Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Бегчы да дзядзькі ні ў якім разе нельга. Трэба самому аб усім даведацца. Вось толькі зброі ў яго няма, нават нажа з сабой не ўзяў. Як скроб печаную бульбу ля вогнішча, так і пакінуў яго на крывым палене.
Якімка нагінаецца, паспешліва мацае рукамі вакол сябе, і натрапіўшы на доўгую палку, падымае яе. Хай хоць яна будзе. Ці мала што можа здарыцца.
Цяпер уперад. Толькі ўперад. Назад ходу няма.
Ідзе Якімка асцярожна, крадучыся, трымаючы перад сабой палку.
А стогн паўтараецца. Слабы, безнадзейны. Быццам трапіла ў бяду малое дзіця, выплакала ўсе слёзы і цяпер толькі бездапаможна ўсхліпвае,
Яўген Куртс
не ведаючы, адкуль яму чакаць дапамогі і ці прыйдзе яна наогул.
Ногі Якімкі спыняюцца і самі хочуць зноў павярнуць назад. Але хлопчык стрымлівае сябе, некаторы час прыслухоўваецца і раптам радасна ўскрыквае:
— Ды гэта ж жарабя!.. Яно! А я ледзь да дзядзькі не пабег. Вось дурны.
Якімка рашуча прадзіраецца праз кусты. Звальваецца з галавы шапка, штосьці пякучае, мабыць крапіва, абпальвае твар, рукі. Ды нічога! Ён не адступіць. Яшчэ некалькі крокаў, і ён будзе каля жарабяці.
Але тут ногі правальваюцца ў нешта вязкае. Хлопчык падае нібы падкошаны. Дрыгва!
— Дзяадзькаа!..— крычыць Якімка і змаўкае. Перад самым яго тварам слаба варушыцца над дрыгвой галава жарабяці з белай зорачкай на лбе.
Ластавачка! Вось каго засмактала праклятае балота. Хлопчык пяшчотна гладзіць мокрую галоўку жарабяці, а яно шумна дыхае Якімку ў твар.
— He бойся, дурненькае. Зараз выручу...
Але як? Якімка абмацвае жарабя і з радасцю пераконваецца, што пярэднія ногі ў яго яшчэ наверсе. Значыць, перш за ўсё трэба падкласці пад іх палку. Атрымаецца нібы мосцік. А потым? Што рабіць потым самому без палкі? I яго ж можа засмактаць багна...
— Якімкааа! — далятае здалёк глухаваты дзядзькаў голас.
— Сюды, дзядзечка, сюдыы! — што ёсць моцы крычыць хлопчык і рашуча вырывае зпад сябе палку. Цяпер да прыходу конюха ён пратрымаецца.
Крыху разгробпіы пад Ластавачкай гразь,
366 Вяснянка
Якімка падкладае палку. Жарабя, здаецца, з палёгкай уздыхае. А цела хлопчыка пачынае павольна апускацца ў халодную твань. Якімка робіць парывісты рух, каб вырвацца з багны, але яна не адпускае яго...
— Дзе ты? — зноў, ужо бліжэй, чуецца дзядзькаў голас.
— Тут. Хутчэй!..— хрыпла крычыць Якімка.
Затрашчалі кусты, і вось ужо дзядзька Хвёдар побач з Якімам. Дзядзька наламаў алешніку і падсоўвае яго пад Ластавачку. Нарэшце, нездаволена хлюпнуўшы, дрыгва выпускае жарабя са сваіх смяротных абдымкаў.
— Трымайся за мяне,— спакойна гаворыць конюх Якімку.— Ды мацней.
Да вогнішча яны ідуць плячо ў плячо, як роўныя. Якімку прабіраюць дрыжыкі, ён да ніткі вымак. А дзядзьку, напэўна, горача. На руках ён нясе, як дзіця, Ластавачку. Трэба, каб абсохла ля цяпла. Інакш захварэць можа.
— А малайчына ты, не разгубіўся, не збаяўся,— гаворыць дзядзька Хвёдар.
Якімка маўчыць. Яму карціць сказаць, што гэта не так, што ён і разгубіўся быў, і баяўся. Але ж хіба можна гаварыць пра гэта былому партызанскаму разведчыку, які, напэўна, у самыя небяспечныя часіны не ведаў страху?
Маўчыць і дзядзька Хвёдар. У яго свае думкі. Калі яму было столькі гадкоў, як зараз малому, ён нізашто не пайшоў бы адзін на балота, ды яшчэ ў поўнач...
Так, моўчкі, думаючы кожны пра сваё, яны і ідуць па начным лузе туды, дзе заманліва свеціцца вогнішча.
1966
УЛАДЗІМІР ЛІПСКІ
(нарадзіўся ў 1940 г.)
ГАСЦІНЕЦ
Позна ноччу тата прыехаў з камандзіроўкі. Раніцай Марынка перабегла са свайго ложка да таты пад коўдру. Лашчыцца. Расказвае навіны. Раптам пытаецца:
— Што мне прывёз?
