Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
7
Матка спаткала сыночка ля брамы:
— На табе, сынку, рубель серабраны!
Сын адказаў ёй:
— Пакінь, мама, клопат!
Маю рубель я сягоння з работы.
Думаю, ім задаволіцца тата.— 3 добрым настроем ідзе ён у хату.
8
Бацька сядзіць ля стала і чакае:
— Дзе ж ты так позна, сыночак, гуляеш?
Сын падае свой рубель серабраны, шчыраю працай што быў зарабляны.
Бацька узяў і ў агонь яго кінуў.
Як падхапіўся адразу хлапчына!
262 Вяснянка
Выграб з агню яго голай рукою. — Што ты тут робіш, татуля, такое?
Гэта не жарты! Ад золку да змроку я працаваў, і было мне нялёгка.
Бацька смяецца, бо сынам здаволен: — Веру табе я, сыночак, сягоння!
Веру, што ты зарабляў яго шчыра,— голай рукою з агню нават выграб!
Будзе ляжаць ён асобна, бо першы — ён і цяжэйшы, але і мілейшы.
1958
АЛЯКСЕЙ ДУДАРАУ
(нарадзгўся ў 1950 г.)
БУСЛЫ
Ідучы з лесу, Андрэйка з мамай адпачывалі ля сцірты саломы. Жмурачыся ад сонца, Андрэйка глядзеў у неба. Яму здавалася, што пад канец лета яно зрабілася незвычайна высокім, усё адно як паднялося і стала шырэйшае і большае.
— Мама! — усклікнуў раптам хлопчык.— Глянь: журавы лётаюць! Вунь, над фермай.
Мама сумна сказала:
— Гэта не журавы, сынок, гэта буслы з суседніх вёсак. Кожны год, збіраючыся ў вырай, яны над нашай клёнаўкай кружаць. А ў нас не жывуць...
— Чаму? — спытаў хлопчык.— Ім бы добра ў нас жылося.
— Некалі жылі,— сказала мама,— а цяпер не хочуць.
— А чаму?
— Пакрыўдзіліся. Яшчэ тады, калі я была такая, як ты цяпер.
У першы месяц вайны прыкацілі ў нашу вёску фашысты... Памятаю, як кароўку нашу забіралі, за курамі па двары ганяліся. Пазней гэтыя вылюдкі ўсё спалілі: і хаты, і сады, і дрэвы...
У нашым двары рос вялізны разгалісты дуб. На ім, колькі вёска стаяла, буслы сабе жытло рабілі. Дык вось. Вайна ідзе, а ў буслоў свой
264
Аляксей Дудараў
клопат: дзяцей гадаваць, каб да восені іхнія крылы дужымі сталі. I не заміналі ж нікому, a адзін фашыст прыцэліўся ды па буслу з аўтамата часануў... I забіў. Ляжыць бедны птах, дзюба ў пыле. Немцы сабраліся ля яго, гергечуць, смяюцца. Бусліха магла б уцячы, але як жа было ёй сваіх дзетак кінуць? Кружылася над гняздом, пакуль той самы ірад і па ёй не бабахнуў...
Забітая бусліха ляціць на зямлю акурат на немцаў з іх машынамі. I — ці паверыш? — спужаліся яны. Сыпанулі з дарогі да агароджы, прыціхлі нават. Ну, а калі яны паехалі, мы, малыя, збегліся, паплакалі і пахавалі буслоў. А дзед твой злазіў на дрэва і дастаў з гнязда асірацелых буслянят. Мы іх да восені жабамі кармілі. Восенню яны паляцелі ад нас. Пэўна, расказалі ўсім буслам, што тут адбылося, і з таго часу не селяцца яны ў нашай вёсцы.
Мама ўздыхнула і паднялася з саломы:
— Ну, пойдзем, сынок.
Ішлі моўчкі. Андрэйка ўсё глядзеў у неба і думаў. Няўцям яму было, як гэта людзі маглі забіць такую прыгожую птушку... А буслы кружыліся, кружыліся...
I раптам усхвалявана і з радаснай надзеяй хлопчык спытаў:
— Мама, а мо, калі восень пройдзе і снег, і калі я падрасту і ў садзік не буду хадзіць... мо яны прыляцяць да нас? Я іх таксама карміць буду. Я жаб не баюся...
— Мо і прыляцяць,— уздыхнула мама.
— Няхай бы прыляцелі!
Неба з бусламі здавалася хлопчыку вельмі прыгожым, ласкавым і спакойным.
1978
MAP ЯН ДУКСА
(нарадзгўся ў 1943 г.)
ПІЯНЕРСКІ ЛАГЕР «ЗУБРАНЯ»
Аж сто сяброў
адразу раптоўна знойдзеш тут. Зноў паўтараем фразу: «Які цудоўны кут!»
Сінее зверху восень, Смалісты пах нясе. Спяць у абдымках сосен будынкі нашы ўсе.
