• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    Урэшце, тое, што песьні Пэгі Лі цяпер перасьпеўваюць многія сучасныя зоркі, само сьведчыць пра іхную жывучасьць. Вось і Мадона ўключыла ў свой альбом «Эротыка» песеньку Fever — «Ліхаманка». Нават у нас тады ў тэлевізары паказвалі гэты канцэрт, дзе Мадона з русальчынымі грудзямі і радыёмікрафонам на галаве добрыя дзьве гадзіны лётала па сцэне, нібы ў сапраўднай ліхаманцы.
    Заўсёды зьдзіўляла тое, што на Захадзе не было такога бар’еру паміж рок-музыкамі і традыцыйнымі выканаўцамі.
    Цяжка сабе ўявіць, каб у 1970-я Тамара Раеўская або Віктар Вуячыч выступалі зь «Песьнярамі» ці «Сузор’ем». Калі на Захадзе гард-рокеры накшталт Deep Purple запісвалі альбомы разам зь Лёнданскім сымфанічным аркестрам, у нас цяжкая рытм-сэкцыя, напружаны фарсіраваны голас і гітарныя «запілы» ўсё яшчэ маглі абразіць слых публікі. Памятаю, як нават у канцы 70-х гадоў, калі мне давялося граць у адным менскім, як тады казалі, вакальнаінструмэнтальным ансамблі, на нейкім конкурсе журы запатрабавала адключыць апаратуру, усе гэтыя «непрыстойныя» бас-гітары ды ёнікі. Хоць сьпявалі мы лірычную баляду «Таполі» на верш Янкі Купалы. У тыя часы ў беларускім грамадзтве прыблізна на адным узроўні дазволенасьці былі тры тэмы — сэкс, рок-музыка і родная мова. Сёньня шмат што зьмянілася. Публіка спакойна ставіцца да бурнага патоку
    расейскіх эратычных газэтак, нізкапробнае расейскае папсы, у якой нікога ўжо не бянтэжаць цяжкія барабаны і няўстрымны віск вакалістаў. Толькі родная мова засталася на тым самым паўпадпольным становішчы...
    ...За вакном усё цярушыць несуцешны зімовы дождж. А песенька, такая ж сумная — пра летні дзень. Кругамі ўсё марудней паўтарае яе рытм цытрыновы скрылёк у кубку з гарбатай, які, нарэшце, замірае ад музыкі некалі выпадкова сустрэтай і цяпер ужо незабыўнай Пэгі Лі.
    этэр 28 красавіка 2002 г.
    Нацыя паэтаў і яе хросныя бацькі
    Гэтая гісторыя мае даўні пачатак, а завяршаецца яна ў нашы дні, на нашых вачах. Гэта гісторыя пра хроснага бацьку, у абліччы якога за стагодзьдзе выступалі розныя людзі, але ўсе яны клапаціліся пра сям’ю і ўсе пакінулі на сваім шляху мноства забітых і панявечаных сямейнікаў. Што рабіць, калі гэткі несправядлівы сьвет! Хочаш, як найлепей, а выходзіць — горш не прыдумаеш. Гэта гісторыя пра хроснага бацьку нацыі, дакладней, як мы, беларусы, сябе называем ■— нацыі паэтаў.
    Мы сапраўды — нацыя паэтаў. Hi адзін народ не пахваліцца такой колькасьцю вершаскладальнікаў — геніяў і графаманаў, прафэсіяналаў і аматараў, якія ёсьць у кожнай вёсцы і, бадай, у кожнай вясковай хаце. Што ўжо
    казаць пра гарады, дзе выходзяць газэты, і пры кожнай рэдакцыі ўвіхаюцца дзясяткі й дзясяткі паэтаў і тых, хто проста ня здолеў на пераломе сталасьці разьвітацца з гэтай ці то звычкай, ці то патрэбай — складаць вершы.
    Гэтая гісторыя пачалася яшчэ ў пазамінулым стагодзьдзі, калі самую назву нашай нацыі — беларусы — даў чалавек, якога мы прызнаем за пачынальніка. Імя ягонае было Францішак Багушэвіч. Гэты чалавек з агромністымі вусамі ў старой паўстанцкай сьвітцы сядзеў у сваёй сядзібе ў Кушлянскім лесе і прыдумляў для нас наш лёс, наша імя. А імя для паэта — гэта і ёсьць лёс. Нічога дзіўнага, што такім чынам Багушэвіч стаў хросным бацькам нацыі.
    (Здаецца, нават у прозьвішчы ягоным — Багушэвіч — закладзена быць хросным бацькам нацыі. Але гэта ўжо паэтычная думка, а распавядаць пра паэтаў вершамі я не зьбіраўся. Бо тады вам цяжка будзе што-небудзь зразумець.)
