Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
— He! — крычаць грыбочкі зпад густых кусточкаў.— Добра нам і ў лесе, ў кошык не палезем.
I хаваюцца яны. Вось якія хітруны.
1965
РЭГУЛІРОЎШЧЫК
На скрыжаванні у форме параднай стаіць паставы і наводзіць парадак.
Ён толькі адзін мае гэткае права — адкрыць для машын шлях налева, направа, пусціць напрасткі іх, а потым спыніць, каб пешаходам дарогу адкрыць.
78
Вяснянка
Дождж, ці туман, ці буран снегавы — на скрыжаванні стаіць паставы.
Наводзіць парадак на вуліцы ён.
Сігналы яго для ўсіх нас — закон.
1973
ЯЗЭІІ ЗАЗЕКА
(1907—1977)
УЛАДАР ПУШЧЫ
У той халодны лістападаўскі дзень сям’я зуброў не прыйшла на падкормку. Гэта вельмі ўстрывожыла даглядчыкаў.
— Што магло здарыцца? Чаму зубры аб’явілі галадоўку? — дзівіліся яны.
Нарэшце вырашылі паклікаць зуброў. I праз хвіліну далёка ў лесе пачуўся моцны голас старшага даглядчыка Сяргея Фёдаравіча.
— On, оп, оп!..— клікаў ён і моцна стукаў у парожняе вядро.
Звычайна пасля такога запрашэння на абед у лесе адразу ж чуліся тупат, трэск, шум. Да кармушак з усяе сілы беглі зубры.
Але на гэты раз лес глуха маўчаў. Толькі часамі ў ельніку чуваць было, як выстукваў дзяцел ды цінькалі сініцы.
Мінула больш за гадзіну напружанага чакання, а зуброў усё не было.
Раптам пачуўся цяжкі тупат. На палянку выйшла чарада зуброў. Толькі чамусьці іх было мала. Наперадзе — важак Пум. У яго была высокая гарбатая спіна і дужы шырокі карак.
Зубры падышлі да кармушак, ухапілі трохі корму і заспяшаліся назад у лес.
Сяргей Фёдаравіч непрыкметна, пераходзячы ад аднаго куста да другога, назіркам пайшоў за зубрамі. Ён ведаў, што падыходзіць у лесе да
280
Вяснянка
зуброў небяспечна— могуць падняць на рогі. Ён ЗІРНУЎ У той бок, дзе рэчка рабіла круты паварот і гублялася ў глухіх зарасніках, і застыў ад здзіўлення. На невялічкай палянцы, у кустах, цесным колам стаялі зубры. Яны цягнуліся сваімі пысамі да маленькага зубраняці, з ноздраў іх валіла пара. Нованароджаны быў мышастай масці, пушысты, у завітках. Ён нясмела стаяў на тонкіх ножках. Зубры дыхалі на малога, баючыся, каб ён не змёрз.
Пум стаяў побач з зубранём, трос кудлатай галавой, адганяў тых, хто хацеў дакрануцца да малога.
Назаўтра раніцай зубры зноў спазніліся на падкормку. Сяргей Фёдаравіч заклапочана глядзеў у лес. Марозік пакусваў твар. «Як там зубраня?» — думаў ён.
У гэты час паказалася чарада лясных волатаў. Уперадзе ішоў Пум, за ім — маленькае зубраня. Маці асцярожна і ласкава падштурхоўвала яго. За малышом ішлі астатнія зубры.
— Вядуць, вядуць! — зарадаваўся Сяргей Фёдаравіч.
Прагаладаўшыся, чарада дружна накінулася на корм. Зубраня ўвесь час прыставала да маці, штурхала сваім лобікам пад бок і перашкаджала есці.
* * *
Настаў студзень.
Снег сыпаў і сыпаў, даверху пазасыпаў кусты, замёў дарогі і сцежкі. Лес прыбраўся ў бель.
За гэты час зубраня падрасло, падужэла. Малыш змяніў мышастую поўсць на гладка бурую, на спіне з’явілася гарбінка, на лбе прарэзаліся рожкі — надзейная і грозная зброя зуброў.
Язэп Зазека
281
Пум пачаў вучыць малога гнуць дрэвы і здабываць сабе ежу. Стары зубр наваліцца ўсім целам на граб або рабіну, прыгне дрэва да зямлі і трымае яго пад сабою, а зубраня ад’ядае галіны.
Зубраня было вельмі вясёлае, жвавае і любіла забаўляцца з Пумам. Стары зубр стаіць, як бурая скала, прыгнуўшы магутную шырокую шыю, а малы ўпіраецца ў яго шырокі лоб сваім вузенькім лобікам. Доўга яны дужаюцца. Калі малы заўзята пачынае наступаць, Пум адыходзіць, нібы паддаецца, і нарэшце кідаецца наўцёкі. Тады зубраня радасна бяжыць за ім, каб дагнаць.
