Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
Можа быць, лацінасы, пішучы пра вечнасьць дыктатуры, імкнучыся да нязьменнасьці дэкарацыяў, што спрыяе спакойнаму дасьледаваньню чалавека ў гэтых дэкарацыях, нават гіпэртрафуюць час дыктатуры і пэрыяд кіраваньня дыктатара. Адсюль «сто гадоў адзіноты». Ня дзіва, што і наш чалавек іншы раз наіўна гукае пра тое, што вось быў Машэраў, а цяпер такі самы — Лукашэнка. Я вымавіў слова «наіўна», каб яшчэ раз зьвярнуць увагу на дадзенасьць сьвету, якім яго ўспрымае дзіця, і пры якой толькі і магчымыя дзіцячыя вобразы, што сьветлымі водсьветамі кладуцца на ўсё жыцьцё, а таксама каб нагадаць, што і пісьменьнік мае справу з падобнымі вобразамі і водсьветамі, адкуль і струменіць ягоны талент, каб нагадаць, што пісьменьнік і паводзіць сябе ў палітыцы часьцяком наіўна, па-дзіцячаму.
Такім чынам, новая пяцігодка дыктатуры выглядае на вечнасьць. Асабліва гэта адчуваеш, едучы праспэктам прэзыдэнта Машэрава і думаючы пра тое, што ён, гэты праспэкт, быў заўсёды — са сваімі козамі на ўзбочынах і вайскова-тэхнічным колерам вады ў азёрах абапал шляху. Для нашых творцаў новая пяцігодка (і колькі іх там яшчэ будзе) ня стане часам спакусы, як папярэдняя сямігодка. Беларускія творцы здольныя заваёўваць прызнаньне на міжнародных тэатральных фэстах, мастацкіх пленэрах і літаратурных кірмашах. Яны гэта даказваюць, калі спакушаюцца вечнасьцю мастацтва, а не мімалётнасьцю дыктатуры. Новы час мусіць стаць часам тварэньня і часам прызнаньня. Бо ў нацыі, як і ў чалавеку, ёсьць і
добрае і благое. Калі нас пазнаюць толькі дзеля Курапатаў, Чарнобылю і Лукашэнкі — гэта значыць, пазнаюць наша благое. Хіба ж гэта і ёсьць усе беларусы і ўся Беларусь?
этэр 16 верасьня 2001 г.
Амэрыканская трагедыя
Адразу пасьля падзеяў у Амэрыцы інфармацыйныя каналы сьвету перапоўніліся да краёў: сэнсацыі адна за адной, нібы зарніцы ў небе, выблісквалі і прападалі. На тле ўстойлівае тупое нуды, якую заўсёды выклікаюць паведамленьні пра сьмерць, вылучаліся дзьве тэмы. Першая — гэта сьведчаньні ахвяраў, якія яны пасьпелі перадаць з борту захопленага летака або з-пад развалінаў Усясьветнага гандлёвага цэнтру. У гэтых сьведчаньнях ёсьць надзея на штосьці, што яшчэ можа павярнуць фатальную хаду падзеяў, адвесьці дурную, незразумелую пагібель. На жаль, надзея засталася марнай. Але мне падалося, што яна мела падставы. Сцэнар пісаўся ў паветры ці, прынамсі, мог быць удакладнены ў паветры. Карэктывы мусіла ўнесьці зямля. Але пра гэта — крыху пазьней.
Другая тэма — гэта пошукі спраўцаў злачынства. Магчыма, вядома, у клубах дыму разгледзець твар дэмана, але імёны бандытаў у кожным разе цяпер можна толькі дадумаць — болып ці менш доказна і пераканаўча. Непераканаўчая, хоць і зусім зразумелая, хаатыч-
насьць першых дзён. Затрыманыя тэрарысты, праз гадзіну — адпушчаныя, аказалася, ня тыя. To ўзьнікае вэрсія пра залётных арабаў, што проста перад вылетам чыталі курс пілятажу па-арабску, то яна абвяргаецца іншай: гэта былі прафэсіяналы, рыхтаваліся гадоў пяць. Натуральна, вялізныя ведамствы мусяць выконваць сваю работу і даваць адказы. Яшчэ больш натуральная іхная прага адплаты. I публіка прагне, сьвядома ці не, разумеючы, што імя аўтара ў гэткай сытуацыі можа зьмяніць калі ня ўсё на сьвеце, дык маё прыватнае стаўленьне да многіх рэчаў, маю асабістую філязофію жыцьця.
Сёньня ў «Вострай Браме» — амэрыканская трагедыя. Яе ахвяры, яе сьведкі, яе стваральнікі і яе культурны кантэкст.
