Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
— Ліха з ім, хай яму на памяць будзе,—
Павел Місько
425
уздыхнуў Заяц і вылез зпад другога ложка.—■ Добра, што самі ўцалелі.
— Добранькі знайшоўся,— пачала папікаць Зайчыха.— А дзяцей чым карміць? Каб браў наперад плату!
— Пасаромейся...— толькі і паспеў сказаць Заяц. Бо ў дзверы пастукалі, і ў шчыліну прасунулася галава Лісы.
— Добры вам дзянёк!
— Каму добры, а каму і не,— буркнула Зайчыха.— Калі прынесла шытво — плату наперад!
— Зайчыха, пасаромейся!.. — зніякавеў Заяц, прабачліва развёў перад Лісою лапамі: маўляў, даруйце ёй, яна ў нас у гарачай вадзе купаная.
— Ды я такое моркаўкі навыбірала! Адна ў адну! I намыла, і ў торбу склала! А салооодкая — ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць! — спявалазалівалася Ліса.— Але ж самі падумайце: аддам наперад — схрумстаеце, а пра футра і забудзеце. Дый нашто вам спяшацца? Зіма ж, кажуць, доўгая будзе, паспееце з’есці.
— Тады ідзі са сваім заказам куды хочаш! Лас саміх Заяц будзе абшываць, самі вунь у чым ходзім! — спрабавала сваё права правіць Зайчыха.
Але Заяц працягнуў ужо лапу да Лісінае торбы: /
— Паказвайце матэрыял...
Агледзеў і вымераў Заяц матэрыял, абмераў Лісу.
— Праз два тыдні прыходзьце.
А Зайчыха зноў пілуе Зайца:
— Лапавухі ты быў, лапавухі і застаўся! Хто ж гэта вымервае цюцелька ў цюцельку? 3 Мядзведжага і лісінага матэрыялу можна было яшчэ і мне на футра выштукаваць. Зусім пра сям’ю не думаеш!
— Адчапіся! — Заяц адчыніў дзверы.— Наступны хто?
I ў хату порстка ўскочыў Гарнастай. А няўрымслівы, а вёрткі!
— I ў мяне новае футрачка будзе! — радуецца, як дзіця.
— Ды пастой ты, бо іголкаю ўкалю,— нібыта сярдуе на яго Заяц. А сам мерае, прыколвае, дзе трэба, усміхаецца: і яму ўцешна — столькі шчасця ў малога!
Абмераў яго Заяц — не хапае матэрыялу, самы кончык хваста чорны застанецца.
— Такое бяды — не перажывай! Гэтак нават прыгажэй — з чорным кончыкам,— суцяшае Зайца Гарнастай.— Самі сябе хоць знойдзем у белым снезе! — і шмыг за дзверы.
Выглянуў за Гарнастаем Заяц — бацюхны, а снегу ўваліла! Усё белае... I цэлая чарга зайцоўшаракоў: каторыя сядзяць, як пянькі, са снежнымі шапкамі на галовах, каторыя падскокваюць, грэюцца. А маладзейшыя коўзанку зрабілі — скочваюцца бокам з абрыву, з’язджаюць на спінах і хвосціках — віску, рогату!
— Заўтра прыходзьце! — крычыць ім Заяц.— Набраў ужо многа заказаў.
— Як— заўтра? А футрачкі? Бессаромны ты! Чужым шыеш, а сваякам — не?! — кінуліся зайцы да краўца, ледзь за вушы яго не валтузяць.
— Ну — добра! Ну — ціха! Ну — чакайце! — ледзь адцерабіўся Заяц — і ў хату.— Зайчыха, ідзі знімай меркі!
I пачаў шыць.
Шые Заяц, завіхаецца, шыезіавіхаецца... А Зайчыха ўсё мерае і мерае. Пасвойму мерае: каб большыя абрэзкі былі. А зайчаняткі кроіць налаўчыліся — толькі ножанкі ляскаюць... Дзень і ноч, дзень і ноч — арцелькарусель!
Павел Мгсько
А тут і Ліса прыйшла па футра. А моркаўкі не прынесла!
— Мне сёстры сказалі, каб спачатку прыйшла ў футры ім паказацца! Калі яны пахваляць работу — у дзвюх торбах плату прынясём! Апранулася ў новае белае футра і пайшла.
I па сённяшні дзень яе няма. Кажуць, каб не спаткацца з Зайцамкраўцом, ажно ў тундру заджгала, на Поўнач. I нават імя памяняла, каб не пазналі. Пясцом стала звацца.
Тры месяцы прайшло ўжо, зіма канчаецца. А чарга каля Зайцавай хаты не меншае.
— Калі ты ўжо сабе пашыеш? Калі нам? — гневаецца Зайчыха.
— Хутка ўжо! Восьвось... Нам у хаце і так цёпла, а яны вунь па снезе бегаюць,— адгаворваецца Заяц.
