• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    — А кім вы, дзядзька Валодзя, працуеце?
    — Ну, брат, не ўсё адразу. Пры сустрэчы пагаворым. .Ясна?
    — Ясна! — адказаў хлопчык.
    Ён паклаў трубку. Уявіў сабе дзядзьку Валодзю. Спачатку дзядзька Валодзя быў падобны на марака Жору, які мінулым летам вярнуўся са службы. Усе хлапчукі гужам хадзілі за ім. Шкада, паехаў вучыцца. Потым успомніўся дзядзька Мікола — машыніст электравоза. Потым... Хутчэй бы пазваніў. Калі б ён жыў у гэтым доме...
    Шукаць папугайчыкаў расхацелася. Пазваніла маці, потым Соня, шэф з іх піянерскага звяна. Дзяўчынка расказала, што ў школе, што задалі на заўтра. Валодзя запісаў. Радасць не пакідала яго ні на хвіліну.
    Соня, а мне папугайчыка абяцалі. Я па тэлефоне пазнаёміўся. Каб ты ведала, які гэта чалавек! Мой цёзка! Вось убачыш, ён з ваенных. Нядаўна дэмабілізаваўся. Так і кажа: «Заўтра ў пятнаццаць нульнуль».
    Хлопчык ледзь дачакаўся заўтрашняга дня.
    222
    Вяснянка
    Ён баяўся, што на іх лініі раптам абарвецца сувязь ці сапсуецца тэлефон у дзядзькі Валодзі. Баючыся забыць, паўтараў нумар. Рупіла пазваніць самому. Ён набіраў першую лічбу, другую, трэцюю, а на апошняй спыняўся. Калі дамовіліся, нельга непакоіць.
    У пятнаццаць нульнуль пачуўся званок.
    — Я слухаю.
    — Вітаю цябе, цёзка. Як здароўе?
    — Добрае.
    — Ты скажы, да цябе можна зайсці?
    — А як жа! Я і маме, і тату пра вас казаў. — Вельмі добра. Хвілін праз дваццаць буду. Дзядзька Валодзя быў не падобны ні на марака Жору, ні на дзядзьку Міколу. Значна старэйшы, з кіёчкам і накульгваў.
    — Праходзьце!.. Сядайце!.. А я думаў...
    — Ты думаў — я зусім малады,— засмяяўся дзядзька Валодзя.
    — Вы франтавік, як і мой дзядуля? 3 «кацюш» стралялі? Праўда? I Берлін штурмавалі?
    — Так, брат, адгадаў,— усміхнуўся госць.— Артылерыстам быў. А да Берліна не дайшоў. Пад Варонежам параніла. А дзе твой дзядуля?
    — У шпіталі. Яму кожны год трэба лячыцца.
    — Знаёмая гісторыя. Ну дык бліжэй да справы.
    3 кішэні пінжака дзядзька Валодзя выцягнуў невялічкую кардонную каробачку, напакаваную ватай, і дастаў з яе...
    — Што гэта?
    Хлопчык разгубіўся і не ведаў, што сказаць. Ну... курынае яйка.
    — Зусім правільна! —узрадаваўся дзядзька Валодзя.
    Ён асцярожна паклаў яйка на стол пасярод не
    Вісарыён Гарбук
    223
    вялічкага кальца, якое зрабіў з вяровачкі, што выцягнуў з кішэні. Потым устаў, адышоў ад стала да дзвярэй і прытуліў абедзве далоні да рота.
    — Крру, крру! — пачуўся далёкі, нібы крык крумкача, гук.— Крру, крру, крру!
    Яйка само нібы' зварухнулася на стале, падкацілася да вяровачкі.
    — Такога дзіва ніколі не бачыў? — спытаўся дзядзька Валодзя.
    — Неа,— адказаў хлопчык.
    — I не ведаеш, чаму яно круціцца?
    Валодзя пакруціў галавой.
