Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Ляжаць у буданах, Нібыта дома, Бо ні на што не здатныя, Вядома.
Пасля —
Адначасова падпаліць.
3 буданчыка хто першы пабяжыць, Калі агонь
Пад носам запалае, Той і прайграе... Ды пераможцаў Так і не займелі: Ляніўцы ў буданах сваіх Згарэлі.
1981
АЛЕСЬ ГУРЛО
(1892—1938)
НАШЫ ПТУШКІ
У нашым краі — Беларусі — Ёсць буслы, сарокі, гусі,
Качкі, чыбісы, саколкі, Чаплі, совы, перапёлкі,
Каршуны, сіваваронкі, Жаўранкі, шчыглы і слонкі,
Галкі, крумкачы, вароны, Галубочкі нахахлёны,
Дзятлы, чыжыкі, зязюлі,
Кулікі, сяўцы, жаўнулі,
Шпакі, зяблікі, цяцеры, Курапаткі пер’ем шэры,
Ластаўкі, і верабейкі,
I сініцы, салавейкі,
Сойкі, пігліцы, удоды, Што лятаюць без ахвоты.
Каля рэчак, на лужайках Ёсць глушцы, стрыжы і чайкі,
Алесь Гурло
249
I вядуцца на балотах Жураўлі ў густых чаротах;
Па надворку, каля хаты, Ходзяць куры й кураняты.
Хто сакоча, хто кудахча, Хто па стрэхах спрытна скача,
Хто на кусціку ў садочку, Хто на полі, хто ў лясочку,
Хто высока ў паднябессі Моўчкі ўецца або з песняй:
Пачнуць хорам — не здзівіцца. Ёсць дзе пець і весяліцца!
1921
ВІКТАР ДАЙЛІДА
(нарадзіўся ў 1930 г.)
ДОБРАЯ ФЕЯ
Надыходзіў Новы год. Людзі ставілі ёлкі, упрыгожвалі іх бліскучымі рознакаляровымі цацкамі. Юля разам з мамай таксама прыбірала сваю ёлачку, чапляла на яе шышкі, жалуды, шары, пеўнікі, цукеркі, яблыкі. На самы вяршок мама прымацавала бліскучую чырвоную зорку, а пад ёлкай пасадзіла вялікага Дзеда Мароза ў кажуху з калматым каўняром, абсыпаным «снегам», і ў чырвоным башлыку. Дзед быў падпяразаны шырокім вышываным поясам з кутасамі. За плячамі— вялікі мяшок.
— Заўтра табе, Юлечка, Дзед Мароз прынясе падарунак,— гаварыла мама, калі яны вешалі гірлянды з электрычнымі лямпачкамі. — Толькі не гэты Дзед, а сапраўдны, жывы. I яшчэ, калі ты будзеш харошай, паслухмянай дзяўчынкай, падарунак табе прынясе і Добрая Фея.
А хто такая Добрая Фея? — не зразумела Юля.
— А гэта ёсць такая цётка, называецца яна Фея,— адказала мама.— Яна ноччу перад Новым годам усім харошым дзецям падарункі прыносіць.
— А адкуль яна ведае, хто харошы, а хто брыдкі? — зноў спытала Юля.
— Ведае. Яна ўсёўсё ведае. Усё бачыць, усё чуе, усіхусіх разумее. Прыходзіць Фея ноччу,
Віктар Дайліда
251
калі спяць не толькі дзеці, але і дарослыя. Ціхенька адчыняе дзверы, нячутнымі крокамі падыходзіць да ёлкі і кладзе пад яе падарунак. А на падарунку нават надпіс ставіць: Юльцы, Наташы або Іванку ці Мішу.
— Няўжо?! — здзівілася Юлька.
— Праўда. Толькі прыносіць падарункі яна таму, хто рукі чыста з мылам мые, хто зубы кожны дзень чысціць, хто палец у рот не бярэ, у каго кніжкі і сшыткі хораша складзены, хто маме посуд мыць памагае, хто спаць у дзевяць гадзін кладзецца. Ну, а хто мурза і неслух, Фея да таго не заходзіць...— махнула рукой мама.
Вечарам Юля хораша прыбрала на сваім стале, дзе рыхтавала ўрокі — сёлета яна ўпершыню пайшла ў школу,— роўненька паскладала ўсе свае школьныя прылады, кніжкі і сшыткі, потым чыста, з мылам вымыла рукі, а павячэраўшы, пачысціла зубы. I калі не было яшчэ і дзевяці гадзін, пачала класціся спаць.
— Нешта ты сёння рана? — спытала мама.
— А Фея ж падарунак прынясе...— адказала дзяўчынка.
— Ах, праўда ж...— спахапілася мама.— А я і забылася. Ну, спі, спі, дачушка.
— Добрай ночы, мамачка,— пажадала Юля маме і дадала: — Я заўтра і косы сама запляту, і хусцінкі свае вымыю, і ў магазін збегаю.