    Францішак Багушэвіч памёр роўна ў 1900 годзе, акурат, дарэчы, у такі самы дзень, 28 красавіка. Ён не пакінуў спадкаемцаў па жыцьці, затое пакінуў у літаратуры. Можа быць, з тых часоў мы і сталі такой асаблівай нацыяй, для якой іхная ўлюбёная, найлепшая ў сьвеце краіна жыла і жыве найперш у Bepmax, а не ў рэчаіснасьці.
    Аднак, сям’і Багушэвіч не запачаткаваў. Спатрэбіцца яшчэ трыццаць гадоў, каб нованароджаная нацыя стварыла свае газэты й часопісы, школы і ўнівэрсытэты, дзьве свае рэспублікі, каб насталі часы вялікай дэпрэсіі ці, як іх у нас называлі, часы ўсенароднага ўзды-
    му і энтузіязму, каб аб’явіўся наш першы дон Карлеонэ, і каб уласна й пачалася тая гісторыя, якая сканчаецца сёньня.
    Гэта быў Міхась Клімковіч — суворы чалавек з валявым тварам і празрыстымі халоднымі вачыма. Акурат тады з нашае нацыі паэтаў навыходзіла так шмат прафэсійных вершаскладальнікаў, што сама сабою насьпела патрэба вылучыць зь іх найлепшых і аб’яднаць іх у касту самых-самых таленавітых. Такіх паэтаў найвышэйшае касты пачалі называць пісьменьнікамі, а іхную сям’ю — Саюзам. Вось жа на чале гэтай новапаўсталай сям’і і аказаўся яе хросны бацька — Міхась Клімковіч.
    Цяпер такіх, бадай, не сустрэнеш. Міхась Клімковіч быў сапраўдны дон Карлеонэ — статны мужчына ў плашчы і капелюшы, з гранатай у кішэні, які мог выскачыць з аўтамабіля і, даведаўшыся, што мінулай ноччу былі расстраляныя ня дзесяць паэтаў, а ўсяго два-тры, уздыхнуць па-бацькоўску з палёгкай. Ён думаў пра сям’ю, а тады кожная ноч несла для яе пагрозу і страты.
    Стратаў трэба было пазьбягаць. Ня дзіва, што з тых часоў існаваньне сям’і ператварылася ў суцэльную барацьбу, а шлях яе быў шчодра паліты крывёю. Відаць, у гэтым бязжаласным сьвеце інакш і не магло быць. Ворагі ўвесь час выхоплівалі зь сям’і дзяцей, а яе старэйшынаў, такіх, як Янка Купала або Цішка Гартны, то аднаго, то другога — даводзілі да самагубства. Хроснаму бацьку трэба было дбаць пра тое, каб колькасьць сям’і не расла, а наадварот, зьмяншалася. Што ні кажыце, а вузкім гуртом у та-
    кой аблозе выжыць лягчэй, а таму можна пазьбегнуць непатрэбных ахвяраў. Вось жа даводзілася пазбаўляцца ад лішніх дзяцей.
    Дзеці — найдаражэйшае, што ёсьць у сям’і. Але менавіта дзеці схільныя да рызыкі, яны менш асьцярожныя за дарослых і ня ведаюць усёй складанасьці дачыненьняў у гэтым сьвеце. Зь дзецьмі толькі праблемы. Добра, калі на двары — лагодныя часы. Але тыя часы былі суворыя.
    Гэта былі часы, калі пісьменьнікі не выходзілі з дому безь пісталета, і калі кожную ноч расстрэльвалі паэтаў. Турма тайнай паліцыі — «амэрыканка» — літаральна ламілася ад паэтаў, сталічных і прывезеных з правінцыі або з новадалучаных земляў Заходняе Беларусі. Самым частым зьвінавачаньнем, якое чулі паэты, быў шпіянаж. А яшчэ нацдэмаўшчына — так на жаргоне ворагаў гучала слова паэзія.
    Нарэшце, дайшло да таго, што ня толькі нацыя страціла большасьць сваіх паэтаў, але й каста абраных — пісьменьнікі — згубілі большую частку чальцоў. У іхным Саюзе ледзьве нашкрабалася два дзясяткі чалавек. I здавалася, як напіша пазьней Караткевіч, ужо й на развод ня будзе. Але ўсё аджыло. Бо нацыя, не зважаючы на страты, працягвала нараджаць сваіх дзяцей, і хутка сям’я зноў набрала ранейшыя аб’ёмы ў некалькі соцень чалавек. Разам з тым вярнуліся і ранейшыя праблемы.
