Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
Кен Кізі перажыў многіх сваіх сяброў-бітнікаў. Сам ён аказаўся творцам культуры, у сьпісе аўтараў якой Джэк Керуак, Уільям Бэроўз, Ален Гінзбэрг. Пачынальнік бітніцтва Керуак пісаў:
«Трэба, каб сьвет запоўнілі вандроўнікі з пляцакамі, якія адмаўляюцца падпарадкоў-
вацца ўсеагульнай вымозе спажываньня прадукцыі, паводле якой людзі павінны працаваць дзеля прывілею спажываць усю гэтую лухту, якая ім насамрэч зусім непатрэбная. Перад мною ўстае мроя пляцаковае рэвалюцыі, тысячы і нават мільёны маладых амэрыканцаў падарожнічаюць з пляцакамі за сьпінай, караскаюцца на горы, пішуць вершы, якія прыходзяць ім у галаву, бо яны добрыя, і, робячы дзіўныя ўчынкі, яны падтрымліваюць адчуваньне вечнай свабоды ў кожнага, ва ўсіх жывых істотаў...»
Джэк Керуак, 1945 год. Самы пачатак руху гіпі. Мы чытаем такое па-свойму. Чым не Багушэвіч са сваім «хай жа ўсе, усе хто можа, возьмуць свой кіёк дарожны» і адправяцца — у сьвяты паход. Чым ня нашы адраджэнцы ўсіх без выключэньня плыняў, для якіх падарожжа было заўсёды галоўным спосабам існаваньня. A мы ж і ня ведалі, што з падарожжа пачаўся рух гіпі. Вандруючы то ў Зэльву да Ларысы Геніюш, то ў Мір да замку, то ў Полацак, то на Палесьсе ў фальклёрныя экспэдыцыі, мы й ня ведалі, што такім чынам «гіпуем». Вы скажаце, што гэта ўсё было іншае. Ня ведаю. 3 вонкавых прыкметаў нічога не адрозьнівалася. I музыку мы слухалі тую самую. Проста выгляд і значэньне гэтых вандровак у нашай сытуацыі былі нібыта свае. Але зноў жа — нібыта.
Кен Кізі рана разьвітаўся зь літаратурай. У адрозьненьне ад многіх сваіх сяброў, што не вярнуліся з наркатычнага фронту, ён пераадолеў залежнасьць і стаў вырошчваць гародніну на фэрме. Сваёй сапраўднай вынаходкай ён
лічыў ня прозу, а той самы размаляваны школьны аўтобус, які езьдзіць па сьвеце, сымбалізуючы свабоду і супраціў няшчырасьці закасьцянелых грамадзкіх прынятасьцяў. Тыдзень таму Кізі ня стала. Але ягоны аўтобус, бадай, будзе працягваць сваё падарожжа, бо ягоная місія ня скончыцца ніколі і нідзе.
этэр 9 сьнежня 2001 г.
Дзіцячыя хаўтуры
У сёньняшніх рэпартажах з Курапатаў чырвонай ніткай праходзіць адна характэрная і загадкавая тэма: чаму іх, гэта значыць, абаронцаў магіл, так мала? Жменька маладых людзей у намётах дзень і ноч пільнуюць, каб будаўнікі не парушылі сьвятога месца. А дзе тысячы іншых? Чаму іх няма? Нават тых, хто дэкляруе сваю далучанасьць да абароны Курапатаў? Найбольш дапытлівыя і крытычна настроеныя камэнтатары кажуць пра ляноту сэрца, стому душы або нерэлігійнасьць публікі, савецкую звычку не высоўвацца. Праўда, прыходзілі ж некалі ў Курапаты дзясяткі тысяч — за савецкім яшчэ часам. Супрацьстаялі міліцыі з дубінкамі і газам. Значыць, няма тут спадчыны, а ёсьць зьява апошніх гадоў, менавіта — страта эмоцыяў. Гучыць даволі агульна, між тым, вынікі зусім канкрэтныя.
Дапускаю, што сёньняшняя безэмацыйнасьць выкліканая сацыяльнай і нацыяналь-
най апатыяй, аднак прырода яе — рудымэнтарная. Гэта — як здранцьвеньне перад безвыходнасьцю, альбо як псыхічны стан першабытнага чалавека, які яшчэ ня зьведаў эмоцыяў. I там, дзе ў цывілізаванага чалавека выяўляецца глыбокая скруха або шчырая радасьць, у гэтага — цёмная пустата.
Рудымэнтарная прырода безэмацыйнасьці лёгка прасочваецца і вяртае сучаснага беларуса ў псыхалягічны стан на мяжы каменнага і бронзавага веку альбо аўстралійскіх абарыгенаў. Нездарма бездухоўнасьць параўноўваюць са зьдзічэньнем. Вось жа зьдзічэньне — гэта зусім не жаданьне забіваць, руйнаваць, паліць і рэзаць або, скажам, мацюкацца. Сапраўднае зьдзічэньне — гэта страта эмоцыяў.
