Ветраліст
Габрыэла Містраль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 110с.
Мінск 1984
ПАЭЗIЯ X нАРОДАўХ СВЕТУ
ГАБРЫЭЛА МІСТРАЛЬ
ВЕТРАЛІСТ
ЛІРЫКА
Пераклаў з іспанскай Рыгор Барадулін
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1984
II(Чнл)
М 65
Перакладзена з выдаппя:
Mistral G. Poesias.— La Habana, Editorial Casa de las Americas, 1967.— 280 p.
Укладанне, заўвагі i рэдакцыя перакладаў Карласа Шэрмана
4703000000 — 158 м М 302(05) —84
173—84
Выдавецтва «Мастацкая 4 літаратура», 1984.
МАЦІ МОВЫ
Спачатку была маладзенькая вясковая настаўніца — станістая і смуглая, як індыянка-кечуа, светлавалосая, як басконка, з зялёнымі задуменпымі вачыма: кажуць, яна ледзь стрымлівала незразумелую сілу ў вачах, і звалі, чылійскую метыску — Люсіла Гадой Алькаяга. Магчыма, і тады яна ўжо не была Люсіла, старанна прымервала чужы стап, ,чужое аблічча звычайпай дзяўчыны, каб жыць да скону ў вёсцы, закахана і мець дзяцей ад добрага, звычапнага чалавека.
Пад той час — ішоў 1905 год — ёй загадалі штодня хадзіць па школьную пошту на станцыю, а станцыя, як ва ўсіх маленькіх паселішчах свету, была эпіцэнтрам мясцовага грамадскага жыцця: там чакалі адзінага цягніка, які прыпыняўся на імгненне, праводзілі вачыма «хуткі» з мільгаценнем блакітпых фіраначак і абрысамі тых шчаслівых, каму пашапцуе пабачыць нешта яшчэ, там прагульвалася моладзь на шпацыры, пакуль сталыя людзі абменьваліся іпфармацыяй, там сустракаліся, там , знаёміліся. I яна пазнаёмілася, пакахала. Юнак — Рамел’ё Урэта — быў прыгожы і ўдачлівы, нібыта любіў яе. Мабыць, ён уяўляў, што далейшае жыццё — мулкае, нармальнае рэчышча сям’і — спакой парушыць хіба што плач не.маўляткі, але зялёныя вочы бянтэжылі душу заўсёды, замест весялосці, любоўнага захаплення ён часцей адчуваў невытлумачальную трывогу. Праз нейкі час
Рамел’ё пачаў сустракацца і з другой дзяўчынай, «багатай», і крыху пазнеіі абвясціў заручыны з ёю. Іншая патура рана ці позна адолела б горкую, хоць і нярэдкуіо, па жаль, бяду, але Люсіла пе магла, яе cappa не прымала здрады. Напярэдадні вяселля хлопец наклаў па сябе рукі. He пакіпуў апі слова тлумачэнпя. Толькі картачку знаіішлі ў кішэпі — картачку смуглявай дзяўчыны з зялёнымі вачыма...
Дагэтуль можна гаварыць пра лёс Люсілы Гадой Алькаяга ў звычайных жыццёвых вымярэннях, бо тады зпікла яна назаўжды і трагічпа парадзілася Габрыэла Містраль. Знікла дзяўчо, выспелае дзоля любові, і нарадзілася маці мовы лацінаамерыканскай, мовы, якой чакалі пароды ад Вогненнай Зямлі да паўпочнай мексікапскай мяжы. Тагачаспая іспанамоўная паэзія ўжывала традыцыйпую для Іспаніі сімволіку, таму і ўспрымалася ў Лацінскай Лмерыцы як — з чужых плячэй; старамодяа ўзвышапае кастыльскае слова пе мела патрэбпай важкасці, і гэтакая паэзія, адасобленая ад рэалыіага жыцця, пе кранала пікога, акрамя снобаў. А голас Габрыэлы Містраль увабраў старажытны гул, лямапт плямёнаў, зпішчаных іспанскімі прыхаднямі, пабыў трагічнасць неажыццёўленага мацярыпства, няздзепсненага жаночага жыцця, голас вярнуў словам рэальную вагу ўсяго існага, рэчы і з’явы прыроды адрадзіліся і нанава атрымалі імя і душу. Паэзія — за рэдкімі, больш-менш удалымі выключэннямі — прыняла медытатыўна-рамантычпую, узнёслую позу, а Габрыэла Містраль, магчыма і таму, што людзі, якія лараджаюцца і жывуць у сялібах ля падпожжа высачэзных Андаў, больш востра адчуваюць веліч прыроды і імгненнасць чалавечага быцця, голасам гулкім, але ціхім, натуральна засяроджапым, абудзіла неверагодную язычніцкую адухоўленасць родпай прыроды. Недастаткова любіць радзіму — трэба яе зразумець. Недастаткова пасіць яе ў сэрцы —
трэба аддаваць ёй сэрца, усё жыццё. У гэтым бачыцца і актыўпая, сацыяльная жыватворная пазіцыя Габрыэлы Містраль.
