой да жанчыны і жаласна захныкаў.
    — Ну садзіся ўжо! — строга загадала жанчына малому і, павярнуўшыся да пасажыраў, дадала: Не хвалюйцеся, людзі добрыя, не хворы ён... А дома я яму яшчэ не так усыплю. Будзе ведаць, як ад працы адрываць. Самае жніво, работы столькі ў калгасе, а ён... Насіся тут з ім! — і жанчына ў злосці пляснула далоняй па вялізнай хлапчуковай галаве. Пачуўся глухі звон.
    — Давай развяжу, a то задыхнешся,— ужо больш лагодна сказала яна і пачала развязваць хустку на хлапчуку.
    Ад цікаўнасці пасажыры нават падняліся са сваіх месц, каб лепш убачыць, што такое з малым.
    Хлапчук не даваўся, трымаючыся рукамі за галаву. Але маці сцягнула хустку з сына:
    — Вось, калі ласка, палюбуйцеся!
    На галаве малога быў круглы чорны чыгун, і толькі з выбітай шчыліны выблісквалі жывыя дзіцячыя вачаняты.
    — Ууу! — загуло ў сярэдзіне чыгуна, і хлапчук зноў уткнуўся ў матчын фартух.
    — Сціхні! Чуеш? Вось прыедзем у бальніцу, там табе знімуць твой шлем. Выдумаў сам сабе на бяду. Цяпер маўчы.
    Пасажыры стрымана заўсміхаліся. Ніхто не адважыўся вясёлым рогатам пакрыўдзіць цярплівага пакутніка.
    Аўтобус спыніўся якраз насупраць амбулаторыі. Жанчына з хлапчуком выйшлі. А за імі
    Клаўдзія Каліна	311
    высыпалі і ўсе астатнія пасажьіры. Праз адчыненае акно амбулаторыі было відаць, як у прыёмным пакоі доктар пстрыкнуў пальцамі па чыгуну і весела сказаў, заглядваючы ў шчыліну:
    _____ Што, браток, надзець змог, а зняць не можаш? Ну, нічога, здымем. Пацярпі... Ён падышоў да дзвярэй і гукнуў: —Данілавіч! Ідзіце сюды! Гэта па вашай часці...
    На парозе прыёмнага пакоя паявіўся вусаты санітар. Ён пакруціў галавой, пацмокаў языком, узяў хлопчыка за руку і павёў за сабой.
    Пасажыры не разыходзіліся. Усе быццам забыліся пра свой клопат. Кожнаму было цікава, як жа ўсё скончыцца.
    Неўзабаве на ганак выскачыў наш гером. Увесь спацелы, перамазаны сажай, ён трымаў у руках дзіравы чыгун.
    Хлапчук вінавата азірнуўся. Бачачы, што ён ніяк не можа расстацца са сваім злашчасным шлемам, маці выхапіла чыгун з яго рук і шпурнула ў прыдарожную канаву.
    Вусаты санітар выйшаў на ганак, закурыў.
    — Ну і цярплівы ж... — задаволена сказаў ён —Гэтак я яго прыціснуў, аж самому горача стала, а ён хоць бы што —толькі сапе... Такі напэўна будзе гэтым... як яго...
    ____ Касманаўтам! —у адзін голас падказалі па сажыры і пайшлі садзіцца ў аўтобус.
    1966
    КАЗІМІР КАМЕЙША
    (нарадзіўся ў 1943 г.)
    ЛЯ КАРТЫ РАДЗІМЫ
    Азёры, рэкі і лясы, I гарады, і вёскі.
    Усё змясцілася на ёй, На карце той, шматвёрстцы.
    Прасторы з кветак і вясны, I з сонца, і з блакіту.
    Сады паўсюль.
    Як акіян, Тут каласуе жыта.
    Тут нафта Рэчыцы цячэ, Пласты зямлі свідруе. Шахцёрскі горад
    Салігорск Тут дзень і ноч працуе. Чыгункі грукат, гул шашы, Птушыны спеў чароўны... Усё змясцілася на ёй, На карце нашай роднай. I нават вёсачка мая, Пушчанская, малая
    Казімір Камейша	313
    Сваёю назваю на ёй — Прыслухайся — Спявае!
    1980
    ДЗЯТЛАВА КУЗНЯ
    « Туктуктук »,— грыміць наўкола,
    Аж з кары паўзе дымок. Так грукоча адмыслова Той дзюбаты малаток.
    Ствол сасновы перамераў, Сук сярдзіта надкалоў.
    Падкаваў ён спраўна дзверы
    У вавёрчына дупло.