* * *
Надышоў люты. Пабольшаў дзень. Палымнела на захадзе пурпуровая зара.
У зуброўніку рыхтаваліся да вячэры. Даглядчыкі накладалі ў кармушкі сена і вецце.
Цяпер зубры не пазніліся. Яны спяшаліся да кармушак. Малы чамусьці не хацеў падыходзіць да корму. Ён стаяў каля агароджы, фыркаў, у вачах было нешта затоенае і дзікае. Толькі Сяргей Фёдаравіч выйшаў з зуброўніка, малы наляцеў на яго і стукнуў ілбом так, што даглядчык распластаўся на снезе. Здавалася, зубраня адчула сябе пераможцам. Яно шалела ад радасці, бегала вакол кармушак. Сяргей Фёдаравіч паспрабаваў устаць, але зубраня зноў падбегла да яго і нагнула галаву для новага ўдару. У гэты момант Сяргей Фёдаравіч схапіў яго левай рукою за правую нагу крыху вышэй капыта, а правай — за рожкі і зваліў на снег. Зубраня не чакала гэтага. Яно ўмомант усхапілася на пругкія ногі і здзіўлена пазірала на даглядчыка. Малое, відаць, адчула сілу і спрыт чалавека.
1967
ВАЛЯНЦІН ЗУБ
(1915—1980)
ЯК ТОЛІК ПРАСЛАВІЎСЯ
Толя Касцюковіч ужо не маленькі хлопчык. Ён вучыцца ў чацвёртым класе. I вельмі любіць чытаць кнігі, асабліва пра хлопчыкаў і дзяўчынак, якія праславіліся ў час вайны. Толік упэўнены, што калі б ён жыў у той час, дык таксама зрабіў бы якінебудзь подзвіг. Забіў бы якога фашысцкага генерала ці ўзарваў бы склад з боепрыпасамі. Або прабраўся ў варожы ттттаб Ён і сам добра не ведае што, але абавязкова 3Рабіў бы нешта гераічнае. Такая ўжо ў яго натура...
Толік не раз думаў аб тым, як жа праславіцца цяпер, у наш мірны час. Яму так хацелася, каб аб ім напісалі хаця б заметку ў піянерскай газеце. I каб яе прачытаў гэты задавака Жора, які мае веласіпед «Арлёнак», носіцца на ім па вуліцы і нікому не дае пакатацца.
Але што можна прыдумаць, калі цябе не бяруць ні на цаліну, ні ў экспедыцыю ў Антарктыду...
Аднойчы Толік валяўся на ложку і абдумваў розныя планы. Раптам у адчыненае акно заляцеў шпак. Толя ўмомант падхапіўся і зачыніў акно. Шпак быў яго палоннікам.
Зусім нечакана слава сама прыляцела ў Толевы РУкі Так, так, хлопчык не сумняваўся, што
Валянцін Зуб
283
гэты шпак прынясе яму славу. Якраз нядаўна ён прачытаў у кнізе, што адзін чалавек навучыў шпака гаварыць некалькі слоў. Вось і ён навучыць шпака размаўляць. I пойдзе аб ім слава! Спачатку загавораць у школе, потым напішуць у газеце, і ён стане вядомы на ўсю рэспубліку. Цяпер жа перш за ўсё трэба было зрабіць для шпака клетку, каб яму было дзе жыць. А затым паступова прывучаць яго да сябе, да людзей і пакрысе вучыць гаварыць.
Бацька Толі вельмі здзівіўся, калі ўбачыў сына ў калгаснай майстэрні, дзе працаваў сталяром. Колькі разоў ён гаварыў яму: «Заходзь да мяне, прыглядайся, як і што я раблю. У жыцці ўсякае рамяство спатрэбіцца». Але Толя і слухаць не хацеў.
— Навошта мне. Я хачу быць лётчыкам, а не сталяром,— адказваў ён.
А вось цяпер прыйшлося ісці да бацькі і прасіць яго, каб дапамог зрабіць клетку. Але бацька адмовіўся.
— Рабі сам! Мне няма часу. Трэба было прыходзіць, калі запрашаў.
Аднак бацькава сэрца не камень. Ён усё ж даў сыну сякіятакія парады, паказаў, як і што рабіць. I Толя ўзяўся за работу.
Ён выстругаў палачкі, планачкі на каркас для клеткі. Паступова работа захапіла яго. У майстэрні прыемна пахла смалістай сасной. Здавалася, быццам ты знаходзішся ў лесе. А як прыемна, калі шурпаты, нязграбны кавалак дрэва — варта толькі прайсціся па ім гэблікам, а потым фуганкам — ператвараецца ў тваіх руках у роўненькую, гладзенькую планачку.