Яе займала адна тэма, кароткая, як жыццё, і пеабсяжная, як смерць: любоў. Любоў да беднай, рана аўдавелай маці, якая сканала ў яе на руках, любоў да мілага чалавека, які не пазпаў яе, любоў да сына, якога ніколі не нарадзіла, любоў да бога, з якім горка спрачалася, любоў да людзей, якія пячаста яе разумелі... Кожным радком яна пібыта гукала: «Людзі добрыя, азірніцеся! Недзе побач з вамі родная маці, якая скора знікне пазаўсёды, побач — любы друг жыцця, еып, дачка, травінка, рачулка, вадаспады і горы, і вы ж самі скора іх пакінеце! Азірпіцеся, людзі добрыя!» Таму ціхае, важкае слова Габрыэлы Містраль крапае душу, і мы адчуваем пах і колер, адчуваем самую сутнасць слова.
За першыя тры вершы («Сапеты аб смерці», 1914) япа стала лаўрэатам Нацыянальнай — вельмі прэстыжпай — прэміі Чылі, па якую прэтэндавалі вядомыя паэты краіпы. Дарэчы, на заключпым урачыстым вечары конкурсу Габрыэла Містраль пе змагла прачытаць сваіх чароўпых вершаў, бо мела адну-адзіную просценькую сукепку, якая не пасавала да цырыманіяльнай раскошы, таму слухала чужос выкапашіе «Сапетаў аб смерці» з галёркі сталічпаіі залы, і вельмі патрэбпыя ёй псршыя ў жыцці воплескі япа атрымала іпкогпіта, апусціўшы павекі, каб пе выдаць сябе зялёпым святлом вільготных, падта праўдзіных вачэй.
Люсілу Гадой Алькаяга —• пастаўпіцу заўсёды пасылалі па працу ў самыя глухія куткі краіпы, начальству пе падабалася, што япа смела карысталася педагагічпымі думкамі прагрэсіўнай арыентацыі і па вечарах вучыла сялян бясплатпа. Калі літаратурнае імя Габрыэлы Містраль упэўнепа прагучала за межамі Чылі, тады і кіраўнікі асветы прызналі яе педагагіч-
пы талепт: адразу перавялі яе ў гарадок Пунта Арэпас, а потым яна атрымала пасаду дырэктара пасялковай школы ў Тамука, на поўдні Чылі, дзе вучыўся сарамлівы і засяроджаны хлопчык Рыкарда Рэйес. Пазней увесь свет загаворыць пра гэтага хлопчыка, ён увойдзе ў гісторыю паэзіі, і імя яго будзе Пабла Нэруда. Яшчэ пазней, на схіле жыцця, у сваіх мемуарах ён прыгадае сустрэчы з ёю, калі чамусьці пасля кароткага погляду апускаў вочы (у тых вачах сапраўды можна было патануць!), а яна сумна ўсміхалася, працягваючы яму чарговы падарупак,— пабытую невядома як і за што ў хранічным безграшоўі добрую кнігу, якую сама толькі што прачытала, адкрываючы свет Льва Талстога, Дастаеўскага, Чэхава. Сапраўды, якую нязгасную сілу набыла светлая дабрыпя Габрыэлы Містраль!.. «Святасць жыцця пачыпаецца з мацярынства»,— скажа яна пазней, нібыта жадаючы апраўдаць учынкі нерастрачанай жаночай душы.
Цяжка паверыць, але сусветпа вядомая паэтка падрукавала за ўсё жыццё (1889—1957) толькі чатыры не надта вялікія кнігі: «Адчай» (1922), «Пяшчота» (1924), «Лёсасека» (1938) і «Вінарпя» (1954), прытым за першыя тры атрымала •— упершышо ў Лацінскай Амерыцы—Нобелеўскую прэмію (1945). Толькі чатыры кніжкі! Дадам, што з пункту погляду так званай прозы жыцця або прасцей — у сэпсе заробку, каб пракарміцца, дык толькі тры, бо ўвесь ганарар за кнігу «Лёсасека» Габрыэла Містраль перадала ў фопд дапамогі басконскім дзецям, якія асірацелі ў час Грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Яна доўгія гады пакутавала ад жудаснага болю ў галаве і пеадчэпнай бяссонніцы, ад памяці, якая нібыта захавала толькі гора. Ствараючы духоўную геаграфію і паэтычна матэрыялізаваную культуру прыроды, ствараючы повы свет лацінаамерыкапскай мовы, япа не магла пісаць прафесійна ў сёнпяшнім разуменпі
слова,— трэба было шмат павандраваць і нанава перажыць каштоўпасць кожнай кроплі дажджу ці расы з уласнага звону душы: адзіная яе тэма — любоў, але цаною пажыццёвай самоты.
