Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
(і разу й ня крыкнуў ні на кога, іком па стале, нічым іншым ня этым доме гаспадар. Ня дзіва, хутка ня стала. Праўда, не за ;ьней.
-v раемніка не было ўжо і стаці. Ён
наагул быў добрым чалавекам і шукаў ужо не кансэнсусу, а згоды — усіх з усімі. А такога, як вядома, не бывае. Гэтак прыйшлі часы, калі зь сям’ёй канчаткова перасталі лічыцца. Ну, насамрэч, разважалі ворагі, ты толькі зьлёгку падвышаеш голас, а ён ужо пачынае плакаць. Ды не хацеў ты адбіраць у яго ягоную мову. Ты толькі хацеў спраўдзіць, наколькі ён моцны,
каб далей трымаць сваю маёмасьць — свае выдавецтвы, сваю сядзібу, сваю сям’ю... А ён пачынае плакаць і прасіць, каб ты не чапаў мовы.
Натуральна, ты ведаеш, што мова — найдаражэйшае, што ёсьць у паэта. I няхай ён з гэтым застанецца. Толькі нашто яму грошы, нерухомасьць, прадпрыемствы, а ўрэшце і сям’я, калі ён ня здольны гэтага бараніць, і калі сам ня ведае, як гэтым распарадзіцца.
Так разважалі ворагі.
3 гэтага моманту дон Карлеонэ канчаткова растварыўся ў паветры. Засталося толькі ягонае высокае крэсла, куды прымерваліся сядаць новыя дзеці нацыі паэтаў. Іншы зь іх і спрабаваў быў бразнуць дзьвярыма і абазвацца для ўсіх хросным бацькам, але яму ня верылі. Ды нават калі б і паверылі, гэта ўжо даўно нічога ня значыла. He было ўжо сям’і, не магло быць і бацькі.
А канчатковы крах сям’і настаў тады, калі мужчыны паўцякалі за мяжу, пакінуўшы ў крэсьле дона Карлеонэ... жанчыну. I зрабілі гэта не ад фэмінізму свайго ці ад джэнтэльмэнства, а таму што жанчына, як вядома, слабы пол. I выяўляецца гэта ў тым, што колькі ні валі на яе — усё вывезе, ня пікне. Гэтак Вольга Іпатава апынулася ў неадэкватным становішчы. Уявіце сабе, што кабета трапляе ў крэсла бацькі сям’і, чый шлях шчодра ўсыпаны трупамі і паліты крывёю. Жанчыны, вядома, заўсёды ўплывалі на лёсы, можа быць, іншым разам больш за самых важных пісьменьнікаў. Але яны рабілі гэта не на полі бою.
У канцы трэцяй часткі фільма, які так і называецца «Хросны бацька», ворагі забіваюць самае дарагое, што ёсьць у дона Карлеонэ — ягоную памочніцу-дачку. Думка простая — жанчынам ня месца ў мафіёзных разборках, няхай сабе гэта разборкі Саюзу пісьменьнікаў з уладамі, ці талентаў з графаманамі, ці што заўгодна. Усё ж гісторыя Жанны д’Арк — гэта выключэньне, а ня правіла. Гэта першае. Другое — забойства дачкі паклала канец сям’і Карлеонэ. Яе існаваньне страціла сэнс. Тое самае адбылося і з нашай сям’ёй пісьменьнікаў. Драматычны канец. Канец фільма.
* & &
Сёньня ўсё, што засталося ад сям’і — гэта толькі ідэя сям’і — такой, якой запачаткаваў яе Міхась Клімковіч. Але ён усё рабіў дзеля яе дабрабыту і для дзяцей. А сёньняшнія ягоныя нашчадкі найчасьцей кажуць, што адраджэньне сям’і немагчымае менавіта таму, што няма дабрабыту. Яны страцілі смак да жыцьця. Ворагі адабралі ў іх іхныя выдавецтвы, іхную сядзібу, цяпер забіраюць іхныя часопісы. Ім няпроста своечасова распазнаць ворага, бо той можа прыйсьці звонку, а можа і з самой сям’і. Той, хто нібыта твой брат, насамрэч аказваецца тваім магільшчыкам. Нічога ня зробіш, такія законы жанру.
Пасьля Броўкі новыя энэргічныя паэты спрабавалі ствараць свае сем’і ўнутры сям’і. Так заўсёды бывае, калі падрастаюць дзеці. Яны цягнулі з сваіх правінцыяў сваякоў, стваралі зямляцтвы. Гэтак казалі, што Барыс Сачанка
спрыяў землякам — Мятліцкаму і Канапельцы...
