• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    — Хто танцуе горш, Хто лепш, Хто танцуе лепш, Хто горш, He перашкаджай нам, Ёршш!
    406
    Вяснянка
    Лепш схавайся Ля карча, Каб не ўпёк табе Ляшшча!
    А вялізарны Шчупак Танцаваць пачаў Гапак.
    Толькі рыбы — Убаку, Бо не вераць Шчупаку:
    — Ты на хітрыкі Мастак, Знаем твой Гапакхапак.
    Доўга рыбы танцавалі, Аж ляцелі ў скокі хвалі!
    1978
    ЯНКА МАЎР
    (1883—1971)
    в
    ВАСЬКА ЖУКАЎ
    Васька Жукаў, чатырнаццацігадовы хлопчык, аддадзены тры месяцы назад у рамеснае абутковае вучылішча, вярнуўшыся з работы, сеў у куток і пачаў пісаць:	.	„
    «Мілы дзядуля Іван Сцяпанавіч! пісаў ен.
    I пішу табе пісьмо. Вітаю цябе з надыходзячым святам Кастрычніка .і жадаю табе ўсяго добрага. Няма ў мяне ні таткі, ні мамкі, толькі ты ў мяне адзін застаўся».
    Васька зірнуў у акно, дзе калыхалася дрэва з рэшткамі пажоўклых лісцяў, і ўявіў, як жывога, свайго дзеда Івана Сцяпанавіча. Высокі, з шырокімі плячамі і вялікай белай барадой, ён, здаецца, ніколі не злаваў, не крычаў, а толькі жартаваў. Ён быў калгасным вартаўніком, і ўсе ставіліся да яго з павагай як да гаспадара. Удзень ён спаў ці поркаўся каля сваёй хаты, а ноччу хадзіў на «сваіх уладаннях» ад «элеватара», як ён называў свіран са збожжам, да «універмага>> — сельскай крамы. Калі пачуе якую трывогу ў кароўніку, дык пабудзіць цётку Палагу. Часам зойдзе на агеньчык у праўленне, дзе зацягнулася на ноч пасяджэнне, і прыме ўдзел у абмеркаванні калгасных спраў.
    Васька ўздыхнуў, памачыў пяро і стау тсаць далей:	„
    «А ўчора ў нас была самадзеннасць. Я на сцэне
    40.
    Вяснянка
    танцаваў «Крыжачок», Але я хачу перайсці ў аркестр. Нашы хлопцы вельмі добра іграюць на розных інструментах. Мне хочацца навучыцца іграць на баяне. А ёсць такія, што добра малююць, і^ ім даюць паперу і фарбы. I яшчэ хочацца мне ўдзельнічаць у тэатральным гуртку. Учора ў нас ставілі п’есу. Мілы дзядуля, прыязджай. Я не ведаю, што мне рабіць,— хочацца і туды, і туды.
    Сплю я ў спальні, і ў мяне ёсць асобны чысты ложак. Даюць мне і чай, і катлеты, і манную каШУ Хаджу я ў сіняй форме, штаны навыпуск, а на спражцы літары—«РУ». Адзін дзень мы вучымся ў класах, а другі —у майстэрні. На другі год мы будзем працаваць на фабрыцы. А наш майстар мяне хваліць, кажа, што добра працую. Раней, у школе, у мяне не было вялікай ахвоты вУчыцца’ а Цяпер у класе атрымліваю толькі чацвёркі і пяцёркі».
    Васька спыніўся, задумаўся, а потым зноў стаў пісаць: '
    «А Мінск горад вялікі, ды толькі зруйнаваны. Гэта фашысты яго так знішчылі. Але ўсюды ідзе будоўля. Дамы будуюцца вялікія, прыгожыя. Я часта бачу на будоўлях такіх самых хлапцоў, як я. Яны і цэглу кладуць, і атынкоўку робяць, і майструюць, як дарослыя. Ад іхняй работы ёсць вялікі знак. Але і мая праца мне таксама падабаецца, асабліва на машынах. А хлопцы з мяне смяюцца, што я хачу вывучыць усе навукі і ўсе майстэрствы. А чым жа я вінаваты, што ўсё так цікава?»
    Васька пакрывіў рот і пацёр кулаком вочы.
    «Прыязджай, мілы дзядуля, паглядзі сам і скажы, што мне рабіць. А яшчэ фізкультурнікам вельмі весела. яны выступаюць на спаборніцтвах і парадах. А каб ты ведаў, якая цікавая гульня — шахматы! Адзін з нашых хлопцаў, Сёма Шугай,
    Янка Маўр
    409
    абыграў студэнта універсітэта, і яго ўсе хвалілі. Заўсёды ў нас весела і цікава, але часу не хапае на ўсё Прыязджай паглядзець на наша жыцце і скажы, што мне рабіць. Застаюся твой унук Васіль Жукаў». .
