Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Пачуўся лёгкі, невыразны плёскат. Ледзь улоўны шолах трысця перапыніў мае думкі.
Па цёмнай вадзе павольна, амаль непрыкметна плыве невялікі круглы астравок — куча зламаных сцяблоў трысця.
Гэта — гняздо чомгі.
Сама чомга стаіць пасярэдзіне свайго плывучага астраўка, як капітан на палубе карабля. У яе тая самая пастава, у якой злоўленая чомга стаяла на падлозе ў доме лясніцтва.
Лёгкі ветрык падганяе астравок, які падпарадкуецца яго павевам. Павольна пасоўваецца ён па роўнай, крыху пасярэбранай гладзі.
202
Вяснянка
Вось плывучы астравок прыткнуўся да сцяны чароту і спыніў свой рух. Чомга саслізнула з гнязда і знікла пад вадой. Птушаняты ў яе ўжо выраслі, і цяпер яна карыстаецца гняздом, напэўна, толькі як месцам для адпачынку.
На другі дзень я зноў убачыў гняздо чомгі, але на гэты раз без гаспадыні. На астраўку знаходзіўся другі пасажыр. Гэта быў вялізны пацук. Ён сядзеў на сцяблах, з якіх было складзена гняздо, паглядаў навокал нахабным позіркам і самаздаволена чысціў пярэднімі лапамі вусы.
Мяне гэта не здзівіла. Я чуў і раней, што вадзяны пацук выводзіць часам дзяцей у гняздзе чомгі. А можа, ён проста вылез з вады, каб таксама адпачыць на плывучым востраве?
ДЗІЎНАЯ ПТУШКА
Чомга — птушка своеасаблівая не толькі з выгляду. Сваімі дзіўнымі звычкамі яна адрозніваецца ад усіх іншых птушак.
Мне расказвалі ў лясніцтве, што калі чомга плавае па вадзе, малыя дзеці яе сядзяць на спіне ў маткі. У выпадку небяспекі чомга нырае ў ваду разам з імі. Кажуць таксама, што разам з малымі на спіне чомга ўзлятае, калі трэба, у паветра. Такім чынам яна пераносіць сваіх птушанят з месца на месца не толькі водным, але і паветраным шляхам. Спіна маткі ператвараецца для іх з вадаплаўнага судна ў самалёт.
Жывуць чомгі парамі. Вясной пасярэдзіне плывучага гнязда, на подсцілцы з балотнай травы, самка адкладае тры ці чатыры яйкі. Калі чомга ў выпадку неабходнасці пакідае хоць на
Віталь Вольскі
203
кароткі час гняздо па сваіх патрэбах, яна заўсёды маскіруе яйкі, накрываючы іх зверху сцябламі трысця. Вада часам залівае яйкі, але гэта ім не шкодзіць. Спачатку яйкі чомгі маюць белы колер, але праз некалькі дзён, з прычыны таго, што ляжаць на гнілых раслінах, яны робяцца бурымі і, нарэшце, цёмназеленаватакарычневымі. Чомгі, самец і самка, сядзяць на яйках па чарзе. Пазней, калі птушаняты выведуцца і падрастуць, бацька пакіне сям’ю і будзе трымацца асобна.
Ногі ў чомгі настолькі адсунуты назад, што яна амаль не ходзіць і на зямлі можа стаяць, толькі абапіраючыся на кароткі хвост. Каб рухацца па зямлі, чомга павінна паўзці, прыпадаючы грудзьмі і абапіраючыся на крылы. Узняцца з зямлі ў паветра чомга не можа. Яна ўзлятае толькі з вады — спачатку шпарка плыве, лопаючы крыламі і высунуўшыся напалову з вады, потым, узяўшы разгон, адрываецца ад вадзяной паверхні.
Затое плавае і нырае чомга надзвычай добра, шпарка і спрытна.
3 выраю чомгі вяртаюцца ў красавіку і жывуць на радзіме да лістапада. Кормяцца яны дробнай рыбай, вадзянымі насякомымі, рачкамі, жабкамі, апалонікамі. Восенню, перад адлётам, чомгі збіраюцца ў чароды.
Некалькі дзён правёў я на лясным плёсе, заўсёды на тым самым месцы каля дуплаватай вярбы. Адсюль добра было наглядаць за ўсім люстрам вадаёма, але ўбачыць яшчэ раз чомгу мне не ўдалося.
Чомга сустракаецца часта на рэках і азёрах Палесся, а гагары, блізкія сваякі чомгі, вядуцца на Князьвозеры і на Прыпяці.
1957
АНАТОЛЬ ВЯЛЮГІН
(нарадзіўся ў 1923 г.)