Пачну з уражаньняў, якія шмат каму пададуцца спрэчнымі. Зьміцер Бартосік шукаў самога сябе ў гэтым ці то зьмененым пасьля трагедыі, ці то нязьменным нашым сьвеце. Ягоны погляд зь Менску падаўся мне ня тое што тыповым, але характарыстычным. У ім, нібы ў люстэрку, — гама пачуцьцяў менскае публікі, перадусім моладзі, якая ня мае ўстойлівых паняцьцяў пра самую сябе, сваё спадчыннае месца на зямлі і ў сьвеце, дзеля таго, каб у гэтых каардынатах, быццам у амфары, магло захоўвацца маналітнае і непарушнае рэчыва спагады.
Зьміцер Бартосік:
9 верасьня ў сваёй паштоваіі скрынцы я знайшоў невялічкую рэклямку. I ня мог не
ацаніць пачуцьця гумару тых, хто даслаў яе менавіта ў дзень выбараў беларускага прэзы^ дэнта. Рэклямка запрашала ўзяць удзел у чарговым розыгрышы грын-картаў у самую лепшую краіну сьвету — Злучаныя ШтатыАмэрыкі.
А праз два дні, адзінаццатага верасьня, я сядзеў на эсплянадзе гандлёвага дому «На Нямізе», «Партызанскім» півам адзначаў новую пяцігодку і зьбіраўся затэлефанаваць адной амэрыканскай журналістцы, воляю лёсу закінутай у наш край зь Нью-Ёрку, каб пацешыць яе гісторыяй пра рэклямку. Iраптам затэлефанавалі мне. Маці крычала ў слухаўку, што пачынаецца трэцяя сусьветная вайна, што ў Нью-Ёрку гараць хмарачосы, што разбураны Пэнтагон, што ў Амэрыцы тысячы забітых і параненых, і каб я тэрмінова ехаў дадому. Яе гістэрыка перадалася й мне. «Якая вайна? Які Пэнтагон? Нікуды я не паеду», — крыкнуў я ў адказ і адрубіў сувязь. Тры шыракатварыя хлопцы, што пілі піва за суседнім столікам, ляніва азірнуліся на мой крык. «Гарыць Нью-Ёрк. Гарыць», — сказаў адзін, жуючы своіі хот-дог. Сказаў так, быццам гаворка ішла пра мінулыя выбары ці пра надвор’е. Я паспрабаваў уявіць тую карцінку ў навакольным краявідзе. Як вялізны самалёт абрынаецца на шэры няміскі гмах, на ўсе гэтыя ўнівэрмагі, на бязладна зашклёныя бальконы. зь бялізнаю, на бестурботных менчукоў. I вырашыў затэлефанаваць адноіі прыгожай дзяўчыне, каб даведацца пра ўсё больш падрабязна.
«Гарыць твая Амэрыка сінім полымем. Да-
гулялісяў вайну», — адказала тая. «I табе не шкада людзей?» «Каго, амерыкашак? He шкада ні кроплі». «А каго ж табе шкада, расейскіх салдат у Чачэніі?» — завёўся я. «Так, — сказала яна, — іх вельмі шкада». Цікава, што мая знаёмая — зусім не закончаная дурніца і не прыроджаная лукашыстка. I нічога кепскага ёйАмэрыка не зрабіла.Адкуль жа гэткі антыамэрыканізм у аматаркі амэрыканскіх фільмаў ды грошай? У асобы, якая не пасьпела пабыць нават савецкай піянэркай?
Я бадзяўся па вуліцах і зазіраў у твары мінакоў. Намагаўся адчуць, што ў гэтым сьвеце сапраўды адбылося нешта настолькі непрадказальнае, што цяжка паверыць. Але людзі паводзілі сябе так, як паводзяць заўсёды. Толькі адзін заклапочаны твар я сустрэў на працягу гадзіны — знаёмага актора, чыя дачка жыве ў Чыкага. Цікава, у колькіх нашых грамадзян трагедыя на тым беразе акіяну выклікала не спачуваньне, ня страх перад гэтым непрадка зальным сьветам, не жаданьне хоць чым-небудзь дапамагчы... а радасьць. Маленькую, подленькую радасьць. He ад таго, што загінулі ідэалягічныя ворагі ці былыя супернікі ў халоднаіі вайне.А толькі ад таго, йіто загінулі нашмат багацейшыя й дужэйшыя. Загінулі тыя, хто мог дазволіць сабе ня ведаць, хто такі Лукашэнка. Загінулі тыя, хто заробак атрымлівае ў далярах, а ня ў зайцах. Хто жыве на шыкоўных вілах, замест таго, каб жыць у сьмярдзючых хрушчобах. Хто адпачывае на Багамах, замест таго, каб ехаць саджаць буракі на дачу. Хто п’е добры віскі замест «Крыжачка».
I хто сьмела ды ўпэўнена глядзіць у заўтрашні дзень. I вось заўтрашняга дня — ня будзе. Мы будзем. А яны — не.