    — Скора здагадаешся. А не здагадаешся — скажу... Ну, вось што, брат. Папугайчыкаў няма. Але, я мяркую,— гаварыў дзядзька Валодзя,— і без іх абыдземся. Сваіх цудаў вакол нас — поўнымпоўна... Вось што. Я пакіну яйка са скрыначкай. Давай паставім ля батарэі. Табурэтка ёсць? Цудоўна! Праз паўгадзінкі паслухаеш. А гадзіны праз дзветры будзеш сведкам... He будзем забягаць наперад. Тады мне пазвоніш. Дамовіліся? А пакуль — бывай!
    He прайшло і дваццаці хвілін, як Валодзя, прытуліўшы вуха да скрыначкі, пачуў выразнае:
    — Туктук. Туктуктук. Туктук.
    — Жывое!—узрадаваўся хлопчык.— Куранятка!
    А калі з дзірачкі ў шкарлупіне паказалася дзюбачка, Валодзя кінуўся да тэлефона, хуценька набраў нумар і на момант збянтэжыўся, пачуўшы надта ўжо далікатны жаночы голас:
    — Я вас слухаю.
    «I зноў тыя самыя баязліўцы,— падумалася хлопчыку.— Бедная Зіна. I як я да іх трапіў?»
    224
    Вяснянка
    — А папугаі ў вас... Я ведаю, ведаю! — неяк само сабою вырвалася ў Валодзі.— I ў дзвярах— вочка. А дзверы зачыняюцца на тры замкі з ланцужком!
    — Хто гэта? Хто гаворыць? Хто гэ...
    Валодзя больш не слухаў. Ён зразумеў, што замест двойкі набраў тройку. I Валодзя нанава круціў дыск.
    — Дзядзя Валодзя! Куранятка прадзяўблося! — крычаў хлопчык.— I я здагадаўся, чаму яйка пакацілася...
    1973
    ВІКТАР ГАРДЗЕЙ
    (нарадзгўся ў 1946 г.)
    
    ДАПАМОГ
    Брат сядзіць і ледзь не плача — He рашаецца задача.
    Вось бяда, такое гора:
    Як знайсці квадратны корань?
    Віцька бачыць роспач брата
    I бяжыць у сад з лапатай. Тут зямля ўся пад нагамі Заплялася каранямі.
    Ён дзірван зразаў да зморы:
    Дзе ж ты, дзе, квадратны корань? Гроб зямлю і потым ціха Кажа Віцька:
    — Шо за ліха?
    Карані, дзе ні капаю, Толькі круглыя вымаю.
    1981
    ЧАСНОК
    На градзе сядзеў часнок Пасярод гароду.
    У pace сцюдзёнай мок, Мёрз у непагоду.
    8 Зак. 2563
    226	Вяснянка
    Тонкі быў.
    Ды вось чаго
    Сталі пухнуць шчочкі? Паглядзелі, а ў яго Выраслі зубочкі.
    1981
    НІЛ ГІЛЕВІЧ
    (нарадзіўся ў 1931 г.)
    СНЕЖНЫ ДЗЕД
    Колькі шуму, колькі смеху: Лепім дзеда мы са снегу! Задала зіма работы — Па двары кацілі ўтрох — I паставілі ля плоту.
    Дзед стаіць, хоць і без ног. Замест рук — уткнулі палкі, Вочы — вугалю кавалкі, Hoc — чарэпак з гладыша, Барада — шматок кудзелі, А на лысіну надзелі Кош замест капелюша. Ну і дзед! Відаць, яму Тут стаяць усю зіму.
    Будзе ён тут па начах Наганяць на зайцаў страх, Каб не бегалі сюды Сад псаваць наш малады!