    Пасьля вайны спакваля адышлі ў мінулае расстрэльныя сьцены, пісьменьнікі здалі табэльную зброю, жыцьцё, якое ні ёсьць, сяк-так наладжвалася, і стары дон Карлеонэ падаўся на
    спачын. Цяпер ён сядзеў у качалцы на сваім лецішчы, слухаў птушак, думаў пра дзяцей і пра тое, што яму ўдалося-такі вывесьці сям’ю з гэтага агню і ўсеагульнага зьнішчэньня.
    А сям’я тым часам перайшла пад кіраўніцтва новага хроснага бацькі. Яго звалі Пятрусь Броўка. I акурат у той дзень, калі ягоны амэрыканскі калега дон Карлеонэ вырашыў, што сям’я больш ня будзе займацца наркотыкамі ды іншым экстрэмізмам і цалкам легалізуе свой бізнэс, акурат у той самы дзень і ў тую хвіліну гэтая самая думка наведала і хроснага бацьку беларускае пісьменьніцкае сям’і. Мы ня будзем займацца экстрэмізмам, ня будзем нікога забіваць і падпальваць ці там раскідаць якія ўлёткі, мы цалкам легалізуемся, што прывядзе нас да ўзбагачэньня і дабрабыту. А што яшчэ трэба для сям’і?!
    Пасьля гэтага дон Карлеонэ ледзьве ўцёк зпад куль сваіх калег, якія не згаджаліся аддаваць свой хай і нячысты бізнэс. А ў Беларусі гэта прывяло ўрэшце да ўнутранага падзелу сям’і. У адных пісьменьнікаў зьявіліся службовыя машыны, шыкоўныя летнікі, яны не вылазілі зь ціхаакіянскіх круізаў. Другія пабіраліся па суседзях і спалі на падлозе, абліваючы сваё лежбішча паласою вады — ад клапоў. Сацыяльны статус мала адбіваўся на талентах пісьменьнікаў і мала залежаў ад іх, бо таленты былі дадзенасьцю, і даваў іх кожнаму ад нараджэньня Бог. Таму з гэтым разьмеркаваньнем не спрачаліся і пад яго ярархію ў сям’і не падганялі. Маўляў, Богу Богава. Бяда была ў іншым.
    Бяда была ў тым, што ўся нацыя былі паэты. Яны нараджаліся, вырасталі і бесьперастанку прэтэндавалі на тое, каб увайсьці ў сям’ю. Распарадзіцца зь імі так, як гэта можна было ў трыццатыя гады, цяпер не выпадала. Аднак гэта ня значыць, што пра тое ня думалі. I першы, хто разважаў пра гэта — Пятрусь Броўка, высокі лысаваты мужчына ў акулярах, якія блікавалі ягоны прышчураны і шмат для каго фатальны пагляд. Ён нібы сымбалізаваў сабою пераход ад вайны да мірнага існаваньня, увасабляючы ў сабе ўсемагутнасьць першага дона Карлеонэ, а разам з тым — слабасьць і бездапаможнасьць наступнікаў. Вядома, што кожная парода з часам драбнее.
    Уся нацыя паэтаў ведала Броўку як чалавека неталенавітага, прынамсі, у паэзіі. Таму народ складаў пра яго вершыкі, дзе ў абразьлівай форме характарызаваў ягоны літаратурны даробак. «Пятрусь Броўка піша лоўка, піша лоўка і даўно, але ўсё, што ён напіша, называецца...» Менавіта ад Броўкі бярэ пачатак тая тэза, што імянітым паэтам у атачэньні адпаведнага дабрабыту можна стаць і апошняму графаману, што да сёньня актыўна выкарыстоўваецца ўсё новымі прэтэндэнтамі на ўдзел у сям’і.
    Што праўда, наступнік Броўкі, Максім Танк, быў сапраўдным паэтам, нават больш ад Бога, чым ад сябе самога. Нягледзячы на сваё непрабойнае і наступальнае прозьвішча, гэты хросны бацька болей жыў сваім унутраным жыцьцём, і ўсім заставалася толькі здагадвацца — што ў яго насамрэч у галаве.
    Танк таксама быў высокім статным мужчы-
    ньне ад Броўкі, не мітусіўся, йністэрску разьмерана і грунй выседжваў у прэзыдыюмах, ) і, здаецца, ні пра што й ня акаў — увесь час цярпліва часвайго найвышняга патрона. ісу дыктаваў яму геніяльныя хроснага бацькі ўжо ўвогуле ііднай паставы, не засталося. іі сьмелых і каварных плянаў агаў, ані славы спрытнага ваьвет зусім не рабіўся дабрэйічая пазыцыя гэтага хроснага ды, успрымалася за слабасьць. эты па-ранейшаму сканчалі бствам або высылаліся куды віч, так звалі новага хроснага :ансэнсусу, а пазыцыі сям’і па. іалі...