• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    He паспелі яшчэ бацька з маці зразумець, у чым тут справа, як Петрусёк зноў пачаў чытаць, але на гэты раз не сваім звычайным голасам, а закрычаў на ўсю хату.
    — Цішэй, Петрусёк, чаго ты так крычыш? — жартаўліва затыкаючы пальцамі вушы, прамовіў бацька.
    Але Петрусёк глянуў на яго з дакорам:
    — Эх, татка, нічога ты не разумееш. Тут жа ў канцы клічнік стаіць!..
    Мелькам глянуўшы на пачырванелага і збянтэжанага Міхася, бацька і маці адразу здагадаліся, хто быў за настаўніка ў Петруся. Яны пераглянуліся між сабой і не ўтрымаліся ад вясёлага смеху.
    Ну, але ўсё гэта нічога, і Петрусёк не асабліва крыўдзіўся на бацькоў. Як бы там ні было, а ён усё ж чытаць умеў. А ўмець чытаць — вялікая справа! Ідзе сабе, скажам, Петрусёк з бацькам ці маці ў выхадны дзень па горадзе, чытае на сценах дамоў розныя шыльды, надпісы, афішы і ўсё ведае, дзе што робіцца. «Хлеб» — значыць, у гэтым магазіне прадаюць хлеб, булкі, піражкі. «Кіно» — тут паказваюць кінакарціны; а вось на рагу магазін— «Кнігі»...
    He, што там ні кажыце, а добра, калі ўмееш чытаць. I наогул добра ўсё ўмець. Нездарма пра гэта і прымаўка складзена: умець — за плячыма не насіць!
    1957
    ЯЎГЕН КРУПЕНЬКА
    (нарадзіўся ў 1936 г.)
    У МАГАЗІНЕ ЗАЙКА БЫЎ
    У магазіне зайка бьіў I падушку там купіў, А прынёс дадому, Дык лёг спаць, вядома. На падушцы — галава, А пасцелька — трава. Ляжыць зайка пад кустом, Куст — яго цудоўны дом, Мяккая падушка, Ды звісае вушка.
    Што рабіць? Што рабіць? Трэба новую купіць!
    Зайка новую купляе, Зноў няўдача спасцігае: 3 новае падушкі Зноў звісаюць вушкі. Зай пакупцы Сам не рады — Хто у гэтым Вінаваты:
    Зай або падушкі?
    He,— даўгія вушкі!
    1970
    Яўген Крупенька	3
    ВЯСНЯНА
    Сёння ранарана Крочыла Вясняна, 3 прамяністых рукавоў Выпускала сакалоў: Там, дзе яны селі, Травы зелянелі, Там, дзе яны палі, Кветкі вырасталі, I звінелі песні Ў сінім паднябессі.
    1970
    АЛЯКСЕМ КУЛАКОЎСКІ
    (нарадзіўся ў 1913 г.)
    СТАРЫ МЛЫН
    — ...Хто табе сказаў, што з такой вышыні не відзён Слуцак?.. Я ж добра ведаю, што відзён. Нават калі ўзлезці вунь на той ганачак, адкуль ланцуг спускаецца, дык і то можна ўбачыць мураваныя дамы. А калі праехацца на крыле — не толькі Слуцак убачыш, а мо і Бабруйск. Петрык колькі разоў лятаў...
    — Чаму ж ты не спытаў у Петрыка?..
    Дзеці сабраліся ля старога млына. Гэта было самае любімае месца іх гулянак. Вакол зялёны мурог, а крыху далей з усіх бакоў жыта, густое і высокае, амаль у два разы вышэйшае нават за Антося, хоць ён у сваім гурце самы большы.
    Тут добра гуляць у хованкі. Пад млынам можна схавацца за стаян, прытуліцца дзенебудзь за штандарамі, a то можна крокаў на пяць ад краю прылегчы і ў жыце.
    Антось не вельмі любіць гуляць у хованкі, бо яго хутка знаходзілі. Дзе ён ні схаваецца, дык усё ногі тырчаць. Таму яго і завуць даўганогі. Затое калі дзеці пачнуць бегаць кругом млына навыперадкі, то ніхто Антося не апярэдзіць.
    Побач з ім, але ўсё ж крыху паводдаль, можна паставіць маленькага віхрастага Міколку. Гэты як схаваецца, гуляючы ў хованкі, дык ніхто яго не можа знайсці, пакуль сам не абзавецца, ды і тады не адразу ўбачыш, дзе ён схаваўся.
    Аляксей Кулакоўскі 359
    Любяць дзеці сядзець пад млынам у час навальніцы. На млын налятае сярдзіты вецер, упіраецца ў крылы, свішча праз шчыліны і запарушвае пылам вочы. I скрыпяць, і жудасна стогнуць тады шмыгі, стаян проста аж ходырам ходзіць, здаецца, што млын не вытрымае такога націску, узмахне крыллямі, як чалавек рукамі, і бразнецца аб зямлю патыліцай. Тады робіцца крыху страшнавата пад млынам, але ж і цікава: можна сабе ўявіць, што ты ляціш на самалёце над тайгой, над высокімі снежнымі гарамі, а можа, плывеш на караблі ў часе шторму.