Сачанка загінуў проста за рабочым сталом, пры нявысьветленых да канца абставінах. Сёньня Канапельку пагналі з крэсла галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца», а Мятліцкаму далі такое крэсла — галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». Я думаю, на чыім баку быў бы сёньня Сачанка? Можа быць, на баку Канапелькі. А можа, і ні на чыім. Адно ведаю, што Мятліцкага б ён у гэтай справе не падтрымаў і не ўхваліў ніколі. А гэта значыць, што і на такім вось мікраўзроўні новая сям’я стварыцца не магла.
Мятліцкі не забыўся на той урок, які некалі даў Броўка. Мікола, натуральна, хоча быць донам Карлеонэ. Няхай паспрабуе. Толькі што ня кожны на тое здольны, а часам трапляюцца і здольныя, але без галоўнае рысы хроснага бацькі — тыя, што ня думаюць пра сям’ю і гатовыя здраджваць яе інтарэсам. I калі імпэту ў цябе навалам, а Бог ня даў сапраўднага таленту, тады даводзіцца скіроўваць той імпэт у іншае рэчышча. Заваёўваць сабе жыцьцёвую прастору падманам і каварствам. Але гэта, бадай, немагчыма, пакуль у іншых застаецца выбар, а ў цябе яшчэ не зьявілася табэльнай зброі...
Так, яны сапраўды змагаліся самі з сабою, прыдумляючы сабе ворагаў зь ліку чужых — ці то «марыністаў», ці то дзяржаўных прызначэнцаў, але яны любілі сваё і мучаліся гэтай любоўю, і ня спалі доўгімі начамі, ствараючы адзін адному тую невыносную цяжкасьць
быцьця, якая часам адыходзіла, але нахлыньвала зноў і зноў з новай сілай — як хвалі. I тады яны гатовыя былі палюбіць адзін аднаго і чытаць, чытаць, чытаць свае фантастычныя вершы, якія гучалі, як гімны яднаньня, як найвышэйшыя сьведчаньні іхнае роднасьці. I гэта была паэма! Гэта было адкрыцьцё. Дзе-небудзь на нарачанскім беразе пры вогнішчы яны гатовыя былі забыцца, хто зь іх каго пасадзіў, хто на каго настучаў, бо над імі было высокае неба ідэалу — самае большае, што было ў іх наагул. Яны: і сівагаловыя вэтэраны, і захопленыя барадаценькія юнцы, — раптам ператвараліся ў дзяцей. I да плачу слухалі адзін аднога, перабівалі, і зноў слухалі. I гэта была паэзія — іх галоўная стыхія.
Божа, якое шчасьце вычуць у бліжнім не каварства, а ў сабе — не раздражненьне, а гэтую самую сарамяжлівую любоў! I ім заўсёды тое давалася на гэтай зямлі, якая нараджала паэтаў. Гэта была зямля паэтаў. Таму яна здавалася ім ідэальнай зямлёю, таму ўлады ім заўсёды бачыліся найгоршымі ў сьвеце, бо паэты цураюцца ўладаў. Яны думалі, што заўсёды будуць дзецьмі, і ніколі ніхто ня выставіць ім рахункаў. Якія могуць быць рахункі да дзіцяці? Калі гэтак ставіцца пытаньне, дзіця знойдзе на вашыя рахункі свой пісталет. А як яшчэ вы хацелі размаўляць з паэтам? Якой мовай?
...Паэт надзявае шыракаполы капялюш або бэрэт і плашч. Беларускі паэт — чысты гангстэр. Ці даводзілася вам дажджыстым шэрым панядзелкам сустрэць у парку Горкага паэта Ніла Гілевіча? Сівы аксакал прамінае вас, як
дон Карлеонэ. I ня дзіва, калі ў абойме ў яго ўсе гэтыя сысы, глёбусы ды славаміры адамовічы. Хто сьпіўся, хто не, а хто ў турме. Пачакайце, хлопцы выйдуць — кожны з сваёй сытуацыі. Але ведайце адно. Гэта нацыя паэтаў. Гэта зямля палескіх рабінзонаў і дзіўных кентаўраў, якіх тут ласкава называюць Міколкамі-паравозамі. Гэта зямля, дзе раптам пачынае пахнуць чабор, і дзе найвялікшыя ворагі сям’і — Алесь Бачыла, які, надзеўшы вышыванку, адпраўляецца да Ларысы Геніюш; Леанід Прокша, на незабыўных пасквілях якога вырасла цэлае пакаленьне новых паэтаў; дзе стары Алесь Кучар замест пісталета ўжывае расейскія мацюкі, бо гэта ўся зброя, што ў яго засталася.