Дабраўшыся да тэлевізара, я быў уражаны прыгажосьцю той трагедыі. У вялікай краіне нават катастрофы выглядаюць прыгожа й велічна. Як у кіно.Да тае пары, праўда, пакуль буйным плянам не пакажуць людзей у вокнах. У гэты момант кіно сканчаецца. Бо разумееш — людзі, якія трапілі ў пастку самых верхніх паверхаў, праз кароткі час загінуць.Але машучы хусткамі, яны яшчэ спадзяюцца на нешта.
Якімі дробнымі здаліся раптам усе тыя жарсьці, якімі я жыў яшчэ пазаўчора. Усе нашыя ганчарыкі й лукашэнкі, стаяньні пад парасонамі й дзяльба амэрыканскіх грантаў,развагі пра эміграцыю. Hi на Палац рэспублікі, ні на галоўную Рэзыдэнцыю боінг не ўпадзе. Нават кукурузьнік. He заслужылі пакуль. I, пасьля ўбачанага, ужо, напэўна, ніводзін нягоднік ня скажа, што Штаты ваююць за дэмакратыю, плоцячы чужой крывёю.
А за вакном тым часам лрацягвалася жыцьцё. Мясцовыя алкашы знайшлі сабе такую нагоду для п’янкі. Гэта ж трэба — Нью-Ёрк гарыць! Тут табе й за ўпакой, і за здароўе. Але памыляюцца тыя, хто радуецца. Наватп пад руінамі хмарачоса, сярод аскепкаў боінгаў, сярод пылу Мангэтану ляжаць зусім не такія, a вольныя й багатыя людзі.
Слухаючы Зьмітра Бартосіка, я згадаў нядаўнюю менскую трагедыю на Нямізе. Тады ўлады адрэагавалі як адрэзалі: ня трэба шукаць
вінаватых. Хоць мала хто паверыў, што галоўны вінаваты ў масавай пагібелі моладзі — банальны травеньскі дожджык, які і стыхіяй не назавеш. У Амэрыцы задача знайсьці і адплаціць была пастаўленая адразу. Злачынства прагучала, як выклік цывілізацыі. Але фізычных выканаўцаў не існуе ў прыродзе. Гэта значыць, што ў тым выкліку трэба разглядаць зьяву. Яе назвалі міжнародным тэрарызмам. Магчыма, яна шырэйшая і болып складаная, чым толькі гэтыя групкі непрымірымых ісламістаў у аўганскіх гарах.
Паўтару — самымі даставернымі з усіх фактаў выглядаюць сьведчаньні пацярпелых. Тых, што званілі з мабільнікаў з борту самалёта перад самай сьмерцю. Або тых, хто выбраўся зпад завалаў жывым.
«Арабская» вэрсія выглядае найпрасьцейшай, але яна патрабуе наўпроставых доказаў. Насьцярожвае, што ні ў адным званку з захопленых самалётаў не называліся арабы. Насьцярожвае і тое, што такую маштабную акцыю наўрад ці можна было ў Амэрыку прыўнесьці звонку — болып праўдападобна, што яна высьпела ўсярэдзіне.
Ужо на другі дзень пасьля здарэньня такія сьведчаньні мільганулі ў друку і прапалі, накрытыя хвалямі новых і новых фактаў.
Мне запомнілася сьведчаньне 25-гадовай Тацяны. У часе першага выбуху яна была на 29м паверсе Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку:
«Працаваць у адной зь вежаў-блізьнятаў Усясьветнага гандлёвага цэнтру, якім гана-
рыліся жыхары амэрыканскага мэгаполісу, было ня толькі прэстыжна, але й прыемна. Раніцай, калі ў падземным паверсе адкрываліся шматлікія буцікі, а народ сьпяшаўся на цягнікі ў бок Нью-Джэрзі, у натоўпе можна было заўважыць мноства турыстаў. Адныя кіраваліся да хуткасных ліфтаў, каб з глядзельнай пляцоўкі паўднёвай вежы пад назваю «Вяршыня сьвету» паглядзець на захапляльную панараму Нью-Ёрку. Іншыя з разяўленымі ратамі разглядалі маладых «япі» — жанчын у бездакорна белых блюзках і мужчын з масіўнымі кейсамі — супрацоўнікаў самых вядомых кампаніяў сьвету, офісы якіх разьмяшчаліся ў двух 110-павярховых будынках. А тыя, абмяняўшыся прыветным «Morning» з аховай, імкнуліся ў свае ўтульныя кабінэты. Да 9 гадзіны прыбіральшчыкі акурат сканчалі сваю працу. I можна было, наліўшы кубачак кавы, каторы раз акінуць вокам, як прачынаецца горад, і зноў зьдзівіцца бурлівай энэргіі і вечнаму руху. Потым спраўдзіць электронную пошту, даведацца навінаў, пабалбатаць з калегамі».