Менавіта такую падказку дае нам этнаграфічнае адкрыцьцё, зробленае нядаўна мастаком і этнографам Дзянісам Раманюком. Гэта ўнікальны абрад дзіцячых хаўтураў — калі дзеці хаваюць дзяцей — які датрываў у Беларусі амаль да нашых дзён.
Калі беларусы страцілі эмоцыі? Адам Багдановіч у сваіх «Перажытках старадаўняга сьветабачаньня» напрыканцы пазамінулага стагодзьдзя кажа пра наступствы надзвычай цяжкага прыгону. Можна дадаць да гэтага ня раз гвалтам зьмененае веравызнаньне, палянізацыю з русіфікацыяй, натуральна, войны. Усё гэта раз за разам вяртала нацыю ў яе дзіцячы стан; дзіцячы, у сэнсе, неразьвіты, дагістарычны, той, адкуль паходзяць многія беларускі абрады, у тым ліку і вось гэты — дзіцячыя хаўтуры — ці то гульня, ці то поўны змрок па-
ходжаньня. Заўважу адразу, што зафіксаваны абрад на поўначы Беларусі, таму мы зрабілі спробу пашукаць яго карані ў балцкай перадгісторыі. Аднак літоўскія культуролягі, зь якімі давялося гаварыць, нічога гэткага ў сваёй спадчыне ня ведаюць.
Каб разабрацца ў сутнасьці абраду, пачнем гаворку зь дзіцячае гульні ў пахаваньне. Ці гульня гэта, і што яна можа значыць?
Сяргей Харэўскі:
Беларускія дзеці здаўна гуляюць у пахаваньне. Памятаю, маці распавядала, як яна зь сяброўкамі, яшчэ зусім малыя, хавалі лялькі ў садзе. Рабілі трунку, клалі тудырозныя фанцікі, карункі й закопвалі. А аднаго разу, падгледзеўшы ў дарослых, паклалі ў такое лялечнае пахаваньне грошы, якія ўзялі ў бацькоў. У паваенныя нішчымныя гады гэта была сур’ёзная правіна. Дзеці плакалі, а бацькі перакопвалі сад у пошуках тых пахаваных грошай. Малым я зь сёстрамі таксама гуляў у гэтую гульню. Ды іі сёньняшнія дзеці ладзяць сваім лялькам хаўтуры.
Мёртвых зазвычай любяць болей за жывых. I таму дзіцячая гульня ў пахаваньне ўласных цацак ёсьць праяваю фэтышызму, дзе хочацца даставіць сабе салодкую пакуту ад страты адухоўленага ўжо прадмета. Па сутнасьці, дзеці заўсёды гуляюць у дарослых.
У разьвітых кулыпурах такія ролевыя гульні ў лекараў і лётчыкаў, у краму й цырульню, у мамаў і ў вайскоўцаў, а таксама ў пахаваньне капіююць тыя галіны жыцьця дарос-
лых, у якіх дзеці яшчэ ня могуць браць самастойнага ўдзелу. Разам з тым, яны абіраюць найбольш цікавыя й эмацыйна насычаныя бакі жыцьця. Пахавальны абрад і ёсьць менавіта з тых сфэраў, дзе драматызм пачуцьцяў спалучаны з рознымі рытуаламі. Беларускія дзеці, як і іншыя дзеці Эўропы, гуляюцца ў сьмерць. Розьніца ў тым, што эўрапейскіх дзяцеіі за такія гульні паўсюдна караюць. А ў фінскамоўных народаў гэта наагул лічыцца вельмі кепскім знакам, што можа прынесьці бяду сям’і, пагатоў, калі дзеці гуляліся ў пахаваньне каля дому ці на сапраўдных могілках.
3 уласнага дзяцінства згадваю падобны досьвед. Толькі ў мяне была ня лялька, а голуб. Гадоў у пяць на мазырскай гары мне напаткаўся мёртвы шызы голуб. Я паклаў яго ў маленькі стары чамаданчык — тады такія называліся «баннымі» — і ахоўваў свой скарб ад дарослых. Верагодна, я імкнуўся схаваць сьмерць — незразумелую і таямнічую. Але сьмерць не ўспрымалася эмацыйна. Гэта быў першы набытак, скарб, штосьці важнае, каштоўнае і прытым маё. Магчыма, тут прысутнічаў і яшчэ адзін матыў — схаваць голуба найперш ад сябе. Навязьлівае імкненьне закапаць чамаданчык цяпер асацыюецца ў мяне з закапваньнем пупавіны або з тым, як дзіця імкнецца далёка схаваць сваю дунду. Памяць пра паходжаньне яшчэ жывая ў душы, тады як розум спакваля напаўняецца іншым досьведам іншага, гэтага сьвету. Вось тую памяць, досьвед таго, адкуль
прыйшоў і куды некалі сыдзеш, і трэба было хаваць.