Гэтая нацыя ведала столькі чужацкіх нашэсьцяў, што ўжо перастала лічыцца зь імі. He глядзіце, што мы кажам — КГБ, Масква, акупацыя. Нашыя галоўныя ворагі даўно сярод нас. Мы іх прыватызавалі. Вы падсоўваеце нам Касьцяна, мазырскага галерэйшчыка? Што за цуд гэты Мазыр! Але галоўны вораг і галоўныя нашыя антаганісты ў гэтай сытуацыі — тыя, што ідуць з гэтым Касьцянам, — нашы. Вось Таіса Бондар, аўтарка кніг, якія варта прачытваць назвамі — «Двое на востраве сьлёз»! Чаго чакае калюмбійская тэлевізія? А вось Раіса Баравікова ■— ці ня новая хросная маці нацыі паэтаў? Мілую Раісу любілі і любяць, як будуць заўсёды любіць прыгажуню і сымбаль жаноцкасьці, для якіх ніколі ня будзе веку ці — як вы сказалі? — грамадзянскай пазыцыі. А во наш знаёмы Мікола Мятліцкі — Лукашэнка з закрытай формай гэтае хваробы. Ну, не
паэт, але чалавек, які сьцьвердзіў, што з паэзіі можна рабіць і біяграфію, і прэміі. I кожны кранаўшчык ці мэліяратар, які парываецца сёньня пачаць сваю справу, мог бы павучыцца ў Міколы, як рабіць яе зь беларускай паэзіі. Ня ведаю Ніну Чайку. Ведаю толькі, што пры яе кіраўніцтве «Беларуская маладзёжная» на дзяржаўным савецкім радыё стала самай лібэральнай рэдакцыяй. I ў гэткім вось развальненьні яе пераняла наша Жанна Літвіна — хросная маці беларускай журналістыкі. Усе зьмяняюцца. Верагодна, зьмянілася і Чайка — павяла свой «разгавор па сушчаству»...
Некалі мне давялося працаваць у «Нёмане», які ўзначаліла цяпер Чайка. Дзівосны быў час. Другая палова 1980-х. Анатоль Кудравец, прыйшоўшы на галоўнага рэдактара, першае, што зрабіў, паставіў кропкі над «ё» ў назве часопіса. I ўсім стала ясна, што плянэркі будуць праходзіць па-беларуску. Што гэта быў за час, і што за калектыў, і што за часопіс... He скажу, каб ня зьбіцца на рыфмы, бо пра такое можна расказваць толькі вершам. Во дзе кавалі прафэсіяналаў. Але «Нёман» даўно ня той. I Чайка зьмяніла на пасадзе Алеся Жука. А гэта яшчэ адна мая памяць і яшчэ адна паэзія. Бо да «Нёману» ў мяне быў «ЛіМ», і рэдагаваў яго Алесь Жук, чалавек, якому ўся намэнклятурнасьць ягонай пасады і ўвесь камунізм навакольнага жыцьця былі неяк нават для арганізму чужыя. Гэта ў ягонай рэдакцыі працаваў Анатоль Сідарэвіч, ля стала якога я часьцяком засьпяваў Міхася Стральцова — таго
самага, які ўжо й не пісаў нічога, а калі ў яго пыталіся — чаму, адказваў — ня чую.
Божа, як усё перавяртаецца! Чайка замест Жука, Баравікова — замест Далідовіча, ціхага і звышкансэрватыўнага, амаль як Марыяк, празаіка! А Вячаслаў Дашкевіч — фантастычны паэт, які некалі пісаў — «Я прашу ў дактароў: замяніце мне кроў!» — гэта вам не графаман Мятліцкі. Дашкевіч страшна нязручны чалавек са сваімі ідэямі і канцэпцыямі. А хто зручны? Сыс? Ці Славамір Адамовіч? Ці, можа, Глёбус зручны? Скажу вам па сакрэце тое, што зразумеў зь немалога досьведу. Сапраўдныя паэты — нязручныя людзі, як правіла. Некалі я яшчэ думаў, што з гэтым рабіць, а пасьля зразумеў, што — цаніць, друкаваць, пашыраць. I не крыўдаваць. На паэта крыўдаваць нельга. Так распарадзілася неба. Сядзі й крыўдуй, а ён ужо там, далёка, яго чытаюць у гэты момант праз сто гадоў, а ты тут сядзіш і крыўдуеш. Згадзіцеся, марны занятак.
Хто ў нас яшчэ? Таіса Бондар... Некалі, яшчэ ў брэжнеўскія часы, Сяржук Сокалаў-Воюш прапанаваў зрабіць сталіцай падпольнага беларускага адраджэньня Рудзенск — маленькі гарадок на чыгунцы. Маўляў, усе рэвалюцыі пачыналіся з чыгуначнікаў. Мы нават зьезьдзілі туды — агледзець мясьціну. 3 усіх зьвестак пра Рудзенск у нас было толькі тое, што гэта — радзіма Таісы Бондар. Асоба спадарыні Таісы адразу набывала таямнічы, загаворніцкі зьмест.