— Ну малайчына...
Юля доўга ляжала, не магла заснуць, усё думала, думала, а што ж гэта за такая Добрая Фея, якая ўсё бачыць і ўсё чуе і _якая так любіць харошых дзяцей.
А раніцой, прачнуўшыся, Юля адразу кінулася да ёлкі. Зірнула, а там сапраўды ляжыць вялікі пакунак. I на ім напісана: «Сямашка Юліі».
252
Вяснянка
А ў тым пакунку цукеркі, арэхі, шакаладкі, фінікі і... тапачкі.
— Мамачка, а адкуль Фея ведала, што мне патрэбны новыя тапкі?—спытала Юлька.
— О... яна ўсё ведае...— адказаў за маму тата, які выйшаў з кухні.— Яна ведала, што твае старыя тапачкі знасіліся, і прынесла новыя. Ды паглядзі, якія прыгожыя — цёплыя, мяккія, нібы пуховыя.
Юля надзела новыя тапачкі і зарадавалася. Ах, якія мяккія!..
— А яны і падпісаны нават,— сказаў тата.— Паглядзі, на адным вышыта літара С, а на другім Ю. Сямашка Юліі.
— Праўда, татка...— Юля зірнула і здзівілася яшчэ болей. Але прыкмеціла, што тата падміргнуў маме, усміхнуўся, і раптам не паверыла: — Ой, вы, мусіць, жартуеце?
— Ды не, што ты...
— Ээ... А чаму ж літары на тапках вышыты якраз такімі ніткамі, якімі мама вышывала мне кофтачку? — Юля ледзь не пакрыўдзілася.
— Правільна, Юлечка,— усміхнуўся тата,— бо кофтачку і тапкі вышывала адна і тая ж Добрая Фея. А хто гэтая Фея, адгадай?
— Гэта мая мама...— засмяялася Юля.
— Правільна, малайчына, адгадала.
Тады Юля падбегла да мамы, абхапіла яе за шыю рукамі і моцнамоцна пацалавала:
— Дзякуй табе, мамачка!.. Дзякуй, Добрая Фея.
1978
МІХАСЬ ДАНІЛЕНКА
(нарадзгўся ў 1922 г.)
MAMA
Лёнькаў тата прывёў новую маму — прыгожую, з бліскучымі завушніцамі жанчыну.
— Гэта твая новая мама,— сказаў ён Лёньку.— Так і клікаць яе заўсёды будзеш.
Ды вось бяда: ніяк не можа Лёнька назваць яе «мамай»: не забыўся ён родную маці, якая год назад памерла. Нават, здаецца, помніць, як прыемна пахнуць яе густыя мяккія валасы.
— Хачу есці,— просіць Лёнька. I мачыха ставіць на стол талеркі.
— ‘Задача нешта не выходзіць, — гаворыць Лёнька.
Новая маці перапыняе сваю працу, садзіцца каля хлопчыка і цярпліва вучыць яго, як лепей рашыць задачу.
Нічога не скажаш: добрая новая маці ў Лёнькі. Але мамай чамусьці ён назваць яе не можа.
Аднойчы пайшоў Лёнька з мачыхай у лес па грыбы. Зусім мала пахадзілі, а ўжо ў Лёнькавым кошыку і баравікі, і падасінавікі, і грузды паявіліся. Зверху хлопчык прыкрыў іх лісцем папараці, галінку з буйнымі чырвонымі ягадамі рабіны паклаў. Азірнуўся, а мачыхі нідзе няма.
— Гэй! — спалохана закрычаў Лёнька.
— Эй! — данеслася ў адказ.
Гэта рэха так адгукнулася — нібы знарок насміхалася з хлопчыка.
254
Вяснянка
— Огого! — зноў падаў голас Лёнька.
— Гогооо! — даляцела здалёк.
Заблішчалі слёзы на вачах ў хлопчыка. Страшна падалося яму ў лесе: усюды гушчар, мясціны нейкія незнаёмыя.
— Мама! — у роспачы закрычаў Лёнька што было сілы.
— Чаго ты, маленькі? — пачулася праз момант у адказ.— Я тут. He бойся.
3за кустоў выйшла новая Лёнькава маці і моцна прытуліла да сябе бялявую галоўку сына.
1979
АВЯР’ЯН ДЗЕРУЖЫНСКІ
(нарадзгўся ў 1919 г.)
РАЗМОВА Ў КОСМАСЕ
Разгорнутая кніга...
Колас.
Нібы чуваць Знаёмы голас Палёў зялёных I лясоў
I шэпт жытнёвых каласоў, Зямлі далёкае Дыханне, Спеў салавейкі
Летнім раннем, Такі, што сэрца Замірае...
А космас
Ціхенька люляе.
Прыходзяць думкі, Думкімроі, I сэрца
Ў радасным спакоі, Які навеяны паэтам.
Нібыта чуецца
Над светам:
«Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!»