    1954
    СЯБРЫ Ў ПАХОДЗЕ
    Як выходзіла з двара У дарогу дзетвара— Брала яна рэчы, Клала іх на плечы:
    228
    Вяснянка
    Грышка ўзяў палатку, Цішка — коўдраў скатку, Стась — тапор з рыдлёўкай, Харч і посуд — Лёўка, А сачкі з бляшанкай— Акцябронак Янка.
    Толькі выйшлі за сяло, Цішку муляць пачало.
    Стаў прасіць ён Грышку:
    — Памажы, брат, крышку!
    Цягне Грышка скатку, Скатку і палатку, Стась — тапор з рыдлёўкай, Харч і посуд — Лёўка, А сачкі з бляшанкай— Акцябронак Янка.
    I гадзіну не ішлі — Стася колікі ўзялі.
    Стаў прасіць ён Грышку: — Памажы, брат, крышку!
    Цягне Грышка скатку, Скатку і палатку, I тапор з рыдлёўкай, Харч і посуд — Лёўка, А сачкі з бляшанкай— Акцябронак Янка.
    Як мінулі вёрстаў пяць, Стала сонца прыпякаць. Просіць Лёўка Грышку: — Памажы, брат, крышку!
    Цягне Грышка скатку, Скатку і палатку, I тапор з рыдлёўкай, I ўвесь клунак Лёўкаў,
    Ніл Гілевіч
    229
    А сачкі з бляшанкай — Акцябронак Янка.
    За гарой, дзе бор драмаў, Раптам Янка закульгаў.
    Стаў прасіць ён Грышку: — Паднясі, брат, крышку!
    Цягне Грышка скатку, Скатку і палатку, I тапор з рыдлёўкай, I ўвесь клунак Лёўкаў, I сачкі, й бляшанку, I... самога Янку!
    1962
    РАКЕТАСАМАКАТ
    Рашыў зрабіць Уладзік Ракетусамакат.
    Стругаў, выпільваў, ладзіў, Каціўся пот, як град.
    Аж да змяркання корпаўся, Пакуль прыбіў канькі, I вось — сядзіць у корпусе, Што касманаўт які!
    Ляціць, не перакуліцца
    З высокае гары.
    За Ўладзікам па вуліцы Гуртом бягуць сябры.
    I ледзь не кожны просіцца Прамчацца хоць разок,
    230	Вяснянка
    Бо як яна праносіцца — Тут санкі ўсе набок!
    Нібы між зор дарожачкай Імчыцца ўніз яна.
    Вось толькі недаробачка
    Ў ракеце ёсць адна:
    Калі ракета спыніцца —
    За павадок бяры: Сама назад не ўздымецца, Ляціць адно з гары!
    1965
    МІКОЛА ГІЛЬ
    (нарадзгўся ў 1936 г.)
    МЫ БАЧЫМ СОНЦА
    Ён быў салдатам.
    Салдатам ён стаў у тысяча дзевяцьсот сорак першым годзе, калі на нашу Радзіму напалі фашысцкія захопнікі.
    Ён быў не проста салдатам. Ён быў сапёрам. Любая салдацкая служба нялёгкая, а сапёрская — ці не самая цяжкая і небяспечная. Бо сапёр — заўсёды наперадзе, там, дзе цяжэй. Там, дзепойдуць у наступленне танкі, а за імі пяхота, перш пройдуць сапёры. Яны павінны размініраваць пастаўленыя ворагам міны, пракласці іплях танкам і пяхоце.
    Вялікую смеласць і мужнасць павінен мець сапёр. А яшчэ — моцныя нервы і ўмелыя рукі. Бо задрыжыць рука, і лічы, няма сапёра — у дрыжачых руках міна можа ўзарвацца. I памыляцца не павінен сапёр. Нездарма ж кажуць: сапёр памыляецца адзін раз. Памылка яго варта жыцця.