    Потым дождж як зашуміць, як шугане на крыллі... Пыл адразу ападае, становіцца так прыемна і лёгка дыхаць...
    А як толькі зноў выблісне сонца, хочацца тады пабегаць па мокрай траве ды па лужынах,— вада ў іх цёплаяцёплая, як у печы нагрэтая.
    Каля млына магілка Петрыка. Пасля дажджу яна неяк прыгожа свяжэе, а ад мяты, што густым вяночкам расце на магілцы, ідзе прыемны пах.
    Петрык — сын калгаснага млынара — быў блізкім прыяцелем Антося і Міколкі. Пры немцах ён часта хадзіў да свайго бацькі ў партызанскі атрад — быў сувязным, а Міколка і Антось сталі самымі лепшымі яго памочнікамі. Яны былі самымі лепшымі, а наогулто, Петрыку дапамагалі і другія, у яго быў свой сапраўдны атрад. I Петрык ведаў, хто на што больш здольны і што каму можна было даручыць. Як Антось шпарчэй за ўсіх бегае, то яму даваліся найбольш спешныя заданні: штонебудзь хутка перадаць у атрад, кагонебудзь папярэдзіць, а як было вядома, што Міколка лепш за ўсіх умее хавацца, то на яго абавязку ляжала штонебудзь падгля
    дзець, падслухаць, высачыць.
    360	Вяснянка
    Пад млынам быў іх штаб. Тады яны збіраліся ля млына таксама нібы для гулянак; гулялі ў курмышку, у хованкі, бегалі навыперадкі, але ўсё гэта рабілася больш для адводу вачэй. У кожнага з іх была важная справа: мімаходзь, як бы неўзаметку, яны атрымоўвалі ад Петрыка заданні, дакладвалі, што паспелі зрабіць за мінулы дзень.
    Аднаго разу Петрыку трэба было прасачыць, калі будзе ісці карны атрад у іх вёску са Слуцка. Петрык пільнаваў з самага ранку, на гэтую справу быў сабраны ўвесь яго атрад, а пад вечар, калі ўжо ўсе думалі, што немцы ў той дзень, можа, і зусім не паявяцца, прыбег са свае засады Міколка і паведаміў, што за ўзгоркам паказаўся вораг.
    Петрык хутка ўскочыў на ганак млына, але . адтуль нічога не ўбачыў, падняўся па ланцугу на самы верхні ганак, куды мяшкі цягаюць, і адтуль не відно было. Тады ён узабраўся на страху, стаў на ўвесь рост, прылажыў далонь да вачэй і пачаў глядзець у бок Слуцка, туды, за ўзгорак, дзе Міколка заўважыў немцаў. Так Петрык прастаяў, можа, з хвіліну, потым яго далонь раптам неяк здрыганулася, рыўком апусцілася да грудзей — хлопчык хістануўся і паляцеў дадолу...
    У тую хвіліну, калі Антось і Мікола падбеглі да Петрыка, ён ледзьледзь дыхаў. Твар яго пасінеў, а з правага боку грудзей тонкім раўчуком цякла кроў. Спачатку ён ляжаў зусім нерухома, потым раптоўна здрыгануўся, замахаў рукамі, мабыць, хацеў штосьці сказаць, ды не мог выдыхнуць. Тады, сабраўшы ўсе намаганні, ён прыпадняўся на левы локаць, крануў Антося за руку і паказаў яму на лес.
    Антось пабег што меў сілы...
    Аляксей Кулакоўкскі	361
    * * *
    Ноччу таго ж дня Петрык памёр. Стаяла тады ціхая летняя пагода, толькі ў самым канцы верхняга крыла слабы ветрык ледзь чутна пасвістваў у свежых кулявых дзірачках.
    3 таго часу стары млын стаў падобны на велізарны помнік на магілцы Петрыка, з таго часу зялёны мурог ля млына стаў самым запаветным і дарагім месцам для дзяцей усёй вёскі.
    Хлопцы прынеслі сюды вянкі з прыгожых палявых кветак і аблажылі імі ўсю магілку.
    — He пытаў жа ты ў Петрыка,— усё пярэчыў Міколка,— мо ён і не бачыў Слуцка.
    — А вось я сам,— сказаў Антось і палез на млын.
    Спачатку ён, як і некалі Петрык, узлез на нізшы ганак, потым па ланцугу ўзабраўся на верхні, а адтуль — на страху млына. 3 вышыні Петрыкава магілка здалася Антосю маленькай, як птушынае гняздзечка, а далёкадалёка, аж там, адкуль узыходзіць сонца, і сапраўды быў відзён Слуцак.