Добра запомнілася менавіта безэмацыйнасьць таго сьвету, пра які была тая памяць, што сьвярбела схаваць ад іншых.
Так спакваля я наблізіўся да адкрыцьця, зь якога пачаў сёньняшнюю гаворку. Дзяніс Раманюк — мастак і сын заўчасна памерлага этнографа Міхася Раманюка — выдаў бацькаў альбом «Беларускія народныя крыжы». Збор зьвестак пра беларускі пахавальны абрад, які бацька вёў праз усё жыцьцё, цяпер працягвае сын. Аказваецца, што ў гэтай справе можна напаткаць яшчэ шмат невядомых або забытых сьведчаньняў.
Этнаграфічныя адкрыцьці прыходзяць выпадкова. Дзяніс бясконца езьдзіць па Беларусі, зварочвае з асфальту на гравейку і ўважліва азіраецца па баках...
Дзяніс Раманюк:
Зьвярнуўшы з асфалыпу на гравейку, я стаў уважліва азірацца па баках. Справа былі бачныя стрэхі вёскі. Каб не пятляць зноў, я спыніўся каля сьвежых разораў і пайшоў да дзьвюх жанчын, што выбіралі бульбу.Аказалася, я зусім блізка да мэты, таму зараз жа пачаў свае роспыты. «Ці праўда, што раней у гэтых краях былі асобныя дзіцячыя могілкі?» Жанчыны адставілі поўныя кашы...
— Магілачкі такія даўнейшыя. Гэта ўжо даўно было...
— А чаму дзяцей так вось асобна ад іншых
хавалі?
— Знаеце, як... Узрослых везьлі да касьцёла, мша была, ксёндз хаваў.А дзеці, значыць, яны нягрэшныя, яны маленькія дзеці, за іх імша не адпраўлялася. Дык вот, бралі дзяўчаты, бальшынство дзяўчаты, на ручнікі і несьлі трунку. Чацьвёра. На адзін ручнік дзьве дзяўчаты, і тутака двёх. I панесьлі хаваць туды. Ну, a ўперадзе ідуць чалавек чатырох-трох і сьпяваюць сьвятыя песьні.
— I менавіта дзяўчынкі несьлі? Ці маці несла?
— He, маці — не. I ня бабы старыя. Дажэ і маладыя жанчыны-то ня несьлі. Толькі во дзеткі. Памерлых так да году, год-два. Больш — ужо не. Калі болей, дык ужо везьлі туды, да лёка.А гэтых маленькіх тутака хавалі. Дык дзяўчаткі, якія ў шосты клас ходзяць ці ў сёмы, во такія дзеткі несьлі... Як хлопчыка, дык хлопчыкі нясуць...
У маім уяўленьні на панараме пыльнай дарогі побач са мною вымалёўвалася групка дзяўчынак у белых строях. Яны павольна ру халіся ў прасторы ў чырвані промняў восеньскага сонца пад гукі ціхай памінальнай песьні. Набліжаная праекцыя дала магчымасьць разгледзець, што іхныя дзіцячыя рукі моцна трымаюць бялюткіяручнікі, на якіх, як на арэлях, гайдаецца маленькая труна...
Абшукаўшы ўсё ўздоўж і ўпоперак, я зь цяжкасьцю знайшоў два крыжыкі, што захаваліся да сёньня. Ад аднаго застаўся толькі вэртыкальны слуп і кавалак плоту вакол. Другі ж быў нядрэнна дагледжаны, што сьведчыла пра існаваньне чалавека, які быў удзельнікам таго
спэцыфічнага пахаваньня. Агульны ж стан таго, што магло называцца калісь могілкамі, засмучаў. Відавочна, што неўзабаве яны. зьнікнуць у гісторыі. Хіба, можа, падбае пра іх мясцовы сьвятар.
Дзяніс Раманюк распавёў пра сваё адкрыцьцё «ў першым набліжэньні». Як вы заўважылі, адбылося яно, калі ў вёсцы капалі бульбу. 3 таго часу Дзяніс колькі разоў наведваўся ў тыя мясьціны і прывозіў новыя факты і ўдакладненьні. Адна кабета — з суседняе вёскі — распавяла, што дзіцячыя пахаваньні ладзіліся яшчэ ў 1960-я гады і што толькі на яе памяці такіх было тры дзясяткі. А пачалася традыцыя ў пракаветныя часы. На самых дзіцячых могілках ледзьве ўгадваюцца ня больш за 10 магілак. Яны безыменныя. Простая арытмэтыка дазволіла Дзянісу сьцьвярджаць, што хавалі тут адно на адно, і што ляжаць на гэтым лапіку зямлі парэшткі соцень дзяцей.