    Ён быў смелы і мужны, наш салдат, у яго былі моцныя нервы і ўмелыя рукі. Ён не памыляўся. Сотні, а мо і тысячы мін абясшкодзіў ён сваімі рукамі, мосцячы доўгую дарогу да Перамогі. А дарога гэтая і сапраўды была доўгая. Ажно на чатыры гады расцягнулася яна. Да 9 Мая 1945 года. Завяршэнне яе азарылася векапомным пераможным салютам.
    Салдат думаў, што служба яго скончылася. Ён
    232
    Вяснянка
    прыехаў дадому, спадзеючыся, што будзе араць зямлю, касіць траву, жаць збажыну. Ды дома яго чакала бяда. На варожай міне, што засталася ў нашай зямлі, падарваўся яго сынпадлетак. I не толькі яго сын. Уся зямля была ўсеяна мінамі, бомбамі і снарадамі — гэтым жахлівым насеннем вайны, і падрываліся на іх дзеці, звяры, птушкі.
    Асабліва пакутаваў салдат праз тое, што гінуць дзеці. На вайне ён бачыў нямала смерцяў, але ссівеў у трыццаць пяць гадоў, перажыўшы смерць сына.
    Аднойчы ён пачуў: у гарадку, у бальніцы, ёсць цэлая палата падлеткаў, што падарваліся на мінах. Іх палату так і называлі: «Палата мінёраў». Гэта быў жорсткі жарт. Салдат зазірнуў у тую палату. I быў уражаны не меней, чым смерцю сына. Асабліва запомніўся яму хлопчык, у якога замест вачэй былі чорныя правалы. У сэрца салдата запалі словы хлопчыка: «Я не бачу сонца...»
    I салдат зноў апрануў шынель. I зноў ачышчаў зямлю ад фашысцкіх мін, снарадаў, бомбаў. Абясшкодзіўшы чарговую міну, з агідаю адкідваючы яе прэч, быццам забітую гадзюку, ён штораз прыгаворваў: «Больш ты не зможаш нікому патушыць сонца...»
    ТТТмат гадоў рабіў салдат гэтую сваю небяспечную і высакародную работу, каб па зямлі маглі вольна хадзіць людзі і звяры, каб маглі, дзе хочуць, гуляць дзеці.
    Але не толькі на нашай зямлі была вайна. Шмат гадоў шугала яна і ў далёкай Афрыцы, на зямлі спякотнага Алжыра. I там таксама пааставаліся міны, бомбы і снарады, і там таксама гінулі людзі, звяры і птушкі, і там таксама былі «палаты мінёраў».
    I калі ўрад Алжыра папрасіў нашу краіну памагчы ачысціць іх зямлю ад рэшткаў вайны, сал
    Мгкола Гіль 233
    дат сеў на цеплаход і паплыў у гэтую краіну. Бо ён быў Савецкі салдат, друг, заступнік і абаронца ўсіх сумленных людзей на зямлі.
    Ён ні разу не памыляўся, наш салдат. У яго ніколі не дрыжалі рукі. Тысячы мін і снарадаў абясшкодзіў ён. I там, у далёкім Алжыры, адкідваючы прэч «гадзюку з вырваным джалам», ён гэтак жа, як і дома, прыгаворваў: «Больш ты нікому не патушыш сонца...»
    У Алжыры ён на ўсё жыццё запомніў адну невялікую вёсачку. Яго, Савецкага салдата, віталі ўсе яе жыхары. Ён запомніў дзяўчынку, якая падала яму букецік палявых кветак. Дзяўчынка была смуглявая, ажно чорненькая, толькі адна ўсмешка ззяла белізной на яе круглым тварыку. У гэтай вёсачцы ён павінен быў размініраваць поле, якое паспела ўдзірванець. Сяляне спрабавалі яго араць, але некалькі чалавек не вярнулася з таго ворыва — падарваліся на мінах. I вось цяпер сяляне чакалі, што Савецкі салдат верне ім іхняе поле. I смуглявая дзяўчынка падала яму букецік палявых красак.