Два вечары Толя рыхтаваў палачкі і планачкі, потым награваў у печы тонкі дроцік і прапальваў ім дзірачкі ў планках. Яшчэ два вечары
284
Вяснянка
ён абрашэчваў каркас дротам. Нарэшце клетка была гатова.
Толя паказаў сваю работу бацьку. Той доўга, уважліва аглядаў клетку, потым заўважыў:
— У цябе ёсць здольнасці да сталяркі. Дарэмна ты цураешся гэтай работы.
— Ат! — махнуў рукой хлопчык і хутчэй пабег у хату, каб пасадзіць шпака ў клетку.
Але птушкі ў пакоі нідзе не было.
— Мама, дзе мой шпак? — усхвалявана спытаў Толя.
— Шпак? А я яго выпусціла. Вельмі ж ён біўся ў акно. На волю прасіўся. Мне шкада яго стала, я і выпусціла.
— Усё, усё, загінула! — заплакаў Толя.
Тут якраз у хату зайшлі Дзіма і Пеця, каб разам ісці гуляць на вуліцу, і Толя хуценька выцер вочы. He будзе ж ён ліць слёзы пры сваіх школьных таварышах.
Сябры адразу ўбачылі клетку і спыніліся ля яе, як зачараваныя.
— Толік, дзе ты ўзяў такую клетку? — спытаў Дзіма.
— Сам зрабіў! — буркнуў Толя.
— Сам? He можа быць! — не паверылі хлопчыкі.
— Чаму не можа? Я чатыры вечары на яе патраціў.
I Толя расказаў сябрам, як да іх заляцеў шпак і яму прыйшлося рабіць для яго клетку. Аб сваіх надзеях, аб тым, як ён збіраўся праславіцца з дапамогай шпака, Толя, вядома, змоўчаў.
— А цяпер мама выпусціла яго...
— Дык аддай клетку на нашу школьную выстаўку «Умелыя рукі». Ты ж ніколі не ўдзельнічаў. А там многа прыгожых рэчаў ёсць.
Валянцін Зуб 285
I хлопчыкі, не чакаючы Толевай згоды, схапілі клетку і памчалі проста ў школу.
Назаўтра ўсе аднакласнікі віншавалі Толю з цудоўнай клеткай. А калі выстаўка закрывалася і падводзілі вынікі, Толю прысудзілі першую прэмію. Хутка пра яго напісала і піянерская газета.
Так зусім нечакана да Толі Касцюковіча прыйшла слава.
Вось і ведай пасля гэтага, дзе і як можна праславіцца.
1962
ВЛСІЛЬ ЗУЁНАК
(нарадзіўся ў 1935 г.)
БЫЎ ГАДЗІННІК...
Быў гадзіннік у Антося,— Як і ўсім яму жылося: Стрэлкі весела хадзілі, Беглі весела гадзіны.
Падымаўся роўна ў сем, Быў у школе, як і ўсе. Адсядзіць сабе — а потым Пачынаецца работа!
Быў гадзіннік рыбаком, Быў гадзіннік грыбніком: Кожны дзень — гадзіны тры To на рэчцы, то ў бары.
Быў гадзіннік футбалістам, У «дзявятку» біў са свістам, Дзве гадзіны біў з ахвотай, Аж хісталіся вароты.
Быў гадзіннік тэлемальцам, Знаў праграму як два пальцы Перакуліцца на бок — Пяць гадзін — кіно ды бокс.
Быў гадзіннік вундэркіндам, На пытанні быў не жмінда:
Васіль Зуёнак
287
Сто пытанняў — маме, тату,— Клуб цікаўных, а не хата!
Дзве гадзіны на развагі, На размовыперамовы — I гадзіннік больш не цягне, Стрэлкі спаць даўно гатовы.
Ну й гадзіннік! Ну й гадзіннік: Паглытаў усе гадзіны, А на ўрокі для Антося Hi адной не засталося...
1965
ЛІМОН
У акно глядзіць Лявон: На катку і смех, і звон! — Надзявай хутчэй канькі! — Клічуць хлопца сябрукі.
А Лявон — ні за парог, Бо Лявон жыццё бярог. Ноччу ў горле чуўся хрып,— Ну а раптам — гэта грып?! Сціхла мама, сумны тата, Пазіраюць вінавата, Нават снедаць не змаглі, Што дзіця не ўбераглі.
I каб вірус той. не вырас, Каб здароўе не падсек, Дзедсусед параіў шчыра: «Хай лімонаў пасасе...» Тата мігам з магазіна Лекаў выпісаў карзіну. Пачалося ў тое ж ранне