    Васька палажыў ліст у канверт і напісау адрас: «БССР, Бабруйская вобласць, Асшовіцкі раён, калгас «Перамога», Івану Сцяпанавічу Жу
    Ноччу яму снілася, як дзед у акулярах сядзіць за сталом, чытае яго пісьмо і весела смяецца. Каля яго сядзіць сабачка Уюн і круціць хва
    стом.	„	„
    Праз некаторы час Васька атрымаў ліст: Ста рэчай дзедавай рукой было накрэмзана:
    «Дарагі ўнучак Васілёк! Твой ліст я атрымау і прачытаў з вялікай ахвотай. I смешна, і радас . на мне зрабілася, як ты там пакутуеш. Трымамся, браток, цярпі, пакуль я прыеду. А прыеду я да цябе на Новы год, як той дзедмароз. А што табе рабіць,я і цяпер магу сказаць — трымайся сванго рамяства. 3 ім ты можаш ісці куды хочаш, і ўсюды табе будзе месца і павага. 3 ім ты можаш скакаць і спяваць колькі ўлезе. 3 ім тьі можаш вучыцца і далей, хоць на прафесара. А што ты цяпер лепей вучышся, як у школе, то я разумею так’ чалавеку патрэбна перамена і рукамі па працаваць, і галавой. А хто думае працаваць толькі адной галавой, то з яго выйдзе, як з таго Петрыка Сухаверхага: рамяству вучыцца не захацеў, а на вучонага здольнасцей не хатла; круціўся’круціўся, а цяпер квіткі піша і думае, што
    А што ты
    рукамі па
    ён вялікі пан. _ . .
    Чытаючы твой ліст, я ўспомніу, як калісьці сам пісаў свайму дзеду Канстанціну Макарычу. Пазней я даведаўся, што мой ліст перахапіў адзін пісьменнік, Чэхаў называецца, і надрукаваў у
    _вяснянка
    газеце. Шкада, што ён памёр, а то я паказаў бы яму і твой ліст: глядзі, як піша мой унучак, калі хочаш, можаш таксама надрукаваць. Твой ’дзед Іван Сцяпанавіч Жукаў».
    1947
    ШЧАСЦЕ
    Быў адзін з тых летніх дзён, якія бываюць, мусіць, толькі на Беларусі. Сонца пячэ як мага, а гарачыні няма: лішак яе паглынаюць і рака,’ і зараснікі аеру ды чароту, і густыя паплавы, і непралазны алешнік ды лазняк, і бярозы, і хвоі,’ і ўсялякая зеляніна, што жыве навакол, дыхае, шамаціць і запаўняе не толькі прыроду, але і ду• ШУ чалавека. He відаць людзей, не чуваць, але гоману досыць і без іх: адны конікі сваім цырыканнем могуць заглушыць усіх людзей, а тут яшчэ кукуюць жаўтабрухія лягушкі, заліваюцца мітуслівыя птушкі ды гудуць мясістыя чмялі.
    Усім радасна ў такі дзень. Радасна і мне. Радасна і вунь таму хлапчуку год васьмі, што спускаецца з гары, падскакваючы на адной назе ды махаючы белым дубцом.
    Мы сустракаемся з ім на мосце. Ён прыпыняецца і глядзіць на мяне так, нібы хоча нешта сказаць. Радасць, шчасце так і пырскаюць з яго блакітных вачэй. Я разумею яго. Калі і я гатоў усіх абняць у гэты жыватворны дзень, дык што ж павінна адбывацца ў яго маленькім чыстым сэрцы? Я лагодна ўсміхаюся яму, ківаю галавой і кажу:
    Добра жыць на свеце, браток, га?
    Тварык хлопчыка засвяціўся яшчэ больш, але ен нічога не сказаў. Ды і што ён мог сказаць? Мы і без слоў разумелі адзін аднаго.
    Я паціху ішоў міма, а хлопчык, нібы той сланечнік, паварочваў следам за мной свой круглы тварык. I з вачэй яго таксама пырскала шчасце, і таксама здавалася, што ён восьвось нешта скажа. Скажа, што надта прыемна ў такі дзень басанож скакаць на мосце ды махаць свежым дубцом, што ў грудзях яго цяпер вельмі цесна і адтуль нешта выпірае, што ўвесь свет вельмі прыгожы і добры, ды і наогул усе дзядзькі і цёткі прыгожыя і добрыя... Ён нічога не казаў толькі таму, што не ўмеў выказаць такіх думак і пачуццяў. Ды яно і не трэба было —я і так усё разумеў. Хіба я сам калісьці не быў такім, як ён? Хіба я сам не адчуваў радасці жыцця? Асабліва ў такі цудоўны дзень.