— О, прывёз табе незвычайны гасцінец.
— А які ён? Пакажы мне.
Тата падняўся з ложка. Дастаў з партфеля чырвоны яблык і падаў Марынцы. Яна схапіла рукамі гасцінец, але радасць у яе вачах патухла: вялікае дзіва — яблык!
— Гэта гасцінец ад цёткі Зіны,— пачаў тлумачыць тата.
— Якой цёткі? — зацікавілася Марынка і бліжэй падсела да таты.
— Яна жыве ў горадзе, адкуль я толькі што прыехаў,— пачаў расказваць тата.— Цётка Зіна на вайне з фашыстамі была цяжка паранена... У яе няма рук...
Марынка аберуч ашчаперыла яблык і прытуліла да грудзей. Прыціхла, глядзіць на тату, чакае працягу.
— Цётка Зіна вельмі доўга была ў бальніцы. Аднойчы ўзімку, калі яшчэ ішла вайна, ёй у палату прынеслі гасцінец—вялізны чырвоны яблык. Цётка Зіна вельмі ўзрадавалася. Нават, здаецца, раны перасталі гэтак балець.
368
Вяснянка
Гэта той самы? — спытала Марынка і ўжо з большай цікавасцю паглядзела на сакавіты яблык.
— He, вядома, не той,— усміхнуўся тата і расказваў далей: — Цётка Зіна паправілася. Яна папрасіла, каб пасадзілі каля яе дома яблыньку. Вось з тае пары кожную восень у яе ёсць чырвоныя яблыкі. Цётка Зіна любіць частаваць імі ўсіх сваіх гасцей. I мяне пачаставала. А вось гэты яблык папрасіла перадаць табе,— закончыў свой расказ тата.
Марынка сядзела моўчкі. Твар яе зрабіўся сур’ёзны. Губы падцяла, вочы патухлі. Дзе і падзеліся тыя гуллівыя агеньчыкі!
— Як падрасту,— урэшце сказала Марынка,— паеду да цёткі Зіны і завязу ёй сваю Жану.
Жана — самая любімая лялька Марынкі.
Тата прытуліў дачку да сябе і спытаў:
— А не шкада?
— Ані не шкада,— адказала Марынка.— Я ёй падару ўсе свае цацкі.
Тата не пытаўся, навошта цётцы Зіне такі падарунак. Сваім позіркам Марынка выказала шчырае жаданне: дапамагчы цётцы, каб ёй заўсёды было добра і весела.
А яшчэ, як пайду ў школу...— дачка падумала і рашуча дадала: — Я напішу цётцы Зіне пісьмо. Скажу ёй, што таксама хачу вырошчваць яблыкі, якія вылечваюць людзей!
Цэлы дзень гуляла Марынка з чырвоным яблыкам — дарагім гасцінцам незнаёмай цёткі.
1974
АЛЕГ ЛОМКА
(нарадзіўся ў 1931 г.)
ДЗЕ НАЧУЕ СОНЦА
Ветрык ціха гушкаў Сойку на сасонцы.
Сакаталі птушкі: — Дзе начуе сонца?..
— Ды ў цырку, няйначай, Бо ўвесь дзень не плача, А весела скача, Як чырвоны мячык!..
— He ў цырку, а ў склепе Фар і батарэек, Бо чаму так слепіць, Бо чаму так грэе?
— He! За агародам,
У маку агністым, Там, дзе пчолкі мёдам ■ Пахнуць залацістым!..
Толькі задрамала
Сойка на сасонцы: Спала і не чула, Дзе начуе сонца!..
1975
370
Вясі
ЯК ЯЙКІ НЕСЛА БАБКА
ДА МАЙКІ
Курка сакатала, Курка несла яйкі, Бабка іх збірала Для ўнучанькі Майкі.
Беленькія яйкі Ў хустачку ўвязала, Панесла да Майкі Памалу, памалу.
Ды чаравік быў слабкі, А слабей — шнурочак,— Брала ў зубкі бабка Белы вузялочак.
Восьвось вузел слабкі Нанова завяжа, Ды тут дзед ля бабкі Спыніўся і кажа:
— А ты не да Майкі?.. — Да Майкі, канечне!..
Былі ў хустцы яйкі, Сталася яечня.
1981
ЯК ДЗЕД АЯЯЙ ЗБІРАЎ ГРЫБЫ
Пайшоў дзед Аяяй 3 рэшатам па ваду, Вымыў твар і віламі Расчасаў бараду.
Алег Лойка
371
А тады ўзяў Кошык лазовы,— Пайшоў у маліннік па дровы; А тады ў аглоблі Запрог туман рабы, Паехаў фурманкаю Па грыбы.
А грыбы выбіраў Без ніякае драпінкі, Ды каб з чырвонымі капялюшыкамі, Ды каб у белыя крапінкі!