    А пасля на сук рагаты Сыпануў з крыла агню. Малаточкам тым заўзята Падкаваў ён цішыню.
    « Туктуктук »,— грыміць над борам.
    Па кавадле скокі зор.
    I жыве, не знае гора
    3 кузняй дзятлаваю бор.
    1980
    АЛЯКСАНДР КАПУСЦІН
    (нарадзіўся ў 1924 г.)
    МІРНЫ ЛЁТЧЫК
    Было'свята Дзень Перамогі. Зырка свяціла сонца. Гучала музыка. Па праспекце да плошчы ПеРамогі> як вокам ахапіць, ішлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Ішлі на ўсю шырыню праспекта. У кожнага на святочным адзенні блішчалі баявыя ўзнагароды.
    Апанас Якімавіч і Андрэйка стаялі на тратуары, віталі ветэранаў. Рухавы Андрэйка разпораз усклікваў:
    Паглядзі, дзядуля, які гэта ордэн? А медаль вунь той, на стужачцы? Мо замежны які?
    Апанас Якімавіч слухаў шчэбет унука, углядаўся ў твары ветэранаў. Раптам ён страпянуўся і аж падаўся наперад. Андрэйка здзіўлена глянуў на дзеда. Апанас Якімавіч паклаў яму на плячо РУку.
    — Паглядзі, унучак. Бачыш высокага палкоўніка? Вунь ён, у форме марскога лётчыка!
    Андрэйкавы вочы перабягалі з адной постаці на ДРУгую. Дзе ж ён, той лётчык?
    Андрушчанка! Мікалай!—крыкнуў Апанас Якімавіч. Адной рукой ён моцна абапёрся на кій, ДРУгую ўскінуў высока над галавой, пачаў махаць.
    I тады Андрэйка ўбачыў палкоўніка: той, пачуўшы дзедаў вокліч, стаў азірацца па баках’
    Аляксандр Капусцгн
    315
    Аднак таго, хто яго паклікаў, не знайшоў: з тратуара ветэранам махалі рукамі многія.
    — От жа шкада —не заўважыў! — узрушана сказаў Апанас Якімавіч.— Але я знайду цябе, Мікалай. Цяпер знайду...
    — Дзядуля, хто гэта?
    — Мой баявы таварыш, унучак.
    Апанас Якімавіч глядзеў на ветэранаў і ўспа
    мінаў.
    ...Быў цёплы ліпеньскі надвячорак. Пад невысокім разгалістым дубам сабраліся маладыя партызаны — хлопцы і дзяўчаты. Жартавалі, смяяліся. Апанас Якімавіч, тады проста Апанас, камсамольскі сакратар, папрасіў, каб сціхлі, і сказаў: «Таварышы, у нашу камсамольскую арганізацыю паступіла заява ад падрыўніка Мікалая Андрушчанкі. Просіць Мікалай, каб прынялі яго ў камсамол. Ёсць дзве рэкамендацыі: камандзіра падрыўной групы Барыса Фісенкі і мая. Думаю, Андрушчанку ўсе вы добра ведаеце. Ці, можа, будуць пытанні?.. Няма?.. Можа, хто сказаць нешта мае?» — «Што тут гаварыць? — выгукнула чарнявая,' як цыганка, медсястра Зіна. Няхай раскажа, як б’е фашыстаў!»
    Мікалай збянтэжыўся, ціха сказаў: «Я ж толькі адзін раз на чыгунку хадзіў. I вы пра гэта ведаеце».— «Можа, і чулі, а ты сам раскажы»,— настойвала Зіна.
    I Мікалай пачаў расказваць.
    Група залягла на ўзлеску. Тым часам трэба было пайсці ў разведку. Вызваўся Мікалай. На чыгунцы ён пахадзіў, прыгнуўшыся, тудысюды, паслухаў — нікога нідзе не заўважыў, нічога падазронага не пачуў. Вярнуўся да хлопцаў, і яны сталі чакаць. Міну вырашылі ставіць перад самым поездам. Падумалі: паставіш яе загадзя, a вартавыя будуць рабіць абход і знойдуць.
    316
    Вяснянка
    Поезд быў яшчэ далёка — ледзьледзь чуўся. Нарэшце Барыс Фісенка таўхануў Мікалая пад РУку: рушылі! I яны кінуліся да чыгункі.