ПЕСНЯ ЗЯЛЁНАГА ДУБА
Падняў я сонца на галлі пад посвіст салаўёў, а нетры цёмныя зямлі карэннем пераплёў.
Здаецца мне: калі цяпер пад бурай зашумлю, не я трымаюся, павер, за родную зямлю, а на карэннях на маіх — нябачаны цяжар! — вісіць у кроплях дажджавых зямлі зялёны шар.
Высокі, вечна малады, у ззянні зор і рос, свае гады, як жалуды, я на зямлю атрос.
He помню, колькі мне гадоў. Далёкі помню дзень: у лесе сыты крык драздоў, стагі ў лугах.
Сухмень...
Анатоль Вялюггн
205
Змарнеў ад болю і лістком я варухнуць не мог.
Бывай, пад родным дубняком зялёны мокры мох...
Мяне, маленькага, з лугоў, дзе росы піў і рос, хлапчук пад пахаю дамоў з рыдлёўкай вострай нёс.
I на пясок упаў я з рук пад шызым голлем сліў. «Пасадзім тут»,—
сказаў хлапчук на станцыі Разліў.
Ды выйшаў бацька хлапчука, у мазалях рука, мяне, гаротнага дубка, падняў, нібы сынка.
Лісток завялы ён сарваў і кінуў злосна ўбок: «Такое дрэўца змарнаваў дарэмна, галубок!
He бачыў я, каб летні дуб прыняўся ў сенакос, няхай бы юны ветралюб у родным лесе рос».
Хоць сок бруіўся па лістку, падумаў я: канец...
Ужо не дуб я — на пяску запылены дубец...
«Саджайце!.. Вырасце дубок!» — пачулася здалёк,
206 Вяснянка
не словы — кропелькі з аблок, рашучы шпаркі крок.
Схіліўся добры чалавек з газетай нада мной: «У вашым садзе з веку ў век шумець яму ліствой!»
I я, маленькі і прамы, зірнуўшы навакол, ступіў, ад радасці нямы, у свой халодны дол.
Хоць плавілася над зямлёй нябёс паўдзённых шкло, а боль нясцерпны як рукой з карэньчыкаў зняло.
Пасля ўначы шчаслівы кліч не раз я чуў здалёк: «А праўда вашая, Ільіч,— расце, расце дубок!»
Я чуў, захутаны ў туман, ці, можа, толькі сніў: усё гавораць пра будан на возеры Разліў.
У змроку добры чалавек схіліўся нада мной: «Дужэеш, любы? 3 веку ў век шумі сабе ліствой, краніся кронаю аблок на досвітку, дубок!» —
I ён пайшоў, пайшоў у змрок, рашучы, шпаркі крок...
Анатоль Вялюгін
207
Падняў я сонца на галлі пад посвіст салаўёў, а нетры цёмныя зямлі карэннем пераплёў.
I жалудоў і лісцяў медзь на ўсю зямлю атрос. Мне сотні лет і зім шумець у бляску зор і рос.
Паломнікі з далёкіх рэк пад кронаю стаяць.
— А дзе той добры чалавек? — хачу я запытаць.
Па сцежках ленінскіх штогод ад станцыі Разліў ідзе, ідзе, ідзе народ
з капальняў, хат і ніў.
Звіню, зялёны валадар, дзяржаўнаю ліствой, з нябёс крутых сумёты хмар змятаю галавой.
Здаецца мне: калі цяпер пад бурай зашумлю, не я трымаюся, павер, за чэрствую зямлю, а на карэннях на маіх — нябачаны цяжар! — вісіць у кроплях дажджавых зямлі зялёны шар.
1956
208
Вяснянка
СНЕГІРЫ
Заснулі белыя палеткі.
Мароз загрукаў на двары.
Зірнеш з акна: нібыта кветкі, на сініх вербах снегіры.
Надзьмуты важна птушак воллі..
У шуме строгай сумятні ані забудуцца ніколі маленства снежаньскія дні.
Сіло стаяла ля дубровы.
Бяжы... узрушаны, бяры трапёткі, вогненнапуховы, жывы кавалачак зары!
1945
ВЕРА ВЯРБА
(нарадзілася ў 1942 г.)
Я СТАНУ КАПІТАНАМ
Шуміць на карце мора Сапраўдным ураганам, Я вырашыў учора, Што буду капітанам.
Рашаю сам задачы, Вучуся я старанна.
Mae сябры пабачаць — Я стану капітанам!
Вятры і штормы, дружа, Прайду загартаваны.
Я стану самым дужым I смелым капітанам.
Калі паклічуць горны
У далёкія туманы,
Скажу: «Бывай, мой горад, Уперад, капітаны!»
1966
210
Вяснянка
БАБУЛІНЫ КАЗКІ
У бабулі маёй Рукі лоўкія, У бабулі маёй Песні доўгія.