    1945
    ЯЎГЕН КУРТО
    (нарадзгўся ў 1924 г.)
    
    
    НА НАЧЛЕЗЕ
    Ярка палае вогнішча. Дзядзька Хвёдар, каржакаваты, з абветраным тварам і пышнымі вусамі мужчына, час ад часу варушыць суком падгарэлыя паленні. Тады разам з агністымі языкамі над вогнішчам узвіваецца цэлы рой залатых іскрынак. Яны ціха кружацца і, падняўшыся высока, адна за адной гаснуць, знікаюць у чорным небе. Якімка праводзіць іх доўгім позіркам. Прыгожа!
    Воддаль, за светлым кругам ад вогнішча, разпораз фыркаюць ды гулка бухкаюць спутанымі капытамі па лузе коні. Там пасецца табун.
    — Дык цябе, значыцца, цікавіць, ці страшна было ў разведцы? — пасля доўгага маўчання перапытвае Якімку дзядзька Хвёдар і, не чакаючы адказу, працягвае:—Тут, браце, штука такая, што адразу і не раскажаш.
    Ён паволі падымаецца з купіны і бярэцца за капшук з тытунём.
    — Вось гляну коней, тады пра гэтыя самыя страхі як след пагаворым.
    Якімка імкліва падхопліваецца.
    — Я, я коней пагляджу! — У голасе яго просьба.— He гуляць жа я на начлег прыехаў.
    — Так і быць.— Конюх дастае з кішэні вялікі гадзіннік.— Да дванаццаці ты дзяжурны, а там я заступлю.
    Яўген Курто
    363
    Якімка робіць некалькі шырокіх крокаў ад вогнішча і ў нерашучасці спыняецца. Наперадзе — цемень. Ды такая густая, што здаецца, пальцам не праткнеш.
    — Каля балотца там прайдзіся,— кідае ўслед дзядзька Хвёдар.
    Гэтыя звычайныя словы чамусьці адразу надаюць хлопчыку бадзёрасці. Ён рашуча ідзе ў ноч.
    I дзіўна. He такая ўжо яна цёмная, як гэта здавалася там, ля агню. Вунь і коні відаць, і кусты панад Альхоўкай. А зорак на небе колькі!
    Адышоўшыся, Якімка спыняецца і ўважліва прыслухоўваецца да начных гукаў. Стрымана булькоча ў карчах Альхоўка, дзесь непадалёк рэзка крычыць дзяргач.
    «На холад крычыць»,— успамінае хлопчык дзядзькавы словы.
    3 боку вёскі, дзе слаба ружавее нешырокая палоска неба, даносяцца натужлівае рыхканне паравіка на цеплацэнтралі і вясёлая музыка. Праўду хлопцы казалі, што іхні рэпрадуктар самы лепшы ў аколіцы. Вунь як далёка чуваць!
    Але няма чаго стаяць. Трэба да балотца ісці. A то, чаго добрага, возьме ды завалачэцца ў дрыгву конь ці жарабя. Тады рабі што хочаш. Быў жа, кажуць, такі выпадак некалькі год назад.
    Асцярожна, каб не спатыкнуцца аб якую купіну, Якімка ідзе ў той бок, дзе ціха шастае высокая балотная асака. У вёсцы гэтае месца празвалі «скулай». I сапраўды, яно быццам тая скула ў баку. Вакол луг як луг, а ў самай сярэдзіне — пятаком дрыгва. Праўда, хутка яе абгародзяць. Ужо і жэрдак прывезлі. Тады не трэба будзе непакоіцца за жывёлу... Наблізіўшы
    364
    Вяснянка
    ся да першых кустоў, што абступілі балотца, Якімка раптам замірае і міжвольна робіць некалькі крокаў назад. 3 густой асакі да яго слыху далятае не то слабы стогн, не то жаласнае ржанне. Па спіне хлопчыка прабягаюць халодныя мурашкі, на лбе выступае буйнымі кроплямі пот. ІІІто гэта?! Мо звер які? Хаця не. Адкуль тут можа ўзяцца звер? Ды і не так скуголіць звяр’ё... звяр’ё...
    «Трэба хутчэй дзядзьку сказаць»,— мільгае думка. Перад вачыма Якімкі на момант паўстае ўтульная пасцель з пахучага сена каля вогнішча, ён нібы зноў бачыць вясёлыя іскрынкі ў небе і спакойны позірк дзядзькі Хвёдара. I так хочацца быць зараз там, побач з ім, адчуваць яго надзейную блізкасць! Але хлопчык намаганнем волі адганяе гэтую думку. Ну'і што? Прыбяжыць ён, а дзядзька скажа: «Эх ты, баязлівец, нічога як след не дазнаўся і прыбег. Герой, называецца. А што б было, каб цябе ў разведку на вайне паслалі? Таксама задрыжаў бы ды назад?»