— Хто — па снезе? Аслеп ты ад гэтай работы... Снегу ўжо нідзе няма. Вясна прыйшла!
— Калі вясна, дык нашто нам тыя новыя футры? Будзем у старамодных хадзіць,— адмахнуўся Заяц.
ТТТмат гадоў прайшло з таго часу. А як было многа зайцоўшаракоў, так многа і засталося. Толькі прыгледзьцеся: у некаторых на жываце, на хвасце бялеюць латкі, што паспела прышыць сабе і сваім дзецям Зайчыха з абрэзкаў. А каго абшыў Заяцкравец, тыя ўбіраюцца на зіму ў белыя футрачкі, фарсяць: «Мы — белякі!»
А футрачкі добрыя, зносу ім няма. Перадаюць іх дзяды бацькам, бацькі — дзецям. I гэтак з пакалення ў пакаленне перадаецца памяць пра добрага Зайцакраўца.
А пра Зайчыху забылі начыста.
1979
СЯРГЕЙ МІХАЛЬЧУК
(нарадзіўся ў 1925 г.)
МОЙ СУСЕД ЮРКА
Упершыню я сустрэўся з ім у той дзень, як засялялі суседні новы чатырохпавярховы дом.
Адзін за другім пад’язджалі грузавікі з навасёламі. 3 машын здымалі канапы і сталы, крэслы і ложкі, чамаданы і клункі з розным дамашнім набыткам. He сонечны зайчык — само сляпучае сонца ўварвалася ў мой пакой, калі пад акном праехала яшчэ адна машына з люстранай шафай наверсе. Я выйшаў на двор.
Чатыры дзядзькі асцярожна спускалі з кузава МАЗа па дошках чорнае бліскучае піяніна. На кожны штуршок яно адгукалася знутры басавітым гудзеннем. Я падбег і таксама падставіў плячо, упёрся ў адпаліраваны да зіхацення бок «музычнай скрыні», але неўзабаве, калі піяніна ўкацілі ў пад’езд, вымушаны быў адступіцца: на лесвіцы было занадта цесна, і кожны лішні чалавек толькі замінаў.
Наўкол панавала радасная мітусня. Дарослыя і дзеці з вясёлым гоманам пераносілі ў новы дом свае рэчы.
I тут я ўбачыў яго.
Па лесвіцы на двор выкаціўся бялявы хлапчук гадоў дванаццаці, у школьнай форме, з чырвоным гальштукам на грудзях. Быў ён, можа, нават малы для сваіх год, але шустры і рухавы.
Сяргей Міхальчук 429
Хлапчук падбег да пажылой жанчыны, што намагалася і ніяк не магла адразу падняць з зямлі вазон з калючым кактусам і клунак, у якім былі завязаны кубкі, сподкі, лыжкі, разлівачка з доўгай ручкай і іншае кухоннае начынне.
— Бабуся, пачакай! — закрычаў хлопчык.— Дай я!
Ён схапіў аберуч гаршчок з кактусам і знік у пад’ездзе. А жанчына нагнулася зноў, збіраючыся на гэты раз узяць у другую руку вязку кніжак. Каля сцяны на асфальце стаяла не менш двух дзесяткаў акуратна перавязаных пакункаў з кнігамі і часопісамі.
Ды жанчына зноў не паспела.
Хлапчук, нібы метэор, вылецеў з расчыненых насцеж дзвярэй, пад якія хтосьці, каб яны не зачыняліся, падклаў цагліну, і ледзь не з плачам выгукнуў:
— Бабуся, не чапай! Я іх сам звязваў, сам і насіць буду! Мы ж дамовіліся...
Жанчына махнула рукой і патупала ў калідор.
— А мне можна дапамагчы? — спытаў я, падыходзячы бліжэй.
Хлапчук узняў на мяне зеленаваташэрыя вочы і крыху сумеўся. Заміргаў светлымі вейкамі, яшчэ больш паружавеў.
— Ды ты не бойся,— сказаў я. Я вось у гэтым доме жыву, па суседству.
— А я і не баюся,— шырока ўсміхнуўся ён.— Вам можна. Вы вунь які здаровы! I ціха, быццам па сакрэту, растлумачыў: —У бабусі хворае сэрца. Ёй няможна па лесвіцы часта падымацца.
За чатыры разы мы перанеслі ўсе кнігі на другі паверх у кватэру Юркі — так звалі хлопчыка — і я пазнаёміўся з яго бабуляй Аленай Мікалаеўнай.
Бабуля сказала, што бацькі Юркі паехалі дру
гім рэйсам па астатнія рэчы, і павяла мяне аглядаць кватэру. Яна ніяк не магла нацешыцца выгодамі новага жылля: і ацяпленне паравое, і газавая пліта ажно на чатыры канфоркі ды яшчэ з духоўкай, і ванная. I магазін — рукою падаць...