    Я яго разумеў. Але ён, відаць, гэтага не ведаў, бо ўсё глядзеў мне ў вочы, нібы чагосьці чакаючы ад мяне. Ён заліваў мяне сваім шчасцем, а я ў адказ нічога не мог яму даць. Для яго маёй шчырай і ветлівай усмешкі было мала. Мне трэба яму нешта сказаць. Але што? ІНто яму сказаць, каб перадаць усю тую цеплыню, якую я да яго адчуваю? А мне засталося ступіць толькі адзін Кр0К — і мы размінёмся. Размінёмся, можа, навекі. _
    — Як цябе зваць? — сказаў я нарэшце, каб толькі не маўчаць.
    Сказаў — і зараз жа пачырванеў ад сораму: хлопчык нічога мне не адказаў. Сваім дзіцячым інстынктам ён, відаць, зразумеў, што словы гэтыя сказаны так сабе, абы сказаць. Мала таго. твар яго перастаў свяціцца, нават неяк балюча скрывіўся. А потым... потым з грудзей яго вырваўся крык!..
    He адзін год прайшоў з таго часу, а голас хлопчыка і цяпер гучыць у маіх вушах. Гэта быў шчыры, мімавольны крык дзіцячай душы. ім
    412
    Вяснянка
    былі і крыўда, і расчараванне, і надзея, і горкі папрок да нас, дарослых і разумных людзей.
    Два словы толькі было ў гэтым крыку:
    — Дзядзя!.. Шапка!..
    Але гэтага было досыць, каб зразумець, хоць і са спазненнем, усю тую трагедыю, якая адбылася тут, на мосце, у гэты радасны летні дзень.
    У хлопчыка на галаве была новая шапка, якую ён надзеў, відаць, першы раз. Добрая шапка, шэрая, каляная. Яна ахапіла не толькі галаву хлопчыка, але ўсё цела і душу. Гэта ж праз яе сёння такі цудоўны дзень, а я гэтага не ведаў. I сонца так шчодра свеціць толькі дзеля таго, каб усе здалёк маглі бачыць шапку, а я не заўважыў яе і зблізку. Адзін, усяго толькі адзін крок заставалася зрабіць — і ўся сустрэча пайшла б прахам. Ці магла чулая дзіцячая душа сцярпець такую несправядлівасць, такое халоднае бяздушша?
    I яна не сцярпела... Я адчуў сябе вельмі вінаватым і кінуўся выпраўляць сваю віну.
    — Ах, якая цудоўная ў цябе шапка! — крыкнуў я.— Пакажы, пакажы!
    Вочы хлопчыка зноў засвяціліся радасцю.
    Я зняў з яго галавы шапку. Яна сапраўды хрусцела, як бляшаная.
    Хлопчык глядзеў на мяне ўдзячнымі вачыма, як на свайго збаўцу.
    — Які казырок! I шнурок! I гузікі два! — стараўся я. А падкладка якая цудоўная! Хто купіў?
    — Мамка! —з гордасцю адказаў хлопчык. Несправядлівасць была выпраўлена.
    I мы абодва, зноў шчаслівыя, разышліся кожны сваім шляхам.
    1947
    АЛЕСЬ МАХНАЧ
    (нарадзгўся ў 1922 г.)
    ЮНЫЯ АБАРОНЦЫ
    Непрытомнага байца асцярожна знялі з насілак і паклалі на цагляную падлогу.
    — Яго моцна кантузіла... Выбухам...— пакідаючы лазарэт, сказаў Пеця Васільеў.
    У пагранічнай крэпасці над Бугам трэці дзень лютавала вайна. Усе, хто мог трымаць у руках зброю, былі там, наверсе, дзе несціхана грымеў бой.
    У падвальным лазарэце было цесна. He хапала матрацаў, шынялёў, і параненых клалі на голую падлогу.
    Палоска святла, што скупа прабівалася ў лазарэтнае акенцабайніцу, пацямнела ад дыму. Каб не хадзіць вобмацкам, піянеркі Валя Зенкіна і Нюра Кіжаватава запалілі самаробную газоўку — з гільзы артылерыйскага снарада.
    — Загадваю! He дазваляць цяжкараненым займаць абарону!—прагучаў з цёмнага праёма дзвярэй голас лейтэнанта Андрэя Кіжаватава. Да вайны лейтэнант быў начальнікам пагранічнай заставы, а цяпер разам з іншымі камандзірамі кіраваў абаронай аднаго з участкаў Брэсцкай крэпасці.
    Нюра здагадалася: бацька прыходзіў, каб сказаць, што ён жывы і здаровы. I, вядома, глянуць на яе, дачку: як яна тут, у гэтым