1980
256
Вяснянка
АВЕЧКІ
Я пасу авечкі Каля самай рэчкі, Воўна ў іх Бялюткая, Мяккая, Танюткая, Будзе На валёнкі, Будзе на панчошкі, I на рукавічкі Застанецца трошкі.
1981
Мастак А. ЛОСЬ
М. Янчанка «Лета ў серванце»
Мастак Т. БЕРАЗЕНСКАЯ
А. Грачанікаў «Казка пра Іванаганчара і пачваруцара»
ГЕНАДЗЬ ДЗМІТРЫЕЎ (нарадзгўся ў 1943 г.)
ГАДЗІННІК
Вісіць гадзіннік на сцяне.
Ён не гадзіны лічыць, не.
Ён ціха цікае:
— Ціктак.—
Нібы пытаецца:
— Ці так?
Я сёння ранарана ўстаў, Старанна ложак свой заслаў, Памыўся я, Наеўся ўсмак...
А ён — сваё:
— Ці так? Ці так?
Прыбраць у хаце дапамог
I смецце вынес за парог...
А ён — не выцерпіць ніяк — Пытае зноў:
— Ці так? Ці так?
— Ты што,— гадзінніку крычу,— За мной цікуеш?!
He хачу!..
Злазь са сцяны хутчэй, лайдак!
А мне ў адказ — Ціктак! Ціктак!
9 Зак. 2563
1975
УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА
(1900—1976)
ПЕРШЫ ЗАРАБОТАК 1
Бацька і маці выхоўвалі сына.
Сын быў уцехай, надзеяй адзінай.
Толькі, на жаль, у падобных выпадках Часам бывае не вельмі ўсё гладка.
Бацька гаворыць, што хлопцу да працы Трэба памалу хадзіць прывучацца.
Матчына думка зусім не такая: «Тая работа яшчэ пачакае.
Можа здарыцца якое няшчасце.
Можа з няшчасця сыночак прапасці...»
Час не чакае. Хлапчына — дарослы. Стаў паглядаць на дзявочыя косы.
Бацька гаворыць:
— Гультайства даволі!
Так працаваць не пачнеш ты ніколі!
Заўтра выходзь, мой сынок, на работу.— Сын і пайшоў, але ўсё ж без ахвоты.
Уладзімір Дубоўка
259
2
Ды не паспеў ён прайсці і два крокі — Хлопца гукаюць сябрыабібокі.
3 тымі сябрамі гуляў ён у карты,
3 тымі сябрамі ўсялякія жарты...
Вечарам трэба вяртацца дахаты. «Што зарабіў ты?» — спытаецца тата.
Матка чакае сыночка ля брамы: — На табе, сынку, рубель серабраны.
Бацька спытаецца пра заработкі, Вось і адказ яму будзе кароткі...
з
Бацька на сына зірнуў толькі вокам, Скеміў, што сын быў ад працы далёка.
Але пытае:
— Ну як, галубочак, Папрацаваў ты свой першы дзянёчак?
Сын падае той рубель серабраны.
Бацька узяў, на рубель і не глянуў.
Зразу рубель у агонь ён укінуў. — He зарабляў ты яго,— кажа сыну.
Матка зірнула на сына маўкліва: «Як ён пазнаў? Гэта нейкае дзіва!»
260
Вяснянка
4
Раніцай зноў, толькі выйшаўшы з дому, ён напаткаў учарашніх знаёмых,.
Зноў абышоў ён работу далёка.
Так дачакаўся і шэрага змроку.
Вечарам трэба вяртацца дахаты. «Што зарабіў ты?» — спытаецца тата.
Матка спаткала сыночка ля брамы: — На табе, сынку, рубель серабраны!
Бацька спытаецца пра заработкі, вось і адказ яму будзе кароткі...
5
Бацька дахаты вярнуўся не рана.
Сын падае той рубель серабраны.
Бацька зірнуў і — ў агонь зноў з размаху!
Сын да сцяны прытуліўся са страху.
— He працаваў ты ізноў! — кажа сыну. «Як пазнае ён?» — здзівіўся хлапчына.
6
Досвіткам сын зноў падняўся на ногі, сэрца смылела ў яго ад трывогі.
Сорамна бацьку ўжо глянуць у вочы: ён спрабаваў ашукаць яго двойчы.
Зразу пайшоў на работу хлапчына.
Ён працаваў, як сапраўдны мужчына.
Уладзгмгр Дубоўка
261
Дзень ён цалюткі варочаў каменне, муляр з камення выводзіў скляпенне.
Тут ён не бачыў сваіх абібокаў, тут працавалі ўсе людзі навокал.
Вечарам, толькі заходзіла сонца, майстар прыйшоў і падзякаваў хлопцу.
— На табе,— кажа,— рубель серабраны, шчыраю працай тваёй зарабляны...
Сын патрымаў той рубель на далоні: — Тата здаволіцца, пэўна, сягоння!