Прыкмеціўшы, што ўнук зноў збіраецца выслізнуць за дзверы, Алена Мікалаеўна перагарадзіла яму дарогу.
— Ты куды гэта? Адсапіся хоць крыху...
— Ой, бабуся,— Юрка шмыгнуў ёй пад руку,—хіба ты не бачыла: там нейкай цётцы столькі рэчаў згрузілі, а яна адна з малым...
Я развітаўся з Аленай Мікалаеўнай і выйшаў. На лесвічнай пляцоўцы паміж першым і другім паверхам мне давялося адступіцца ў самы кут: насустрач падымаўся Юрка. Разам з чарнявым, трошкі большым за яго хлопчыкам ён цягнуў наверх дзіцячую каляску, якая нагадвала глыбокія ночвы на колах. Следам ішла маладая жанчына з дзіцем, несучы ў адной руцэ чамадан.
He паспеўшы яшчэ сам перабрацца на новую кватэру, Юрка ўжо дапамагаў сваім суседзям.
Дні праз два мне давялося стаць сведкам сутычкі Юркі з Дзімам Казловым.
Дзіму на нашым двары ведаюць усе. I дзеці і дарослыя. Калі вы ўбачыце, што на сцяне намаляваны крэйдай смешны чалавечак або што ўвесь двор засмечаны папяровымі самалёцікамі, можаце не сумнявацца — гэта работа Дзімы. Сарамаціць яго, гаварыць, што рабіць так непрыгожа, што пасля гульні трэба навесці парадак,— бескарысна. На ўсе дакоры ў Дзімы адзін адказ:
— А што?
Або:
— Цётка Даша заўтра ўсё роўна будзе падмятаць.
Сяргей Міхальч
На гэты раз Дзіма з’явіўся на двары з перагарэлай электрычнай лямпачкай у руцэ.^ Ен круціў ёю над галавой і пагрозліва крычаў на малых, што гулялі пад вокнамі:
— Разыдзіся! Зараз бомбу кіну!
I, доўга не думаючы, запусціў лямпачкай у сцяну.
Вухнула сапраўды здорава. Асколкі шкла са звонам сыпанулі ва ўсе бакі. На гэты шум і крык я і азірнуўся, выходзячы з дому.
I тут на Дзіму наляцеў Юрка.
— Зараз жа прыбяры! — загадаў Юрка Дзіму, паказваючы на асколкі.
— А што? — агрызнуўся той.
Дзіма быў большы за Юрку і, вядома, дужэйшы. I калі б яны схапіліся біцца, перавага была б на яго баку. Але Юрка не адступіўся.
— Прыбяры,— паўтарыў ён.— Бачыш, колькі тут малых гуляе. Яшчэ хто рукі аб шкло парэжа...
У гэты час на заасфальтаваную дарожку паміж дамамі, смешна тэпаючы кароценькімі ножкамі, выбегла дзяўчынка. Было ёй годзіка паўтарадва, не больш. Яна спынілася пасярод дарожкі, нагнулася і штосьці падняла.
_____. Дзіма, цаца! — паклікала малая.
Гэта была Дзімава сястрычка Ніна. За ёю Дзіма павінен быў наглядаць, гуляючы на двары.
— Кінь! Дай сюды! —рынуўся да сястры Дзіма.
Але* тая і не збіралася аддаваць сваю знаходку Яна яшчэ мацней сціснула ў руцэ пакручасты цокаль ад разбітай лямпачкі са шклянон палачкай і вусікамідрацінкамі.
Дзіма на момант разгубіўся, не ведаючы, што рабіць. Адбіраць сілком? Ніна можа парэзаць
432
Вяснянка
пальцы аб вострыя шкляныя аскалёпкі, што тырчалі зпад цокаля...
I тут яго выручыў Юрка.
— На,—хуценька дастаўшы з нагруднай кішэні куртачкі маленькае круглае люстэрка, сказаў ён Ніне,—Бачыш? Вунь там дзядзька ідзе. А дзе ён? Ну? Вунь дзе!..
Пакуль Юрка гаварыў, пакуль малая шукала ў люстэрку «дзядзьку», Дзіма паспеў непрыкметна разняць Нініны пальцы і забраць у сястрычкі небяспечную цацку.
Яшчэ праз хвіліну абодва хлопчыкі старанна збіралі на асфальтавай дарожцы і ля сцяны дома асколкі разбітай лямпачкі.
А сёння вяртаюся з работы і чую каля суседняга дома (не новага, а таго, дзе на першым паверсе «Гастраном») — гамана, шум, крыкі. He менш дзесяці хлапчукоў і дзяўчынак падымаюць і падвязваюць да калка маладую ліпку. Маладымі ліпкамі сёлета высадзілі ўвесь наш квартал. Ды ўчора нейкі нядбайны шафёр вёз малако ў магазін і зачапіўся за крайняе дрэўца, паваліў яго.