Ад тых усіх будынкаў, дзе песня, смех жывуць, бясконцыя сцяжынкі у гонкі лес бягуць.
Даўно бягуць—
ніколькі не зарастуць травой, прысыпаныя толькі ігліцай баравой.
На тых сцяжынках вузкіх, дзе шастае кара, зямлі ўсёй беларускай сышлася дзетвара.
266 Мар'ян Дукса
У векавечных нетрах, дзе рушацца грамы, між старадрэвін ветлых спазнаем дружбу мы.
I дружба стане святам. Заўважым неўпрыкмет: Яна з сасновых шатаў памкне за намі ўслед.
1980
АЛЕСЬ ЖАЎРУК
(1910—1942)
АНДРЭЙ УШАКОЎ
(1912—1942)
ПРА МАЙГО KATKA
Ў доміку маленькім Пад крутой гарой Я жыву з любімай Бабкаю сваёй.
У мяне ёсць жвавы ■ Шэранькі каток, Жэўжык, непаседа, Вечна — скок ды скок! Кожны дзень кацёнку, Як іду ў дзетсад, Слухацца бабульку Я даю загад.
Вечна абяцае Слухацца каток, А пасля ў бабулькі Схопіць з рук клубок... I давай па хаце 3 ім скакаць блазень,— Бедная бабулька Ловіць цэлы дзень. Ўвечары з детсада Я прыйду сама,— Знік клубок бабульчын, Мячыка няма.
Я крычу са злосці, А каток: «Мяўмяў, Я клубка не бачыў,
268
Вяснянка
Мячыка не браў!» Хвосцікам паводзіць, Гнецца у дугу, Трэцца шэрым бокам Аб маю нагу.
Я ад цёці ўчора Ўвечары ішла, На сцяжынцы ў садзе Вожыка знайшла.
Як мяне убачыў Хітранькі звярок,— Ўраз схаваў ён рыльца, Звіўся у клубок.
Вострыя іголкі, Быццам бы штыкі, Натапырыў спрытна Ў розныя бакі.
— Нука, хто ахвочы — Падыходзь, герой,— Нас, браток, не возьмеш Голаю рукой!
Я яго хусцінкай Ціханька ўзяла, Ў дом к сабе прынесла, Спаць сама пайшла. Раніцой прачнуўся Мой блазенькаток, Бачыць, што такое — Мячык ці клубок? Бачыць і не верыць Ён сваім вачам:
Як жывы, за ложак Мячык скокнуў сам! I хутчэй схаваўся Ад катка ў кутку. Вось пацеха будзе Нашаму катку!
Алесь Жаўрук, Андрэй Ушакоў
269
Зараз яго лапкай Ён адкіне ўбок. Ой жа, як балюча Колецца клубок! — Вось табе за гэта! — Кінуўся ён зноў I яшчэ балючай Лапы накалоў.
Запішчаў, заенчыў Жаласна: «Мяўмяў! Гэткіх я ніколі Цудаў не страчаў, Каб клубок ці мячык Мог калоцца так».
I яго панюхаць Хоча мой бядак. He паспела скочыць 3 ложка я далоў, Як блазень цікаўны Пыску накалоў.
I цяпер сядзіць ён, Па сваёй віне, Ўвесь забінтаваны, Ціхі на акне.
А на панадворку Сёння за акном Весела і шумна, Хораша кругом. Там вунь трусяняты Дражняць індыка, Ловяць кураняты Майскага жука.
Вераб’ям прывольна Па двары гуляць— Некаму сягоння Вераб’ёў ганяць!
Бусел стаў паважна
270
Вяснянка
На адной назе, Костку Жук ля будкі Смачную грызе.
Толькі ён пакінут, Па сваёй віне, Ўвесь забінтаваны, Ў хаце на акне.
Перад ім лякарствы Горкія стаяць, Ў дзень па чайнай лыжцы Трэба іх прымаць.
Тут каток ад гора Плакаць захацеў, Ў гэты час на дровы Певень узляцеў.
Закрычаў штосілы Ён: «Кукарэку!
Так табе і трэба Блазнюкукатку!»
1940
ВАСІЛЬ ЖУКОВІЧ
(нарадзіўся ў 1940 г.)
ПЕРШЫ СНЕГ
Янка ўстаў асеннім ранкам, на гадзіннік глянуў Янка. «Сем гадзін, ды —што такое? — пасвятлела у пакоі».
Хлопчык да акна падбег: вось дык дзіва — выпаў снег! — Тата, мамачка, не спіце, у акно хутчэй зірніце... Першы снег, бялюткі снег, колькі ён прысыпаў стрэх, і сцяжынак, і дарог, на варотах нават лёг, двор старанна абяліў, наваколле асвятліў.
Першы снег, бухматы снег! Дзе ўжо болей тут заснеш... He паспеў паснедаць Янка, кажа тату: — Хачу санкі.