Напіхаў іх у кішэні, Нашмаргаў у шапку, — Вось дзе парадуе Старэнькую бабку! А бабка ручкі белыя Заламала да змору, За плот, асалавелая, Выкідвала мухаморы: — Запрагай,—крычала дзеду,— Гушчэйшы туман рабы I едзь ты па сапраўдныя Па грыбы!
1981
ЕЎДАКІЯ ЛОСЬ
(1929—1977)
КАЗКА ПРА ЛАСКУ
Ціха, дзеці, Паслухайце казку Пра дзяўчынку харошую — Ласку!
Дзе жыве яна,
Як выглядае, 3 кім сябруе, Каму памагае.
* * *
Неяк Ласку угледзеў Сяргейка,
Хоць і слёзы блішчалі На вейках.
Захварэў неўспадзеўкі Хлапчына.
Сінява залягла Пад вачыма.
Парашкі ён глытаў
I пілюлі, Смеху хлопчыка Доўга не чулі.
Еўдакгя Лось
373
I тады да ягонага Ложка Падышла, нібы цень, Басаножка.
Падышла неўзаметку Малая, За плячыма— Каса залатая.
— Ты Сяргейка? — Пытае ласкава
I плыве каля ложка, Як пава.
— Ты хварэеш?
Замучылі лекі?
Пацярпі, He хвалюйся, маленькі!
Хочаш—коўдру тваю Я папраўлю!
Хочаш — кветак у шклянку Пастаўлю!
Каля хворага
Без адпачынку Завіхаецца Тая дзяўчынка.
Лоб малога пагладзіла, Бровы,—
I Сяргейка заснуў, Як здаровы.
I ў сне ўжо, ТТТто быў нібы казка,
374
Вяснянка
Ён пытае:
— Скажы, калі ласка, Хто ты?
— Ласка.
— Якая?
— Такая, Што маленькім Заснуць памагае.
— Дык застанься са мной, Мая Ласка!
— Я спяшаю ў калгас, Да Тараскі!
I, махнуўшы хусцінкаю
Белай,
Неўпрыкметку пайшла, Паляцела.
Ціхі хлопчык
Ажно засмяяўся: Ён з хваробай сваёй Развітаўся!
* * *
Пасварылася з Надзяй Ларыска.
I за што?
3за малочнай ірыскі!
Да дзяўчынак прыходзіла цёця.
Надарыла цукерак блазноце.
I дражэ, і «падушак» і «мішак»... Немалое багацце ў малышак!
Адно цешся з салодкіх
I еш
Ды сябровак частуй ты...
Дык не ж!
Еўдакія Лось 37
Стала крыўдна старэйшай — Ларысцы, Што ў Надзеі— Яшчэ і ірыскі!
Вось старэйшая, Каб не журыцца, Адабрала ірыскі Ў сястрыцы.
Хто паможа
Надзейцы ціхмянай?
Хто ёй верне Прысмак адабраны?
Можа, цёця?
Яна на рабоце.
Можа, мама? На працы таксама.
Памагла ёй
Дзяўчынакраса, За плячмі— Залатая каса.
I адкуль яна толькі Ўзялася, Як пазнала, ТТТто спрэчка ўзнялася?
На маленькіх нагах
Неабутых
Падышла да дзяўчынак Надзьмутых.
Белай хусткаю Твар абмахнула,
376
Вяс
На сястрычак Лагодна зірнула.
— Я завуся,— гаворыць ім,— Ласкай.
Вы паслухайце Простую казку!
Я прыйшла
Ад Сяргейкі
Хварэйкі, Я прыйшла Ад ТараскіПадпаска.
Сумаваў той без ласкі
За статкам, Калі ў поле падаўся За таткам.
А пасля пабыла я За морам, За бязмежным Блакітным прасторам.
Там чакаў мяне Бедны, пануры Хлопчык з чорнаюЧорнаю скурай.
У краіне, Дзе сонца багата, Гэты хлопчык Застаўся без таты.
Тату ворагі злыя Забілі,
Бо змагаўся ён Супраць насілля.
Еўдакія Лось
'377
Супраць гора змагаўся Адважна, Клікаў волю
Ў свой край неабсяжны...
Пацямнелі,
Як быццам ад ночы, Васільковыя Ласчыны вочы.
Залатую касу Запляла, Пацішэлых сястрыц Абняла.
I тады запытала Ларыса:
— А як хлопчыка клічуць? — Патрысам.
I ўжо шэпчуцца ціха Дзяўчынкі...
Ім цяпер
He да прыкрых учынкаў!
Трэба другу
Пісьмо напісаць, Падарунак яму Пераслаць.
I пачула тут госця: «Патрысік!
Шлём табе мы салодкіх Ірысак.
I дражэ,
I «падушак»малышак,
378
Вяснянка
Толькі з’елі мы Некалькі «мішак».
3 падарункам прымі, Калі ласка, Нашу светлую Шчырую Ласку!
He гаруй, Мы цябе не забудзем