    Сапёрныя лапаткі разварушылі пад рэйкаю зямлю. I ў гэты момант з другога боку чыгуначнага палатна шалёна застрачылі аўтаматы. Гітлераўцы, аказваецца, прытаіліся ў засадзе, чакалі ўсю групу. Над галовамі падрыўнікоў злосна зазумкалі кулі. А поезд ужо недалёка. Тады Мікалай сарваў з рэменя гранатулімонку, шпурнуў яе за насып, у фашыстаў. Калі пачуўся выбух, ён зноў схапіў сапёрную лапатку, пачаў ліхаманкава капаць.
    Паставіўшы міну, падрыўнікі пабеглі ад чыгункі. Тугая выбуховая хваля паваліла іх на зямлю...
    «Таварышы памаглі нам падняцца, і мы вяр нуліся ў лагер. Вось і ўсё...— закончыў свой расказ Мікалай і, памаўчаўшы, дадаў цвёрда, як пакляўся:—Абяцаю гэтак жа знішчаць фашыстаў і далей...»
    ...А калоны ўсё ішлі і ішлі па праспекце. Задумаўшыся, Апанас Якімавіч загаварыў:
    — Ты стрымаў сваё слова, Мікалай: падарваў дваццаць тры варожыя эшалоны...
    Андрэйка, які стаяў наперадзе, азірнуўся.
    — ІІІто ты, дзядуля, сказаў?
    — Успомніў, унучак, што пасля вайны Андрушчанка скончыў лётнае вучылішча, пільна ахоўваў мірнае неба.
    — He, дзядуля, ты не гэта гаварыў...
    Вочы іх сустрэліся. Апанас Якімавіч прытуліў Андрэйку да сябе, паабяцаў:
    Прыйдзем дадому— усё табе раскажу пра мірнага лётчыка.
    1980
    УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ (нарадзгўся ў 1930 г.)
    КАЦЁЛ 3 КАМЕНЬЧЫКАМІ
    Давай з табой сядзем і пагаворым. Ты што, спаць збіраешся ці хворы? Тады заставайся ў цёплым ложку. А калі ты здаровы і ты здаровая, то давайце сядзем на пашчапаныя бярвенні, ля прызбы, на лаўкі, а каму зручна — той і проста на падлозе.
    I ўявім мы, тттто памчалі мы на нашым дыванесамалёце ў вясёлкавы наш з табою край, у сівую нашу з табой даўніну.
    Ці бачылі вы паўночныя нашы ўзгоркі? Яны не дужа высокія, але ўсё ж верас на іх на некалькі дзён раней робіцца сівы. Ад падмарозкаў.
    I сівыя робяцца старадаўнія валуны, камяніскі, камні, каменьчыкі. А пасля пачынаюць пакрывацца шкляным, ружовым на ўсходзе лядком — заберагам, шматлікія нашы з табой азёры. А выкапаную бульбу даўно ўжо звезлі ў хаты і свірны, звалілі ў капцы.
    Дык вось было гэта даўно, вельмі даўно, так даўно, што ў нашай з табой краіне яшчэ не было тады бульбы.
    Стаялі тады на беразе маленькага чыстага возера — існае вочка зямлі — дзве хаты. У адной, багатай ды ганарлівай, жыў мужык Ігнат. Нядобры ён быў чалавек, жонку замарыў работай, дзеці ад хатняга рабства ў свет пайшлі. А гаспадар усё не ўтаймоўваецца, усё пад сябе грабе. Усё наваколле прыдушыў, глытай.
    318
    — Забыўся, што ў труны кішэняў няма,— горка пажартавала добрая Мар’я, бліжэйшая суседка. Бо яе хата бліжэй за ўсіх стаяла. Хата яшчэ з дзядоў, моцная, але зусім недагледжаная. Бо гаспадара ўзялі на вайну і засталася жанчына адна з маленькімі дзецьмі. Аж пяцёра, і кожнае на пстрычку ніжэй за другое. I кожнае ўвесь час галоднае.
    Пакуль бацька быў, сяктак перабіваліся, а тут...
    Словам, запанаваў на нашай зямлі самы страшны, самы подлы грэх, імя якому Несправядлівасць. Гэта калі адзін не можа заснуць, бо аб’еўся, а другі — бо галодны. А дзеці — дык тыя нават плачуць з голаду. Кепска. Ніколі не дапамагай Несправядлівасці. За іншае, можа, і даруюць. За гэтае — не.
    ...Позняя, халодная была вясна. Такое самае лета. А восень яшчэ горай. Завылі вятры, уздзьмуліся рэкі, пашалелі азёры. Сатлелі травы на паплавах. Ад бацькі чуткі няма. Прыйшла чарга Мар’і ісці па дапамогу да суседа. А той сядзіць, далоні пад азадак паклаў ды пыхкае, як вожык. Нажэрся свіннясвіннёю.