(Акурат была нядзеля, дома ўся сям’я сядзела.) Тата саначкі прынёс, а каб хлопчык не замёрз, малахай дастала мама, шубку лёгкую таксама. Цэлы ранак, цэлы ранак Янка наш правёў ля санак.
272
Вяснянка
I гулялі разам з ім Ніна, Галя і Яўхім. А яшчэ на снежны двор выйшлі Петрык, і Рыгор, і маленькі Васілёк — дзеці зблізку і здалёк. Дружна дзеці снег ляпілі, крэпасць моцную рабілі. Там пайшлі ў атаку снежкі, за разведкай — перабежкі,— там гарачыя баі «нашых» з «белымі» былі. Завадатарам галоўным Янка быў — ён быў няўлоўны. Першы снег — усім на ўцеху: мора гоману ды смеху... А тым часам пацяплела: крыху сонейка прыгрэла, пацякло з высокіх стрэх, стаў, як мокры цукар, снег. Крэпасць грозная асела, горка мігам палысела.
I прыціхлі каля горкі Янка, Петрык і Рыгорка, Ніна, Галя і Яўхім...
Першы снег, пусці дадому: боты мокрыя зусім.
1977
САКАВІК
Крадзецца ў ноч і там блукае двухградусны слабакмароз. Абозу белага чакае, ды ў воблаках прапаў абоз.
Васгль Жуковіч
273
Вясна імкнецца ў наступленне, рашучы фронт, надзейны тыл. А на ўзбраенні ўсе праменні. Трашчаць зімовыя масты.
Сакавіка адчулі сілу гракі:
— Ура, ура, ура!
Прыслухайся — і ў шуме крылаў жыве ўжо новая пара.
1979
HE ЎМЕЮ, ПАСПЕЮ...
— Сяргей, засцялі свой ложак.
— А я не ўмею.
— Урокі вучы, Сярожа.
— Яшчэ паспею.
— Сыночак, пачысці боты.
— Ай, шмат работы.
— Сяргейка, ідзі паглядзі кіно. — Вось так бы, мамка, даўно!..
I — на марожанае заадно...
1975
ЯНКА ЖУРБА
(1881 — 1964)
ПАСТУШОК
Сонца толькі што ўзышло, Шле наўкол сваё святло.
Над палямі птушак хор: Спевам поўніцца прастор.
Абуджаецца калгас, каб паспець на працу ў час.
Выйшаў з хаты пастушок, I зайграў ён у ражок:
«Тругугугу, тругугу!..»
Добра будзе на лугу
Сёння статку пагуляць, Роснай траўкі пашчыпаць».
I кароўкі ўміг яму
Адказалі: «Мумуму!..
Будзем цэлы дзень гуляць, Траўку смачную шчыпаць.
Каб спачыць нам у цяньку, Пабываем і ў гайку.
Там рачулка ўдаль бяжыць;
Мы ваду ў ёй будзем піць.
А як скончыцца дзянёк, Сонца сядзе за лясок,—
У калгас мы вечарком
Прыйдзем з смачным малаком».
1922—1936
Янка Журба
275
ДЗЕД МАРОЗ
У вопратцы белай, Шырокай, даўгой, 3 вялікай пушыстай Мятлойбарадой
Прыйшоў к нам здалёку Дзядуля Мароз, Завеі і холад
3 сабою прынёс.
У бель апранае Ён дрэвы, кусты, На рэчках, азёрах Будуе масты.
Па вуліцы ходзіць Ды снегам хрушчыць, Вятры з сабой водзіць, У дрэвах трашчыць.
Ён грукае ў сцены
I хат, і сяней Ды голасам гулкім Склікае дзяцей:
«Выходзьце, рабяты! Час ладзіць каток.
Дык жыва ж за працу, Шумлівы гурток!»
1921
ХВЕДАР ЖЫЧКА
(нарадзіўся ў 1927 г.)
У МАМЫ НА РУКАХ
Спіць у мамы на руках сынок, залюляны мараю салодкай, нібы склаўшы крыльцы матылёк спіць пад ласкай сонца на пялёстках.
На руках у мамы хлопчык спіць.
А на ганку летні ветрык лёгкі ходзіць, хоча брамку адчыніць у нязнаны свет, у свет шырокі.
Хлопчык спіць у мамы на руках... Можа, сніць сябе дарослым надта у прыгожай форме марака ЦІ Ў бліскучым шлеме касманаўта.
Пройдзе час —
і стане явай сон: выйдзе ў мора, узляціць пад хмары, працай рук нястомных будзе ён маладзіць вясновыя абшары.
А пакуль — маленечкі сынок на руках у мамы спіць салодка.
I жывы трапеча матылёк над ягонай ільняной галоўкай.
1974
Хведар Жычка
277
ХІТРЫЯ ГРЫБОЧКІ
Сыраежкі, маслякі, ці не бачыце, які я прынёс вам кошык — новенькі, харошы, кругленькі, як сонца, выгнутае донца, абадочак звіты з дубчыкаў ракіты? Лезьце ў кошык новы, панясу з дубровы.