Разматае клубок 3 новай казкаю, Прыйдзе хітры каток, Трэцца з ласкаю.
Хоча лапкі пагрэць, Завуркоча ён, Hi гуляць, ні дурэць Нам не хочацца.
Вось і ноч настае, Ды не спіцца нам. Бабка казкі снуе Чараўнічыя.
1966
МІКОЛА ГАМОЛКА
(нарадзіўся ў 1922 г.)
t
ШЛЯХ АДКРЫТЫ
Ці ж мог праспаць Алёша гэтую раніцу? Ніколі! Учора бацька расказаў, што на світанні праз іх станцыю пройдзе бронецягнік. Зусім недалёка, дзесьці за лесам, стаіць фронт. Там і ўдзень і ўначы чуваць грымоты выбухаў. Снарады немцаў ірвуцца нават і тут, на станцыі. Алёша жыве з бацькамі не ў хаце, а ў склепе з маленькімі акенцамі. Хоць там і цемнавата, затое спакойна.
Многа дзіўнага бачыць і чуе хлопчык на сваёй лясной станцыі. Па чыгунцы бесперапынна ідуць цягнікі. Раней салдат везлі на фронт, а сёння адтуль у Мінск павінен прайсці бронецягнік. Бацька гаварыў, у Мінску — рэвалюцыя, Саветы. Але буржуі зноў хочуць захапіць уладу. На дапамогу рэвалюцыі бальшавікі з фронту і паслалі бронецягнік.
Калі хлопчык прачнуўся, бацькі ў склепе ўжо не было. Убаку, ля сцяны, спала маці з маленькай сястрычкай. Алёша асцярожна адчыніў дзверы, выйшаў на двор і пабег да станцыі.
На запасным пуці, пыхкаючы парай, стаяў цягнік. Пачыналася раніца, барвовая, халодная. Вецер гнаў на дарозе жоўтае вільготнае лісце.
Нечакана ізза крутога павароту чыгункі вынырнула дрызіна. Ля станцыі яна спынілася, адтуль выйшаў чалавек у скураной куртцы і цёмных акулярах. Следам за ім выскачылі афіцэры.
212
яснянка
Чалавек у скураной куртцы махнуў пальчаткай і сказаў:
Захапіце станцыю! Чыгуначнікаў арыштаваць!
Ёсць! — казырнуў высокі афіцэр і першым пабег да жоўтага будынка вакзала.
Пачуўшы гэтыя словы, Алёша здрыгануўся. «Арыштаваць чыгуначнікаў! За што? Значыць, і тату...» Хлопчык абмінуў доўгі склад, выбег ’на пуці Бацька клапатліва завіхаўся ля стрэлак.
Таатка! закрычаў хлопчык.—Уцякай...
Бацька пачуў крык і азірнуўся. Афіцэры былі побач. Уцякаць позна. Бацьку затрымалі і павялі на станцыю. Следам пайшоў і Алёша.
— He плач, сынок, не плач,— суцяшаў бацька.— Я вярнуся...
У будынку станцыі было пуста. Алёша падыШОЎ да выбітага акна. Бацьку падвялі да бруднай лаўкі, на якой сядзелі чыгуначнікі. Яны гнеўна размахвалі перад рыжым афіцэрам рукамі, аб нечым спрачаліся.
Вы не маеце права нас арыштоўваць,— пачуў Алёша абураны голас дзядзькі Міхася, начальніка станцыі.— Мы нясём адказнасць за чыгунку.
Вы — бальшавікі,— сказаў рыжы афіцэр.— Загадваю маўчаць!
— Вылезе ўсё вам бокам,—паволі, са злосцю адказаў дзядзька Міхась.— На станцыю ідзе бронецягнік...
Раптам Алёша пачуў у бакавым пакойчыку працяжны званок. Праз момант да слыху даляцеў сухі, надтрэснуты голас. Хтосьці размаўляў па тэлефоне.
— Так, так... Пускайце таварны на левы пуць. Станцыя Зазер е ў нашых руках. Бальшавіцкі бронецягнік будзе затрыманы!
Мікола Гамолка
213
Размову па тэлефоне пачулі і чыгуначнікі. Дзядзька Міхась адразу падхапіўся з месца і кінуўся да дыспетчарскага пакоя. Рыжы афіцэр схапіў яго за руку, загарадзіў дарогу.
— Пусціце! Што вы робіце, панове? Гэта ж злачынства... Бронецягнік пойдзе пад адхон.
3 дыспетчарскай выйшаў чалавек у скураной куртцы і ў цёмных акулярах.
— А табе што да таго? Пойдзе, бо там бальшавікі... Хехехе,— задаволена засмяяўся ён.