Павандраваць давялося. У 20-х літаратурна застойных гадах у Чылі, як і ў іншых .краінах мацерыка, іспавала традыцыя: паэты павінны былі ўведаць маці-Еўропу (інакш—хіба гэта паэт?), і тым, хто неяк праявіўся ці вылучыўся ў паэзіі, дапамагалі ўладкавацца на дробпай пемудрагелістай консульскай пасадзе, каб неяк мінімальна забяспечыць хлеб на чужыне, а заадпо лічыцца высакароднымі мецэнатамі. Такім чынам, з 1924 года пасля выхаду-другой кпіжкі ёй даравалі магчымасць працаваць у чылійскіх консульствах, і япа пабывала ў Італіі, Іспаніі, Партугаліі, a потым у Бразіліі і Злучаных Штатах Амерыкі. Ездзіла па краінах сваёй Амсрыкі^Лацінскай, і кожная знаходка немінуча абарочвалася ў страту, бо яе зноў чакалі старыя цягпікі і колавыя параходы, камяністыя дарогі і самота, як камень. Мусіць, адна справа зірпуць на тое, што заўсёды побач, а іншая — глядзець тое, чаго болей піколі не ўбачыш. Абвастраецца зрок. Слова прыходзіць.
Габрыэла Містраль служыла скрупулёзпа і непрыкметпа, але, выкопваючы свае абавязкі, як ні дзіўпа, япа заўсёды заставалася незалежпай. Чылійскі дыктатар Гансалес Відэла паладзіў ганенні на Пабла Нэруду, нават пазбавіў яго грамадзянства, а Габрыэла Містраль, якая тады працавала консулам у маленькім гарадку Рапала (Італія), прытуліла апальнага паэта ў сябе, а на пратэст пасла, якому яна падпачальвалася, адказала рашучай тэлеграмай: «Прымаю і заўсёды нрыму любога чылійца, які пастукае ў мае дзверы, асабліва калі гэта мой стары сябар і выдатпы сабрат Пэруда». У самым разгары халодпай ваііны (1950) яна папісала выкрывальны артыкул, у якім гнеўна абві-
навачвала тых, хто ўспрымаў мір як «выклятае слова» (гэтак яна назвала артыкул). Паэтка ўдзельнічала ў міжнародным жаночым руху, падтрымлівала сваім важкім подпісам усе адозвы за мір, хоць жыла тады ў ЗША і нават працавала консулам. Як Гарсія Лорка, была беспартыйная, але далёка пе апалітычная Габрыэла Містраль.
Нельга ды і пепатрэбпа дэкламаваць яе вершы ўголас, эстрадпа, і ў гэтым бачыцца закапамерпая выпадковасць: паэтава слова абыходзіцца без вонкавых сродкаў экспрэсіі, бо паэтава слова — аголсная душа (і пе рабіце, калі ласка, скідкі па метафарычнасць), таму калі гучыць ціха, камерна, кожнае яе слова ўзрываецца і ўзрывае нас. У бессмяротпым фопдзе сусветнай паэзіі пяшмат жаночых імёнаў; адгіа з прычын, магчыма, тоіцца ў тым, што лепшыя паэткі рэдка пішуць слова нават пра мацярынства, якое было б не толькі жапочьтм словам. Габрыэла Містраль — выключэнне. Мабыць, цапой асабістай трагедыі, але па глебе геніяльнасці.
Самая жорсткая і пакутлівая хвароба стагоддзя знайшла яе на чужыне, педалёка ад Ныо-Йорка, аднак, пасля смерці, як яна жадала, яе павезлі на радзіму. На могілках Сапт’яга сабраліся члены ўрада, замежныя дыпламаты, генералітэт. Прагучалі завучапыя, тужліва-паэтычпыя прамовы, ціхенька шапталіся бабулькі, а побач, моўчкі, стаяў былы вучань, сусветпа вядомы чыліпскі паэт Пабла Нэруда, якому толькі што вярнулі грамадзяпства. Моўчкі таму, што не далі слова. Баяліся нават развітальнай праўды.